• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ліздэйка дажыў да ста гадоў. Ён дачакаўся прыняцця хрысціянства ў Вялікім княстве Літоўскім. Цяжка было яму, магугнаму архікаплану самай вялікай у Еўропе дзяржавы, дзе панавала паганства, бачыць або чуць, як губілі святыя дубы, як залівалі плаваючыя агні. Нават яго блізкія родзічы, дзеці і ўнукі прымалі хрысціянства. Але яны доўга не маглі забыць свае прыгожыя паганскія абрады.
    Адзін з Радзівілаў хрысціўся разам з Ягайлам у адным саборы і ўзяў сабе імя Мікалай. Па прыкладу еўрапейскіх манархаў ён называў сябе Мікалаем I (Першым). Гэты Радзівіл не аднойчы вызначыўся ў бітвах супраць крыжакоў, татараў, Масковіі. Выконваючы абавязкі віленскага ваяводы, ён падпісаў некалькі ўній з Польшчай. Мікалай Першы ўзяў сабе герб «Суліму», а яго брат Осцік — герб «Тры трубы». Калі беларуская шляхта пачала пераходзіць у каталіцкуіо веру і браць сабе польскія гербы, Радзівілы не памянялі свой беларускі герб.
    Мікалай II Радзівіл памёр ужо як вялікі канцлср літоўскі і вялікі гетман. Яго жонкай была слонімская князёўна Соф’я Манівід з роду Гедыміна. Старэйшая дачка выйшла замуж за трансільванскага князя Стэфана Баторыя, была роднай бабкай будучага польскага караля і вялікага князя з такім жа імем. Малодшая дачка Ганна стала жонкай Конрада III са старажытнай польскай дынастыі Пястаў, які быў мазавецкім князем.
    Сын Мікалая II Юры Радзівіл, праслаўлены палкаводзец і вялікі гетман літоўскі, заснавальнік біржанскай
    лініі Радзівілаў, быў бацькам знакамітай Барбары Радзівіл, польскай каралевы і вялікай княгіні. Другі сын Мікалая Ян Барадаты ажаніўся з Ганнай Кішка і стаў заснавальнікам нясвіжскай лініі Радзівілаў.
    Першы раз тытул князя быў прапанаваны Мікалаю III Радзівілу, вялікаму канцлеру літоўскаму і ваяводзе віленскаму. Аднойчы ён паехаў разам з каралём на сустрэчу з імператарам Максіміліянам. Радзівіл узяў з сабою сто маладых юнакоў, прыгожа апранутых, якія гралі на розных інструментах. Да таго ж яны хораша спявалі ў час малітваў, што нават сам імператар быў ад іх у захапленні. Ён спецыяльна сустрэўся з Радзівілам і прапанаваў яму тытул князя Рэчы Нямецкай, бо ведаў аб значным яго ўплыве ў Вялікім княстве і хацеў мець яго на сваім баку. Але Мікалай III Радзівіл ад тытула князя адмовіўся. Ён лічыў, што яго род паходзіць ад Нарымунта, дынастыя якога старэйшая нават за дынастыю Гедыміна. Праз тры гады імператар Максіміліан усё ж прыслаў Радзівілу тытул князя на Ганёндзы і Мэдэлях. Гэты тытул у наступным пакаленні Радзівілаў згаснуў.
    Ужо на пачатку XVI стагоддзя магутнасць роду Радзівілаў была бязмернай. He гаворачы аб іх багацці і тытулах, трэба адзначыць, што яны трымалі ўсю ўладу ў ВКЛ. Узгадаем тытулы чатырох братоў: Мікалай — віленскі ваявода і канцлер, Альбрэхт — епіскап, Юры — кашталян віленскі і вялікі гетман літоўскі, Ян — кашталян трокскі. Большая палова княства знаходзілася ў іх руках.
    ЗАСНАВАЛЬНІК НЯСВІЖСКАЙ ЛІНІІ
    ЯН РАДЗІВІЛ БАРАДАТЫ (1474—1522)
    Першым Радзівілам, які ступіў на зямлю Нясвіжа, лічыцца Ян Барадаты, мянушку атрымаў за доўгую бараду. Ён нарадзіўся ў сям’і Мікалая Радзівіла, вялікага канцлера літоўскага і ваяводы віленскага, і Соф’і Манівід, слонімскай князёўны. Юнаком трапіў у Кракаў на выхаванне, якое атрымліваў пры каралеўскім двары, дзе пасябраваў з каралевічам Аляксандрам. Вакол каралевіча гуртавалася моладзь, у будучым гэта — дзяржаўныя дзеячы Канстанцін Астрожскі, Міхал Глінскі, Альбрыхт Гаштольд, браты Радзівілы Ян і Юры. У таварыскім коле яны марылі аб рыцарскім гонары, служэнні радзіме, аб подзвігах.
    У 1492 годзе каралевіч Аляксандр быў абраны Вялікім князем Літоўскім. На каранацыі ў Віленскім саборы прысугнічалі ўсе яго сябры. Ян Радзівіл, якому толькі споўнілася васемнаццаць гадоў, стаяў разам з малад-
    зенькай шаснаццацігадовай жонкай. Гэта была Альжбета, родная сястра найлепшага сябра Альбрыхта Гаштольда. На ўрачыстасцях маладая пара выглядала надзвычай шчаслівай, «самай вясёлай». У згодзе і любові яны пражылі дзесяць гадоў, нарадзілі пяцера дзетак, але ўсе яны памерлі маленькімі.
    У 1496 годзе родная сястра Яна Радзівіла Ганна стала жонкай князя Мазоўшы Конрада III. Гэты шлюб меў важнае значэнне не толькі для Радзівілаў, але і для ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Былы бяздзетны ўдавец Конрад ад шлюбу з Ганнай меў чатырох сыноў.
    У 1502 годзе вялікае няшчасце напаткала Яна Радзівіла Барадатага — памерла каханая жонка Альжбета. Спрэчкі аб яе пасагу азмрочылі адносіны з яе братам Альбрыхтам. Толькі праз год пасля смерці жонкі Ян Радзівіл Барадаты вярнуўся да каралеўскага двара, але становішча там рэзка змянілася. Вялікі князь і кароль захварэў, падпаў пад уплыў інтрыганаў і падазрона ставіўся да былых сяброў. Міхал Глінскі пачаў выкарыстоўваць становішча пры двары ў сваіх асабістых інтарэсах і выжыў усіх, хто любіў Аляксандра і служыў яму верай і праўдай. У спіс ворагаў ён запісаў і Яна Барадатага, які быў вымушаны пакінуць вялікую палітыку і пасяліцца ў сваіх памесцях. Там ён ажаніўся другім шлюбам на Багдане Лукомскай, якая нарадзіла двое дзетак-дачок. Іх у гонар сястры і маці назвалі Ганнай і Соф’яй. У 1505 годзе Ян атрымаў ад караля слонімскае староства і пачаў будаваць замак у Слоніме, а таксама дапамагаць сястры Ганне ўпраўляць мазавецкім княствам, бо Конрад III памёр.
    У 1506 годзе трыццацітысячнае войска крымскіх татараў перайшло граніцы Вялікага княства Літоўскага і рушыла ўглыб краіны. Татары былі ўжо каля Слуцка. Браты Радзівілы, нягледзячы на былыя спрэчкі з Міхалам Глінскім, далучыліся да войска пад яго кіраўніцтвам. Рашучая бітва адбылася пад Клецкам на рацэ Лань. Асабістая мужнасць і ваенны талент Яна Барадатага спрыялі поспеху і бліскучай перамозе над татарамі.
    У канцы жніўня 1506 года Яна Барадатага спешна выклікалі ў Вільню. Кароль і Вялікі князь Аляксандр паміраў і захацеў перад смерцю развітацца з былымі сябрамі. Ян Радзівіл быў у ліку тых, хто падпісаў завяшчанне Аляксандра.
    Каралём і Вялікім князем быў абраны брат памёршага — Жыгімонт I Стары, які вырашыў скарыстаць дыпламатычныя здольнасці Яна Барадатага і загадаў таму ўзначаліць пасольства да маскоўскага князя. Там Радзівіл паведаміў аб выбранні новага караля і вялікага князя і прапанаваў заключыць мір з Княствам і Польшчай. Але Васіль III заўпарціўся, жадаючы далучыць Вялікае княства Літоўскае да Масковіі. Гэтым памкненням маскоўскага ўладара спрыяў і бунт Міхала Глінскага, які трапіў у няміласць да Жыгімонта I. Глінскі пачаў з таго, што жорстка расправіўся з галоўным сваім ворагам — Янам Забярэзінскім.
    2 лютага 1508 года Міхал Глінскі, ўварваўшыся ў памесце Забярэзінскага, адсек яму галаву, насадзіў яе на піку і доўга вазіў па ваколіцах. Жыгімонт I Стары быў вымушаны пачаць збіраць сілы для барацьбы з бунтаўшчыком. Радзівілы падтрымалі свайго Вялікага князя і далучыліся да яго войска. Міхал Глінскі быў разбіты і, ратуіочыся, перайшоў на службуда маскоўскага князя. Яна Барадатага зноў паслалі ў Маскву, дзе ён патрабаваў выдачы здрадніка. Васіль III адмовіўся выдаць Глінскага, якога чакаў суровы каралеўскі суд у Вялікім княстве.
    У пачатку 1512 года Ян Барадаты ўдзельнічаў у крывапралітнай бітве пад Вішняўцом супраць крымскіх татараў, дзе шасцітысячнае войска Кароны і Княства пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага разбіла значна болылыя сілы ворагаў. 3 перамогай вярнуўся Ян Барадаты да дому, але тут яго сустрэла асабістае гора — памерла яго другая жонка — Багдана Лукомская.
    Ян Барадаты пасватаўся да Ганны Кішкі, родная сястра якой Барбара незадоўга перад гэтым стала жонкай ягонага брата — Юрыя Радзівіла. Ганна дала згоду на шлюб. Яна прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.
    Нядоўга цешыўся Ян Барадаты з маладой жонкай у Нясвіжы. Новая яшчэ больш жорсткая вайна паклікала яго на абарону айчыны. У ты.м жа 1513 годзе маскоўскі князь Васіль III разарваў мірны дагавор і накіраваў на суседзяў шматтысячнае войска. Браты Радзівілы далучыліся да абаронцаў радзімы, якімі кіраваў Канстанцін Астрожскі. 8 верасня 1514 года пад Оршай адбылася рашаючая бітва, дзе трыццацітысячнае войска Вялікага княства і Кароны разбіла васьмідзесяцітысячную армію
    маскоўскага князя. Былі захоплены ў палон 46 ваяводаў, князёў, баяр, 8 тысяч людзей больш нізкага саслоўя.
    У 1515 годзе Ян Барадаты нарэшце дачакаўся наследніка. Ганна Кішка нарадзіла сына, якога па сямейнай традыцыі назвалі Мікалаем (у будучым Мікалай Чорны).
    У канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоў XVI стагоддзя нейкі злы рок абрынуўся на род Радзівілаў. У 1519 годзе неспадзявана памірае брат Яна Альбрыхт, епіскап, і жонка Юрыя Барбара Кішка. У пачатку 1522 года смерць забрала Ганну, мазавецкую рэгентшу, якая ніколі не скардзілася на здароўе. Наступным быў брат Мікалай, вялікі канцлер літоўскі і ваявода віленскі. На яго пахаванні ўжо адкрыта гаварылі аб атруце. У тым жа 1522 годзе адчуў сябе дрэнна і Ян Барадаты. Прадчуваючы блізкі канец, ён пакінуў завяшчанне, у якім прасіў караля і вялікага князя Жыгімонта Старога ўзяць апеку над яго сям’ёй.
    Забойца, які вырашыў высекчы пад корань род Радзівілаў, дзейнічаў вельмі хітра. Уздзеянне атруты было мало прыкметным, здавалася, што смерць яго ахвяр была натуральнай. Ян Барадаты так і не даведаўся, хто яго забойца. Многія лічылі, што гэта Бона Сфорца. Уладная, каварная жанчына марыла пра абсалютную ўладу. Яна падпарадкавала сваёй уладзе старога караля, увяла моду на патаемныя атручванні. Радзівілы былі першымі яе ахвярамі. Прычыну нянавісці тлумачылі тым, што кароль Жыгімонт Стары да жаніцьбы з Бонай цікавіўся Ганнай Радзівіл. Бона ўбачыла яе прыгажосць і розум і спалохалася. Іменна гэтая жанчына была сапраўднай саперніцай у барацьбе за сэрца караля. Калі адносіны з каралём ў Боны не складуцца, то гэтая жанчына зможа лёгка заваяваць каханне Жыгімонта Старога. За спіною Ганны стаялі чатыры ўплывовыя і магутныя браты, першыя дарадцы караля.
    Заснавальнік нясвіжскай лініі Радзівілаў Ян Барадаты памёр у росквіце сіл, яму не было яцічэ і пяцідзесяці гадоў.
    ГЕРКУЛЕС ЛІТОЎСКІ
    ЮРЫ РАДЗІВІЛ «ПЕРАМОЖЦА» (1480—1541)
    Бацька Барбары Юры Радзівіл валодаў вялікім ваенным талентам, удзельнічаў у шматлікіх бітвах з татарамі, Масквою, крыжакамі.