Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2002
70.73 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Мікалай Радзівіл Сіротка, бываючы за мяжой, пераканаўся, як мала там ведаюць пра Вялікае княства Літоўскае. Таму ён прапанаваў Макоўскаму скласці карту гэтага краю, зрабіць на ёй адпаведныя тлумачэнні. Апошні з энтузіязмам узяўся за справу. Каб справіцца з такім заданнем, мала быць мастаком і гравёрам. Патрэбны веды вучонага, даследчыка. Спатрэбілася 16 гадоў напружанай працы, каб стварыць поўную і дакладную карту
Вялікага княства. Для гэтага Макоўскі аб’ездзіў усю дзяржаву, дасканала вывучыў яе асаблівасці як тапоіраф, мастак, гісторык і географ.
У 1613 годзе ў Амстэрдаме ў майстэрні Г. Герытса карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. Гэта — унікальнае для свайго часу выданне. У дадатку да яго давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы. На лацінскай мове Макоўскі напісаў тлумачальны тэкст: успомніў пра і андаль, які вёўся жыхарамі Беларусі з Заходняй Еўропай праз Крулявец (цяпер Калінінград) і Рыгу, апісаў гарады, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа. У апісанні гаварылася пра народныя звычаі, сялянскія курныя хаты, раскошу магнацкіх палацаў. Макоўскі пералічыў мясцовыя рэкі, расказаў пра прыродныя багацці краю. Пры гэтым ён змог знайсці памылкі ў папярэднікаў: указаў на іх і тут жа падаў удакладненыя звесткі.
Карта захоўваецца зараз ва універсітэцкай бібліятэцы горада Упсала ў Швецыі. Яе падрабязна апісаў ленінградскі вучоны М. Мікалаеў. Ён звярнуў увагу на тэкст, выіравіраваны злева, які сведчыць, што выданне здзейснена пры дагіамозе і на грошы Мікалая Радзівіла Сіроткі. На фоне ірадуснай сеткі на карце дакладна вызначаны рэкі і азёры, нанесены гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Акрамя таго, указаны многія невялікія населеныя пункты. У іравіравальнай майстэрні, куды Макоўскі аддаў свой заказ, выраблялі кніжныя ілюстрацыі, станковыя гравюры. Вось чаму карта была аформлена па-мастацку, упрыгожана рамкай, віньеткамі, малюнкамі караблёў, якія плывуць па марскіх прасторах. Яна мела і навуковую, і мастацкую каштоўнасць, таму перавыдавалася ў Амстэрдаме ў 1631, 1653 і 1662 гадах на лацінскай, а ў 1668 годзе — на французскай мовах.
Цікавы яшчэ адзін твор Макоўскага, уведзены ў навуковы ўжытак зусім нядаўна. Гаворка ідзе аб плане Масквы, выгравіраваным у нясвіжскай майстэрні ў 1611 годзе. На іравюры з назваю «Цар, альбо Крым-горад» дэталёва паказаны Крэмль, яго ўнутраны двор, Кітайгорад — старажытнейшы гандлёвы цэнтр Масквы, акрэслены Белы горад, Скарадом, іншыя часткі сталіцы царства, а таксама навакольныя палі, лясы, узвышшы. Указаны храмы, вежы, званіцы і іншыя славутасці. План
Макоўскага — праўдзівая крыніца звестак па гістарычнай тапаграфіі і гісторыі архітэктуры пачатку XVII стагоддзя.
Тамаш Макоўскі з’яўляецца таксама аўтарам іравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў.
Таленавіты нясвіжскі мастак ілюстраваў многія кнігі, што выйшлі ў Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі, Літвы і Заходняй Еўропы. Напрыклад, знакамітая кніга К. Дарагастайскага пра конегадоўлю «Гіпіка», выдадзена ў Кракаве ў 1603 годзе з 50 іравюрамі Макоўскага, на якіх коні, часткі збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і прыроды. Кніга шмат разоў перавыдавалася.
Яшчэ адно рэдкае выданне належыць пяру Мікалая Радзівіла Сіроткі. Пра свае вандроўкі па «святых мясцінах» ён напісаў падрабязную кнігу, надрукаваную ў Брунсбергу на лацінскай мове пад назвай «Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім». У кнізе змешчаны партрэт падарожніка, выіравіраваны Макоўскім. Тытульны ліст адбіты з іравюры на медзі.
У 1604 годзе Макоўскі наіравіраваў «Панегірык братоў Скарульскіх», напісаны Янам, Захарам і Міколам Скарульскімі ў гонар Радзівіла Сіроткі. Гравюры ў ім, так званыя медзярыты, сведчаць пра высокае майстэрства мастака, яго багатую фантазію, уменне ствараць даволі складаныя кампазіцыі, перадаваць у іх міфалагічны і гістарычны змест. У цэнтры аднаго з лістоў намалявана арка з гербам Радзівілаў. Па баках герба дзве фігуры. Адна з іх — барадаты мужчына ў адзенні ўсходніх народаў, які трымае ў руцэ карону з надпісам на лацінскай мове. Другая — чалавек у рымскім адзенні, таксама з каронай у руцэ. Паабапал аркі — чатыры медальёны, на якіх цытуецца ўказ Жыгімонта III 1604 года аб прысваенні Сіротку тытула віленскага ваяводы. Асаблівай ўвагі заслугоўваюць ніжнія медальёны. На левым намалявана лаўровае дрэва на фоне нясвіжскіх езуіцкага і бернардзінскага касцёлаў, на правым — калона з палаючай паходняй на фоне Вільні, двух яе замкаў.
Нарэшце, трэба назваць серыю гравюр Макоўскага «Асада Смаленска», -прысвечаных падзея.м 1609—1611 гадоў (пазней яны былі падараваны Пятру I). Творы апавядаюць пра тое, як пад кіраўніцтвам ваяводы М. Шэіна рускае войска і насельніцтва Смаленска на працягу дваццаці месяцаў абараняла горад.
Свае работы нясвіжскі гравёр падпісваў па-рознаму: «Маковіус», «Макоўскі», часам — проста манаграмай «Т. М.» Вядомы таксама подпіс 1611 года «Макаў выразаў у Нясвіжы». Памёр мастак у 1630 годзе.
Пра некаторых нясвіжскіх мастакоў і гравёраў сведчаць толькі тыя творы, што дайшлі да нас. Напрыклад, аб гравёру Гершку Ляйбовічу (1700—1770) мы ведаем, што ён працаваў у нясвіжскай друкарні, гравіраваў загаловачныя лісты, экслібрысы, удзельнічаў у стварэнні альбома гравюр на медзі (1758), куды ўвайшло 88 партрэтаў з нясвіжскай галерэі, зробленых на аснове арыгіналаў.
Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі пасля сябе бацька і сын Гескія. Мы ўжо ведаем, што яны рэстаўрыравалі фрэскі езуіцкага касцёла, якія да гэтай пары ззяюць «нязгасным святлом». Бацька, Ксаверы Дамінік жыў і працаваў у Нясвіжы ў 1733—1764 гадах, стварыў шэраг партрэтаў для фамільнай галерэі Радзівілаў. Лічыцца, як ужо гаварылася, што ён з’яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара нясвіжскага фарнага касцёла.
Сын, Юзаф Ксаверы — мастак і гравёр, таксама напісаў некалькі партрэтаў ддя нясвіжскага збору, маляваў абразы дая стаўбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны святым Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.). Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выбранаму пры дапамозе Кацярыны II манарху даводзілася ўвесь час лавіраваць паміж сваімі магнатамі і замежнымі гасударамі. Амаль не маючы сапраўднай улады, ён імкнуўся акружыць сябе хаця б яе сімваламі. Вось чаму Панятоўскі звычайна пазіраваў так, каб выглядаць на партрэтах пампезна, унушальна. На палатне ж нясвіжскага мастака кароль — асоба вельмі будзённая. У яго няма велічнасці і імпазантнасці. Гэта падкрэслівае і просты афіцэрскі мундзір.
У 30-х гадах XVIII стагоддзя Міхал Казімір Рыбанька наладзіў работу шпалернай мануфактуры ў Альбе, дзе былі вытканы некалькі габеленаў па матывах мастакоў бацькі і сына Гескіх, Скжыцкага, Лютніцкага. Адсюль выйшла серыя з дзесяці знакамітых габеленаў, якія праслаўлялі род Радзівілаў. Дакументы згадваюць мясцовых ткачых Анастасію Маркевіч, Марыю Кулакоўскую.
Многія мастакі працавалі ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі. Мінчанін Ян Дамель напісаў туг гістарычнае палатно «Твардоўскі паказвае Сігізмунду Аўгусту цень яго жонкі Барбары». Працаваў ён таксама над партрэтам Дамініка Радзівіла.
Творчасць музыканта і мастака Напалеона Орды (1807—1883) таксама мае адносіны да Нясвіжа. На яго гравюры надзіва дакладна перададзены прыгажосць і былая моц радзівілаўскага замка.
3 Нясвіжам звязана ранняя творчасць польскага жывапісца Юльяна Фалата (1853—1929). Жывучы тут, ён прымаў удзел у паляўнічых «экспедыцыях», якія ажыццяўлялі Радзівілы. Як правіла, на паляванне збіралі вялікую колькасць егераў і сялян — яны заганялі звяроў. Мастак паважаў гэтых людзей і стварыў вялікую колькасць твораў, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца беларускі селянін. Як справядліва заўважыў польскі гісторык Ф. Капэра, у Нясвіжскіх пушчах Фалат знайшоў сябе.
А цяпер пазнаёмімся з сучаснымі мастакамі. Доўгія гады ў Нясвіжы жыў і працаваў Міхась Канстанцінавіч Сеўрук (1905—1979) вядомы беларускі жывапісец і графік. У 1919 годзе ён паступіў у Нясвіжскую гімназію, a пасля яе заканчэння ў 1926 годзе стаў студэнтам мастацкага факультэта Віленскага універсітэта. Вялікі ўплыў на юнака зрабіла старажытная Вільня з яе шматлікімі помнікамі ў стылі готыкі і барока. У гэтым горадзе цесна перапляліся беларуская, літоўская, польская культуры.
ПАЎСТАЕ СА СТАРОНАК
У Нясвіжы нарадзіліся, жылі, тварылі многія асветнікі, паэты, пісьменнікі, драматургі. Сярод іх — Сымон Будны, Даніла Набароўскі, Адольф Янушкевіч, Уладзіслаў Сыракомля. Тут убачыла свет нямала кніжак на беларускай, польскай, лацінскай мовах.
Апавяданне пра нясвіжскіх дзеячаў літаратуры пачнём з XVI стагоддзя, з Мікалая Радзівіла Сіроткі, які пакінуў нашчадкам ужо памянёнае апісанне на лацінскай мове паломніцтва ў Сірыю, Палесціну, Егіпет,— коратка гэты твор называюць «Вандроўкі».
Жаданне апісаць свае падарожжы Сіротка тлумачыў тым, што яму хацелася пашырыць кругагляд землякоў. Апісанне ўбачаных ім краін ён рабіў паводле асабістых назіранняў, а не па кнігах. Даследаванні ж паказалі, што князь Радзівіл пісаў на падставе не толькі асабістага вопыту. Гісторык В. Грыцкевіч, які па сутнасці першы ў беларускай навуцы даследаваў «Вандроўкі», сцвярджаў, што Сіротка ўсё ж старанна вывучыў літаратуру пра Блізкі Усход і пры напісанні кнігі карыстаўся багатай нясвіжскай бібліятэкай. У тэксце «Вандровак» ёсць спасылкі на дзевяць твораў, нелічачы Бібліі. Радзівіл цытаваў старажытных гісторыкаў Флавія, Плінія, Тацыта, падарожнікаў XI—XII стагоддзяў — манаха Кедрэна і Веніаміна з Тудэлы, пісьменнікаў XVI стагоддзя. Польскі даследчык А. Сайкоўскі лічыць, што князь звяртаўся таксама да згаданых у каталогах яго бібліятэкі твораў Гераніма Прада і Іаана Вілапанда, кніг «Экзатычная бібліятэка», «Мусульманскія гісторыі», пергаментнай карты Еўропы і Афрыкі.
Крытычны падыход Сіроткі да выкарыстанай літаратуры выгадна адрознівае яго ад іншых аўтараў, якія пісалі тады пра Блізкі Усход. Напрыклад, ён выказаў сумненне наконт паведамлення Кедрэна аб гіпапатаме: «Кедрэн піша, што гэты звер бывае такой велічыні, што слана можа цалкам праглынуць. Яго і жывым удавалася мне бачыць, але немагчыма, каб ён мог з’есці слана».