У XVI стагоддзі былі вядомы і самавучкі-артысты з народа. Згодна з дакументамі Літоўскай метрыкі, у той час бралі падатак «с медведннков, дудннков, скрнпков н с каждого гудка н нных, в местах мешкаючых, хто службы певное не маеть, с головы самого н белых голов (жанчын.— К. Ш.-П.) н детей нх по осьмн грошей». У XVIII стагоддзі ў Беларусі атрымалі распаўсюджанне прыгонныя аркестры і капэлы. Далёка ішла слава пра слуцкі, слонімскі, гродзенскі ансамблі, але буйнейшым аркестравым калектывам была нясвіжская прыдворная капэла Радзівілаў. Побач з замежнымі спевакамі і музыкантамі ў яе складзе выступалі таленавітыя прыгонныя сяляне. Вядомы некаторыя кіраўнікі капэлы з мясцовых жыхароў. Гэта Юрый Бакановіч (з 1749 года) і прыгонны Янка Ценціловіч (з 1751 года), які атрымаў музычную адукацыю ў Італіі. Там жа вучыўся яшчэ адзін нясвіжскі скрыпач — Матэвуш. Вялікае значэнне для развіцця культуры Беларусі XVIII стагоддзя мела дзейнасць музычных школ, дзе вучыліся дзеці прыгонных сялян. Асаблівую вядомасць атрымала нясвіжская школа, адкрытая ў 1751 годзе. Прыгонных хлопчыкаў, сабраных з маёнткаў Радзівілаў, вучылі іграць на скрыпцы, віяланчэлі, флейце, габоі, валторне, фагоце. Школа рыхтавала інструменталістаў для прыдворнага аркестра.і выканаўцаў вакальных партый у оперных спектаклях. У Нясвіжскім замку ставіліся оперы як замежных, так і мясцовых аўтараў. Напрыклад, музыку да аперэты «Агатка» і оперы «Войт альбанскага паселішча» напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (1746—1825), які працаваў у 1780—1802 гадах дырыжорам нясвіжскага аркестра, а пазней выкладаў у Віленскім універсітэце. Вершаванае лібрэта напісаў Мацей Радзівіл. Рукапіс «Агаткі» захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Беларускі пісьменнік і вучоны А. Мальдзіс знайшоў лібрэта аперэты і пазнаёміў з яе зместам чытачоў. Дзея адбываецца ў вёсцы, дзе жыве галоўная гераіня — звычайная сялянская дзяўчына. Яна горача і аддана кахае прыгоннага Антона Цалку. Падстароста Піяшка хоча разбіць іх каханне, разладзіць вяселле і выдаць Агатку за свайго спадручнага Антона Гайдака. Усе непаразуменні адбываюцца з-за таго, што ў хлопцаў аднолькавыя імёны. Здавалася б, нішто ўжо не можа выратаваць закаханых. Але ў справу ўмешваецца добры пан — ён праганяе дрэннага слугу і дазваляе Агатцы выйсці замуж за Цалку. Можа здацца, што ў «Агатцы» расказана звычайная сентыментальная гісторыя. Але ў лібрэта адчуваюцца пэўныя антыпрыгонніцкія акцэнты. Агатка спявае арыю аб цяжкім жыцці сялян, якія церпяць здзекі ад панатырана. У другой арыі гаворыцца, што сяляне з’яўляюцца кармільцамі памешчыкаў, што «крывавай працай сялянскіх рук карыстаюцца ўсе саслоўі». Антон кідае Піяшку ў твар абвінавачванне, што толькі сярод паноў модна гандляваць каханнем. Такія радкі, адзначае А. Мальдзіс, мог напісаць чалавек перадавых поглядаў, прыхільнік ідэй Русо. Значыць, розныя былі Радзівілы. У другой палове XVIII стаіоддзя ў Нясвіжы існаваў ражковы аркестр, у якім ігралі выключна прыгонныя музыканты. Беларуская даследчыца, мастацтвазнавец Вольга Дадзіёмава расказвае пра «янычарскую» капэлу і ваенныя аркестры, якія існавалі пры дварах магнатаў. Музыка турэцкага аркестра гучала ў Нясвіжы на пахаванні Мікалая Фаустына Радзівіла ў 1746 годзе. Рэпертуар «янычарскіх» капэл быў разнастайны і ўключаў вітальныя, жалобныя, застольныя, танцавальныя творы. Музыкантамі выступалі нясвіжскія інструменталісты. Некалькі дзён не змаўкала ваенная музыка на пышным пахаванні ротмістра кавалерыі, падкаморага Вялікага княства Літоўскага Гераніма Радзівіла ў 1787 годзе. «У першы дзень грандыёзнага відовішча картэж з шасцісот ардынацкіх уланаў конна і пяцісот конных стральцоў рухаўся пад гукі жалобнай музыкі. У наступныя дні цырымоніі восемсот уланаў і два эскадроны стральцоў маршыравалі пад сумнуіо музыку, а дзвесце ўланаў у сталёвых даспехах са сцягамі ехалі на конях пры гуках духавой музыкі трох батальёнаў». Выявы сігнальных інструментаў можна ўбачыць на экслібрысе, выдадзеным у Нясвіжы ў 1754 годзе. У Нясвіжы была створана адна з першых у Беларусі майстэрняў па вырабу музычных інструментаў. У іх пра- цавалі таленавітыя беларускія майстры Сцяпан Юшкевіч, Міхаіл Стайновіч, Фёдар Крыжкевіч, Караль Буржынскі, Мацвей Чарняўскі, Міхаіл Катляровіч і інш. Некаторыя з іх, напрыклад, Сцяпан Юшкевіч, пазней працавалі самастойна. Кіраваў майстэрняй нямецкі майстар Дэйн. Нарэшце, у нясвіжскім музычным асяроддзі нарадзіўся першы ў Беларусі падручнік па харавых спевах. Каля 1794 года напісаў яго мясновы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзі ён быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай «Пачатак музыкі — як фігуральных, так і харавых спеваў» з дабаўленнем італьянскапольскага слоўніка музычных тэрмінаў. У XIX стагоддзі музычнае жыццё Нясвіжа прыйшло ў заняпад. 3 кампазітараў і музыкантаў гэтага часу можна назваць толькі Пятра Карафу-Корбута, які іграў на 24 інструментах. Некаторыя яго кампазіцыі былі выдадзены і карысталіся вялікай папулярнасцю. Карафа-Корбут сябраваў з вядомым польскім кампазітарам Станіславам Манюшкам, бываў у доме яго бацькі ў Мінску. Побач з прафесіянальнай музычнай культурай развівалася аматарская народная. Песеннымі традыцыямі асабліва славіліся на нясвіжскай зямлі вёскі Лявонавічы, Лань, Быхаўшчына. Самым распаўсюджаным інструментам была скрыпка. Уменне іграць на ёй перадавалася з пакалення ў пакаленне. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Нясвіжы доўга жылі і працавалі самадзейныя кампазітары Павел Касач і Іван Троска. Яны пісалі музыку з усім запалам сэрца, аддавалі любімай творчасці ўвесь вольны час. Нясвіжскія самадзейныя творцы ўнеслі дастойны ўклад у скарбніцу нацыянальнай музычнай культуры Беларусі. Сёння распаўсюджваннем музычных ведаў займаюцца музычныя школы і ўстановы культуры. Стаў род Радзівілаў у свеце прызнаным, He знойдзеш больш гэтакіх родаў 3 высокаю славай ён быў паяднаны, Багаццем вялікім валодаў. Ян Чачот ГАСПАДАРЫ НЯСВІЖА Ян Радзівіл Барадаты Юры Радзівіл «Пераможца» Мікалай Радзівіл Чорны Мікалай Радзівіл Руды Мікалай. Крыштоф Радзівіл Сіротка, I ардынат нясвіжскі Ян Юры Радзівіл, II ардынат нясвіжскі Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, III ардынат нясвіжскі /Быгімонт Караль Радзівіл, IV ардынат нясвіжскі Аляксандр Аюдвік Радзівіл, V ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл, VI ардынат нясвіжскі Юры Іосіф Радзівіл, VII ардынат нясвіжскі Караль Станіслаў Радзівіл, VIII ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, IX ардынат нясвіжскі Караль Станіслаў Ануфры Ян Непамуцэн Радзівіл, X ардынат нясвіжскі Дамінік Геранім Радзівіл, XI ардынат нясвіжскі Антоні Генрык Радзівіл, XII ардынат нясвіжскі Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл, XIII ардынат нясвіжскі Антоні Вільгельм Радзівіл, XIV ардынат нясвіжскі Юры Фрыдэрык Радзівіл, XV ардынат нясвіжскі Антоні Альбрэхт Радзівіл, XVI ардынат нясвіжскі Аеон Уладзіслаў Радзівіл, XVII ардынат нясвіжскі ВОЙШУНД ПА МЯНУШЦЫ РАДЗІВІЛІО На працягу многіх стагоддзяў Нясвіжам валодапі Радзівілы. Яны займалі найвышэйшыя пасады ў дзяржаве, мелі велізарныя плошчы зямлі, атрымоўвалі мільённыя даходы, уплывалі на лёсы тысяч людзей. Па адной з версій сваё паходжанне Радзівілы выводзілі ад старажытнай рымскай арыстакратыі. Нібыта пачынальнік роду Дорспрунг разам з Палемонам дабраўся морам у Літву і заснаваў тут паселішча Рамнову (Новы Рым). Сярод нашчадкаў гэтага роду былі і палітычныя і культавыя дзеячы. Асабліва вядомым зрабіўся Вярхоўны жрэц Крыва-Крывейша. Ён моцна пакахаў прыгажунюліцвінку. У іх нарадзіўся сын, якога бацька, як жрэц, не меў права выхоўваць сам, а маладая маці пры родах памерла. Каму адцаць хлопчыка на выхаванне? КрываКрывейша прыдумаў хітры план. Да яго часта прыязджалі князі. Адзін з іх, Нарымунт, не меў сына. Ен прасіў жраца вымаліць у бога Перуна яму наследніка. Вось гэта і паспрабаваў выкарыстаць Крыва-Крывейша. Калі ў чарговы раз да яго прыехаў Нарымунт, які любіў паляванне, жрэц загадаў пакласці маленькага дзіцятку ў люльку, аздобіць яе кветкамі і павесіць на высокае дрэва. У час палявання сабакі вывелі князя і яго світу да дзіўнага дрэва, каля якога ніякай дзічыны не было. Паляўнічыя паглядзелі ўгору і ўбачылі сярод лісця нейкі прадмет. Яго знялі. Гэта быў «вялікі цуд» — хлопчык здаровенькі і прыгожы. Жрэц сказаў Нарымунту: «Вось табе бог Пярун і паслаў сына. Гадуй дзіця як роднае і ва ўсім слухайся, ягонае слова будзе голасам самога Бога». Малога назвалі Ліздэйкам, што значыць па-літоўску «знойдзены ў гняздзе». Хлопчыка, які хутка падрастаў, вельмі шанавалі, з яго думкамі заўсёды лічыліся. Аднойчы да Ліздэйкі за парадай звярнуўся сам Вялікі князь Войшунд Гедымін. Трэба было растлумачыць незвычайны сон, які прысніўся князю, калі ён заначаваў у даліне Святога Рога: магугны жалезны воўк гучна выў на ўсе чатыры бакі свету. Ліздэйка даў такое тлумачэнне: на тым месцы, дзе спыніўся князь, трэба пабудаваць вялікі горад, каб слава аб ім пранеслася па ўсёй зямлі. Так узнікла Вільня. Менавіта пасля гэтага да імя Ліздэйкі далучылася мянушка Радзівіл — ад беларускага слова «радзіць». Некалькі пакаленняў нашчадкаў Ліздайкі карысталіся гэтым словам як мянушкай, а потым яно стала прозвішчам магутнага роду. Станіслаў Мацкевіч, польскі даследчык, даў іншы варыянт паходжання прозвішча Радзівілаў. Ліздэйка быў малодшым сынам наваградскага князя Нарымунта, якога замардаваў родны брат Дэймунд. Ён загадаў забіць дзяцей брата, каб падрыхтаваць сабе дарогу да трона. Але маленькае дзіця ўратавалася з дапамогай нянькі, якая схавала хлопчыка ў гняздзе арла на высокім дрэве. У гэтых краях аднойчы паляваў Вялікі князь Вітаўт, старэйшы сын Гедыміна. Ён, пачуўшы плач дзіцяці, выр зтаваў хлопчыка і ўзяў да сябе. Ліздэйка зрабіўся Крыва-Крывейшам, архікапланам усёй Літвы. Тое месца, дзе знайшлі Ліздэйку, называлася Веркі, што значыць «плач». Сын Ліздэйкі ажаніўся з рускай князёўнай з Бельска, а ўнук узяў у жонкі яраслаўскую князёўну з роду Рурыкавічаў. Праўнук Войшунд ажаніўся з віцебскай князёўнай. Гэты апошні стаяў на чале войска Вялікага княства. Ад часу падпісання ім уніі Літвы з Полылчай словамі Woiszundus cum Filio suo Radivilio ў 1401 годзе пачынаецца гістарычная хроніка роду Радзівілаў.