• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    29 ліпеня Януш і Багуслаў Радзівілы афіцыйна выявілі гатоўнасць прыняць пратэктарат Швецыі ды прызнаць шведскага караля Карла X Густава вялікім князем Літоўскім.
    Захапіўшы Вільню, казакі пачалі сапраўдную разню мяшчанаў. Натоўпы віленчукоў кінуліся ўцякаць да ракі, каля якой было пабіта ці патоплена мноства людзей. Віленскі біскуп Тышкевіч пісаў: «Не было літасці ані ўзросту, ані полу, усе месцы былі запоўнены крывёю забітых і трупамі, асабліва бернардынскі кляштар, куды, шукаючы схову, людзі збегліся ў асабліва вялікай колькасці».
    Некаторыя даследчыкі, путаючы гады, абвінавачвалі Януша Радзівіла ў марадзёрстве свайго ўласнага народа і прысваенні каштоўнасцей «даверлівых віленчукоў». На самай справе было зусім інакш. Г. Сагановіч піша: «Самыя каштоўныя рэчы з Віленскага катэдральнага сабору павінны быў за пэўнуіо плату вывезці ў Кралявец (Калінінград) наваградскі кашталян Мікалай Юдзіцкі, але казакі дагналі яго ды ўсё чыста абрабавалі. Сярод захопленага знайшлі нямала рэліквій, такіх, як алтарны крыж вялікага князя Вітаўта, кубак Ягайлы. Толькі частка каштоўнасцяў з катэдры была ўратавана пробашчам капліцы святога Казіміра Белазорам, які здолеў вывезці іх да Радзівіла II.
    Вільня гарэла 17 дзён. Вялікі гетман адвёў сваё войска у колькасці 5 тысяч да Кейданаў. Ён адыходзіў «каб яшчэ вярнуцца і помсціць за попел Вільні».
    Даведаўшыся аб пратэктараце Швецыі над Вялікім княствам Літоўскім, рускі цар паслаў у Кейданы да
    Радзівіла пасла Ліхарова з прапановай перайсці пад уладу цара, абяцаючы захаванне свабоды веравызнання, прывілеяў і маёнткай шляхты. Януш Радзівіл з горыччу адказаў: «У павеце каля Вільні ратныя царскія людзі сялян, кабет, малых дзяцей сякуць усіх ды паляць».
    20 кастрычніка 1654 года было прынята пагадненне, якое падпісалі 1142 чалавекі — шляхта, магнаты, каталіцкае духавенства, па якому Вялікае княства Літоўскае заключыла саюз са Швецыяй і прызнала шведскага караля вялікім князем літоўскім. Царская армія пачала адступаць і рабавала ўсё, што магла. He змагла толькі здабыць Слуцк, над абаронай якога вельмі плённа папрацаваў Багуслаў Радзівіл. Трубяцкой зняў аблогу Слуцка і павёў сваю армію на Клецк і Нясвіж, спальваючы ўсё навакол, «а ндучн дорогою, села н деревнн, н хлеб, н сено, н всякне конскне кормы мы по обе стороны жглн н людзей побнвалн, н в полон нмалн, н разорялн совсем без остатку, н по сторонам потому ж жечь н разорять посылалн» — паведамляў Трубяцкой пра гэты паход.
    Злучыўшыся з 5-тысячным казацкім войскам Васіля Залатарэнкі, Трубяцкой накіраваўся ў Нясвіж, дзе ўсё было выпалена, выстаяў толькі адзін замак, у якім абараняўся дваццацігадовы Міхал Казімір Радзівіл.
    Спачатку войска падтрымала Януша Радзівіла, асабліва, калі стала вядома, што шведы абяцалі плаціць ірошы і забяспечваць зброяй, порахам і іншым ваенным рыштункам. Але Карл X Густаў не выканаў сваіх абяцанняў. Войска падняло бунт і пакінула хворага Януша Радзівіла. Ён усё ж кінуўся за войскам, каб вярнуць яго пад свае харугвы, але пацярпеў няўдачу.
    15 снежня Януш Радзівіл закрыўся ў Тыкоціне і пачаў рыхтавацца да абароны. Ён зноў напісаў Густаву, прасіў у яго дапамогі. Але на парозе смерць ужо пільнавала Януша. Чытаем у Сянкевіча: «Лічаныя гадзіны заставаліся пражыць гетману... Яшчэ некалькі месяцаў таму ён вёў перамовы з суседнімі каралямі, а сёння адзін толькі шведскі капітан слухаў яго загады. Страшна сказаць, ён, Радзівіл, у апошнія хвіліны свайго жыцця быў галодны».
    У ноч з 30 на 31 снежня 1655 года Януша Радзівіла не стала. На мёртвым яго целе выступілі плямы, якія гаварылі аб тым, што князь быў атручаны. Цела яго пахавалі ў Тыкоціне, дзе ён, цяжка хворы і духоўна
    прыгнечаны, сустрэў свой канец. Праз два гады Тыкоцін быў заняты літоўскім войскам пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі. Труну з целам вялікага гетмана перавезлі ў вотчыну Радзівілаў — Сялец пад Брэстам. Затым па просьбе Багуслава Радзівіла цела князя, нарэшце, супакоілася ў родавым склепе ў Кейданах.
    Дачка князя ад першага шлюбу з Кацярынай Патоцкай Ганна Марыя Радзівіл выйшла замуж за Багуслава Радзівіла, стрыечнага брата і паплечніка свайго бацькі. Пра лёс другой жонкі Януша і іх маленькага сыночка Крыштофа расказвае такое паданне. Маці вельмі хвалявалася, каб сына не атруцілі і патрабавала, каб ежу спачатку спрабавалі слугі. Аднойчы хітрая нянька, якую падкупілі ворагі Радзівілаў, разрэзала яблыка нажом, адна старана якога была абмазана атрутным зеллем. Сама з’ела палавіну ад чыстага боку яблыка, а дзіцяці дасталася атручаная.
    БАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛ, канюшы літоўскі, генеральны губернатар Кралеўца, быў адным з самых багатых магнатаў Вялікага княства Літоўскага і належаў да біржанскай лініі гэтага магутнага феадальнага роду. Ён тытулаваўся князем «на Біржах, Дубінцы, Слуцку і Капылі».
    Спачатку Слуцкае і Капыльскае княствы належалі на працягу некалькіх стагоддзяў старажытнаму беларускаму роду Алелькавічаў. У 1586 годзе апошні прадстаўнік гэтага роду Юры Юр’евіч памёр, а перад гэтым адышла да госпада і яго жонка Кацярына з роду Кішкаў. Засталася сіратою іх маленькая дачка Соф’я, якая ў чатырнаццацігадовым узросце выйшла замуж за Януша VI Радзівіла з біржанскай лініі. Княгіня Соф’я памерла ў 1617 годзе, а Януш ажаніўся другі раз з Эльжбетай Брандэнбургскай. У 1620 годзе ў іх нарадзіўся сын, названы Багуславам. Хутка бацька памёр, а маці выйшла замуж другі раз. Маленькага Багуслава выхоўвалі ў сям’і Крыштофа Радзівіла. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у кальвінскай школе ў Кейданах. У выніку выхавання і веравызнання ён апазіцыйна ставіўся да пракаталіцкіх пануючых колаў і караля Яна Казіміра. Разам са стрыечным брата Янушам Радзівілам цвёрда трымаўся ідэі самастойнасці Вялікага княства.
    Багуслаў быў адважным рыцарам, па-майстэрску валодаў шпагай і быў роўным у фехтаванні героям Аляксандра Дзюма. Малады князь шмат вандраваў, наведаў
    БАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1620—1669)
    Прусію, Памеранію, Галандыю, Францыю, сябраваў з асобамі каралеўскай дынастыі, сярод якіх быў і брат польскага караля Ян Казімір. У ліку яго сяброў называюць прынцаў Аранскага, Кандэ, Насаў. Так, у войску Аранскага ён змагаўся за крэпасць Ганд. Багуслаў лічыўся зацятым дуэлянтам і з гэтай прычыны аднойчы быў заключаны ў Бастылію кардыналам Мазарыні, але хутка адпушчаны. Калі яму было 26 гадоў, атрымаў чын харунжага, а потым і тытул канюшага ВКЛ. Дзякуючы сваёй адвазе ён не раз трапляў у розныя прыгодніцкія сітуацыі. Быў выпадак, калі выратаваў жыццё шведскаму каралю Карлу Густаву, а сам, цяжка паранены ў галаву, трапіў у татарскі палон, але хутка быў выкуплены за невялікуіо плату, бо татары не ведалі, хто да іх трапіў.
    Князя Багуслава ведалі як высокаадукаванага і таленавітага чалавека з грунтоўнымі навуковымі ведамі і развітым эстэтычным густам. Ён лічыўся асобай новага часу.
    Слуцк, рэзідэнцыя князя Багуслава, заставаўся апошнім асяродкам кальвінізму на Беларусі. Сам князь складаў евангелісцкія гімны, якія былі выдадзены ў канцыянале ў 1723 годзе ў Гданьску. Шмат яго пісьмаў захоўваецца ў музеях і бібліятэках, іх лічылі ўзорам эпісталярнага жанру. Багуслаў быў мецэнатам, збіраў творы выяўленчага мастацтва. Шматлікая калекцыя твораў жывапісу галандскіх, нямецкіх, мясцовых майстроў пад канец яго жыцця была сабрана з усіх яго маёнткаў, звезена ў Кралявецкі замак, куды князь быў прымусова высланы каралём Янам Казімірам.
    У маладыя гады князь Багуслаў сур’ёзна вывучаў абарончыя сістэмы ў Амстэрдаме і іншых галандскіх гарадах. Па яго праектах былі перабудаваны абарончыя збудаванні ў Слуцку, які набываў форму «ідэальнага горада», запазычанага з часоў Рэнесансу. У рэзідэнцыі князя былі ўзведзены магутныя земляныя ўмацаванні з бастыёнамі і равелінамі. У гэты час узнік новы абарончы замак. Слуцк часоў Багуслава пачаў называцца «бастыёнам Літвы».
    Сам князь лічыўся нядрэнным архітэктарам і мастаком. У архівах Радзівілаў у Нясвіжы знойдзены некалькі дзесяткаў яго малюнкаў і чарцяжоў, панарамы гарадоў, эскізы асобных збудаванняў. Цікавасць да дойлідства была настолькі глыбокай, што князя можна было лічыць прафесіяналам, а не аматарам. Яго ўклад у нацыянальнае будаўнічае і цяслярскае рамяство Беларусі было даволі значным. Ім быў распрацаваны і іканастас для праваслаўнага храма ў Слуцку. Асабліва цікавым сярод чарцяжоў трэба адзначыць праект слуцкай ратушы для гарадскога магістрата. Багуслаў Радзівіл мае дачыненне і да распрацоўкі герба горада Слуцка.
    У 1669 годзе Багуслаў Радзівіл спадзяваўся атрымаць тытул кашталяна віленскага і жмудскае староства. Ён нават быў запрошаны як сенатар на ўрачыстасці з нагоды каранацыі караля. Але ў выніку інтрыг яго спадзяванні не спраўдзіліся.
    31 снежня 1669 года ён раптоўна памёр у час палявання і быў пахаваны ў Караляўцы (Калінінград) у евангельскім зборы побач з жонкай Ганнай Марыяй. У іх засталася адзіная дачка — Людвіка Караліна.
    РАДЗІВІЛЫ — САБЕСКІЯ
    МІХАЛ КАЗІМІР РАДЗІВІЛ (1635—1680)
    ІМіхал Казімір Радзівіл VI ардынат нясвіжскі, ваявода віленскі, падканцлер літоўскі, гетман польны літоўскі нарадзіўся 26 кастрычніка ў сям’і князёў Аляксандра Людвіка Радзівіла і Тэклі з Валовічаў. Хросным бацькам яго быў будучы польскі кароль Ян Казімір.
    Пасля смерці маці 22 лютага 1637 года хлопчык пад апекай бабкі Эльжбеты з гаслаўскіх Валовічаў выхоўваўся ў Кобрыне. Пасля смерці бабкі Міхал вярнуўся ў Нясвіж, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю ў нясвіжскіх школах. Удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны пачаў у 1648 годзе, аддаўшы свой голас на выбарчым сейме ў Варшаве за Яна Казіміра. Разам з бацькам знаходзіўся ў Кракаве на ўрачыстасцях з выпадку каранацыі караля. У 1652 годзе малады князь атрымаўшы першы значны тытул — стольніка літоўскага, разам з бацькам здзейсніў падарожжа па Еўропе, спыняўся ў
    Шленску, Вене, доўга заставаўся ў Балонні, дзе вучыўся ва універсітэце.
    У 1654 годзе пасля смерці бацькі дваццацігадовы князь Міхал Казімір стаў уладаром вялізнай фартуны. Усё тое першае лета ён займаўся ўмацаваннем Нясвіжа і замка. У 1655 годзе князь разам з мясцовым людам бараніў Нясвіж і замак ад рускага войска. Сам горад уратаваць не ўдалося, ён быў дашчэнту знііпчаны, ацалеў толькі замак.