Значны след пакінуў Нясвіж у лёсе вядомага паэта — Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), які пісаў на польскай і беларускай мовах. Нарадзіўся ён у Смольгаве цяперашняга Любанскага раёна, жыў разам з бацькамі, збяднелымі арандатарамі, на Случчыне. Хлопчык быў уражлівым і хваравітым. Калі Людовіку пайшоў дзесяты год, яго аддалі ў дамініканскую школу ў Нясвіжы. У 1835 годзе нясвіжская школа дамініканцаў была зачынена, бо не ўсе настаўнікі, як тлумачылася, добра валодалі рускай мовай. Кандратовіч пераехаў у Навагрудак у дамініканскуіо школу, сцены якой памяталі А. Міцкевіча і Я. Чачота. Скончыўшы вучобу, гонак вярнуўся да бацькоў, дзе павінен быў шмат працаваць па гаспадарцы. Але хлопца цягнула да кніжак, да пісьмовага стала. Восенню 1840 года з дазволу бацькі вярнуўся ў Нясвіж, пачаў працаваць у канцылярыі ўпраўляючага радзівілаўскімі маёнткамі. У свае 18 гадоў Людвік марыў выправіць усе памылкі бацькоў і пакінуць нашчадкам такую спадчыну, дзе нічога не трэба будзе перарабляць, людзі будуць «хадзіць па нашых дарогах і бласлаўляць нас, сваіх бацькоў». Пасяліўся будучы паэт у самым маленькім пакойчыку старадаўняга замка. Ён пісаў пра той час: «Для мяне пачалося новае жыццё Канцылярыя, куды я ўсяліўся, і вялікая частка чыноўнікаў, мелі памяшканні ў старажытным радзівілаўскім замку. Але як малады, сціплы, маўклівы, побач са старымі сапраўднымі службістамі, кракавякамі- зухамі выглядаў туг апошнім. Мне было цяжка пасябраваць з імі, да таго ж кіраўнік канцылярыі пан Дабравольскі выказаў мне пагарду. Хацеў заняцца літаратурай, але дзе там! Кніжак не меў, а калі садзіўся пісаць, мае калегі знаходзілі напісанае і высмейвалі і тое, што напісана, і аўтара». Тым не менш з цягам часу сваёй працаздольнасцю, таварыскім характарам, паэтычным талентам Людвік выклікаў да сябе павагу калег-канцылярыстаў. У Кандратовіча з’явілася думка апісаць мінулае Нясвіжа і роду Радзівілаў. Ён паведамляў сябру: «...Збіраю матэрыялы для твора, якому назва будзе «На ўспамін аб Нясвіжы». Будзе гэта кароткая гісторыя дому Радзівілаў лініі нясвіжскай ад Войшунда да князя Вільгельма і Багуслава, гісторыя мястэчак, манастыроў, замка нясвіжскага, рысаў побыту горада, а з усяго два невялікія томікі. Маі'чымасць працаваць у архіве, а яшчэ Бог, праца і добрае жаданне памагаць мне. Назбіраў ужо са тры аркушы нататак, але яшчэ не ўсё, што мне патрэбна. Парай мне, ці пісаць сур’ёзна, ці больш лёгка. Я прытрымліваюся другога...» 30 верасня 1843 года страшэнны пажар ледзь не знішчыў Нясвіж. Згарэла 150 дамоў, значна быў пашкоджаны дамініканскі сабор. Людвік Кандратовіч прымаў актыўны ўдзел у тушэнні пажару. Упраўляючы канцылярыяй пачаў запрашаць да сябе дамоў свайго служачага на вечары і святы. Тут маладога чалавека чакала падзея, якая перавярнула яго жыццё. У дзённіку ён запісаў: «Зіму гэтага года правёў весела. Вярнуўшыся з Валыні, Дабравольскі пачаў запрашаць на абеды і вячэры: там пазнаёміўся з мілай дзяўчынай, выхаванкай пані Дабравольскай, Паўлінай Мітрашэўскай. Сталася так, што хутка яна зрабілася маёй жонкай, але колькі гэта каштавала, колькі было. перашкод і праціўнікаў... 16 красавіка ў касцёле адбылося вянчанне, а потым урачыстасці працягваліся ў замку». У Нясвіжы злыя языкі гаварылі, што Кандратовіч быў моцна закаханы ў іншую дзяўчыну. Пасля яе адмовы вырашыў адпомсціць і забыцца пра яе, шукаў новай прыхільнасці. Сэрца аддаў першай мілай дзяўчыне, якуіо сустрэў. Аднак маладыя былі шчаслівыя. Працуючы ў канцылярыі, Кандратовіч зблізіўся з моладдзю, якая групавалася вакол мясцовага «энцыклапе- дыста» А. Дабравольскага. Кожны з іх нешта рыфмаваў. Пісаў і Людвік. У Нясвіжы з’явіліся яго першыя гумарыстычныя вершы «Пісьмо Крышталевіча з Елісейскіх палёў да Райманда Бараноўскага», «Да паламанай гітары Рамбовіча», «Далей за сонца». Пачутае і пабачанае ў гэтых мясцінах засталося ў памяці паэта на ўсё жыццё. Аднойчы Людвік Кандратовіч, які толькі што ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай, зайшоў з сябрамі ў Мірскую карчму — адзначыць пачатак свайго сямейнага жыцця. Яму хацелася, каб усе, хто знаходзіўся ў той час побач, былі такімі ж шчаслівымі і вясёлымі, як ён. Але адзін з прысутных, ужо немалады чалавек, не падтрымаў сяброў. Ён панура сядзеў у кугку і не адзываўся на прапановы далучыцца да вясёлай кампаніі. Сябры Людвіка адступіліся ад старога і перасталі звяртаць на яго ўвагу. Толькі Кандратовіч працяпзаў распытваць пра прычыну такога суму і панурасці. Нарэшце ён пачуў незвычайную гісторыю, якая вельмі ўсхвалявала маладога паэта. Вярнуўшыся дамоў, ён запісаў яе ў выглядзе верша-падання «Паштальён». Тут п’юць і гуляюць, адзін ты не п’ян, А сумны, як вязень прыкуты. Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан, Скажы, што ў цябе за пакута?.. ...— Ой, горка і смугна мне ўсюды, браток, Няміла на свеце, няміла. Дай чарку. Скажу, калі вып’ю глыток, Як доля мяне падкасіла. На пошту я трапіў зусім малады, Фурман з мяне ўдаўся зухвалы, А волі не меў, дый ганялі тады: Хоць свята, хоць ноч — усё мала. Ад рання да змроку, ад змроку да дня Вазіў я паноў і пакеты; Заробіш рубля — пад корчму каня: Гуляй, весяліся да свету!.. ...Ды сэрца аддаў я дзяўчыне-красе 3 убогай вясковай хаціны. Дарогі туды кіраваліся ўсе,— Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну. Была нейк у пісара справа ўначы, Паклікаў мяне да сябе ён, Іду, сваю долю цішком кленучы, А ў полі скуголіць завея. «Вязі эстафету» — «Ой, ліха звяло,— Шапчу сабе,— у полі ні тропу...» А сам за пакет, за каня, за сядло! Ганю каркаломным галопам. Мяцеліца круціць, упыну няма, Страшэннае скрозь бездарожжа, Слупы верставыя мільгаюць старчма, Пад’ехаў пад трэці — а божа! Пачуўся мне плач, хоць віхура гула, Хтось клікаў, прасіў дапамогі, Падумаў я: «Згіне, сляпая імгла, У снезе не знойдзе дарогі...» Каня павярнуў, аж здалося, нібы Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача? Ды лепей у вёсцы той час перабыць,— Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!» Страх сэрца мне сціснуў, забілі духі, Чало зледзянела ад поту, Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім, Пагнаў сівака праз суметы. Я еду дадому, праз трое ганей Вяртаецца страх непазбыты, А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней, Бразжыць, як званочак разбіты. Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч: У снезе, пад плахтаю белай, Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч, Як дрэва, уся скасцянела. Я снежную намець абтрос з яе шат I труп падцягнуў да дарогі... Абцёр ёй аблічча... Была гэта, брат... Дай чарку... He маю больш змогі! Гэта быў першы надрукаваны твор маладога паэта (у 1844 годзе ў часопісе «Атэнэум»), У вольным перакладзе на рускую мову Л. Трэфалева ён стаў шырока вядомай рускай песняй «Ямшчык» («Когда я на почте служші яміднком»). У 1844 годзе, пераехаўшы пасля вяселля ў Залуча, што недалёка ад Стоўбцаў, на беразе Нёмана, Кандратовіч напісаў шэсць санетаў, прысвечаных Нясвіжу. Свае творы ён падпісваў псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Праз некалькі гадоў, у 1856 годзе, ў вершы «Ілюмінацыя» паэт пераказаў трагічну.о гісторыю, пачутую ў Нясвіжы з вуснаў старой беларускай кабеты. ...Гэта было ў другой палове XVIII стагоддзя. У Нясвіжы правіў Караль Радзівіл — Пане Каханку. Аднойчы халоднай восеншо, калі князь пышна адзначаў імяніны, усім гараджанам загадалі па-святочнаму ілюмінаваць свае дамы. He гарэла паходня ля хаты, дзе ў адзіноце жыла маладая жанчына, муж якой паехаў на заробкі. У яе якраз цяжка захварэў сын-першынец, і няшчасная маці і ўдзень, і ўначы знаходзілася каля яго ложка. Але служкі з ратушы не палічыліся з бядой: выбілі ў хаце акно, выгналі жанчыну на вуліцу, каб яна стаяла там з паходняй. Небарака была ў роспачы: Мой Антосік заходзіцца, бедны, без рады, Сэрца кроіцца жалем. Хочу бегчы, ды служка паказвае ўладу, Бізуном пагражае. А калі ў замку загрымелі на «віват» гарматы, з хаты пачуўся перадсмяротны плач дзіцяці. Там венгерскае п’юць, забаўляюцца госці У раскошы, у багацці. А тут паліць святло і па сыне галосіць Змізарнелая маці. Праз дзень, калі ў замку яшчэ весяліліся княжацкія госці, прыгнечаная горам маці «на могілкі йшла за труною дзіцячай, на плячах несла крыжык». «Ілюмінацыя» — адзін з найбольш яскравых антыфеадальных вершаў Сыракомлі. 3 Нясвіжам звязана вялікая этнаграфічна-краязнаўчая праца Уладзіслава Сыракомлі «Вавдроўкі па маіх былых ваколіцах», апублікаваная ў 1853 годзе ў Вільні, дзе тады пасяліўся сам аўтар: пасля смерці любімых дзяцей ён вырашыў назаўсёды пакінуць Залуча. Аб «сваіх былых ваколіцах» — Нясвіжчыне — Сыракомля ўспамінае сентыментальна, з вялікай любоўю. Значнае месца ў кнізе займае апісанне старажытнага Нясвіжскага замка з карціннай галерэяй, архівам, скарб- ніцай. У пару знаходжання ў замку Людвіка Кандратовіча яшчэ многае напамінала пра тыя часы, калі тут вырашаліся лёсы ўсяго краю. Але знешні выгляд многіх залаў і пакояў страціў колішні бляск. Выключэнне складала Мармуровая зала, якая ўражвала ляпнымі аздобамі. Сыракомля дае звесткі пра некаторыя з 12 вялікіх залаў. Залатая была размешчана на трэцім паверсе і вядома багаццем і элегантнасцю. Каралеўская знаходзілася тут жа — яе ўпрыгожвалі партрэты польскіх каралёў, а служыла яна для прыёму знакамітых гасцей. У Гетманскай зале віселі партрэты польскіх і літоўскіх гетманаў, у тым ліку продкаў гаспадароў. Незлічоныя былі багацці замка. Палова Літвы, адзначаецца ў «Вандроўках», частка Украіны, амаль усё Палессе, частка сучаснай Полыдчы пастаўлялі сюды даніну за свой хлеб, за лес, за рыбу ў вадзе, птушак і пчол у паветры і, магчыма, нават за само паветра. Але ад былой нясвіжскай скарбніцы, багатай карціннай галерэі, калекцыі зброі захаваліся вартыя жалю рэшткі ды легенды. Праўда, у адным з сутарэнняў замка аўтар знайшоў сем гармат даволі вялікага калібра, якія датаваліся 1529—1543 гадамі і былі аздоблены гербамі Львова. Адліваў іх, магчыма, Л. Гірл, пра што сведчаць надпісы. Як твор масташва асаблівай увагі заслуіоўвала адна з іх — з шасцю барэльефамі. На першым быў адлюстраваны герб Львова, на другім — бусел, які забівае яшчарку, на трэцім — сатыр, што вядзе каня з трыумфальнай калясніцай, на чацвертым — арол, на пятым — тры медальёны з галовамі туркаў, нарэшце, на апошнім — галовы трох анёлаў.