Ізабэла пачала вучыцца дома, адцаючы перавагу фізіцы. На дом прыходзілі знакамітыя настаўнікі, сярод якіх былі таксама і мастакі Фалат, Нартоўскі. Акрамя таго, князёўна навучылася прасці, мыць бялізну, гатаваць ежу і... «наводзіць вейкі». Дзяўчына рана выйшла замуж. Пра гэта яна расказвала так: «Была дружкай на вяселлі сваячкі Крысціны. Там да мяне звярнуўся яе брат Эдмунд і прапанаваў быць з ім у пары дружкамі, хаця яму была прызначана іншая дзяўчына. Вельмі я яму спадабалася. Тады я і сапраўды была прыгожай дзяўчынай». Эдмунд Радзівіл, на дзевяць гадоў старэйшы, папрасіў у бацькоў яе рукі. Яны заручыліся. Ізабэла ўспамінала, што Эдмунд першы раз прызнаўся ёй у каханні ў стайні, дзе і пацалаваў яе. Дарэчы і муж Крысціны, сястры Эдмунда, Іосіф Патоцкі, таксама прызнаўся Крысціне ў каханні ў стайні. У сям’і нібыта стала традыцыяй прызнавацца ў каханні сярод коней, якіх вельмі паважалі ў родзе Радзівілаў. Калі пачалася другая сусветная вайна, Ізабэла з маці адчынілі некалькі шпіталяў для раненых. Але лекаў не хапала. Ізабэла звярталася нават да паслоў, аднак ніхто ўжо не мог дапамагчы. Чырвоная Армія займала Заходнюю Беларусь. Янушу Радзівілу раілі выехаць з Алыкі і разам з сям’ёй уцякаць на Захад. Ён не згадзіўся і застаўся ў замку. Нкусаўцы арыштавалі ўсю сям’ю і сваякоў Радзівілаў і павезлі іх на Лубянку. Кожны дзень Януша забіралі на допыты. Аднойчы сярод ночы за ім прыйшоў сам камендант турмы Міронаў. Князя прывялі ў люксавы кабінет з пульхнымі дыванамі, прыгожымі люстрамі і мяккімі крэсламі. 3-за стала падняўся невысокі, добра палыселы цемнаваты чалавек у акулярах і назваў сябе Лаўрэнціем Паўлавічам Берыя. Яны доўга гаварылі. Берыя пераконваў Радзівіла супрацоўнічаць з нкусаўцамі. Ён гаварыў, што мноства расійскіх арыстакратаў дапамагаюць бальшавікам. Дзякуючы просьбам сваякоў з Італіі і каралеўскай італьянскай сям’і Радзівілы былі вызвалены з турмы. Праз некалькі гадоў ужо напрыканцы вайны сям’я Радзівілаў зноў трапіла на Лубянку. 4 сакавіка 1944 года арыштаваных павезлі ў Краснагорск і пасялілі ў доме, у якім усе вокны былі закрытыя наглуха, іх забаранялася адчыняць пад страхам смерці. Палонных, a іх было 17 чалавек, размясцілі ў чатырох маленькіх пакойчыках з сенцамі, дзе суткамі дзяжурылі чырвонаармейцы. Спачатку палонным не дазвалялі выходзіць на вуліцу, але потым далі 20 хвілін, штодзень на прагулку. Праз некаторы час зняволеным далі дазвол пілаваць і секчы дровы на двары каля хаты. Аднойчы настаўніца мясцовай школы, ідучы з дзецьмі па вуліцы, спынілася ля палонных, загадаўшы стаць наўкола: «Ну, знаете, ребята, это князья н графы, онн раньше былн кровопнйцы, а теперь у нас должны работать». Сярод дзяцей быў сын нкусаўца, які добра ведаў зняволеных. Ён, паглядзеўшы на Ганну Браніцкую, спытаў у яе: «Аннушка, это правда, что ты кровь рабочнх пнла?» Але знаходзіліся людзі, якія, праходзячы каля вязняў, патаемна, каб вартавы не бачыў, перадавалі палонным то кавалак мыла, то яшчэ што-небудзь. Калі Радзівілаў перавялі ў канцэнтрацыйны лагер, што быў недалёка ад Масквы, умовы для пражывання сталі больш жорсткія. На другі дзень пасля пераезду да Радзівілаў прыслалі маладога вязня з сям’і Крупа мыць падлогу, што было сенсацыяй нават для саміх немцаў. Ён быў вельмі далікатны, добра выхаваны, хораша гаварыў на французскай мове. Стоячы ў лагерным адзенні з вядром і анучай, ён, пакланіўшыся, сказаў: «Бонжур, мадам, бонжур, мсье». Рускі баец яго папіхнуў: «Што ты гаворыш, ты, фрыц? Ты мый падлогу палякам! Мый!» Прысутным стала няёмка, бачачы, як няўмела той браўся за працу. Вартавы падганяў яго: «Быстрее, фрнц, быстрее!» У лагеры цікава было назіраць, як палонныя японцы маліліся па чатыры гадзіны ў дзень. У гэты час ніхто не меў права ім перашкаджаць. Некаторыя былі вельмі арыгінальныя, займаліся гімнастыкай, бегам. Японцы ат- рымоўвалі дапамогу з радзімы і, бачачы, што дзеці ў Радзівілаў вельмі галодныя, траіх з іх узялі на сваё утрыманне, навучыўшы есці палачкамі. Каханая жонка Януша Радзівіла Ганна з Любамірскіх памерла падчас зняволення ў канцэнтрацыйным лагеры. Яе пахавалі там жа. Пасля вайны, калі Януш хацеў перавезці яе астанкі ў Польшчу, магілы нават не знайшлі. Яна бясследна ^знікла. СТАНІСЛАЎ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ па мянушцы Чорны Прынц, малодшы сын Януша Радзівіла і Ганны з Любамірскіх, атрымаў адукацыю ў Полылчы і Швейцарыі, дзе вывучаў філасофію і гісторыю. У 1937 годзе ён абараніў дысертацыю. Вядомы палітык, фінансіст, грамадскі дзеяч, швагер Джона Кенэдзі, Станіслаў Альбрэхт прадоўжыў славу роду Радзівілаў, якія былі ў сваяцтве з Габсбургамі, Гогенцоллернамі, Пястамі, Ягелонамі і г. д. Князь быў надзвычай прыстойны, прыгожы, карыстаўся вялікім поспехам у жанчын. Ён прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з фашызмам, быў афіцэрам кавалерыі. Некалькі гадоў працаваў у міжнароднай радзе Чырвонага Крыжа, дзе займаўся арганізацыяй дапамогі зняволеным гітлераўцамі і выступаў з прапановай расследаваць катынскае злачынства. Пасля другой сусветнай вайны Станіслаў пасяліўся ў Лондане, дзе актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, фундаваў касцёлы. Першая сустрэча Караліны (Лі) Буўе, роднай сястры Жаклін Кенэдзі, з Станіславам зрабіла на яе моцнае ўражанне, бо князь быў сапраўдным арыстакратам, прадстаўніком найвышэйшай эліты Еўропы. У 1959 годзе яны пажаніліся. У час выбарчай кампаніі за прэзідэнцкае крэсла Станіслаў Альбрэхт падтрымаў Джона Кенэдзі, знайшоў яму шмат прыхільнікаў сярод эмігрантаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Пасля выбараў Джон Кенэдзі падараваў яму свой партрэт з надпісам: «Дзякуючы табе, мы перамаглі!». Жаклін прэзентавала Станіславу Альбрэхту зроблены ўласнай рукой рысунак карты ЗША і напісала: «Сапраўды гэта ты зрабіў, Стасю». Прэзідэнт зрабіў яшчэ адзін падарунак князю: каштоўны партрэт яго прабабкі Людвікі Гогенцоллерн, жонкі Антонія Генрыка Радзівіла. СТАНІСЛАЎ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ (1914—1976) Станіслаў і Лі як сваякі прэзідэнта зрабіліся афіцыйнымі асобамі і таму суправаждалі Джона Кенэдзі ў яго ўрадавых візітах, і ў час адпачынку. Жаклін Кенэдзі, каб аддзячыць Станіслава Радзівіла, дала грандыёзны баль у яго гонар, на якім прысутнічалі высокапастаўленыя асобы. У 1959 годзе ў сям’і Станіслава Радзівіла і яго жонкі Караліны нарадзіўся сын Антоні, а праз год дачка Крысціна Ганна. У чэрвені 1961 года пасля канферэнцыі, якая адбывалася ў Вене, прэзідэнт Злучаных Штатаў Джон Кенэдзі заехаў спецыяльна ў Лондан, каб быць хросным бацькам дачцэ князёў Радзівілаў. Перад гэтым Станіслаў Радзівіл хрысціў аднаго з сыноў Джона Кенэдзі. 4 чэрвеня тры легкавыя машыны рухаліся ў напрамку дому Радзівілаў па Букінгемскім пляцы ў Лондане. У першай ехаў прэзідэнт з прэм’ерам Вялікабрытаніі Макміланам, у другой — жонка Кенэдзі з жонкай Макмілана, у трэцяй — сямейства князёў Радзівілаў. У той час, калі Джон быў у Вене, яго жонка Жаклін гасцявала ў сваёй сястры Радзівілавай-Буўе. На другі дзень, 5 чэрвеня, у каталіцкім Вестмінстэрскім катэдральным саборы адбыўся хрост дачкі Станіслава Радзівіла, якую назвалі Крысцінай Ганнай. Хроснай маці была сястра бацькі Крысціна, графіня Патоцкая, якая прыехала з Мадрыда, каб прыняць удзел у гэтай цырымоніі. На ўрачыстасці прысутнічалі Макмілан з жонкай і шэраг афіцыйных прадстаўнікоў з брытанскага і амерыканскага пасольстваў, а таксама каталіцкі прымас Англіі кардынал Годфры. Калі падчас цырымоніі зашмат вады лінулі на галаву дзяўчынкі, прэзідэнт Кенэдзі першым выхапіў ручнік і выцер дзіця. Ксёндз усміхнуўся і сказаў: «Пане прэзідэнт, відаць, што з пана выйшаў дасканалы хросны бацька». У той жа вечар у князёў Радзівілаў быў прыём на 50 асобаў. На наступны дзень прэзідэнт з жонкай і Радзівілы паехалі на банкет да каралевы Елізаветы II. У 1967 годзе на пахаванне Януша, а потым Эдмунда, у Варшаву прыязджала Жаклін Кенэдзі разам са сваёй сястрой Лі. Перад гэтымі пахаваннямі Радзівілаў наведаў і Роберт Кенэдзі з чатырма сынамі. Крысціна Ганна Радзівіл-Аранчыо займаецца жывапісам. Разам з братамі і сястрой Каралінай Кенэдзі часта праводзіла канікулы ў рэзідэнцыі Анасіса, другога мужа Жаклін Кенэдзі. Яе брат, Антоні Радзівіл, захапіўся журналістыкай, асабліва тэлевізійнай. Скончыў універсітэт у Бостане, зрабіўся прадзюсерам на тэлебачанні. У 1988 годзе быў карэспандэнтам на алімпіядзе ў Сеуле. Праграмы, зробленыя ім, высока ацэньваліся і прынеслі яму шмат узнагарод. Ён меў славу, папулярнасць, яго паважалі ўсе, з кім ён працаваў, і як гром з яснага неба з’явіўся прысуд дактароў — ён хворы на рак. У 1994 годзе ад гэтай хваробы памерла яго любімая цётка Жаклін Кенэдзі-Анасіс. Антоні быў сярод тых, хто нёс яе труну. У лістападзе 1994 года Антоні ажаніўся. На шлюбе галоўным сведкам выступаў Джон малодшы Кенэдзі. Праз два гады Антоні ў такой жа ролі выступіў на вяселлі брата. Але хвароба забірала апошнія сілы. Малады князь перанёс некалькі аперацый. Антоні слабеў з кожным днём. У ліпені 1999 года да яго дайіпла страшная вестка: яго брат і найлепшы сябра загінуў у авіякатастрофе. «Чаму так здарылася з табою, Джон? Ты не заслугоўваў смерці». Гэтая вестка дабіла яго. Ён не мог зразумець, што ён цяжка хворы, перажыў свайго дваюраднага брата. 22 ліпеня прах Джона і яго жонкі развеялі над акіянам. 10 жніўня 1999 года ва ўзросце 40 гадоў Антоні Радзівіл памёр. Нельга не ўзгадаць пра жыццёвы шлях апошняга з пахаваных ў нясвіжскай крыпце ў 2000 годзе. Гаворка пойдзе аб Антоніі Радзівіле (1936—1998), які болыпую частку свайго жыцця правёў у Лондане. Антоні Радзівіл з жонкай, графіняй Чартарыйскай, брат жонкі Павел Чартарыйскі і сваяк Радзівілаў князь Заслаўскі-Мсціслаўскі Андрэй Цеханавецкі 21 верасня 1994 года былі ўдзельнікамі міжнароднага сімпозіуму на тэму «Нясвіж як усеагульная еўрапейская каштоўнасць». Князь Антоні Радзівіл, продкі якога былі нясвіжскімі, алыкскімі, пшыгадзіцкімі ардынатамі, не раз наведваў Нясвіжскі замак разам з сынамі Марцінам і Паўлам. Ён быў хімікам па адукацыі, шмат гадоў працаваў у сусветнавядомай кампаніі Shell. Антоні Радзівіл выхоўваў сыноў у павазе і любові да зямлі продкаў. У завяшчанні, складзеным незадоўга да смерці, прасіў пахаваць яго ў Нясвіжы ў радзівілаўскім склепе побач з продкамі.