• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Усё ёй было цікава ведаць. Яна, да свайго вялікага задавальнення, знаходзіла ў Вільні і Нясвіжы шмат напамінаў аб велічным мінулым. He прамінула княгіня трагічную гісторыю Барбары Радзівіл. «Мы здзейснілі і яшчэ адно паломніцтва да месца, звязанага з памяццю аб гэтай асобе, пад назвай Вострая Брама... У гэтай капліцы знаходзіцца абраз маці Божай, выкананай ва ўсходнім стылі. Яе так шануюць людзі ўсіх канфесій, што нават жыды, праязджаючы пад гэтымі варотамі, здымаюць галаўныя ўборы, коні прыцішаюць ход, а вайскоўцы аддаюць чэсць». Цікава апісвае княгіня і візіт у Веркі, месца, якое знаходзілася ў 10 км ад Вільні на беразе цудоўнай рэчкі Віліі. Яна падкрэслівае, што калісьці Веркі належалі Радзівілам, потым Масальскім, а ў час падарожжа Марыі дэ Кастэлян яны перайшлі
    да Вітгенштэйна, сын якога ажаніўся на Стэфаніі Радзівіл, апошняй прадстаўніцы старэйшай галіны роду Радзівілаў. «Л. Вітгенштэйн, акрамя ўсяго астатняга, вывез з Нясвіжа ў Веркі цудоўную калекцыю зброі, якая аніяк не мела права пакідаць сцены нясвіжскага замка і якая туды вярнулася праз семдзесят гадоў, але далёка не поўнасцю». У дзённіку Марыя дэ Кастэлян запісала: «Да гэтай калекцыі я мела падвоеную цікавасць». Сапраўды, княгіня пачала апантана шукаць скарбы Радзівілаў і вяртаць іх у Нясвіж.
    Яна горача радуецца, што калекцыя зброі, якая змяшчалася ў 800 скрынях, заняла месца ў нясвіжскім замку. «Я вымаўляю слова «Нясвіж», з якім так іпмат звязана ў маім жыцці, так, як нешта акружанае арэолам магічнага».
    Грандыёзны нясвіжскі замак усхваляваў Марыю дэ Кастэлян Радзівіл сваім велічным мінулым. «Да чаго ж цудоўнымі былі яго абрысы, нягледзячы на сляды разбурэння і варварскіх адносін, ахвярай якіх зрабіўся гэты антычны скарб».
    Сям’ю Радзівілаў сустрэў упраўляючы Маліноўскі і яго жонка, якія прапанавалі гасцям паабедаць у іх, бо «замак быў нежылы, дах прабіты ў шматлікіх месцах, былі абарваныя вадасцёкавыя трубы, усё зацякло вадою, столь у большасці пакояў абвалілася, двор быў перакопаны, усё страшна бруднае, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна адрадзіць, калі ўзяцца за яго цяпер».
    Словы вялікай удзячнасці выказвае княгіня далёкаму продку Мікалаю Крыйггофу Радзівілу па мянушцы Сіротка. Яна адзначае, што нясвіжскі замак можа расказаць гісторыю гэтай трагічнай краіны, культура якой значна вышэйшая, чым у Прусіі. «Яна нагадвала мне маю Францьпо». Пасля знаёмства з нясвіжскім замкам у княгіні ўмацавалася пачуццё вялікай сімпатыі да гэтага краю, дзе яна адчула сябе «амаль у родным культурным асяроддзі Парыжа».
    Марыя дэ Кастэлян Радзівіл вырашыла вярнуць на радзіму тых Радзівілаў, якія парадніліся з прускім дваром.
    Словы захаплення знаходзім у дзённіку нясвіжскай гаспадыні аб старых вежах з флюгерамі, на якіх можна
    ўбачыць арлоў з трыма паляўнічымі трубамі — галоўным элементам фамільнага герба. На адной вежы на трэцім паверсе Марыя Радзівіл знайшла старажытную капліцу з вялікім вакном і высока размешчаным алтаром. Гэта было зроблена для таго, каб войска Радзівіла, размешчанае ў двары, магло бачыць святара і прымаць такім чынам удзел у набажэнстве. 3 болем піша княгіня, што гэту галоўную святыню замка цяпер ператварылі ў сталярную майстэрню. Людзі працавалі сярод абломкаў алтара, столь была разбурана. Каля сцяны збераглася частка катэдры.
    Марыя Радзівіл успамінае, што некалі ў гэтай капліцы вісеў цудоўны абраз Маці Божай, знойдзены пад Венай польскім каралём і вялікім князем Янам III Сабескім.
    3	павагай успамінае княгіня і Пане Каханку, які «быў гарачым патрыётам, мужна выступіў супраць імператрыцы Кацярыны II». He абыйшла Марыя маўчаннем і камеры для вязняў, якія знайшла ў падзямеллях замка. Там яна бачыла прылады для катавання і сляды засохлай крыві.
    Княгіня пазнаёмілася з архівам і палічыла яго галоўным скарбам для сям’і і для кожнага чалавека, які цікавіцца гісторыяй. «Але я нават не асмелюся сказаць, у якім стане я яго знайшла». Дзякуючы настойлівасці княгіні, у Нясвіж часткова вярнуліся замкавыя багацці: каля 2000 камплектаў рыцарскай зброі, частка партрэтаў, тканіны, калекцыя слуцкіх паясоў, мэбля.
    Праз некалькі гадоў пасля вяртання Антонія Радзівіла і Марыі дэ Кастэлян нясвіжскі замак мог ужо паспрачацца з лепшымі манаршымі рэзідэнцыямі ў Еўропе. Калі нямецкі імператар Вільгельм II наведаў Нясвіж, яго ўразіла ў замку вялікая колькасць цудоўных старажытных партрэтаў. Ён адзначаў, што нідзе не было столькі каштоўных твораў мастацтва. У дзённіку нясвіжская княгіня запісала: «Імператар праехаў праз Нясвіж, паабедаў, пазнаёміўся з замкам, потым паляваў у Дзяніскавічах і Давід-Гарадку. На паляванні забіў трох вялікіх мядзведзяў і некалькі маленькіх узяў жывымі з сабою ў Германію». На гэтым паляванні прысутнічаў вядомы польскі мастак Юліан Фалат. Ён быў прадстаўлены Вільгельму і Радзівілам. Знаходзячыся ў Нясвіжы, мастак напісаў цудоўную акварэль па матывах палявання, а таксама партрэт
    Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран
    Вільгельма, які быў ім выкананы па-майстэрску. Як сцвярджае Марыя дэ Кастэлян, усе былі зачараваны гэтымі творамі і з таго часу Юліан Фалат зрабіўся сябрам сям’і Радзівілаў, прысутнічаў на ўсіх урачыстасцях у Нясвіжы.
    У студзені 1905 года ўжо пасля смерці мужа Антонія Радзівіла княгіня звярнулася да рускага цара з просьбай вярнуць роду Радзівілаў іх скарбы, якія належалі Нясвіжскай ардынацыі. Яна пісала:
    «Аўгусцейшы манарх, усеміласцівы гасудар!
    Тое манаршае прыхільнае спачуванне, якое было выказана Вашай імператарскай Вялікасцю мне з прычыны здарыўшагася са мною гора — смерці мужа, дае мне смеласць звярнуцца да Вашай імператарскай Вялікасці, як крыніцы міласэрнасці, справядлівасці і закона з ніжэйвыкладзенымі просьбамі:
    1. Аб усеміласцівейшым зацвярджэнні Вашай імператарскай Вялікасці духоўнага завяшчання майго памерлага мужа к выкананню...
    ... 5. Аб звароце роду Радзівілаў іх фамільных каштоўнасцей, якія складаюць неад’емную прыналежнасць Нясвіжскай ардынацыі, якая была пазбаўлена гэтых каштоўнасцей у 1813 годзе і частку гэтых каштоўнасцей можна знайсці ў імператарскім Эрмітажы, пакуль яшчэ не ўключаных у спісы апоіпняга...»
    Але галоўнай справай Марыі дэ Кастэлян дэ Талейран Радзівіл трэба лічыць цудоўны пейзажны парк, які быў закладзены ў 1878 годзе. Яго фарміраванне працягвалася да 1939 года. Пры ўваходзе ў тую частку парка, які называўся ў гонар мужа Антанін, яна загадала паставіць статую святога Яна Непамуцэна цудоўнай работы, зробленай з аднаго кавалка мармуру. У 1918 годзе галаву статуі адсеклі чэкісты і выкінулі ў возера. Жыхары Нясвіжа дасталі яе і схавалі, каб пазней аднавіць, што і было зроблена пасля 1920 года. У 1939 годзе гісторыя з помнікам зноў паўтарылася. Толькі ў канцы XX стагоддзя жыхары горада знайшлі абедзьве часткі помніка, які чакае рэстаўрацыі.
    У апартаментах Марыі дэ Кастэлян Радзівіл частымі гасцямі былі прадстаўнікі каралеўскіх двароў Еўропы, дыпламаты з усіх краін свету. Нават пасля смерці свайго каханага мужа, калі яна была ў жалобе, не пераставала прымаць высокапастаўленых гасцей. Княгіня разбіралася ў палітыцы, добра ведала, што робіцца пры дварах манархаў і ў кабінетах міністраў, вяла агромністую перапіску са шматлікімі карэспандэнтамі. Яе лісты і дзённік і ў наш час з’яўляюцца важнымі сведкамі мінулага.
    Марыя Радзівіл памерла ў 1915 годзе на выгнанні, але пазней цела яе было перавезена ў Нясвіж і пахавана ў крыпце пад касцёлам побач з мужам Антоніем.
    Нясвіжская ардынацыя пасля смерці Антонія Радзівіла перайшла да старэйшага сына ЮРЫЯ ФРЫДЭРЫКА (1860—1914), XV ардыната нясвіжскага, XIII ардыната клецкага. Ад шлюбу з Марыяй Ружай з Браніцкіх ён меў шасцёра дзяцей. Пасля яго смерці нясвіжскую ардынацыю атрымаў яго старэйшы сын АНТОНІ АЛЬБРЭХТ (1885—1935), XVI ардынат нясвіжскі, XIV ардынат клецкі.
    IX З’ЯДНАЛА ЛЮБОЎ ДА БЕЛАРУСІ
    МІКАЛАЙ ВАЦЛАЎ РАДЗІВІЛ (1880—1914) МАРЫЯ МАГДАЛЕНА РАДЗІВІЛ 3 ЗАВІШАЎ (1861—1945)
    Мікалай Вацлаў Радзівіл, капітан рэзерву 52-га палка драгунаў расійскай арміі, належаў берлінскай лініі нясвіжскіх ардынатаў, быў праўнукам Антонія Генрыка Радзівіла, родным пляменнікам сям’і Антонія і Марыі дэ Кастэлян.
    Бацька Мікалая Вільгельм Адам (1845—1911) быў дыпламатам і афіцэрам прускай арміі, а маці Кацярына паходзіла з вядомага дому Ржавускіх і мела літаратурныя здольнасці.
    Кацярына Ржавуская рана страціла маці і выхоўвалася ў сваякоў у розных краінах Еўропы. Сем гадоў яна жыла ў родных цётак Эвеліны Ганскай і Караліны Сабанскай у Парыжы. Трэба адзначыць, што Эвеліна і Караліна былі ўнучкамі Іаяхіма Іпаліта Рдултоўскага, гаспадара Снова Нясвіжскага раёна. Другім шлюбам Эвеліна Ганская выйшла замуж за знакамітага французскага пісьменніка Анорэ дэ Бальзака.
    Французская культура зрабіла незабыўны ўплыў на Кацярыну. Яна ставіла яе значна вышэй за ўсе іншыя. Пад псеўданімам Кацярына пачала пісаць фельетоны з жыцця еўрапейскай эліты. Доўга ніхто не мог здагадацца пра імя сапраўднага аўтара. Толькі пасля публікацыі артыкула з жыцця імператарскага двара Расіі яе выкрыла расійская паліцыя. Пасля ірандыёзнага скандалу сям’я Вільгельма Адама распалася.
    Сямейная трагедыя бацькоў паўплывала на лёс старэйшага сына Мікалая і прывяла да таго, што, як пісалі даследчыкі, ён кінуўся ў авантуры: прымаў удзел у франка-бурскай вайне, ваяваў на Балканах, змагаўся на баку Расіі ў руска-японскай вайне.
    У 1906 годзе Мікалай Радзівіл ажаніўся з Марыяй Магдаленай з Завішаў, удавой Людвіка Красінскага. Марыя Магдалена нарадзілася ў 1861 годзе і была на 19 гадоў старэйшая за Мікалая. Агульная любоў да беларушчыны з’яднала іх і зрабіла шчаслівымі. Мікалай вывучаў беларускі фальклор, быў прыхільнікам і абаронцам
    беларускага сялянства. Дзейнасць мужа знаходзіла водгук у душы Магдалены. Яна атрымала бліскучую адукацыю і з дзяцінства выхоўвалася ў павазе да Беларусі і яе культуры. Пасля смерці бацькі Магдалена стала ўладальніцай шэрагу маёнткаў, у тым ліку Кухцічаў і Жарнаўцоў у былым Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Да канца свайго доўгага і незвычайнага жыцця яна зберагла бязмерную адданасць родным мясцінам, актыўна займалася дабрачыннай дзейнасцю.
    У сваіх маёнтках Магдалена вяла добраўпарадкаваную дасканалую гаспадарку, закладвала беларускія іпколы, таварыствы цвярозасці, будавала шпіталі за свае сродкі. Яе дом у Мінску і палац у Кухцічах былі месцам сустрэч дзеячаў беларускага нацыянальнага вызваленчага руху. Тут часта былі Раман Скірмут, браты Луцкевічы і іншыя. Для студэнтаў-беларусаў устанавіла стыпендыі.