• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ЗДРАДНІКІ? HEI ПАТРЫЁТЫ
    ЯНУШ РАДЗІВІЛ (1612—1655)
    7ІНУШ РАДЗІВІЛ, ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі, займае сваё асобае месца сярод слаўнага Радзівілаўскага роду. Польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч, аўтар шматлікіх гістарычных раманаў, вывеў яго здраднікам у рамане «Патоп». Здраднік у адносінах да каго? Польскай Кароны, ці радзімы князя — Вялікага княства Літоўскага? Вобраз Януша Радзівіла ў гэтым таленавітым творы далёкі ад сапраўднасці.
    Генрык Сянкевіч не мог пазбыцца анахранізму ў ацэнцы ролі Януша Радзівіла ў войнах XVII стагоддзя, ён не хацеў зразумець палітыку ваяводы, не браў пад увагу, што Літва ў 1655 годзе не з’яўлялася Польшчай. Радзівіл не мог пакінуць на пагібель Вялікае княства Літоўскае,
    каб ратаваць Карону. Ён меў не толькі права, але і абавязак бараніць Літву больш, чым Польшчу. Вялікі раманіст чамусьці абыходзіць пагрозу Літве ў ліпені 1655 года з боку Расіі. Чаму?
    Польскі даследчык і пісьменнік С. Мацкевіч адказвае на гэта пытанне так: «Трылогія Сянкевіча павінна была прайсці цэнзуру царскай канцылярыі. Там дазвалялі пісаць пра вайну са шведамі, а не з расіянамі, якія заўсёды грэбавалі гістарычнай праўдай. Вось чаму пісьменнік толькі ўпамінае некаторых рускіх ваеначальнікаў, захоп Вільні і то без праўдзівага паказу. К сораму нашаму мы павінны адзначыць, што вялікая справа пісьменніка была скалечана цэнзурай».
    Некалькі радкоў з маналога Януша ў «Патопе» дапамогуць адчуць цяжкія пакуты князя:
    «Прышоў гнеў Госпада, часіна такіх бедстваў і такога ўпадку, што ад звычайных сродкаў нам ужо не падняцца, а калі я хачу знайсці новыя адзіныя магчымасці, якія прывядуць да перамогі, мяне пакідаюць нават тыя, якія пакляліся мне ў вернасці на распяцці. Клянуся крывёю і ранамі Хрыста! Няўжо ты думаеш, што я навечна аддаўся пад пратэктарат Карла Густава, што і сапраўды думаю злучыць нашу краіну са Швецыяй, што гэты дагавор, за які мяне назвалі здраднікам, будзе працягвацца болей года?
    ...Я хачу выратаваць айчыну, і ўсе сродкі для гэтага прыгодныя. Я злучыўся са шведамі, каб іх зброяй перамагчы другога ворага, выгнаць яго з нашых межаў, зноў вярнуць згубленыя землі... Ці ж магу я дапусціць, каб адбылося тое, што пагражае нам гібеллю? У дзесяты, у соты раз я пытаю, які ёсць іншы сродак? Хай жа творыцца воля Гасподняя. Я бяру гэтую адказнасць на свае плечы. Я вызвалю свой край ад вайны! Я клянуся ўсімі нябеснымі свяціламі, гэтымі трапяткімі зоркамі, што, калі толькі хопіць здароўя і сілы, я зноў адбудую краіну і зраблю яе яшчэ больш магутнай, чым была яна раней!»
    Укладаючы гэтыя палымяныя словы вялікага патрыёта ў вусны Януша, Сянкевіч лічыць іх няшчырымі, бо, на яго думку, Радзівіл марыць і дбае толькі пра асабістыя інтарэсы, нават хоча ўскласці на сваю галаву карону самастойнага караля Вялікага княства Літоўскага. «Няможна гэта называць здрадай,— лічыць Станіслаў Mau-
    кевіч.— Гетман дзейнічаў па абставінах. Абавязкам яго, як гетмана вялікага літоўскага, было ў першую чаргу бараніць Рэч Паспалітую ад Расіі, ад Усходу. Абавязкам войска кароннага было бараніцца ад Захаду. У тых складаных абставінах Януш Радзівіл не мог весці барацьбу на два фронты».
    За выбар ваяваць з Расіяй Януша нельга судзіць, бо ў той час амаль уся Літва была ў агні, толькі Нясвіж яшчэ бараніўся, абложаны расейцамі. «Апалінскі адкрыў дарогу шведам да Польшчы, кароль Ян Казімір пакінуў Варшаву і аддаў яе на рабаванне шведам»,— сцвярджае сумленны даследчык Станіслаў Мацкевіч.
    Калі б не саюз са Швецыяй, маскоўскі цар захапіў бы ўсю Беларусь і далучыў бы яе да Расіі, як зрабіў ён з Казанскім ханствам. Але інтарэсы Беларусі мала цікавілі і Сянкевіча і рускіх гісторыкаў. Беларуская навука доўга маўчала. 3 лёгкай рукі Генрыка Сянкевіча на доўгія стагоддзі Януш Радзівіл, найвысакароднейшы патрыёт, быў аб’яўлены здраднікам.
    Вернемся да храналагічных фактаў з жыцця Януша.
    Бацькам Януша быў знакаміты палкаводзец Крыштоф Радзівіл (1585—1640), ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі, а маці — Ганна з вядомага беларускага роду Кішкаў. У сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей, але выжылі толькі двое — Януш і малодшая за яго сястра Кацярына.
    Усе продкі, пачынаючы ад Мікалая Рудога, былі кальвіністамі, і Януш выхоўваўся ў веры сваіх бацькоў. Ранняе дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Біржах, Дубінках, Попелу, Кейданах, дзе хлопчык атрымаў пачатковую адукацыю. Калі сыну споўнілася трынаццаць гадоў, бацька накіраваў яго вучыцца ў Слуцк у мясцовую гімназію, дзе юнак правучыўся тры гады. У шаснаццаць яго паслалі вучыцца за мяжу. Спачатку Януш паехаў у Варшаву, потым у Берлін, а ў Ліпску паступіў вучыцца ва універсітэт. Адукацыю закончыў у Галандыі. Януш быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі моваў і свабодна гаварыў на іх.
    У маладосці ён шмат падарожнічаў, наведаў Лондан, Брусель, Парыж, выканаў у Галандыі некалькі заданняў польскага караля і за гэта атрымаў чын падкаморага Вялікага княства Літоўскага. Ведаючы патрэбы сваёй дзяржавы, малады патрыёт за свой кошт наняў каля тысячы пяхоты і дзвесце драгунаў, некалькі пушкароў
    і вайсковых інжынераў і з гэтым войскам вярнуўся на радзіму. У кастрычніку 1633 года ён знаходзіўся сярод тых, хто бараніў Смаленск, дзе княства атрымала перамогу. Пасля вайны Януш вярнуўся ў Вільню, адкуль яго хутка паклікалі ў Кракаў выконваць абавязкі падкаморага пры двары караля Уладзіслава IV.
    Як і большасць Радзівілаў, якія былі сапраўднымі патрыётамі княства і лічылі Люблінскую унію 1569 года вялікім злачынствам для краю, Януш не мог змірыцца з палітыкай Кароны, якая ўсё больш абмяжоўвала самастойнасць і незалежнасць ліцвінаў. Словы пра роўнасць і вольнасць княства ўсё часцей заставаліся толькі словамі, а на справе парушаліся. I сам кароль, і палякі хацелі б лічыць княства сваёй вотчынай і распараджацца ў ім, як у сябе ў Кароне. Як і просты народ, літоўскія магнаты таксама давалі адпор палякам, адстойваючы свае правы.
    Як гііша Барыс Сачанка, «Януш Радзівіл многае ведаў ад свайго бацькі, які быў старадаўняга, а значыць, незалежнага літоўскага гарту, многае паспеў пабачыць на свае вочы сам, таму асабліва не хаваў сваіх антыпольскіх настрояў, праяўляў іх адкрыта і нават эмацыянальна, бо меў гарачы і бурны характар».
    Аднойчы на радзе Сената ў Вільні, дзе ўдзел браў і польскі кароль, успыхнула спрэчка паміж гетманам Вялікага княства Літоўскага Крыштофам Радзівілам і каралём Уладзіславам IV. Янушаў бацька адстойваў інтарэсы княства, даваў зразумець палякам, што не яны тут гаспадары. He здолеўшы пераканаць Крыштофа ў сваёй праваце, не знаходзячы патрэбных аргументаў, кароль спыніў сейм. Януш Радзівіл не стрымаўся і хоць быў у свіце караля, прыгразіў палякам: «Пачакайце, прыйдуць часы, калі не праз дзверы, а праз вокны мы будзем вас выкідваць!». Абражаны кароль і прыдворныя патрабавалі ад Януша, каб ён прасіў прабачэння, але той адмовіўся гэта зрабіць. Наступны бурны канфлікт адбыўся ў Варшаве, дзе Радзівілы мелі свой дом і куды аднойчы не пусцілі адну вельмі ўплывовую асобу.
    Польскі кароль, будучы хітрым палітыкам, не мог адкрыта парваць адносіны з Радзівіламі, некаранаванымі каралямі Літвы. Ён мусіў з імі лічыцца, але ў душы варожасць засталася. А пакуль кароль не парываў сувязей з Радзівіламі, Януша лічыў нават сваім сябрам, часта браў з сабою ў розныя паездкі, на паляванне.
    Сам паслядоўны кальвініст, Януш закахаўся ў каталічку і насуперак бацьку ажаніўся з ёю. Вяселле адбылося ў 1638 годзе. Адразу ж пачаліся непаразуменні і нават сваркі паміж бацькам і сынам. Яшчэ да заручын Крыштоф даводзіў, што «мой сын ніколі не возьме каталічку. Я адмовіў каралевічу Яну Казіміру, калі той сватаўся да маёй дачкі, не паглядзеу на слёзы жонкі і Кацярыны (дачкі). He пойдзе сын насуперак бацькі, бо ён — мая родная кроў, мой аднадумец. Скажу больш. Уся мая надзея на яго. Упэўнены, што ён аддасць жыццё за вольнасць роднага краю — Вялікага княства Літоўскага».
    Жонка рабіла ўсё, каб Януш Радзівіл прыняў яе веру. У гэтым жа напрамку дзейнічаў і кароль і іншыя «сябры». У той час літвіны масава пераходзілі ў каталіцкую веру ці ва уніяцтва. Але Януш не здрадзіў веры сваіх бацькоў. Жонка дамаглася толькі таго, што былі звольнены былыя бацькавы слугі — кальвіністы, Кацярына Патоцкая набірала на іх месца толькі католікаў.
    У 1640 годзе бацька Януша памёр, пакінуўшы сыну багатую спадчыну, а ў 1642 годзе заўчасна памерла і Кацярына Патоцкая. Януш вырашыў ажаніцца другі раз, але ўзяць ужо не каталічку. Сваты паехалі да гаспадара Малдавіі Базыля Лупулы, каб высватаць Янушу яго дачку Марыю. Выбар адобрыў і польскі кароль, хаця яму не вельмі падабалася, што нявеста была праваслаўнай. Але ў гэты час Рэч Паспалітая рыхтавалася да вайны з Портай (Турцыяй) і трэба было мець саюзніка на поўдні. Ім мог быць малдаўскі гаспадар. Лупул быў не супраць Радзівілаў і з радасцю аддаў старэйшую дачку ў Літву.
    Жаніцьба на Марыі Лупула зблізіла Януша з праваслаўем, якое было пашырана ў княстве. У 1646 годзе Радзівіл атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага. Пасля гэтага ён выехаў з патаемнай місіяй да свайго цесця Базыля Лупулы ў Ясы, а потым завітаў і да князя сяміградскага Юрыя Ракачы, каб заручыцца іх падтрымкай у вайне з Турйыяй. Шукаў Януш падтрымкі і ў католікаў княства. 3 гэтай мэтай збудаваў некалькі касцёлаў у сваіх маёнтках, але гэта не падабалася кальвіністам і праваслаўным.
    Надыходзілі смутныя часы для Рэчы Паспалітай. Па Люблінскай уніі кіеўскія, валынскія, падольскія землі, якія раней уваходзілі ў Вялікае княства Літоўскае, адышлі да Кароны. Хутка тут пачаліся спрэчкі і процістаянне
    супраць польскіх паноў. Сітуацыя надта абвастрылася, калі чыгірынскага сотніка Багдана Хмяльніцкага пакрыўдзіў сусед — пан Чашгінскі. Абураны злачынствам Чаплінскага, Хмяльніцкі аб’яднаў казакаў і аб’явіў сябе гетманам, пачаўшы сапраўдную вайну з Каронай. Яго універсалы траплялі і ў Літву (Беларусь).
    Ён пісаў: «Нж не без прнчнн нашнх слушных муснлн есьмо зачатн войну н поднятн оружне наше на Поляков... нж онн, Полякн, пршіашчнлн н подчнннлн с древннх веков землн н провннцнн Сармацкне...»
    Кароннае войска несла паражэнні адно за адным. Нават гетманы каронныя Патоцкі і Каліноўскі трапілі ў палон. Януш Радзівіл разлічваў атрымаць булаву гетмана кароннага, але іэтае жаданне Януша не спраўдзілася. Памёр Уладзіслаў IV, і ўплыў Радзівіла ў Кароне зменьшыўся. Яму нагадалі тыя словы, якія калісьці ён сказаў у Вільні пра палякаў. Тыя баяліся, што ён можа аб’яднацца з Багданам Хмяльніцкім і рушыць на Карону, бо ён часта заступаўся за рэлігіі малыя, прыгнечаныя, да таго ж сам быў кальвіністам, жонку меў праваслаўную.