Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2002
70.73 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка пад уздзеяннем польскага пісьменніка і прапаведніка Пятра Скаргі адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва. Па яго загаду вучоных-«ерэтыкоў» выгналі з горада. Былі спалены на плошчы кнігі С. Буднага і іншых асветнікаў.
Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет Мікалай Сіротка пачаў узвядзенне ў Нясвіжы каменных збудаванняў, што зберагліся да нашых дзён.
У канцы XVI стагоддзя Нясвіж стаў даволі буйным горадам. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захоўваюцца прывілеі, нададзеныя яму каралямі Стэфанам Баторыем і Янам III Сабескім, грамата князя Мікалая Радзівіла аб пацвярджэнні Нясвіжу магдэбургскага права, датаваная 1586 годам, гарадскі статут.
Магдэбургскае права, якое склалася ў XIII стагоддзі ў Германіі, давала гараджанам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, магчымасць займацца рамяством, гандлем, земляробствам, ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі і г. д. Атрыманне такога права гарадамі Беларусі і Літвы азначала, што яны дасягнулі даволі высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця і зраўняліся ў гэтых адносінах са шматлікімі нямецкімі і польскімі гарадамі.
У прывілеі караля Стэфана Баторыя гаворыцца, што Нясвіжу «даецца права тэўтонскае альбо магдэбургскае, тое самае, якое гараджане віленскія, трокскія, гродзенскія... і іншыя гарады як у каралеўстве, так і ў Вялікім княстве Літоўскім скарыстоўваць прывыклі. Грамадзяне
нясвіжскія ні па якім іншым праве нікім не павінны прыцягвацца і ні ў які іншы суд, акрамя магістрата нясвіжскага, не павінны выклікацца...»
Адначасова з магдэбургскім правам Нясвіж атрымаў і свой герб. Старажытныя гербы беларускіх гарадоў — надзвычай цікавая рэч. Існаванне гэтага атрыбута таксама сведчыць аб даволі высокім эканамічным і культурным узроўні таго або іншага цэнтра. Герб прысутнічаў на пячатцы горада, чым падкрэслівалася яго незалежнасць ад княжацкай альбо каралеўскай улады. Герб Нясвіжа ўяўляў сабой шчыт, падзелены на дзве часткі: у левай, залацістага колеру,— палова чорнага арла, а ў правай — дзесяць косых палос блакітнага, чырвонага і залацістага колераў.
У прывілеі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які той надаў нясвіжскім мяшчанам, яны маглі мець ільготы пры ўмове, што пабудуюць гарадскія ўмацаванні. Гэта азначала, цгто рамеснікі павінны змураваць двое варотаў, «каб горад замкнуты быў»; далей «з кожнага пляца аседлага — па прэнту (4,87 метра.— К. Ш.-П.) насыпу, аж да сканчэння гэтага вала». Да 1600 года ўмацаванні ў горадзе і замку закончылі. Нясвіжцы павінны былі іх рамантаваць, а таксама падсыпаць у патрэбных месцах вал. Для гэтай мэты асобна збіралі грошы.
У канцы XVI стагоддзя за Слуцкай брамай, на другім беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 годзе ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казіміеж», якое знаходзілася ў паўночна-заходнім баку ад Старога горада.
У XVI—XVIII стагоддзях гандляры і занятыя ў гандлі мяшчане складалі значны працэнт нясвіжцаў. На рынку Старога горада, каля ратушы, у 1628 годзе размяшчаліся каменныя крамы, а пад ратушай — яшчэ і драўляныя. Паводле інвентару 1673 года, у Нясвіжы значыліся ўжо 52 крамы. У сакавіку 1661 года тут быў створаны асобны купецкі цэх.
У XVII стагоддзі ў горадзе не аднойчы лютавалі мор і эпідэміі. У 1625 і 1651 гадах яны забралі сотні жыццяў. Ахвяр эпідэмій хавалі на Новым месце, дзе была пастаўлена уніяцкая капліца са скульптурай святога Вінцэнта.
Вялікае гора прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі і ворагамі шведскага караля Карла XII, войскі якога
бясчынствавалі і на тэрыторыі Беларусі. Жыхары Нясвіжа 12 красавіка 1702 года звярнуліся да князя Караля Станіслава па мянушцы Справядлівы з просьбай:
«...Яснавяльможны, міласцівы княжа, пан найі!
Як. папярэднікі наійы, якія жылі пад уладай продкаў вашай светласці, нашага міласцівага пана, зберагалі заўсёды адданасць у час розных варожых набегаў і абаранялі вашу светласць, пана нясвіжскай крэпасці, дашзвалі сабою на справе, што яны адданыя, як належыць быць добрым жыхарам. Такі і мы, ніжэйшыя вашай светласці кліенты, знаходзячыся пад заступніцтвам нашага міласцівага пана, просім, каб і нас загадаў прыняць у сваю Нясвіжскую крэпасць з усёй нашай скуднай маёмасцю ў гэтым нечаканым і цяжкім выпадку, калі швед з усёй моцай чакаецца ў гэтай краіне...
Вашай светласці вернападданыя вашы Магістрат і ўвесь горад вашай светласці Нясвіж».
У замку ў архівах захаваліся лісты Пятра I да Радзівілаў. У адным з іх да літоўскага вялікага канцлера Караля Станіслава Радзівіла ад 1706 студзеня 28 Пётр I пісаў:
«Зело благодарствую вам за пйсьмо ваше, також й протчея вашй доброжелательства нам, в чем обязуемся всегда незабвенна вас йметь й оная награждать. Прй сем же просйм вас, дабы й впредь такйе ведомостй прй пресеченйй сей куманйкацйй от вас былй. Тако ж найпаче просйм, дабы сйй пйсьма с двумя йлй с тремя посланы былй к войску, чтоб егдй одному невозможно, то другой й третйй довезет: нам cue зело нужно, однакоже вас тем обнадежйваю, что хотя й непрйятелю попадутся то нйчего в нйх к вашему опасенйю. Н не сумневаемся что вы то учйнйть можете, а тем нас обяжете вяіце».
У сакавіку 1706 года шведы пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траўтвэтэра, перайшоўшы Нёман і разбурыўшы Карэлічы, Нягневічы, Мір, рушылі на Нясвіж. У горадзе тады стаяў пасланы Пятром I гарнізон у складзе 2000 казакоў пад камандай запарожскага палкоўніка Міклашэўскага. Шведы ўдарылі па гарадскіх валах і захапілі іх. Частка казакоў у баі з пераўзыходзячымі сіламі ворага загінула, іншыя схаваліся ў дамах і касцёлах, адкуль стралялі па непрыяцелю. Траўтвэтэр загадаў
падпаліць горад. У полымі загінула каля 500 казакоў, многіх узялі ў палон. Тым не менш Нясвіжскі замак не быў узяты.
Знішчыўшы і абрабаваўшы горад, Траўтвэтэр накіраваўся ў бок Ляхавіч і пад Клецкам злучыўся з войскам на чале з Карлам XII. Памножаныя шведскія сілы вярнуліся ў Нясвіж, каб узяць замак. Апошні быў нядрэнна ўмацаваны: яго апаясвалі валы, глыбокія акопы і равы, па вуглах узвышаліся чатыры бастыёны з мноствам гармат. Але абучаных салдат не хапала, увесь гарнізон складаўся толькі з 200 чалавек. У замку хаваліся і гараджане, што ратаваліся ад шведаў.
Рыхтуючыся да нападу, Карл XII адначасова паслаў у замак Траўтвэтэра і генерал-ад’ютанта Розенстэрна з ультыматумам аб здачы. Камендант хацеў абараняцца, але мяшчане і шляхта вымусілі яго здаць крэпасць. Шведы занялі замак. Яны ўзарвалі ўмацаванні і бастыёны, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў.
Доўга не мог адбудавацца Нясвіж. Сюды запрашалі ўсіх, хто пажадае пераехаць, абяцаючы перасяленцам доўгатэрміновыя прывілеі. Толькі пасля 1726 года Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны архітэктарам К. Ждановічам. Вакол сцен узвялі новыя валы. У 1755 годзе ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай Кансаляцыя.
У 1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла. 3 1740 года дзейнічаў прыгонны тэатр, які спачатку ставіў камедыі і трагедыі, пазней перавагу аддалі балетам і операм. Тэатр праіснаваў да 1791 года.
У 1750—1791 гадах у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах.
Кожны жыхар Нясвіжа павінен быў добра страляць. Усе без выключэння ўдзельнічалі ў спаборніцгвах па стральбе, якія адбываліся ў маі. Самы меткі выбіраўся каралём. Яго ўпрыгожвалі аксамітнай стужкай з сярэбранымі таблічкамі, суправаджалі ў ратушу, дзе запісвалі ў асобы пратакол, потым частавалі бясплатна віном і півам.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Нясвіжы актывізавалася развіццё промыслаў. У 1758 годзе ў замку налічвалася 85 рамеснікаў. У горадзе працавалі палатняны, шавецкі,
слясарны, ткацкі цэхі, майстэрні мастацкага ліцця, пачаўся выраб габеленаў і залататканых слуцкіх паясоў. Майстрамі былі мясцовыя ўмельцы. Як вядома, слуцкія паясы, у тым ліку вытканыя ў Нясвіжы, заўсёды высока ацэньваліся, а зараз з’яўляюцца музейнай рэдкасцю. Яшчэ ў тыя часы ў тугэйшым замку сярод іншых каштоўнасцей мелася іх калекцыя.
Уражвае лічыльная мапіына, створаная ў Нясвіжы ў XVIII стагоддзі мясцовым гадзіннікавым майстрам Еўнай Якабсанам. Машына дзевяціразрадная, на ёй можна было выконваць складанне і адніманне. Множанне ажыццяўлялася як паўторнае складанне, а дзяленне — як паўторнае адніманне. Колькасць дзеянняў фіксавалася. Машына ўяўляла сабой сістэму зубчастых перадач з доўгімі «пальцамі», мела незвычайныя вузлы. Па знешнім выглядзе гэта — металічная скрынка з багата ўпрыгожанай накрыўкай. Падрабязнае яе апісанне можна знайсці ў кнізе Л. Майстрова «Навуковыя прыборы і інструменты» (М., 1968). Вынаходства нясвіжца аўтар называе ў ліку навуковых прыбораў, якія маюць вялікае гістарычнае значэнне.
А цяпер прасочым лёс Нясвіжа ў XIX стагоддзі. Трагічныя падзеі 1812 года прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі.
Толькі ў 1875 годзе Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж. Быў адрамантаваны замак, заснаваны парк, які сёння з’яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.
У 1875 годзе ў горадзе адкрылася настаўніцкая семінарыя. Яе скончылі класікі беларускай літаратуры Якуб Колас, Кузьма Чорны, вучоны-этноіраф А. Багдановіч (бацька паэта М. Багдановіча), грамадскі дзеяч А. Сянкевіч і інш.
МУЗЫКА Ў КАМЕНІ
Помнікі архітэктуры старажытнага Нясвіжа даюць магчымасць прасачыць, як з’явілася і развівалася ў Беларусі барока.
Пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая злучыла Вялікае княства Літоўскае і Польшчу ў адзіную дзяржаву — Рэч Паспалітую, Нясвіж зрабіўся месцам жорсткай
Парадны двор замка (з гравюры Г. Гумінскага)
рэлігійнай барацьбы. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка выгнаў з горада пратэстантаў. Паводле яго ўказання сталі будавацца каталіцкія храмы.
3 Рыма ў Рэч Паспалітую прыбыў архітэктар Ян Марыя Бернардоні (1541 (?)—1605) — вучань італьянскіх дойлідаў Джакома да Віньёла і Джакома дэла Порта, які прымаў удзел у будаўніцтве праслаўленай царквы Іль Джэзу ў Рыме. Сіротка запрасіў Бернардоні ў Нясвіж. Па праектах італьянскага дойліда былі ўзведзены замак, касцёл і калегіум езуітаў.