• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Радзівіл, Лентыдасам — А. Агінскі, ашмянскі староста. Акцёры падбіраліся таксама з выхаванцаў кадэцкай школы, адкрытай у Нясвіжы ў 1745 годзе. Рэжысёр і пастаноўшчык спектакляў Якуб Фрычынскі, які працаваў на Радзівілаў 34 гады, у данясенні князю часта скардзіўся, што кадэты хварэюць, позна вяртаюцца з летніх вучэнняў і таму цяжка праводзіць з імі тэатральныя рэпетыцыі.
    У другой палове XVIII стагоддзя ў нясвіжскім тэатры ўсё часцей з’яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася оперы і балетам. А паколькі артысты з прыгонных каштавалі намнога танней, чым замежныя гастралёры, у Нясвіжы пачалі рыхтаваць уласных музыкантаў, танцораў, спевакоў, драматычных акцёраў. Для гэтага запрашаліся вядомыя майстры. У архівах сустракаюцца прозвішчы капельмайстра Альберціні, балетмайстраў Дзюпрэ, Лойкі і інш. Часам вучняў з прыгонных адпраўлялі за граніцу. Іван Цэнцыловіч удасканальваў майстэрства ігры на скрыпцы ў Рыме. Здольны прыгонны скрыпач Мацей з Карэлічаў атрымаў музычную падрыхтоўку таксама, відаць, за мяжой. Міхал Радзівіл адзначаў у дзённіку, што «яго навука дорага каштавала».
    Рыбанька часта абменьваўся прыгоннымі і прафесіянальнымі артыстамі са слуцкім магнатам Геранімам Радзівілам, сваім братам. Часам нават цяжка ўстанавіць, дзе пачалася кар’ера таго ці іншага спевака, танцора, музыканта. У 1757 годзе Рыбанька папрасіў у брата добрага балетмайстра. Геранім пачаў шукаць падыходзячага чалавека ў Вене, але безвынікова. Тады паабяцаў прыслаць свайго, які служыў у яго два гады. «Чалавек пэта даволі цвярозы і французскага стылю паводзін»,— паведаміў слуцкі магнат нясвіжскаму. I нарэшце, не без ваганняў, уступіў абяцанага балетмайстра. Быў ім знакаміты Луі Максіміліян Дзюпрэ. Француз па паходжанні, родам з Квебека ў Канадзе, да Слуцка ён саліраваў у парыжскай оперы, дзе выступіў пачынальнікам мужчынскага класічнага танца.
    У Нясвіжы Дзюпрэ з’явіўся ў канцы сакавіка 1758 года. 3 ім быў падпісаны трохгадовы кантракт, дзе гаварылася, што ён павінен навучыць танцам 8 дзяўчынак і хлопчыкаў, у тым ліку і малалетніх дзяцей Рыбанькі. Пенсію Дзюпрэ паклалі ў размеры 170 злотых у год. 22 красавіка 1758 года Рыбанька запісаў у сваім «Дыярыушы»: «Першы раз француз Дзюпрэ балетмайстар танцаваў». Як адзначае Г. Барышаў, з прыездам у Нясвіж Дзюпрэ на сцэне мясцовага тэатра адбыліся прынцыповыя змены. Упершыню тут з’явіўся танцор з такой «грацыёзнасцю і пластычнасцю рухаў».
    Заняткі з дваровымі «балетнікамі і балетніцамі» далі цудоўныя вынікі. 3 1759 па 1761 год у тэатры былі паказаны 23 балетныя спектаклі. Музыку для іх пісалі пераважна кампазітары, звязаныя з нясвіжскай капэлай. Пасля Дзюпрэ ў 1762 годзе з’явіўся ў Нясвіжы новы французскі балетмайстар — «мэтр танцаў» Якуб Аліўе.
    У 1760 годзе, пасля смерці князя Гераніма, Міхал Радзівіл Рыбанька даў загад перавезці ў Нясвіж частку тэатральнага рэквізіту са Слуцка. У рапарце паведамлялася, што яго адправілі на 10 фурманках. Некаторыя з рэчаў — бутафорскіх коней, сланоў, трон — пакінулі на месцы. Большая частка слуцкага тэатральнага рэквізіту ўрэшце рэшт была раскрадзена.
    У канцы 40-х — пачатку 60-х гадоў XVIII стагоддзя тэатральнае жыццё ў Нясвіжы было даволі інтэнсіўным. У 1757 годзе тут паказалі 26 спектакляў, у 1761-м — 22. У дзённіку Рыбанькі часта сустракаем запісы такога тыпу: «Пасля абеду з усёй кампаніяй ездзілі ў Альбу, дзе з прыемнасцю глядзелі камедыю, паказаную дзецьмі і дваровымі. Мая жонка пастаралася. Быў феерверкілюмінацыя. Вярнуліся ў Нясвіж ноччу». На спектаклях прысутнічалі госці з Навагрудка, Варончы, Вільні і нават з Расіі (палкоўнік Валконскі, генерал-маёр Хамякоў з жонкай і інш.). Часцей за ўсё ў Нясвіжы ішла п’еса пра легендарнага Парыса пад назвай «Каханне — зацікаўлены суддзя». Гэты твор Францішкі Уршулі Радзівіл паўтараўся тут каля 20 разоў. 3 п’ес Мальера часцей іншых ставілі «Сганарэля». А «Заіра» Вальтэра паказана 5 разоў.
    У 1777 годзе, калі Караль Станіслаў Радзівіл, сын Францішкі Уршулі і Міхала Рыбанькі, вярнуўся з эміграцыі і стаў зноў жыць у Нясвіжы, у жыцці магнацкага тэатра пачаўся новы ўздым. Пашырыўся склад капэлы, адрадзіўся балет, оперная трупа. Для прыгонных спевакоў, танцораў і музыкантаў была створана новая школа. У яе балетным класе працаваў былы прыгонны Антон Лойка. Хутка да яго далучыўся балетмайстар Гаэтана Пецінеці, які да Нясвіжа працаваў у тэатры А. Тызенгаўза ў Гродне. У 1780 годзе Лойку паслалі за мяжу, каб ён закупіў там ноты для новых балетаў, пазнаёміўся з выканаўчым майстэрствам і рэпертуарам Вены, Рыма і Венецыі.
    Аб актыўнасці работы нясвіжскага балета сведчыць паведамленне князю ад прыдворнага П. Шульца, які тады адказваў за матэрыяльнае забеспячэнне спектакляў: «...Першы балет «Рустыко» мы падрыхтавалі. Касцюмы гатовыя, здароўе дзяцей добрае. Іх магчымасці Вам знаёмы. Пасля Вашага ад’езду мы падрыхтавалі «турэцкі балет». Шульц пісаў таксама, што па заказу Пецінеці мясцовы кравец Марошка пашыў касцюмы да чатырох новых балетаў.
    У 70—80-я гады XVIII стагоддзя нясвіжскі балет налічваў больш за 30 чалавек і па сваёй колькасці набліжаўся да вялікіх танцавальных калектываў Заходняй Еўропы і Расіі. Паводле архіўных дакументаў за 1787 год, у Нясвіжы тады выступалі беларускія прыгонныя Багдановіч, Багушэвіч, Віктаровіч, Вольская, Глябовіч, Зданкевіч, Казлоўская, Лойка (дачка А. Лойкі) і інш.
    Акрамя таго, у 1783 годзе ў Нясвіж была запрошана з Дубны драматычная трупа пад кіраўніцтвам вядомага антрэпрэнёра Л. Перажынскага. Паводле слоў даследчыка Г. Барышава, у склад гэтай трупы ўваходзіў буйнейшы прадстаўнік класічнай акцёрскай школы К. Аўсінскі, які праславіўся ў ролі Гамлета. Сярод актрыс вылучалася М. Перажынская, якая з поспехам выконвала ролі бойкіх сялянак і субрэтак. У трупу ўваходзіла таксама драматычная актрыса і спявачка М. Лазанская, што пачала сваю сцэнічную дзейнасць у Нясвіжы, а потым стала зоркай трупы Нацыянальнага тэатра ў Варшаве.
    Артыстам нясвіжскага тэатра, асабліва з прыгонных, жылося нялёгка. Плацілі вельмі мала. Часта абяцаныя ірошы затрымлівалі па некалькі гадоў. He лепшым было становішча і прафесіяналаў-іншаземцаў. Іх увесь час ашуквалі. Яны скардзіліся на мясцовае надвор’е і часта хварэлі. Нярэдка хворага акцёра выцягвалі з ложка і сілаю прымушалі ўдзельнічаць у спектаклях. За самыя дробязныя правіннасні артыстаў каралі як дваровых. Некаторыя спрабавалі ўцякаць, нават адмаўляючыся ад заробленых грошай. Але іх лавілі, садзілі ў турму, а ў Слуцкім замку нават падвяргалі здзекам. Калі артыстаў перавозілі з Нясвіжа ў Слуцк альбо наадварот, іх звычайна суправаджаў атрад салдат, а нанач вакол ставілі пікеты.
    Калі ў Нясвіжы рыхтаваліся да сустрэчы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага на работу быў запрошаны яшчэ адзін італьянскі балетмайстар Ф. Касэлі, які сам напісаў лібрэта да новага балета «Арфей у пекле». Каралю быў паказаны таксама «Пігмаліён», харэаірафію якога стваралі А. Лойка і Г. Пецінеці. Балет вельмі спадабаўся. Пра стваральніка новага балета «Арфей у пекле» замкавы падскарбі дакладваў князю: «Вельмі шкада, што міласцівы васпан не выгнаў Касэлі за яго неашчаднасць, таму што ён рыхтаваў балет не з дапамогай ног, а дзякуіочы раскошным дэкарацыям і адзенню».
    Нясвіжскі тэатр праіснаваў каля 50 гадоў — да канца XVIII стагоддзя. Прыклад Нясвіжа прадвызначыў з’яўленне падобных тэатраў у Слуцку, Слоніме, Ружанах.
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў нясвіжскім фондзе захоўваюцца матэрыялы аб дзейнасці аматарскага тэатра ў Нясвіжы ў пачатку XX стагоддзя. Шматлікія праграмы спектакляў даюць уяўленне аб яго рэпертуары: «Сябар», «Фаталіст», «Ніхто мяне не ведае», «Сённяшнія», «Легкадумная сястра» і інш. Шмат спектакляў ставілі ў карысць людзей, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў. Сярод удзельнікаў сустракаюцца прозвішчы Алыданскай, Клейшнера, Грабоўскага, Цвіркі, Пастарэмчак: мужа і жонкі Карэцкіх, Мароза, Язвінскага, Шыманскага і інш. Адказным за спектаклі часам быў нават Альбрэхт Радзівіл. Касцюмы і дэкарацыі рыхтавалі ў нясвіжскіх майстэрнях, напрыклад у пані Е. Вайзэ.
    На гастролі ў Нясвіж у гэты час прыязджалі салісты Варшаўскай кансерваторыі з опернымі спектаклямі. Яны паказвалі творы С. Манюшкі, пераклады паводле Г. Сянкевіча.
    У ваколіцах Нясвіжа Якуб Колас «знайшоў» свайго Сымона-музыку — якраз адсюль таленавіты Арфей зямлі беларускай пайшоў да людзей, панёс ім «песень дар, агонь душы і сэрца жар».
    Больш за чатыры стагоддзі назад у нясвіжскай друкарні быў надрукаваны «Канцыянал» — адзін з першых у Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. Тытульны ліст «Канцыянала» не захаваўся. Але на апошняй старонцы зборніка ёсць надпіс: «Надрукавана ў Нясвіжы, выдавец пан Мацей Кавячынскі. Друкар Даніэль, 8 лістапада 1563 года». У яго ўвайшлі маральна-павучальныя песні, якія заклікаюць весці сумленнае, дабрачыннае жыццё, устрымлівацца ад п’янства і абжорства. Можна адзначыць такія, як «Сэрцам да справядлівасці», «Вывучай жа, кожны, сёння дабрачыннасць», «Паглядзіце, усе людзі». Нясвіжскі спеўнік утварылі песні Фамы Сакалоўскага, Андрэя Пшэтэцкага, Соф’і Алесніцкай, Мікалая Рэя, Якуба з Любліна і інш. Многія з гэтых твораў былі вядомы і да нясвіжскага выдання. Надрукаваны былі ў ім і новыя свецкія песні-канты.
    Выданне спеўніка ў Нясвіжы ў 1563 годзе служыць доказам ранняга нотадрукавання ў Беларусі. Яго антыкаталіцкая і нават антырэлігійная накіраванасць і свецкі характар паказваюць высокі ўзровень развіцця прагрэсіўнай думкі ў тыя часы.
    Адначасова з нясвіжскім «Канцыяналам» быў выдадзены дадатак да яго, дзе налічвалася 5 псалмаў і 8 песень. Пад некаторымі з іх стаіць прозвішча Марціна Чаховіча.
    У 1594 годзе нясвіжскі зборнік перавыдадзены ў Вільні. Пры гэтым «Канцыянал» падпаў пад «чыстку»,— з яго выкінулі песні палітычнага характару.
    У канцы XVI стагоддзя ў Нясвіжы існавала музычная бурса (школа). Туды прымалі таленавітых дзяцей з ніжэйшых саслоўяў. Часта вучні бурсы выступалі пры двары нясвіжскіх магнатаў, за што атрымлівалі невялікую плату.