• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВЯЛІКІ КАНЦЛЕР ЛІТОЎСКІ — ПАЛІТЫК РАЗВАЖЛІВЫ I ПАМЯРКОЎНЫ
    КАРАЛЬ СТАНІСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1669—1719)
    Гчараль Станіслаў УПІ ардынат нясвіжскі, вялікі каншіер літоўскі нарадзіўся 17 лістапада 1669 года ў Кракаве, калі бацькі прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях з выпадку каранацыі польскага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, які потым згадзіўся быць хросным бацькам народжанага.
    Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў пры дапамозе хатніх настаўнікаў і клапатлівай маткі Кацярыны з Сабескіх, а затым некалькі гадоў вучыўся ў нясвіжскай школе. Калі Каралю споўнілася дзесяць гадоў, яго з братам адправілі прадоўжыць навучанне ў Люблін.
    У 16 гадоў Караль Станіслаў Радзівіл атрымаў свой першы тытул — стольніка літоўскага, а праз некаторы час — званне канюшага. У 1684 годзе ён выехаў у падарожжа, наведаў Кракаў, Вроцлаў, Франфуркт, Берлін,
    Дрэздэн, у Пражскім універсітэце праслухаў курс па філасофіі. Працягваючы падарожжа, наведаў дзесяткі еўрапейскіх гарадоў, у тым ліку Парыж, Лондан, Оксфард.
    У 1698 годзе князь Радзівіл атрымаў тытул вялікага канцлера літоўскага. Сваёй разважлівасцю і памяркоўнасцю ў справах дзяржавы прытрымліваўся палітыкі свайго дзядзькі Альбрыхта Радзівіла. Летам 1702 года французскі кароль і яго пасол Герон абмяркоўвалі кандыдатуру Караля Станіслава на польскі трон замест Аўгуста II. Крывавыя спрэчкі паміж Аўгустам II і Станіславам Ляшчынскім далі падставу ўмяшацца ў справы Рэчы Паспалітай двум ваенным геніям таго часу Пятру Вялікаму і Карлу XII. Шведы падтрымлівалі Ляшчынскага і рабавалі Полыпчу і Літву.
    Петр I некалькі разоў сустракаўся з нясвіжскім ардынатам. He аднойчы на перамовы да Радзівіла прыязджалі Мазепа і Меншыкаў. Карл XII таксама спрабаваў схіліць Караля Станіслава на свой бок, бо ён быў магутным праціўнікам. Калі мірным шляхам гэта не ўдалося, шведскі кароль пачаў плюндраваць яго гарады і маёнткі. Адным з першых ахвярай яго нянавісці стаў Нясвіж. Знешняй, а можа і галоўнай, прычынай для рабаўніцтва тутэйшых ваколіц паслужылі 40 тысяч казакаў пад кіраўніцтвам Мазепы, якіх разам з расіянамі Петр I размясціў у Мінску, Слуцку, Нясвіжы і іншых гарадах ВКЛ. He ўцалела ні адна вёска, ні адзін горад, якія належалі Радзівілам і іх прыхільнікам.
    У 1709 годзе Караль Радзівіл будучы ў Белай атрымаў паведамленне аб паражэнні Карла XII пад Палтавай. Улада Аўгуста II у Рэчы Паспалітай была адноўлена. 15 кастрычніка 1709 года нясвіжскі князь сустрэўся з Пятром I і Аўгустам II у Варшаве. Як і ягоны сваяк Альбрыхт Радзівіл, Караль займаў памяркоўную пазіцыю ў спрэчках. Роля яго ў палітыцы была велізарнай. Ён карыстаўся павагай і сімпатыяй у шляхты, у вачах якой быў заўсёды справядлівым, за што і меў мянушку Джастыс (Справядлівы).
    Жонкай Караля Станіслава Радзівіла была Ганна Кацярына з Сангушкаў, энергічная, працавітая, апантаная мецэнатка мастацтва, стваральніца дзесяткаў мануфактур, актыўная ўдзельніца ў палітычным і эканамічным жыцці краіны.
    Мемуары XVIII стагоддзя расказваюць аб незвычайным шлюбе, калі аднойчы Кацярына Радзівіл з Сабескіх паклікала да сябе сваячку Ганну Сангушка, па бабцы Радзівіл, і загадала ёй вечарам апрануць белую секунку. Дзяўчына падумала, што будзе прысугнічаць на шлюбнай цырымоніі адной з сябровак. Але вечарам Ганне сказалі, што ў парафіяльным касцёле сціпла адбудзецца яе ўласны шлюб, прозвішча нарачонага аднак не сказалі. I толькі каля алтара Ганна пабачыла сына Кацярыны з Сабескіх Караля Станіслава Радзівіла.
    У сваіх вотчынных вёсках і гарадах Ганна Кацярына заснавала шэраг мануфактур, дзе працавалі побач замежныя і мясцовыя рамеснікі. Апошнія ўплывалі на вырабы, аздабляючы іх мясцовымі традыцыямі вясковага мастацтва, асабліва ў галіне ткацтва і ганчарства. Для шкляных і фаянсавых мануфактур выкарыстоўвалася мясцовая сыравіна. Улічваючы вялікую патрэбу ў крышталёвым гравіраваным посудзе, Ганна Кацярына заклала ў 1717 годзе шкляную мануфактуру ў Налібоках. Сюды ў 1724 годзе яна запрасіла саксонскага тэхнолага па вытворчасці багемскага шкла Канстанціна Фрэмеля. Калі ў Еўропе ў XVIII стагоддзі з’явіліся ванны, Радзівілы першымі ў ВКЛ увялі іх у сваіх палацах. Са здзіўленнем аглядалі госці ванну ў Нясвіжы, адлітую з блакітнага шкла ў Налібоках. Захапленне выклікалі вырабы з рубінавага, рэдкага па колеру зялёнага шкла з ізумрудным адценнем, блакітнага, пурпурнага. У Налібоках асвоілі тэхніку рэльефнай разьбы па крышталю, адліванню медальёнаў, на якіх гравіраваліся партрэты, кубкаў для падарункаў каралям, родзічам і сябрам.
    У 1737 годзе нясвіжская княгіня залажыла люстэркавую мануфактуру ва Урэччы, дзе доўгія гады вырабляліся дэкаратыўныя рэчы для інтэр’ераў, крышталёвы посуд для сервіроўкі стала. Саксонскі майстар Тэадор Шэрбер наладзіў выпуск аздоб для люстраў, свечнікаў, жыравдоляў, рэфлектараў і люстэркаў. Ганна Радзівіл вельмі клапацілася, каб даць патрэбную адукацыю мясцовым жыхарам, якія паступова замянялі іншаземных майстроў. Сумесная праца мясцовых майстроў з іншаземнымі нарадзіла незвычайнае самабытнае ўрэцка-налібоцкае шкло.
    Высока ацэньваў дзейнасць Ганны Радзівіл польскі кароль Станіслаў Аўгуст, які пісаў Пане Каханку: «Cap-
    дэчна дзякую Вашай Княскай Вялікасці, а таксама выказваю радасць маю — бачыць, што гэта цудоўная мануфактура — справа нябожчыцы бабкі Вашай Княскай Мосці, развіваецца і працвітае дзеля ўпрыгожання і карысці краю. I так цяпер сказаў, каб у рэзідэнцыі маёй тугэйшай у Лазенках іншага шкла не давалі мне да стала. Хай кожны ведае, што ўмеюць рабіць у Налібоках».
    Ён ганарыўся налібоцкім шкляным посудам, прысланым яму ў дар.
    Партрэт Ганны Кацярыны з нясвіжскай мастацкай галерэі напісаны ў першай палове XVIII стагоддзя ў чорным колеры збярогся да нашага часу. Чорнае адзенне закрывае ўсё, што магчыма: постаць, валасы. Выразна выдзяляецца паўнаваты твар пажылой жанчыны і белыя арыстакратычныя рукі. Левая рука абапіраецца на крэсла, абцягнутае яркай чырвонай парчой. Правая рука прыжата да грудзей, трошкі ніжэй за сэрца. Выразныя цёмныя вочы на стомленым твары носяць сляды шматлікіх душэўных бур і гора. А гора княгіні Ганне хапала. 3 пятнаццаці народжаных ёю дзяцей сем памерлі ў дзяцінстве. Польскі гісторык і пісьменнік Юзаф Крашэўскі падае своеасаблівую легенду, па якой маці страціла прыгажуню-дачку напярэдадні яе вяселля. Ужо прыгатаваны пышныя вясельныя аздобы, запрошаны шматлікія госці. Нявеста раптам памірае. I тады маці дала абет заўсёды хадзіць у чорным.
    Ганна Кацярына з Сангушкаў памерла 23 кастрычніка 1746 года ў Міры. Урачыстае пахаванне адбылося ў радзівілаўскай крыпце ў Нясвіжы разам з маленькім каханым унукам Мікалаем.
    КНЯЗЬ ГЕТМАН
    МІХАЛ КАЗІМІР РАДЗІВІЛ РЫБАНЬКА (1702—1762)
    Міхал Казімір Радзівіл IX ардынат нясвіжскі і алыкскі, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі нарадзіўся 13 чэрвеня 1702 года ў Алыцы.
    Дзяцінства прыпала на крывавыя ваенныя гады, калі бацькі пакінулі ВКЛ. Толькі ў 1709 годзе яны вярнуліся ў Бельскі замак, дзе хлопчыка акружылі хатнія настаўнікі, адзін з якіх ксёндз Цэзар застаўся ў памяці Міхала на ўсё жыццё. У «Дыярыушу» ён запісаў: «Усё, што сёння ведаю і ўмею, усё ідзе ад яго інструкцый». Дарэчы, нясвіжскі князь вёў дзённік на працягу ўсяго жыцця.
    У 1721 годзе князь Міхал накіраваўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў дзесяткі гарадоў, каралеўскія двары манархаў. У кастрычніку 1722 года ён прысутнічаў на каранацыі Людовіка XV і пасябраваў з партугальскім каралевічам Эмануэлем. Праз некалькі месяцаў Рыбанька спыніўся ў Парыжы, дзе праслухаў цыкл лекцый па
    матэматыцы, удасканальваў майстэрства коннай язды і фехтавання. He аднойчы прымаў удзел у паляваннях разам з каралём Людовікам XV.
    У 1744 годзе Міхал Казімір Радзівіл атрымаў тытул ваяводы віленскага і булаву вялікага гетмана літоўскага, што дало магчымасць не пакінуць у бядзе Нясвіж, ператвораны ў пустку. Сваёй пастановай ад 26 ліпеня 1724 года ён пацвердзіў гораду даўнейшыя прывілеі сваіх папярэднікаў, дазволіў карыстацца гарадскімі правамі ўсім тым, хто хацеў туг пасяліцца, з гарантыяй поўнай свабоды для ўласнага ўзвышэння.
    Міхал Радзівіл Рыбанька зрабіў вялікі подзвіг — аднавіў Нясвіж і замак, узвёў новыя збудаванні. Бязлюдную пустэчу, якую атрымаў у спадчыну, ператварыў у квітнеючы край, працягваючы справу маці, стварыў мануфактуры і рамесніцкія цэхі.
    У 1740 годзе ў замку была збудавана капліца і асвечана ў 1758-м, калі сюды быў прывезены абраз Маткі Боскай, знойдзены пад Венай у 1683 годзе каралём Янам III Сабескім.
    На мармуровай пліце расказвалася гісторыя знаходкі. Тэкст быў наступным: «Калісьці па Божаму прадбачанню вызвалілася Вена ад доўгай і цяжкай турэцкай асады пры дапамозе Яна III Сабескага ў 1683 годзе». Станіслаў Ябланоўскі, кашталян кракаўскі, аб’язджаючы горад, убачыў каля сцен скрутак палатна, затаптаны капытамі коней. Калі разгарнулі скрутак, убачылі абраз Маці Божай і надпісы «Будзеш пераможцам, Іаан», «Ты пераможаш, Іаан!».
    Уражаны гэтымі словамі, кашталян аднёс абраз каралю, які загадаў тэрмінова правесці расследаванне. Але Яну III Сабескаму не ўдалося даведацца, якім чынам абраз апынуўся пад сценамі Вены і да якога Іаана адносілася прадказанне. Стала вядомым толькі, што гэты абраз быў прывезены з Італіі Янам Капістронам, знакамітым сваімі перамогамі над нявернымі. Тады ён загадаў паставіць абраз у сваёй паходнай капліцы і перад рашучай бітвай усю ноч маліўся перад ім. На наступны тыдзень кароль атрымаў бліскучую перамогу і вызваліў Вену ад асманскай экспансіі.
    Пасля смерці караля цудатворны абраз перайшоў да каралевы Марысенькі, а ад яе да сына Яку€а, потым па спадчыне трапіў да Радзівілаў.
    Першай жонкай князя Гетмана, як часта называлі Міхала Казіміра, была Францішка Уршуля з Вішнявецкіх, высокаадукаваная, таленавітая жанчына свайго часу. Шлюб адбыўся ў 1725 годзе. Па словах У. Сыракомлі, гэтая «набожная і адукаваная пані зрабіла дзейсны ўплыў на свайго мужа ў яго намаганнях адрадзіць Нясвіж. Яна стварыла тэатр, аднавіла работу нясвіжскай друкарні, папоўніла замкавую бібліятэку. На пахаванне жонкі Францішкі Уршулі ў 1753 годзе Міхал Казімір запрасіў шмат духавенства, біскупаў, свецкіх сенатараў, шляхты. Замкавыя, кляштарныя і гарадскія муры ледзь змаглі іх змясціць».