Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2002
70.73 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Уладзіслаў Сыракомля адзначаў, што касцёл дамініканцаў заслугоўвае ўвагі тым, што мае шмат твораў Юзафа Гескага, «70-гадовага старца», які памёр у пачатку гэтага (XIX.— К. Ш.-П.) стагоддзя ў Нясвіжы і прысвяціў амаль усе апошнія хвіліны тутэйшаму касцёлу. Усё, што
тут бачыш,— фрэскі з гісторыі ордэна на скляпеннях, карціны ў алтары (сёння адноўленыя), абраз святога Яцка, што вісіць каля амбона, партрэты патронаў ордэна, якія ўпрыгожваюць калідоры кляштара і трапезнай,— усё гэта носіць характэрныя рысы яго роўнага, дакладнага пэндзля, часта натхнёнага святой энергіяй і запалам.
У касцёле знаходзіліся некалькі значных помнікаў культуры: гіпсавыя скульптуры, партрэты Міхала Казіміра Радзівіла і Васіля Баканоўскага, заснавальніка касцёла. Пры кляштары дамініканцаў дзейнічала школа, у якой вучыўся Уладзіслаў Сыракомля.
3	поўдня да горада падступаў вялікі змрочны лес. Над ім маляўніча вырысоўваліся вежы касцёла і манастыра бенедыкцінцаў. Побач размяшчаліся дваранскія могілкі ўсяго горада — так званы Святы Крыж. Згадаем словы У. Сыракомлі: «На высокай гары пабудаваны касцёл з манастыром, што стварае цудоўнае відовішча: вакол лес, а ў лесе горад мёртвых, косці некалькіх пакаленняў, труна на труне, помнік каля помніка. Як бы спрачаючыся з магільнымі думкамі, што апаноўваіоць туг кожнага, у цёмным гушчары бяроз, ліп і ляшчын гняздзіцца мноства салаўёў і іншых птушак, якія весела выспеўваюць магутную песню жыцця».
У ЗАСЕНІ СТАРЫХ ПАРКАЎ
Дзівосныя ў сваёй прыгажосці, унікальныя па дэндралагічным саставе, кампазіцыйных рашэннях, рамантычным стылі паркі Нясвіжа — своеасаблівы аўтограф, пакінуты мінулымі пакаленнямі. У Беларусі падобных паркаў мала.
Пра зялёнае ўпрыгожанне замка і горада можа расказаць гравюра XVI стагоддзя, дзе на пярэднім плане выява Нясвіжскага замка з прылеглымі ўгоддзямі. Большая іх частка пустая. He было пасадак дрэў і кустоў і ў самім замку. Але многія збудаванні горада і пад’язныя дарогі былі добра абсаджаны зелянінай. Гледзячы на план Нясвіжа 1810 года можна прыйсці да высновы, што па знешняй броўцы чатырохбастыённага замкавага вала раней праходзіла аб’язная дарога, па якой магла праехаць карэта, запрэжаная чацвёркай коней. Гэта да-
рога з двух бакоў была абсаджана дрэвамі. У 30-я гады XIX стагоддзя сярэдзіну замкавага двара займала купка бяроз і асін, а на адхонах вала раслі дзікі хмызняк і асобныя грушы. Як сведчыць гравюра Г. Гумінскага, праз некалькі дзесяцігоддзяў дрэвы на парадным двары былі заменены круглай кветкавай клумбай дыяметрам 15—16 м.
Далёка за межамі раёна вядомы парк «Альба» (у перакладзе з латыні — «белы»). Размясціўся ён у паўднёвым прыгарадзе Нясвіжа. Паводле сцвярджэння вучонага В. Анціпава, парк пачаў стварацца яшчэ ў другой палове XVI стагоддзя. У 1604 годзе Мікалай Радзівіл Сіротка для летніх забаў пабудаваў тут эрмітаж з палацам, які назваў Кансаляцыяй (заспакаенне, уцеха), а таксама завёў звярынец і адкрыў фабрыку персідскіх дываноў, якая, аднак, хутка была зачынена.
Вялікія пераўтварэнні ў «Альбе» адбыліся ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Прыгонныя высаджвалі алеі, праводзілі каналы, стваралі вадасховішчы.
У той час парк складаўся з трох частак: палацавай, звярынца і прылеглага лесу. Будынкі XVI стагоддзя ўжо разбурыліся. Таму архітэктару Лявону Лутніцкаму даручылі пабудаваць новы палац і 180 ідылічных домікаў. Летняя рэзідэнцыя Радзівілаў — палац Альтана — была ўзведзена ў выглядзе сабора святой Сафіі ў Канстанцінопалі. Драўляныя псеўдасялянскія домікі нагадвалі беларускія хаткі, накрытыя саломай, тут жа размяшчаліся будынкі ў кітайскім, японскім, швейцарскім стылі, фантастычныя збудаванні, стыль якіх не паддаваўся вызначэнню. Замест нумароў іх упрыгожвалі паводле старога звычаю знакі, часцей — звяроў. Дамы насілі назвы Слана, Вярблюда, Арла, Мядзведзя, Тыгра. Каля кожнага з іх месцілася лазня.
У «Альбе» знаходзілася аранжарэя, пасека, чатыры млыны. Быў свой тэатр, шпіталь з аптэкай. На штучных вадасховішчах плавалі лебедзі, у звярынцы жылі алені, ласі, зубры, мядзведзі. Зганялі іх сюды з лясоў Палесся, для чаго на многія мілі ладзілі нешта падобнае на агароджаныя вуліцы.
У 1812 годзе ўсе збудаванні былі разбураны. Захаваліся толькі прысады, сажалкі. Засталіся жыць магутныя дубы таўшчынёй у 7 м ды векавыя ліпы — самыя высокія дрэвы ў наваколлі.
Тэрыторыя «Альбы» займае плоіпчу каля 200 га. Унікальныя паркі, якія ўваходзяць у нясвіжскі палацавапаркавы ансамбль, каштоўныя па сваёй гістарычнай значнасці і ландшафтнымі комплексамі, што здзіўляюць прыгажосцю. У 1953 годзе Нясвіжскі замак быў аб’яўлены помнікам архітэктуры, а ў 1963 годзе паркавая частка ансамбля — помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Згадаем, што станаўленне палацава-паркавага ансамбля завяршылася разбіўкай у 1878 годзе Нясвіжскага парка, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы горада.
Па часе закладкі, розніцы ў планіроўцы і архітэктуры, а таксама падборы пасадак Нясвіжскі паркавы ансамбль падзяляецца на пяць частак: Замкавую (11 га), Стары парк, альбо Азярыну (16 га), Японскі, альбо Плінтоўку (7 га), Новы парк, альбо Марысін (22 га), Англійскі парк (10 га). Да іх далучаюцца Дзікая і часткова Замкавая сажалкі, якія ўдзелыіічаюць у кампазіцыі паркавых ландшафтаў. У далёкім мінулым на рацэ Ушы быў пабудаваны цэлы каскад сажалак: Дзікая, Святаянская (Замкавая), Бернардзінская, Дзявочая, Альбянская, дзе разводзілі рыбу. Разам з Замкавым абвадным каналам яны ўваходзілі ў комплекс абарончых збудаванняў XVI стагоддзя.
У 1878 годзе ля паўночнага вала, на левым беразе сажалкі Дзікай на месцы рыначнай плошчы быў закладзены Стары парк. Надпіс на памятным камені каля аднаго з дрэў сёння гаворыць: «На ўсёй тэрыторыі парка ў момант яго закладкі знаходзілася толькі гэтая таполя».
Замкавая частка пачынаецца каля цэнтральнага ўваходу ў палац — ад вуліцы А. Міцкевіча. Праз ажурныя вароты, зробленыя народнымі ўмельцамі, пройдзем па паўкіламетровай дамбе, насыпанай у 1875 годзе. Пры ўваходзе справа ўбачым будынак старажытнай вартоўні. Паабапал дамбы зіхацяць люстраныя воды сажалак. Злева — Бернардзінскай, справа — Святаянскай. Уздоўж дамбы-дарогі растуць векавыя дрэвы, некаторыя з іх нядаўна заменены маладымі. У сажалках мноства птушак — грацыёзныя белыя лебедзі, качкі, лысухі.
I вось справа — уваход у замак, абкружаны земляным валам вышынёю 22—25 м і шырокім ровам, напоўненым вадою. Наверсе вала — жывая загародка з дрэў. Каб трапіць у сярэдзіну замка, неабходна прайсці па каменным
мосце, перакінугым праз роў, а затым — тунель даўжынёю 23 м. Ен вадзе ў парадны двор.
Паўднёвы і заходні фарты-бастыёны звязваюцца прамой заасфальтаванай сцежкай, якая ўецца між стогадовых ліп.
Паўночны форт-бастыён абсаджаны звычайным бэзам, якому больш за сто гадоў. Паміж кустамі размешчаны альтанкі.
Найбольш прасторны ўсходні форт. Адсюль відаць на дзесятак кіламетраў навокал. Адкрываецца панарама Дзікай і часткова Замкавай сажалак, пляжа, лодачнай станцыі, левабярэжнай часткі парка. Летам тут шмат кветак. Лесвіца, укрытая павойнымі раслінамі, вядзе з форта ва ўсходні дворык, дзе растуць два экземпляры рэдкіх дрэў: елка блакітная, якой каля ста гадоў і ясень плакучы. 3 усходняга форта па каменнай лесвіцы можна спусціцца і ў паўднёвы дворык.
Уваход у Стары парк (Азярыну) зроблены ў выглядзе чатырох цагляных калон з жалезнымі варотамі і дзвюма брамкамі. Ля самага ўвахода стаіць вартоўня, у мінулым — домік садоўніка ў стылі сярэдневяковых будынкаў, з вузкім паўкруглым акенцам і чарапічным дахам. Направа ідзе каштанавая алея, якая заканчваецца ля памятнага каменя з надпісам: «Алеі парка пасаджаны Марыяй дэ Кастэлян, княгіняй Радзівіл, саджанцамі, вырашчанымі з насення, прывезенага з гадавальніка Берлінскага палаца князёў Радзівілаў».
На скрыжаванні галоўнай сцежкі і каштанавай алеі пад шатамі векавых ліп пабудавана альтанка. Злева расце рэдкі экземпляр ліпы пушыстай, якая захоўвае зялёнае лісце да моцных маразоў. Захавалася вадасховішча, што напаўнялася са студні-крыніцы пад назвай «Студня Ундзіны». Яна адносіцца да XVI стагоддзя. Ундзіна — каралева русалак, гераіня шматлікіх паданняў. У нясвіжскім іх варыянце гаворыцца, быццам у месячныя ночы, калі вада пералівалася са студні цераз край, разам з ёй выходзілі на павсрхню і русалкі на чале з Ундзінай. Яны пачыналі спяваць, чароўныя і хвалюючыя гукі іх песень прываблівалі хлопцаў, што былі ў парку ў гэты позні час. Самага прыгожага русалкі забіралі з сабой у студню.
Ад бетоннага мосціка сцежка ідзе ўгору і выходзіць на паляну. Раней туг стаяла трохпавярховая альтанка, яе выкарыстоўвалі пад салярый.
Камень-помнік, закладзены Антоніем Радзівілам
За палянай сцежка раздзяляецца на дзве: адна ідзе прама і вядзе ў кляновую алею, другая — направа, ў ліпавую. За кляновай алеяй відаць група дрэў з розных геаграфічных зон зямнога шара. Тут растуць лістоўніца еўрапейская, рабіна сібірская, бэз амурскі, ліпа галандская, клён цукровы, елка карлікавая, хвоя Веймутава і інш. Далей алея выходзіць на Бэзавую паляну.
Ідучы па правай сцежцы, можна ўбачыць тры млынавыя жорны. Калісьці яны былі апорай трохвугольнай альтанкі шатра, падобнай на грэнадзёрскі капялюш. Адсюль можна любавацца маляўнічым краявідам на таполю-волат, якая расце ў цэнтры Выставачнай паляны і дамінуе над усім пейзажам. Дыяметр ствала 2 м 15 см, акружнасць — больш як 7, вышыня — 32 м.
У паўночна-ўсходняй частцы парка растуць пасадкі, якія знешне не адрозніваюцца ад астатніх. Але гэтай частцы саду калісьці надавалася асаблівае значэнне. У свой час пад уплывам англійскіх садовых дойлідаў Люйтэнса, Мітчэла і Пэта, якія лічылі, што аддаленыя часткі парка павінны мець характар японскага, альбо «чорнага» саду, на роўным месцы на беразе возера была створана своеасаблівая кампазіцыя, якую назвалі Японскім садам. Туг усё павінна было дыхаць экзотыкай Усходу. Пры закладцы меркавалася вялікая колькасць вады, брукаваныя звілістыя вузкія сцежкі, карлікавыя дрэвы, камяніальтанкі. Але задуманы план ажыццявіўся толькі часткова. Карлікавыя дрэвы не прыжыліся альбо перараслі свае габарыты. Як ужо адзначалася, насаджэнні гэтай часткі парка амаль нічым не адрозніваюцца ад іншых. Пазней Японскі сад атрымаў назву Плінтоўка. Тут толькі дзве алеі. Першая складаецца з розных парод і вядзе ўздоўж дарогі на Паповую горку, па другой жа, вербавай, можна выйсці на бераг сажалкі да насыпанага кургана.