Яго парадны партрэт пэндзля знакамітага мастака эпохі нямецкага Адраджэння ўпрыгожваў Нясвіжскую карцінную галерэю і быў пазначаны ў каталогах пад нумарам першым. Гэты твор захаваўся да нашага часу, быў рэстаўрыраваны ў 1982 годзе і цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Галоўнуіо сваю славу і гонар Юры здабыў у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года, дзе ўзначаліў харугвы конніцы Вялікага княства. За мужнасць, талент вайскоўца ён атрымаў мянушку Віктора-Пераможцы, Геркулеса Літоўскага. Гэта была сапраўды найвялікшая народная ўзнагарода. 27 снежня 1527 года разам з Канстанцінам Астрожскім Юры Радзівіл удзельнічаў у бітве пад Альшанкай і здабыў слаўную перамогу над татарамі. Дзесяткі тысяч жыхароў княства і Кароны былі вызвалены з татарскага палону. Пасля такой бліскучай перамогі Крым пачаў па-іншаму ставіцца да княства, нават неаднойчы звяртаўся да Вільні па дапамогу, чаго не было ад часоў Вітаўта. Татарскія напады пасля Альшанкі сталі радзейшыя і менш адчувальныя. Самая пачэсная ўзнагарода за шчырае служэнне бацькаўшчыне чакала Юры Радзівіла ў 1531 годзе. Пасля смерці Канстанціна Астрожскага ён атрымаў пасаду найвышэйшага гетмана, якую займаў да канца жыцця. Ён быў дужым фізічна, адважным і ўдачлівым як палкаводзец. У коле сваёй сям’і, у архівах і творах мастацтва Юры падаецца як постаць прыгожая, светлая, узнёслая, вельмі набожная. Будучы глыбока веруіочым, у час вялікага посту замыкаўся ў кляштарах для малітваў. Таленавіты чалавек, ён меў шмат зайздроснікаў і ворагаў. Напрыканцы жыцця захварэў нейкай незразумелай хваробай і пасля цяжкіх пакут памёр у 1541 годзе. Першая жонка Юрыя Радзівіла Барбара, родная сястра Ганны Кішка, як было сказана вышэй, памерла рана. Пасля яе заўчаснай смерці Юрый ажаніўся з Барбарай са знакамітага роду Колаў, дачкой галіцкага кашталяна Паўла, які пакінуў свае агромністыя маёнткі адзінай дачцы. Падчас замужжа з Юрыем Радзівілам ёй было 22 гады. Яна лічылася прыгожай жанчынай, вызначалася вялікай культурай. Ворагі пляткарылі, што была вельмі дасведчанай у абыходжанні з мужчынамі, легка скарала іх даверлівыя сэрцы. Гаварылі нават, што была каханкай караля Жыгімонта Старога, і таксама што маці будучай каралевы Барбары займалася чарамі, рабіла розныя прываротныя бальзамы. ДЫПЛАМАТ I КАНЦЛЕР МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ (1515-1565) ^Дікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся ў Нясвіжы 4 лютага 1515 года ў сям’і трокскага кашталяна Яна Радзівіла Барадатага і Ганны з роду Кішкаў. Ён рана страціў бацьку. Апекуном сямігадовага Мікалая, яго малодшага брата Яна і сясцёр Ганны і Соф’і стаў родны дзядзька віленскі кашталян, а ў будучым вялікі гетман літоўскі Юры Радзівіл. Дзяцінства хлопчык правёў у Нясвіжскім замку, тады яшчэ драўляным, дзе атрымаў хатнюю пачатковуіо адукацыю. У 1529 годзе па рашэнню манарха Жыгімонта Старога Мікалай Чорны некаторы час жыў пры каралеўскім двары ў Кракаве, дзе разам з будучым польскім каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам атрымліваў адукацыю. Атмасфера Адраджэння пры двары мела вялікі ўплыў на яго густы і звычкі. Закончыўшы навучанне, ён разам з братам вяртаецца ў Нясвіж і актыўна ўключаецца ў палітычнае і эканамічнае жыццё краіны. Хугка малады магнат дамогся вельмі ўплывовай пасады земскага маршалка. Уся судовая ўлада і пасольскія справы сканцэнтраваліся ў руках Мікалая Чорнага. Ён паказаў сябе здольным дыпламатам, адукаваным дзяржаўным дзеячам, самым уплывовым у княстве пасля караля. Важнай падзеяй у гісторыі роду нясвіжскіх Радзівілаў пазначаны 1547 год, калі Жыгімонт Аўгуст прызначыў Мікалая Чорнага паслом да караля рымскай імперыі Фердынанда, дзе імператарам Карлам V яму і ягоным братам быў нададзены княжацкі тытул. Мікалай Чорны і ягоны брат Ян пачалі называцца князямі «на Олыцэ і Нясвіжы», а іх стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды — князем «на Біржах і Дубінках». Мікалай Чорны марыў выйсці з-пад улады польскай кароны і зрабіць Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае незалежным і самастойным. Каб здзейсніць задуманае, ён выкарыстаў новуіо плынь у рэлігіі — пратэстантызм. Сам князь прыняў вучэнне Кальвіна і запрасіў у Нясвіж шматлікіх прапаведнікаў-пратэстантаў. Менавіта ў гэты час тут пачала дзейнічаць друкарня, дзе ўпершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выдадзены кнігі на беларускай мове. • У 1549 годзе нясвіжскі князь удзельнічаў у вайне супраць татараў на Валыні. Пасля заканчэння вайны кароль выдаў прывілей аб наданні Мікалаю Чорнаму гетманства, але князь не меў ахвоты да ваеннай кар’еры і адмовіўся ад гэтай пасады. У гэтым жа годзе Жыгімонт II узнагародзіў Мікалая Чорнага берасцейскім староствам, дзе той распачаў грунтоўную гаспадарчую дзейнасць: узвёў замкавыя будынкі, зрабіў эканамічныя пераўтварэнні, якія рэзка павысілі прыбыткі і рэнтабельнасць. Кароль адразу павысіў падатак у дзяржаўную казну. У 1550 годзе Мікалай Чорны атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага і барысаўскае староства, а праз год стаў віленскім ваяводам, што значна ўзмацніла яго пазіцыі. Ён стаў некаранаваным «каралём» Літвы. Бліскучая кар’ера і афіцыйная пасада намесніка караля ў ВКЛ паспрыялі таму, што Мікалай Чорны ў 1551 годзе атрымаў прывілей на захоўванпе дзяржаўнага архіва княства (Літоўскай метрыкі) у Нясвіжы. У 1552—1553 гадах нясвіжскі князь актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю і часта суправаджае караля ў дыпламатычных сустрэчах. 31 чэрвеня 1553 года ў час сватання Кацярыны Габсбургскай у жонкі каралю Жыгімонту Аўгусту, Мікалай Чорны, як давераная асоба і сябар караля, замяніў таго на цырымоніі сватання. Па старому звычаю, каб зацвердзіць факт сватання, ён у поўным рыцарскім адзенні прылёг на.ложак каля нарачонай караля. Уплыў Мікалая Чорнага яшчэ болып павялічыўся ў ВКЛ. Яго роля і значэнне ўзраслі па ўсёй Усходняй Еўропе. Цяпер ён зрабіўся для караля ўсім: і дарадчыкам, і канцлерам, і маршалкам, і сябрам, з якім кароль і абедаў, і танцаваў, і праводзіў вольны час. Трэба яшчэ дадаць, што калі згода на шлюб Жыгімонта Аўгуста і Кацярыны была атрымана, у падзяку за пасрэдніцтва яму быў нададзены тытул графа на Шыдлаўцы. У 1557 годзе ў ВКЛ быў выдадзены дакумент «Устаў на валокі», у распрацоўцы якога актыўны ўдзел прымаў Мікалай Чорны. Гэта ён кіраваў камісіяй па правядзенню гаспадарчай рэформы, дзе прадугледжваўся новы рацыянальны парадак землекарыстання, улік экалагічных праблем і стымулявання росквіту зямель. Найвялікшым дыпламатычным дасягненнем князя Мікалая Чорнага лічыцца бяззбройнае далучэнне да Вялікага. княства Літоўскага Куроніі і Лівоніі (Інфлянтаў). Гэтай справай ён пачаў займацца з 1556 года, калі на гэтых землях склалася надзвычайнае становішча. Каб не дапусціць сюды войска Івана Грознага альбо Даніі і Швецыі Мікалай Чорны імкнецца да заключэння інфлянцка-вялікалітоўскага саюзу, скіраванага супраць Масковіі. 14 верасня 1557 года вялікі канцлер падпісаў з магістрам мечавых рыцараў Вільгельмам Фюрстэнбергам дыпламатычнае пагадненне. Ад імя вялікага князя Мікалай Чорны прыняў прысягу на вернае служэнне зямлі Інфлянтаў і абарону яе ад ворагаў. Ажаніўся нясвіжскі князь ва ўзросце 33 гадоў з Альжбетай Шыдлавецкай і за пятнаццаць гадоў сумеснага жыцця ў іх нарадзілася дзевяцера дзяцей. Як і муж, жонка захаплялася мастацтвам і актыўна спрыяла стварэнню ў Нясвіжы адной з самых буйных у Беларусі бібліятэк. Выдатны паэт тых часоў Ян Каханоўскі прысвяціў ёй сваю паэму «Сусана». Мікалай Радзівіл Чорны быў прызначаны адміністратарам Інфлянтаў. У гэты час яго ўплыў у краіне ўзмацніўся. У 1561 годзе ён быў абвешчаны намеснікам вялікага князя ў ВКЛ з правам прызначаць чыноўнікаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве. У час Лівонскай вайны Мікалай Чорны абараняў незалежнасць і суверэнітэт Вялікага княства. Ён разумеў, што трэба даць беларускай і літоўскай шляхце больш правоў. Правёў ён і судова-адміністрацыйную рэформу. У 1564 годзе быў выдадзены Бельскі прывілей, у якім абвяшчалася аб утварэнні шляхецкіх судоў. Улада магнатаў значна абмяжоўвалася. Павятовая рэформа закранула пытанні мясцовага самакіравання. У апошнія гады свайго жыцця, калі пагоршыліся адносіны паміж каралём і Радзівіламі на глебе сур’ёзных разыходжанняў у пытанні міждзяржаўнай уніі, князь Мікалай скіроўвае найбольшую ўвагу на справы царквы. Разумеючы больш за іншых палітычныя і духоўныя пагрозы з Масквы і Кракава, Радзівіл Чорны ставіць задачу паступовага стварэння рэфармаванай хрысціянскай царквы, незалежнай ад суседзяў. Дзеці Мікалая Чорнага, дзякуючы намаганням бацькі, мелі еўрапейскае выхаванне і бліскучую адукацыю. Варта зазначыць, што разам з дзецьмі Чорнага ў Нясвіжы пры двары Радзівілаў пачаў вучобу шасцігадовы Леў Сапега. Нясвіжская пратэстанцкая школа лічылася самай лепшай установай на тэрыторыі Беларусі. Вялікі патрыёт і буйнейшы палітычны дзеяч ВКЛ памёр 29 мая 1565 года на Лукішках у прадмесці Вільні. Ён быў спачатку пахаваны разам з жонкай пры віленскім зборы, але ў 1647 годзе труны князя і яго жонкі ўрачыста перанеслі з Вільні ў Дубінкі. Пасля смерці Мікалая Чорнага пісалі, што памёр чалавек, наймагутнейшы не толькі ў Літве, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. За дзень да смерці 27 мая 1565 года нясвіжскі князь загадаў напісаць на беларускай мове сваё завяшчанне. Відаць, яна была для яго роднай. ПЕРАМОЖЦА НА РАЦЭ ВУЛЕ МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ (1512-1584) Ваявода трокскі, вялікі гетман літоўскі, вялікі канцлер літоўскі, быў сынам праслаўленага абаронцы Юрыя Радзівіла. Бараніць Бацькаўшчыну для дзяржаўных мужоў Вялікага княства было галоўным абавязкам. Славуты гетман дастойна працягваў справу бацькі, які быў героем вядомай Аршанскай бітвы і якога за шматлікія перамогі называлі «Геркулесам». Залатымі літарамі ўпісалася ў гісторыю бітва на рацэ Вуле, дзе войскам княства кіраваў Мікалай Руды. 3 захопу Полацка Іван Жахлівы пачаў агрэсію супраць Беларусі. Пачалася крывавая Лівонская вайна. Найвышэйшы гетман ВКЛ, якому падпарадкаваліся ўсе войскі дзяржавы, на сейме ў Вільні дамагаецца вайсковых падаткаў, каб падрыхтавацца да вайны. Масковія наступала з двух бакоў — з Полацка і Смаленска. Дзве трыц- цацітысячныя армады павінны былі адрэзаць ад ВКЛ Полацк, Оршу, Віцебск, каб потым аб’яднацца і рушыць на Вільню.