• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Мікалай Сіротка ў якасці даверанай асобы караля прысутнічаў на царкоўным саборы 1596 года ў Брэсце і выступаў на ім ад свайго імя і ад імя караля з патрабаваннем прыняць рашэнне аб аб’яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад кіраўніцтвам папы Рымскага, аб утварэнні уніяцкай царквы. Ён аказваў дапамогу прыхільнікам уніяцта. Каля Нясвіжа быў заснаваны ірэкакаталіцкі манастыр.
    У канцы XVI стагоддзя для развіцця рамесніцтва і гандлю Радзівіл запрашаў на службу і жыхарства ў Нясвіжы шмат людзей. Ён натхніў знакамітага гравёра і картоірафа Тамаша Макоўскага, які з 1600 года кіраваў нясвіжскай друкарняй, на стварэнне першай карты ВКЛ і даў грошы на яе выданне.
    Сіротка аказваў немалую дапамогу бедным людзям — жабракам, вандроўнікам, удовам і сіротам, сем’ям, якіх напаткала якая-небудзь бяда.
    Сіротка ўвайшоў у гісторыю не як вялікі ваеначальнік або палітык, як шмат яго родных, а як гаспадарчы, па-дзяржаўнаму думаючы чалавек. Ён добра распарадзіўся
    сваімі багаццямі. Вярнуўшыся з падарожжа, Мікалай Крыштоф Сіротка ўзяўся за перабудову Нясвіжа. Безумоўна, ён ведаў трактаты пра «ідэальныя» гарады, над якімі працавалі лепшыя архітэктары, мастакі, філосафы эпохі Адраджэння. Тэарэтычныя высновы Альберці, Леанарда да Вінчы, Дзюрэра, Эрара правяраліся практыкай. У іх трактатах горад параўноўваўся з чалавечай фігурай, тварэннем Бога, дзе замак увасабляў галаву, галоўны храм — сэрца, цэнтральная плошча — страўнік, абарончыя вежы — рукі і ногі. Паводле трактатаў пра «ідэальныя» гарады ў Еўропе былі пабудаваны некалькі дзесяткаў гарадоў: Мангейм у Германіі, Шарлевіль у Францыі, Кастра, Ліворна ў Італіі, а на славянскіх землях — Нясвіж.
    Архітэктурныя помнікі ў Нясвіжы — замак, касцёл, гарадская ратуша, кляштар бенедыктынак, плябанія, Слуцкія вароты і іншыя — сапраўдны помнік князюбудаўніку.
    28 лютага 1616 года з замка да касцёла ішла жалобная маўклівая працэсія. У сваё апошняе падарожжа накіраваўся князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Труну неслі і ішлі за ёю жабракі, сабраныя з усёй акруіі. Так пажадаў князь, якога хавалі ў простым адзенні піліірыма.
    Першы ардынат Нясвіжа спачыў у крыпце, якуіо падрыхтаваў сабе і свайму роду ў касцёле. Сярод мноства пахвал, якія яму пры жыцці і пасля смерці пісалі вершамі і прозай паэты і пісьменнікі, прывядзём адно чатырохрадкоўе: «Узнёс святыні Богу, крэпасці Айчыне, калегію для навук, прыстанак для гаротных і ўцекачоў ад свету, быў славаю ў баю, святлом у радзе, адведаў і пазнаў зямлю. Калі б мы мелі двух такіх мужоў, без цяжкасці перагналі б Італію».
    У апошнія гады Сіротка амаль адышоў ад вялікай палітыкі, шмат увагі аддаваў выхаванню сваіх дзяцей, якія засталіся без маці, ягоная жонка Альжбета Еўфімія з Вішнявецкіх памерла на 27 годзе жыцця. За розум і прывабнасць яе называлі «нясвіжскай царыцай Саўскай». Да сваіх дзяцей ён далучыў чацвёра пляменнікаў-сірот. Часта можна было бачыць яго акружанага дзецьмі. Сваім нашчадкам ён завяшчаў клапаціцца аб родавай «сталіцы», «каб вольнасці месту Нясвіжскаму, дадзеныя каралямі і Радзівіламі не парушалі», каб спрыялі працвітанню роднага краю.
    СЫНЫ СІРОТКІ
    ^4ікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка меў дзевяцёра дзяцей: шасцёра сыноў і трох дачок. Гэта — Ян Юры, Альбрэхт Уладзіслаў, Мікалай, Крыштоф Мікалай, Жыгімонт Караль, Аляксандр Людвік, Эльжбета, Крысціна і Караліна. Па-рознаму склаўся іх лёс. Мікалай памёр немаўляткам. Яму пастаўлены помнік у касцёле Божага цела. Крыштоф Мікалай раптоўна пакінуў гэты свет у Балонні на семнадцатым годзе жыцця. Дзве дачушкіблізняткі сталі ахвярамі эпідэміі і пахаваны ў адной труне бенедыкцінскага кляштара побач з маці.
    Старэйшыя сыны Сіроткі, атрымаўшы пачатковую адукацыю ў Нясвіжы, працягвалі вучобу за мяжой. Спачатку два гады вучыліся ў Браневе (Польшча), потым праз Познань, Варшаву, Прагу трапілі ў Аўгсбург, дзе былі занесены ў спісы вучняў мясцовага езуіцкага калегіума. Яны паглыблена вывучалі рымскае права, матэматыку, нямецкую мову, займаліся музыкай.
    У 1604 годзе браты былі запрошаны ў госці да баварскага герцага Максіміліяна I.
    Пакінуўшы малодшага брата Крыштофа Мікалая працягваць адукацыю ва універсітэце Балонні, браты Радзівілы накіраваліся ў падарожжа па Італіі. У Ватыкане іх сардэчна прымаў папа Павел V. Страшэнная вестка пра смерць КРЫШТОФА МІКАЛАЯ (1590—1607) у Балонні перапыніла падарожжа Радзівілаў. Эпідэмія чумы забрала жыццё юнака. Зваротны шлях да Нясвіжа быў незвычайна цяжкім. Труна з целам Крыштофа Мікалая заняла месца ў родавым склепе пад касцёлам. Да нашых дзён збярогся бюст юнака, размешчаны ў левым алтары нясвіжскага храма.
    У 1609 годзе старэйшы сын Сіроткі Ян Юры ажаніўся з Элеанорай Язлавецкай-Астрожскай, але гэты шлюб не прынёс шчасця нясвіжскаму князю.
    ЯН ЮРЫ (1588—1625)
    ЯН ЮРЫ РАДЗІВІЛ пасля смерці свайго бацькі стаў 6 сакавіка 1616 года II ардынатам нясвіжскім, трокскім кашталянам. У 1617 годзе будучы кароль і вялікі князь Уладзіслаў IV, калі ехаў у Маскву, спыняўся ў Нясвіжы. Чатыры дні гасціў каралевіч у Радзівіла, які рабіў усё, каб уразіць знатнага госця. Сам князь і нясвіжскія езуіты віталі Уладзіслава. Купецкія і рамесніцкія цэхі Нясвіжа выйшлі з харутвамі, на замкавых валах білі гарматы, ды так гучна, што ў вокнах выляталі шыбы. На развітанне нясвіжскі князь падараваў каралевічу дзве вялізныя гарматы.
    Пасля заўчаснай смерці жонкі Элеаноры, якая не пакінула патомства, Ян Юры выправіўся ў падарожжа, аб’ехаў Германію, Англію, Францыю, два гады вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Ён вырашыў вярнуцца дамоў, ажаніцца, займець дзяцей, але не паспеў. Смерць яго падпільнавала на трыццаць сёмым годзе жыцця. Ён памёр у 1625 годзе і быў таксама пахаваны ў бацькоўскай крыпце.
    АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ (1589—1636)
    АЛЬБРЭХТ УЛАДЗІСЛАЎ РАДЗІВІЛ, староста рыжскі, кашталян віленскі, стаў ПІ ардынатам нясвіжскім пасля смерці свайго брата. Перажыўшы трагедыю першага кахання, ён ажаніўся з дачкой вялікага канцлера літоўскага Льва Сапегі Ганнай. Гэтую дзяўчыну выбраў сыну бацька. Але Ганна з Сапегаў рана памерла, не пакінуўшы нашчадкаў. Уладзіслаў ажаніўся другі раз на Ганне Соф’і Зяновіч. 3 чатырох дзяцей ад гэтага шлюбу двое памерлі ў маленстве, а дочкі Эльжбета і Канстанцыя пайшлі ў манастыр бенедыктынак у Нясвіжы.
    Асабліва памятным у час гаспадарання Уладзіслава быў 1625 год, калі па ўсёй Рэчы Паспалітай лютаваў мор, які ў кастрычніку таго ж года дайшоў да Нясвіжа.
    Большасць насельнікаў горада пакінулі свае хаты і разбегліся па навакольных вёсках. Засталіся толькі некалькі чалавек з калегіума, каб адпяваць і хаваць памерлых. Калі ў лістападзе мор адступіў, удзячныя
    ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ (1591—1642)
    Небу мяшчане з дапамогай нясвіжскага князя на Новым месцы, дзе быді пахаваны ахвяры эпідэміі, збудаваді агудьны помнік — невядікую уніяцкую капяічку. У ёй знаходзідася вядікая статуя святога Вінцэнта, зробденая з каменя. На сцяне капдіцы доўга зберагаўся надпіс: «Усяміласцівейшаму Богу на сдаву, святому Вінцэнту з Феррары, апекуну дамініканцаў пастаўдена гэтая капдіца несвіжанамі як помнік хрысціянскай веры».
    Удадзісдаў Радзівія трымаў пры сваім двары мастакоў, якія пісаді партрэты Радзівідаў і іх сваякоў. Некаторыя даследчыкі лічаць яго стваральнікам знакамітай нясвіжскай партрэтнай галерэі.
    ЖЫПМОНТ КАРАЛЬ РАДЗІВШ ваявода навагрудскі, кавалер мальтыйскага ордэна, сгаў IV ардынатам нясвіжскім.
    Пасля свайго падарожжа на Мальту Жыгімонт Караль вярнуўся на радзіму і вырашыў далучыцца да братоўманахаў мальтыйскага ордэна. Бацька доўга адгаворваў сына, але не меў поспеху. Каб дапамагчы сыну заняць больш значнае месца ў ордэне, Сіротка дазволіў сыну
    АЛЯКСАНДР ЛЮДВІК (1594—1654)
    будаваць камандорства ў Сталовічах і аддаў ордэну Крошын, Калдычава, Дзераўную. Пры камандорстве пад Баранавічамі меўся шпіталь, дзе браты-рыцары павінны былі аказваць медыцынскую дапамогу ўсім, не звяртаючы ўвагі на веравызнанне. Вядомасць нясвіжскага князя значна ўзрасда. Ён прымаў удзел у шматлікіх ваенных паходах супраць «няверных», пасябраваў з рыцарамі мальтыйскага ордэна многіх еўрапейскіх краін.
    АЛЯКСАНДР ЛЮДВІК РАДЗІВІЛ апошні сын Сіроткі, ваявода брэсцкі і полацкі, маршалак вялікі літоўскі, V ардынат нясвіжскі ўвайшоў у гісторыю роду Радзівілаў як дбайны гаспадар, пад апекай якога Нясвіж квітнеў і развіваўся, памнажаіочы свае багацці, узносячы новыя пабудовы, павялічваіочы насельніцтва. Хугка Нясвіж пачаў лічыцца значным культурным цэнтрам Вялікага княства.
    Польскі каралевіч Уладзіслаў, стаўшы каралём і вялікім князем, пацвердзіў даўнія прывілеі Нясвіжу. Ён вызваліў горад ад мыты і пошлін і дазволіў перанесці вялікі кірмаш на 24 лютага.
    У 1635 годзе ў Нясвіжы была пабудавана уніяцкая царква святога Юрыя, якая размясцілася насупраць бернардынскага касцёла. Першым святаром тут быў Базыль Меляшкевіч. На жаль, да нашых часоў царква не збераглася.
    У 1640 годзе ў Нясвіжы ўрачыста адзначалі стогадовы юбілей ордэна езуітаў, які быў створаны ў 1540 годзе. Было наладжана велічнае відовішча. Ад кляштара бенедыктынак пацягнуліся працэсіі да муроў калегіума. Былі выстаўлены трыумфальныя аркі, гербы таварыства, гербы Радзівілаў. Партрэт Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі выдзяляўся сваімі памерамі і прыгажосцю. Школьная моладзь урачыста спявала пад музыку велічныя гімны. На памяць пра той дзень князь Аляксандр Людвік палажыў у касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата.
    Аляксандр Людвік удзельнічаў у ваенных паходах побач з каралём Уладзіславам IV Ваза, які быў яго хросным бацькам. Асабліва цяжкай была бітва за Смаленск у 1633 годзе, дзе нясвіжскі князь цяжка захварэў. Вярнуўшыся ў Нясвіж і крыху акрыяўшы, ён зноў кінуўся ў вір палітычнага жыцця, актыўна выступаў на сеймах і сейміках, адстойваючы правы і свабоды шляхты і княства.
    Першай жонкай нясвіжскага ардыната была незвычайнай прыгажосці дзяўчына з дому Валовічаў. Любімая жонка нарадзіла некалькі дзяцей, у тым ліку будучага нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра, але яна рана памерла, пакінуўшы сірот. Людвік ажаніўся яшчэ два разы, апошні шлюб узяў з сяброўкай каралевы Лукрэцыяй Марыяй Строзі.
    Памёр Аляксандр Людвік Радзівіл у 1654 годзе ў Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал перавёз труну з целам бацькі ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце.