Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля пасялілася ў Нясвіжскім замку. У знак жалобы па сваім загубленым каханні перад жывымі яна заўсёды з’яўляецца ў чорным адзенні. 3 часам у замку пачалі лічыць, што прывід папярэджвае гаспадароў, калі ім паіражае якая-небудзь небяспека, вайна, хвароба. САПРАЎДНЫЯ ПАДЗЕІ I ЧУТКІ Нарадзілася Барбара 6 снежня 1522 года (паводле іншых крыніц — у 1520 годзе). Яе бацька Юры I Радзівіл быў малодшым сынам Мікалая Старога і родным братам нясвіжскага ўладара Яна па мянушцы Барадаты. He аднойчы перамагаў ён у шматлікіх бітвах з Масквой і крыжакамі, будучы вялікім гетманам літоўскім. У часы, вольныя ад войнаў, ён закрываўся ў манастыры і прысвячаў доўгія гадзіны малітвам. Меў сына Мікалая па мянушцы Руды і дзвюх дачок — Ганну і Барбару. Маці Барбары паходзіла з дынастыі Колаў, якая згасала ў той час. Аб дзяцінстве і юнацтве Барбары вядома не вельмі многа. Як прадстаўніца высокага роду яна, безумоўна, атрымала еўрапейскую адукацыю і выхаванне, была стараннай вучаніцай, хугка і прыгожа пісала. Яе эпісталярная творчасць належыць да цікавейшых прыкладаў карэспандэнцыі XVI стагоддзя. У архівах захаваліся некалькі дзесяткаў лістоў Барбары. Вось радкі аднаго з іх, датаванага 11 лютым 1549 года, да Мікалая Рудога: «Барбара, з Божай ласкі каралева польская, вялікая княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская і г. д. пані. Вяльможны пане браце, нам мілы. Здароўя і ўсялякага шчасця на доўгія гады жадаем нашаму міламу брату. Даручылі мы прыроджанаму Габрыэлу Тарлові, стольніку кракаўскаму, старасце хельмскаму, Яго Каралеўскай Мосці прыдворнаму паведаміць вашай мосці некаторыя рэчы ад нашага імя. Няхай ваша міласць верыць усяму, што паведамляем вашай мосці. Разам з гэтым жадаем добрага здароўя і доўгіх шчаслівых часоў...» Большасць лістоў Барбара пісала уласнай рукой. Па арфаграфіі і стылю яны амаль нічым не адрозніваюцца ад сучаснай манеры пісьма. Асобна вылучаюцца лісты да караля Жыгімонта Аўгуста, якія яна пісала пачынаючы з 1547 года. У іх часта паўтараюцца словы пяшчоты, вялікага кахання і падзякі. Лісты Жыгімонта Аўгуста да Барбары таксама напоўнены каханнем, ласкай, пяшчотай, сардэчнасцю. У маі 1537 года, на пятнаццатым годзе жыцця, Барбару выдалі замуж за вядомага трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда, прадстаўніка аднаго з наймагутнейшых родаў у Літве. Зразумела, жаніцьба з’явілася вынікам паітычных разлікаў і не магла быць іпчаслівай. Да таго ж ваявода, апошні прадстаўнік слаўнага роду, у 1542 годзе памёр. Прыгажуня Барбара засталася ўдавой у дваццаць год. У 1543 годзе яна сустрэлася з Жыгімонтам Аўгустам і зрабілася спачатку яго каханкай, а потым і законнай жонкай. Патаемнае вянчанне адбылося ў 1547 годзе, a ў 1548 годзе, адразу пасля смерці Жыгімонта Старога, яна была ўжо прадстаўлена як афіцыйная законная жонка маладога караля. Грамадскасць Кароны (Польшчы) прыняла гэты саюз адмоўна. Сейм, сенатары, духавенства, шляхта патрабавалі ад караля адрачэння ад жонкі-літвінкі і доўга не прызнавалі шлюб законным. Два гады ішла адчайная барацьба за каранацыю Барбары. Нясвіжскі князь Мікалай Чорны некалькі разоў ездзіў да папы рымскага. Урэшце рэшт Жыгімонт Аўгуст і Радзівілы дамагліся свайго. У сакавіку 1551 года з ёй памірылася і прызнала законнай жонкай сына стдрая каралева-маці Бона Сфорца. Прыехалі мірыцца і сёстры караля. Але Барбара было ўжо смяротна хворай. Вялікіх намаганняў ёй каштавала ўстаць і апрануць параднае адзенне, а потым дзве гадзіны прыёму цярпець страшэнны боль. Сваю смерць сустрэла яна ў Вавельскім замку 8 мая 1551 года — згасла заўчасна на трыццатым годзе жыцця. Пасля таго як памерла маладая каралева, нарадзіліся розныя версіі і плёткі аб прычыне яе смерці. Здаровая, фізічна моцная, вынослівая, яна ў апошнія месяцы апухла, цела пакрылася балячкамі і нарывамі, якія лопаліся і распаўсюджвалі страшэнны пах. Барбара вельмі пакутавала, боль быў невыносны. He дапамагалі знахары і знахаркі, якіх пасылаў з Нясвіжа Мікалай Чорны. Гарачка сатрасала яе пяшчотнае цела. Ворагі Радзівілаў выдумлялі, што каралева магла захварэць якой-небудзь венерычнай хваробай. Потым пайшлі чуткі, што ў яе рак скуры. Але даследаванні эскулапаў, у тым ліку і дваццатага стагоддзя, адкідаюць усе ўзведзеныя паклёпы. Барбара горача жадала мець дзяцей і прымала шмат лякарстваў ад бясплоднасці, што магло з’явіцца прычынай нейкай незразумелай хваробы. He атхілена канчаткова і магчымасць атруты. ЯЕ ЛЕПШЫЯ ЧАСІНЫ Усё жыццё Барбара была вясёлай, роўнай, заўсёды ў цудоўным настроі, вельмі прыветлівай, а ў апошні год хвароба пакінула на ёй свой страшэнны адбітак: яна зрабілася раздражняльнай, пазбягала людзей, стала абыякавай да зямных спраў. Звернемся да Барбары здаровай, маладой, такой, якой яе сустрэў кароль Жыгімонт Аўгуст. Яе лічылі самай прыгожай жанчынай дзвюх дзяржаў — Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Галоўнай каштоўнасцю Барбары была сапраўдная каралеўская высакароднасць, якая ўражвала не толькі землякоў, але і людзей з замежных краін. Пасол Венецыі адзначаў яе алебастравую скуру, далікатнай формы цудоўныя рукі, дзівосныя вочы колеру сапраўднага піва. Яе параўноўвалі з класічнымі красунямі, нават з міфічнай Аленай. Усё ж яна не цалкам напамінала Алену, бо была паўночнай чараўніцай — смуглявай бландынкай. Яе тонкую прыгажосць, злучаную з вялізнай абаяльнасцю, дапаўняла незвычайная элегантнасць. Каханая Жыгімонта Аўгуста з’яўлялася яскравай прадстаўніцай славянскага Рэнесансу. Зіхацела і красавалася ў пазалочаных сукенках, упрыгожаннях, каштоўнасцях. Пры апошняй эксгумацыі на яе руцэ знойдзены пярсцёнак з чыстым, як сляза, алмазам, рубінам, як кроплі крыві, смарагдам колеру зялёнай вады літоўскіх азёр. Любімымі ўпрыгожаннямі маладой жанчыны былі жамчужныя пацеркі. Яшчэ калі выходзіла замуж за Гаштольда, мела іх дзесяць радоў. Падабаліся ёй і іншыя дапаўненні з жэмчугу, у якіх яна, бландынка, вельмі эфектна выглядала і мабыць таму ахвотна пазіравала ў гэтых уборах для партрэтаў. Сваю прыгажосць Барбара падкрэслівала і іншымі сродкамі, напрыклад касметыкай (памятала пра яе нават на смяротнай пасцелі). He аднойчы звярталася да маткі ў Вільню з просьбай прыслаць ёй пудры і бялілаў — магчыма, лічыла, што іх якасць вышэйшая, чым у Кракаве. Шмат увагі ўдзяляла асабістай гігіене, бавіла час у лазні. Клапатлівы Аўгуст хваляваўся, каб доўгае купанне не пашкодзіла яе здароўю. Ён пісаў: «А гэта яе Вялікасці не дазваляйце, каб так доўга мылася ў лазні, таму што гэта пашкодзіць яе Вялікасці здароўю». Калі зіадаць, што ў той час людзі наогул мала карысталіся лазняй, то такую звычку Барбары трэба адзначыць асобна. Прыгожая, стройная, заўсёды клапатлівая аб сваім целе, яна мела толькі ёй уласцівы стыль. Тых, хто сутыкаўся з Барбарай, захаплялі пяшчотнасць яе погляду, ласкавая гутарка, павольнасць і веліч рухаў. Расказваюць, што яна заўсёды выклікала здзіўленне, жаданне і любоў мужчын. Падчас сустрэчы з Жыгімонтам Аўгустам наша гераіня была ўжо жанчынай «з мінулым». Яна ўнаследавала свабоду паводзін у сваёй сям’і, дзе прыклад раскаваных, свабодных манер паказвала маці. Аб старшай сястры гаварылі, што яшчэ да замужжа яна нарадзіла некалькі дзяцей. Праціўнікі саюза Барбары з каралём крычалі, што падчас іх сустрэчы ў яе было 38 палюбоўнікаў. Што ж, магчыма, гэтая цудоўная жанчына і зрабіла ў сваім жыцці шчаслівым не аднаго закаханага ў яе (Барбара была вельмі шчырай з каралём і не хавала ад яго сваіх мінулых захапленняў), але ў час сустрэчы з Жыгімонтам яна не звяртала ніякай увагі на іншых мужчын. Да таго ж кароль не любіў жанчын сарамлівых, сціплых, інфантыльных, а Барбара мела вельмі бурны тэмперамент, якім яна прывязала да сябе Аўгуста так моцна, што той гатоў быў лепш страціць карону, чым яе каханне. Казалі, што гэтая інтэлігентная, прыгожая і гарачая жанчыла была ідэальнай каханкай. КАХАННЕ СТАГОДДЗЯ А пачыналася каханне звычайна, нават банальна: Жыгімонт Аўгуст адчуваў цяжар ад сваёй хворай на эпілепсію маладзенькай жонкі Елізаветы Габсбургскай. Кароль пачаў шукаць сувязі па-за шлюбам. 3 усіх сіл стараліся дапамагчы свайму гаспадару прыдворныя і знаходзілі ўсё новых і новых прэтэндэнтак на ролю каханкі. Адной з іх і стала прыгажуня Барбара. Раман пачаўся адразу ж, з першага наведвання Аўгустам рэзідэнцыі Барбары ў 1543 годзе. Гаспадыня сустрэла яго вельмі ветліва. Вольная ў сваіх звычках і паводзінах, вясёлая і жыццерадасная, яна спадабалася каралю. Да таго ж стройны, сярэдняга росту, цёмнавокі і цёмнавалосы Жыгімонт у чорным адзенні, якое падкрэслівала яго зграбнасць, выглядаў вельмі прывабна. Усё гэта спалучалася з паўднёвым тэмпераментам (ён — напалову італьянец). Да таго ж быў ласкавым, уважлівым. He дзіва: Жыгімонт добра ведаў жанчын — прычым не толькі вышэйшага свету. Ён не грэбаваў таксама і прадстаўніцамі паўсвету. У час знаёмства з Барбарай бацька Аўгуста, Жыгімонт Стары, дажываў апошнія гады, і вялікі князь літоўскі быў пераемнікам польскай кароны, будучым уладаром вялізнай краіны, якая ўваходзіла ў лік лепшых еўрапейскіх дзяржаў. Іменна яму прысвяціў сваю Біблію сам Марцін Лютэр, да яго абароны звярталіся пратэстанты. У першай палове XVI стагоддзя ён, як зорка, узыходзіў на палітычным і культурным небасхіле двух народаў. Адным словам, цяжка было знайсці болып прыцягальнага каханка. Барбара адразу ж ацаніла яго і пусціла ў ход усе свае чары. Наследнік быў захоплены, зачараваны. Яго не цікавіла праблема маральнасці Барбары, наадварот, слава яснавяльможнай паненкі як каханкі яшчэ больш вабіла да яе Жыгімонта. Барбара была ў яго стылі. Ён лічыў, што калі яму можна мець шматлікія любоўныя прыгоды, то чаму іх не можна мець ёй? Але ядналі іх не толькі алькоўныя справы ды эратычныя густы — яны мелі аднолькавыя прыхільнасці. Так, Жыгімонт быў гарачым паляўнічым, Барбара часта суправаджала яго на паляванне. Абое любілі каштоўнасці і з захапленнем збіралі пярсцёнкі. Шмат часу праводзілі на вясёлых, шумных банкетах, у таварыстве маладых, бесклапотных людзей. Hi Барбара, ні Жыгімонт амаль не займаліся інтэлектуальнай дзейнасцю, мала чыталі, пазбягалі вучоных дыспутаў, але цікавіліся палітыкай, справамі дзяржавы і дынастычнымі клопатамі сваіх сем’яў. Былі маладымі, прыгожымі, цешыліся здароўем, багаццем і вышэй і вышэй за ўсё цанілі вясёлае, бестурботнае жыццё.