• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У «Апошніх хвілінах князя ваяводы Пане Каханку» зноў расказчыкам выступае прыдворны Глінка. Гэта гісторыя пра бедную, але гордую дзяўчыну Феліцыю Важбуновіч, якую загубіла каханне князя. У канцы аповесці аслеплы і адзінокі Караль Радзівіл памірае, акружаны клопатамі той, якуіо ён бязлітасна пакрыўдзіў.
    Раман «Кароль у Нясвіжы» напісаны ў звычайнай манеры Крашэўскага. Пісьменнік займальна апавядае аб прыездзе ў Нясвіж караля Станіслава Аўгуста, які раней быў заклятым ворагам Караля Радзівіла, а потым, прыніжаны, з ім прымірыўся. У аснову рамана пакладзены сапраўдныя падзеі. Кароль сапраўды ехаў на сейм у Гродна праз землі нясвіжскага магната. Таму Пане Каханку не мог не запрасіць Станіслава Аўгуста да сябе, але, абмяркоўваючы план прыёму са сваімі прыбліжанымі, Радзівіл, ужыў наконт манарха эпітэты, не вельмі
    прыемныя выхадцу з даволі беднага роду Панятоўскіх. Злы жарт угадваецца ў кожнай рэпліцы князя. Чым заняць Станіслава Аўгуста ў Нясвіжы? Дваровыя дзяўчаты станцуюць яму балет, «генеральша (сястра Пане Каханку) пакажа творы прыдворнага мастака», можна яшчэ прамуштраваць «залатую харугву» — частку войска нясвіжскай ардынацыі, спецыяльна экіпіраваную і ўзброеную. Але ж кароль не разбярэцца ва ўсім гэтым... Выпусціць мядзведзя? Тады з каралём можа здарыцца прыпадак, і страўнік у яго няўстойлівы... «Ды і чаго варты чалавек, з якім нельга напіцца»,— разважае Пане Каханку. Бо Станіслаў Аўгуст п’е толькі ваду, якую любіць, як гусь, а ў Нясвіжы вады добрай няма... Адмову караля ад кілішка князь тлумачыць бояззю прагаварыцца. Дапусціць яго да скарбніцы? Дык ён жа сам голы — толькі нагоніць аскому...
    На словы пра скарбніцу адзін з прыдворных заўважае, што князь часта скардзіцца на адсутнасць ламанага гроша ў кішэні. Пане Каханку ахвотна пацвярджае, што ў яго сапраўды нічога няма, паколькі багацці належаць усяму роду, а ён толькі вартаўнік пры іх. Таму не можа ўзяць залатых «цаглін» са скарбніцы, не мае права закласці алмазы. Арандатары вязуць яму толькі сушаныя грыбы і лясныя арэхі. А даць каралю грызці арэхі,— дык яшчэ зуб сабе паламае ды скажа, што ўсё спецыяльна падстроена, абвінаваціць у здрадзе... Вось так злосна жартаваў князь, раячыся, як прыняць каранаваную асобу: калі па-радзівілаўску — то яшчэ закрычыць, што яго хочуць прынізіць, калі сціпла — скажа, што Радзівіл сквапны.
    Нарэшце вырашылі паказаць каралю ўсё — ад псярні да балета. А заадно — паліць феерверкі, смажыць тушы бараноў, з усёй ваколіцы звозіць мядзведзяў і шляхту. Праўда, і тут князь не стрымаўся ад ірубага жарту: няхай, маўляў, загадзя пашлюць за мётламі, бо пасля гасцей смецце з Нясвіжа давядзецца вывозіць паўгода.
    I вось ужо пачалася ліхаманкавая падрыхтоўка да прыезду манарха. Прыдворны мастак прапанаваў размаляваць столь у вялікай зале: з аднаго боку паказаць гісторыю Радзівілаў з іх трубамі славы, а з другога — сям’і Панятоўскіх. Князь пасмяяўся над гербам апошніх — цялём, «задраўшым хвост». Такім чынам, варыянт роспісаў столі адпаў. Тады вырашылі намаляваць партрэт караля, якога падтрымліваюць дзве багіні — Цнат-
    лівасці і Мудрасці. Зноў жа жарт: няхай адна багіня будзе падобнай на Кацярыну II, якая на галаву Панятоўскага ўсклала карону. Нехта параіў намаляваць у нябеснай вышыні і князя ў рыцарскім адзенні. Пане Каханку пажартаваў: «Мяне з маім жыватом не чапайце. Я з ім для воблакаў зацяжкі».
    Па дарозе ў Нясвіж кароль са світай спыніўся ў Снове, маёнтку Рдултоўскіх. Крашэўскі піша, што Сноў з яго вялікім дваром і садам мог з годнасцю прыняць кожнага. Паглядзець на каранаваную асобу сюды з’ехалася навакольная шляхта. Баль працягваўся да позняга вечара. А раніцай манарх і яго прыдворныя накіраваліся праз Малева ў Нясвіж. Натоўп сялян, расстаўленых паабапал дарогі, па камандзе шляхты вітаў караля, кідаючы ўверх шапкі.
    Перад Нясвіжам усім знатным гасцям і самому каралю прапанавалі выйсці з карэт і перасесці на дарагіх радзівілаўскіх коней. Гэта была першая непрыемнасць для Панятоўскага, які не ўмеў кіраваць коньмі. Выратаваў доктар, бо забараніў каралю ехаць верхам — быццам бы з-за яго прастуды. Дзень сапраўды быў восеньскі, халодны, ішоў дробны дождж. Бесперапынна стралялі гарматы, выстаўленыя загадзя на нясвіжскіх валах. Бліжэй да горада ўзбоч дарогі размясціліся ў маляўнічых касцюмах натоўпы людзей. Была тут і «залатая харугва», самога князя з палкоўнікам Янкоўскім на чале, і гусары караля, і мяшчане. Са скарбніцы замка на гэты дзень салдатам выдалі нагрудныя панцыры, шлемы, шчыты, коп’і. Каля Казімірскага прадмесця былі пабудаваны трыумфальныя вароты. Пасля прывітальных слоў Станіславу Аўгусту ўручылі ключы ад горада.
    Апартаменты ў замку, прызначаныя для караля, здзіўлялі багатым ўбраннем. Пакоі былі абабіты рэдкаснымі габеленамі. Срэбраныя сталы, экраны да камінаў, падсвечнікі выйшлі з рук вядомых майстроў. Ложак у спальні раней належаў Людовіку XIV, затым быў падараваны Яну III Сабескаму, ад якога трапіў да Радзівілаў. Балдахін і пакрывала ўражвалі вышыўкай з залатых і сярэбраных нітак. Па суседству з пакоямі караля знаходзілася вялізная Гетманская зала, упрыгожаная партрэтамі літоўскіх ваеначальнікаў на ўвесь рост. Кідалася ў вочы выява Міхала Радзівіла на кані, па-майстэрску вытканая на мясцовай мануфактуры.
    Па задуме Пане Каханку, асабліва Станіслава Аўгуста павінен быў уразіць і ўнізіць агляд палацавай скарбніцы. Крашэўскі падкрэслівае, што цяжка нават уявіць, наколькі былі багатыя старажытныя замкі. У нясвіжскай скарбніцы меліся самыя розныя прадметы нечуванай цаны і мастацкай вартасці, вырабы з золата, срэбра, жэмчугу, рэдкіх камянёў, старажытная зброя, егіпецкія муміі, васковыя фігуры.
    А вечарамі кароль глядзеў прадстаўленні прыдворнага тэатра. Балеты і оперы выконваліся мясцовымі артыстамі з прыгонных сялян і мяшчан Нясвіжа. «Спевакі і балерыны — Грышкі, Гапкі, Насты, мастак Эстка, механік Літвін, віртуозы — усе хлопы»,— хваліўся князь Станіславу Аўгусту, які горача апладзіраваў акцёрам.
    Грандыёзнае прадстаўленне чакала караля ў ваколіцы Нясвіжа — Альбе, дзе знаходзілася летняя рэзідэнцыя князя, зусім не падобная на іншыя. Тут раскінуліся каналы і сажалкі, па якіх плаваў княжацкі флот. Кожны карабель меў сваю назву: «Тытан», «Саламандра», «Васіліск». Самы ж вялікі называўся «Навухаданосар».
    У цэнтры размясцілася ідылічная вёска, Радзівіл і яго госці ператвараліся там на некаторы час у «сялян». Усе апраналіся ў халопскія бугафорскія касцюмы, працавалі на мініяшорных агародзіках і ў садзіках, вырошчвалі хатнюіо птушку і жывёлу. Жанчыны даглядалі індыкоў, а мужчыны пасвілі бараноў са стужкамі на шыі, падыгрываючы сабе на флейтах і гітарах. Мода на «натуральнасць», якая прыйшла з Францыі на хвалі сентыменталізму, была ў Нясвіжы даведзена да абсурду...
    У дзень прыезду караля ўся Альба ззяла агнямі. Тысячы сялян з навакольных вёсак запалілі каля мільёна свяцільнікаў. Мясцовы майстар, які рыхтаваў феерверк, зрабіў яго так умела, што ён нагадваў вывяржэнне Везувія. У паветры круціліся ўсемагчымыя гербы, вензелі, лічбы.
    Яшчэ больш ірандыёзным відовішчам было «ўзяцце Гібралтара». Над вежай крэпасці, якая сімвалізавала Гібралтар, лунаў сцяг з выявай дракона з разяўленай пашчай. Калі ўсё — і скала, і замак, і батарэі, і флот — асвятлілася сотнямі тысяч паходняў, лампадаў у жалезных каганцах, відовішча стала фантастычным. Батарэі вялі агонь з караблёў па крэпасці, з крэпасці — па штурмуючым флоце. Падняўся страшэнны ірукат, дым. Нскалькі суднаў было разбіта, спалена. Многія «матросы» абгарэлі,
    атрымалі раненні. Але гэта не хвалявала караля і нясвіжскага магната, якія наладзілі пасля відовішча вялікі пір.
    Трагічныя і кур’ёзныя выпадкі з жыцця Пане Каханку зафіксаваны ва ўспамінах «Маланкі князя ваяводы», запісаных Каятанам Крашэўскім, братам Юзафа, са слоў старога нясвіжскага служкі. Аднойчы нехта расказаў Радзівілу, што ў Варшаве з’явілася электрычная машына, якая сыпле іскрамі, быццам маланкамі. Князю не хацелася адстаць ад сталіцы. Машыну прывезлі ў Нясвіж. Выкладчык мясцовага калегіума Рэкварт запрасіў публіку на «эксперымент». Дэманстраваўся табурэт са шклянымі ножкамі — на яго садзіліся найбольш смелыя прыдворныя, у якіх, калі да іх дакраналіся незвычайным прыстасаваннем, з рук, ног і нават з твару сыпаліся іскры. Потым прывезлі звязанага бычка і пусцілі яму «адну іскру ў лоб ці ў нос», ад чаго той на месцы загінуў. Тут здзіўленыя жанчыны пачалі хрысціцца. А калі зарадзілі вялікую батарэю, з яе ламанымі зігзагамі сталі ляцець струмені агню, быццам сапраўдная маланка. I раптам... на самой справе «пачало грымець і на буру збірацца». Усе перапалохаліся, у тым ліку і сам князь. Ён загадаў вынесці прылады і схаваць іх у склеп. Самае ж цікавае — у час буры загарэлася хата аднаго шляхціца ў ваколіцах Слуцка, і ў гэтым пажары нясвіжскі князь прызнаў сябе вінаватым, палічыўшы, што ён сапраўды мог адбыцца ад яго «сатанінскага» прыбора. Сквапны Пане Каханку раптам раскашэліўся і даў грошы на будаўніцтва новай.
    Некалькі старонак адводзіць апісанню нясвіжскага замка часоў Пане Каханку у рамане «Фаварыт» Валянцін Пікуль. Праз непралазныя балоты, сцвярджае ён, ішла дарога на Нясвіж, а далей пачыналіся гаці, высланыя бярвёнамі: калі здарыцца небяспека — такая «маставая» раптоўна разбуралася, і вораг гінуў у багне.
    Рэзка адмоўна ставіцца Пікуль да асобы князя. Для яго той «дзесяціпудовы ілгун, абжора і п’яніца, які мог бы паспрачацца з самім Гарганцюа». Аўтар піша, што Радзівіл выпіваў па сем бочак віна ў тыдзень. У сутарэннях працавалі помпы, якія падавалі віно на верхнія паверхі замка. Гэтую «вінную раку» «перапампоўвалі» страўнікі гасцей князя, вось чаму яна не затапляла памяшканне.
    Пікуль апавядае, што «у гэтым замку літоўскага ваяводы блукала няўлоўная жаночая цень. Прыгажуня з
    тонкімі рысамі твару, уся ў чорным адзенні, яна спрытна пазбягала п’яных абдымкаў паноў». Аўтар намякае на князёўну Тараканаву, якая на самой справе ў нясвіжскім замку ніколі не была, хаця сустракалася з Каралем Радзівілам у Еўропе, вяла з ім перапіску. Пра гэта даволі падрабязна пісаў П. Мельнікаў (Андрэй Пячэрскі) у гістарычным рамане «Князёўна Тараканава і прынцэса Уладзімірская». Загадкавая жанчына, якая сама не ведала сваё сапраўднае паходжанне, выдавала сябе за дачку імператрыцы Лізаветы Пятроўны, народжаную ў законным шлюбе з фельдмаршалам графам Разумоўскім. Пра зносіны з нясвіжскім князем аўтар піша: «Блізкія сувязі яе (самазванкі) з палякамі, якія выехалі за граніцу, асабліва са знакамітым Карлам Радзівілам, каронным генеральнай канфедэрацыі маршалкам, палацінам віленскім, з гэтым мапіатам, уладальнікам незлічоных багаццяў, ідалам шляхты, вядомым пад імем Пане Каханку, не пакідаюць сумнення, што гэтая жанчына была прыладай польскай інтрыгі супраць імператрыцы Кацярыны II». Мельнікаў-Пячэрскі сцвярджае, што Радзівіл абыходзіўся з падстаўной прынцэсай, як з сапраўднай дачкой імператрыцы. He шкадаваў ірошай, пакуль яны ў яго былі, каб самазванка праводзіла дні ў раскошных балях, за што абяцала Радзівілу вярнуць Польшчы вобласці, якія ёй налсжаць, і скіпуць Панятоўскага.