• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Гэта адбылося адразу, як яны першы раз сустрэліся. Геранім пісаў брату, што «адчуў моцнае і нечуванае да той пары пачуццё». Князёўна Соф’я, як пішуць даследчыкі, таксама «закахалася ў Гераніма па вушы».
    Бацькі Соф’і паведамілі выхавацелям нясвіжскага князя Мараўскаму і Кантэнбрынку, што ахвотна аддадуць дачку за Гераніма Вінцэнта Радзівіла.
    Князь Пане Каханку нічога не меў супраць гэтага саюзу, бо Турн-Таксіс мелі сувязі з каралямі, імператарамі. Сваячка маці маладой князёўны Марыя выйшла замуж за сына Кацярыны II Паўла, наследніка рускага трону. Хутка маладыя павянчаліся. Яны знаходзіліся ў Нямеччыне да таго часу, пакуль Караль Радзівіл быў у эміграцыі. Вяртаючыся на радзіму, Пане Каханку разам з братам і яго жонкай былі на прыёме ў імператрыцы Марыі Тэрэзы з падзякай за яе дапамогу ў атрыманні нясвіжскім князем амністыі.
    У 1778 годзе маладыя пасяліліся ў Нясвіжы. Пры падзеле спадчыны Гераніму ў якасці рэзідэнцыі дасталася Белая Падляска, якую князь Геранім аб’явіў сваёй сталіцай і пераехаў туды. Некалькі гадоў маладыя былі шчаслівымі. Пане Каханку сардэчна адносіўся да Соф’і і з нецярпеннем чакаў наследніка, бо, як ужо ўпаміналася, сваіх дзяцей не меў. Ён часта наведваў Белую.
    У 1781 годзе маладая пара Радзівілаў гасцявала ў Мнішкаў у Вішняўцы, калі там быў польскі кароль Станіслаў Аўгуст і вялікі князь Павел з жонкай. Вялікая княгіня Марыя падарыла сваёй кузіне Соф’і ўпрыгожанне з дыяментамі, а яе мужу Гераніму Радзівілу гадзіннік з брыльянтамі. Але хутка пасля гэтага паміж маладымі пачаліся непаразуменні. Гарачае палкае каханне скончылася і перайшло ва ўзаемную нянавісць. Трэба сказаць, што Соф’я, якую Пане Каханку пазней пачаў называць Таксінай, мела такое «гарачае» сэрца, што хутка яе авантуры сталіся шырока вядомымі ў грамадстве. Аб гэтым сведчыць ліст Пане Каханку да Станіслава Аўгуста ад 25 студзеня 1784 года. «Да маіх перажыванняў, на якія мой лёс вельмі багаты, не даставала яшчэ авантуры, якая надарылася 17 студзеня. Князёўна падкаморына літоўская, мая братовая, якую ўсё сямейства Радзівілаў песціла, прывязалася да нейкага цымбаліста, які называўся Дусік. 3 ім яна ўцякла з Нясвіжа і забрала з
    сабою ўсе каштоўнасці. За імі кінуўся ў пагоню князь падкаморы, мой брат, але дагнаў іх толькі за мяжою, дзе іх арыштавалі».
    Пане Каханку прасіў Станіслава Аўгуста, каб той звярнуўся да прускага караля з просьбай, «каб князёўна, пакуль яе бацька не прышле за ёй свайго пасланца, была б затрымана там на месцы». Ён патрабаваў, каб Дусік і яго памагатыя былі выдадзеныя Радзівілам. Такія пасланні ён накіраваў і біскупу Міхалу Панятоўскаму і рускаму паслу і да бацькі князёўны, якога ўпрошваў забраць сваю дачку.
    Князёўна ўцякла з Варшавы ў Кралявец, адкуль весткі пра яе жыццё ішлі праз Мараўскага ў Нясвіж. Мараўскі пісаў, што князёўна знайшла сабе абаронцу ў асобе канцлера Кайзерлінга, але той параіў ёй пакінуць каханка. Яна адмовілася гэта зрабіць і перайшла да нейкай генеральшы, якая мела дрэнную рэпутацыю. Потым Соф’я вырашыла паехаць морам у Гданьск, але ўлады не дазволілі ёй гэта зрабіць. Яна хацела закласці каштоўнасці за 15 тысяч дукатаў, а ёй прапанавалі толькі тысячу. Размова пайшла пра гонар сям’і Радзівілаў. Да таго ж князёўна чакала дзіця.
    Нарэшце бацька забраў дачку да сябе і ўгаворваў Пане Каханку дараваць ёй яе паводзіны і здраду мужу, бо ў яе можа нарадзіцца хлопчык, які будзе наследнікам аіромністай фартуны Радзівілаў. Сапраўды, дзіця нарадзілася і на трэці дзень памерла. Толькі праз год князёўна згадзілася вярнуцца ў Нясвіж. Муж паехаў па яе ў Германію. Вялікімі ўрачыстымі балямі суправаджалася прымірэнне маладых. У Белай яе сустракала духавенства і ўсе жыхары горада пад грукат замкавых гармат. Вечарам наладзілі ілюмінацыю.
    4 жніўня 1786 года князёўна Соф’я нарадзіла хлопчыка, якому пры хрышчэнні далі імёны Дамініка Гераніма Караля. Князь Геранім у гэты час знаходзіўся ў Нясвіжы. Адсутнасць мужа пры народзінах зноў стала непераадольнай праблемай паміж маладымі. Адзін з храністаў запісваў, што князь Геранім «патрабаваў разводу без аніякай прычыны».
    Князь Геранім не дачакаўся жаданага разводу. Раптоўна ён захварэў і праз паўтара месяца пасля нараджэння сына адышоў да Госпада. На пахаванне ў Нясвіж прыехала
    князёўна Соф’я і пасля патрэбнага цырыманіялу збіралася як найхугчэй вярнуцца ў Белую, каб там пачуваць сябе гаспадыняй, карыстаючыся неабмежаванай свабодай. Але князь Караль Станіслаў Пане Каханку паведаміў ёй, што затрымоўвае яе ў Нясвіжы пры сабе і сам будзе апекуном яе сына Дамініка. Гэта вельмі не спадабалася князёўне, але яна не ведала, як выратавацца ад такога няшчасця. Прымаючы з пакорай гэтае рашэнне, для адводу вачэй прымірылася са сваім лёсам. Праз тры месяцы Пане Каханку дазволіў ёй паехаць да сяброўкі ў Варшаву. Скарыстаўшы часовую свабоду, князёўна напісала ліст да свайго бацькі, каб ён папрасіў польскага караля назначыць другім апекуном малалетняга князя Дамініка біскупа Турскага. Пасланец бацькі накіраваўся ў Нясвіж да Пане Каханку праз Варшаву, дзе дазнаўся аб новым выбрыку падкаморыны і напісаў аб гэтым яе бацьку. Цяжка было ўявіць, што князёўна здольна паводзіць сябе так легкадумна. Толькі чатыры месяцы прайшлі пасля смерці мужа, як яна зноў дала волю свайму сэрцу. Пане Каханку напісаў ёй вельмі ётрогі і пагрозлівы ліст. Ён пісаў, што спачатку не хацеў верыць у пачутае: «Уся Варшава поўная гэтых плётак». Ён заклікаў яе апамятацца і пагражаў, што затрымае ў сябе яе сына. Развітаўшыся са сваім новым «найдарожшым на свеце» абранкам, князёўна вярнулася ў Нясвіж. Пане Каханку прапанаваў ёй падпісаць нейкі дакумент. Яна падпісала. Гэты дакумент знаходзіўся ў сакрэтным архіве Радзівілаў, да якога ніхто не меў права дакранацца. Пасля гэтага нясвіжскі князь згадзіўся выпусціць Соф’ю з Нясвіжа, але забараніў ёй вярнуцца ў Белую, бо там вельмі добра памяталі яе авантуры. Месцам жыхарства яна выбрала Заблудаў, дзе калісьці князь Баіуслаў Радзівіл залажыў цэнтр кальвінізму. Сын Дамінік застаўся ў Нясвіжы. Князёўна пачала дамагацца, каб яго прыслалі ў Заблудаў. Пане Каханку прапанаваў ёй вярнуцца зноў у Нясвіж і выхоўваць сына. Хугка князёўна ўцягнулася ў новую авантуру, дамагаючыся выйсці замуж за нейкага шляхціца. Пане Каханку быў вымушаны зноў забраць яе ў Нясвіж. Гэтая паўторная няволя давяла яе да роспачы, да бунту супраць «айца дабрадзея». Яна паскардзілася польскаму каралю, што знаходзіцца з сынам у вязніцы. «Тут мяне ў Нясвіжы пільнуюць, каб не звярнулася па дапамогу да Расіі».
    Пасля смерці Караля Станіслава апекуном малалетняга Дамініка быў прызначаны Мацей Радзівіл, які таксама вырашыў зрабіць месцам пражывання Соф’і Заблудаў.
    Настаўнікам пяцігадоваму Дамініку ўзялі вядомага ў той час паэта Францішка Карпінскага, якога князёўна прыняла холадна. У ім яна бачыла не толькі выхавацеля сына, але вартаўніка маральнасці і цнатлівасці сваёй асобы. Дамінік вельмі прывязаўся да настаўніка, але праз год той быў вымушаны пакінуць Заблудаў. Князёўна цяпер зноў кінулася ў любоўныя прыгоды, звярнуўшы ўвагу на дваровага юрыста Андрэя Казаноўскага.
    За ўдзел у паўстанні Касцюшкі ў 1793 годзе Мацей Радзівіл страціў права апекі над пляменнікам. Яго месца заняў князь Міхал, новы ваявода віленскі, вядомы як здраднік айчыны. Ён атрымаў апеку пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса. Міхал пісаў сваім дочкам: «Атрымаў ліст ад княгігі Турн-Таксіс, якая выйшла замуж за Казаноўскага, грубага дурня польскага, які нават слова па-французску не можа вымавіць. He ведаю, як яе тытулаваць, назваў яснавяльможнай і адмовіў у яе просьбе вярнуць ёй адзінага сына».
    У цяжкі час паўстання, калі хлопчык быў у Белай, ён ледзь не загінуў. Выратавала яго нянька ВыляжынсКая, якой за смерць Дамініка абяцалі вялікія багацці і прывілеі.
    Калі хлопчык падрос, прыкладам яму ў жыцці зрабіўся Юзаф Панятоўскі, пляменнік апошняга польскага караля, які праводзіў жыццё, насычанае гульнёй у карты, балямі, жанчынамі. Каб выратаваць Дамініка ад уплыву Панятоўскага, сваякі вырашылі ажаніць яго з ірафіняй Мнішак. Пра каханне ў гэтым саюзе размовы не ішло.
    У пачатку 1807 года князь Дамінік прымаў удзел у вяселлі сваёй сваячкі Тэафілі Мараўскай. Нечакана ў адзін з момантаў паміж тостамі нясвіжскі князь выйшаў з-за стала і накіраваўся да сваёй карэты. Праз некаторы час маладая зрабіла тое ж самае і, як стала вядома, ўцякла разам з Дамінікам Радзівілам, калі за сталом яшчэ дапівалі вясельныя келіхі.
    Уцекачы спыніліся ў Аўстрыі, дзе 29 лютага 1808 года ў іх нарадзіўся сын, які лічыўся незаконнанароджаным, бо ні маці, ні бацька не атрымалі яшчэ разводу. Князь Дамінік прыкладаў усе намаганні, каб яго сын Аляксандр Дамінік быў прызнаны законным наследнікам.
    Толькі ў 1822 годзе ён быў прызнаны Радзівілам, але суд Расіі не пагадзіўся з гатым рашэннем. Наступнае дзіця, князёўна Стэфанія, нарадзілася ўжо пасля ўсіх разводаў і была прызначана законнай наследніцай маёмасці свайго бацькі.
    Пляменнік Пане Каханку, як сведчаць хронікі, узяў у спадчыну таксама і яго адкрытае ўсім сэрца, і яго схільнасць да раскошы, жаданне быць аб’ектам захаплення, раскідваць направа і налева грошы. Дамінік Радзівіл шчодра надзяляў бліжніх, ажывіў муры свайго нясвіжскага замка і горада. Нясвіж, па словах Сыракомлі, у яго часы «развіваўся і квітнеў, меў назву малой Варшавы». У замку аднавіўся радзівілаўскі тэатр, запрацавалі гандлёвыя ўстановы, пошта і рэстаран. Езуіцкая гімназія адышла дамініканцам. Для яе забеспячэння Дамінік Радзівіл аддаў вёску Скаробін. На плошчы і рынку ўзнесліся мураныя і добра забяспечаныя купецкія крамы, дзе гандлявала шмат выдатных рамеснікаў і купцоў.
    Князь Дамінік быў гарачым патрыётам бацькаўшчыны і змагаром за адраджэнне краіны і далучыўся да французскага імператара Напалеона, калі той паабяцаў свабоду і незалежнасць Рэчы Паспалітай. Ён не пакінуў Банапарта нават тады, калі яго зорка ўжо закацілася. Мужнасць Дамініка на полі бітвы заўважаў нават імператар. Аб ім пісалі, то ён быў самы адважны з усіх палякаў (беларусаў). Калі Дамініку дазволілі вярнуцца ў Нясвіж, ён адказаў: «Маё месца на чале майго палка, а не ў Нясвіжы». Атрымаўшы цяжкую кантузію пад Ганаў, ён памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. На ім абарвалася мужчынская лінія нясвіжскіх Радзівілаў, якая цягнулася без перапынку каля 230 гадоў.