Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2002
70.73 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Т. Манькоўскі пералічвае імёны жывапісцаў, якія звычайна дапамагалі «прэм’ер-мастаку» Гескаму. Акрамя яго сына Юзафа побач з майстрам працавалі «казённыя мастакі» Скжыцкі, Лютніцкі, Зацэаконт, а таксама Андрэй і Канстанцін.
Роспісы нясвіжскага касцёла з’яўляюцца важным этапам у гісторыі манументальнага мастацтва на Беларусі. Іх вызначае вельмі ўскладнёная мастацкая мова, што з’яўляецца характэрным для перыяду пераходу ад барока да эпохі Асветніцтва.
У сярэдзіне храма Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка паставіў некалькі надмагільных помнікаў. Адзін з іх — мармуровы бюст семнаццацігадовага сына Сіроткі, які памёр у Балонні. Аб’ёмная выява юнака выканана з
каляровага мармуру ў стылі барока. Яіпчэ адзін помнік нагадвае пра іншага сына, што памёр немаўлём. Паміж гэтымі скулыітурамі знаходзіцца яшчэ надмагілле — з пясчаніку. Па стылі яго можна аднесці да Рэнесансу. У гэтым помніку ўвасоблены сам Сіротка. Ён у адзенні пілігрыма, з кіем у руцэ і з шыракаполым капелюшом за плячыма. Камплект рыцарскай зброі і знакі годнасці ляжаць адкінутыя ззаду. Над барэльефам — доўгая эпітафія на лацінскай мове, складзеная самім магнатам. У ёй сказана, што перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік. Усе тры скульптуры ўпрыгожваюць левы бок храма.
Справа ўвагу прыцягваюць яшчэ два помнікі. Збоку ад алтароў, каля драўляных спавядальняў, на сцяне віднеецца мармуровая стэла з партрэтам беларускага і польскага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Ён вучыўся і працаваў у Нясвіжы, прысвяціў гораду некалькі вершаў і апавяданняў. Помнік паэту-дэмакрату быў створаны паклоннікамі яго таленту ў пачатку XX стагоддзя, калі споўнілася 40 гадоў з дня смерці Сыракомлі.
Недалёка, над правым алтаром,— мармуровая скульптура жанчыны, што сядзіць у скрусе на веку труны. Гэты твор невядомага аўтара мае вялікую мастацкую каштоўнасць.
У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэі. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты загадалі здаць усе вырабы з каляровых металаў. Гэта датычылася і шматлікіх медных труб аргана. Але мужнасць і самаахвярнасць святара касцёла Рыгора Каласоўскага і нясвіжцаў, якія схавалі трубы, а ворагу прадставілі фалыпывую даведку за здадзеныя дэталі аргана, выратавалі ўнікальную рэліквію ад гібелі.
У паўпадвальным памяшканні касцёла, перакрытым масіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Каля ўвахода — невялікая каплічка з ляпным алтаром і жалезнай рашоткай. Святло ў склеп ідзе праз маленькія акенцы з кратамі. Па баках праходу стаяць на падлозе ў два рады аднолькавыя труны з бярозавых дошак, пафарбаваных у цёмна-карычневы колер. Кожная труна перавязана жалезным дротам. На вузлах, дзе злучаюцца канцы дроту, свінцовыя пломбы з адбіткам радзівілаўскага герба. На невялікіх таблічках на лацінскай альбо польскай мове напісаны прозвішчы і тытулы па-
хаваных. Прачытаць некаторыя з надпісаў вельмі цяжка, бо фарба часткова сцёрлася альбо асыпалася.
Найбольш старажытныя саркафагі знаходзяцца бліжэй да ўвахода. У іх супакоіліся роданачальнікі нясвіжскіх Радзівілаў. У тупіковых памяшканнях знайшлі апошні прытулак князі, якія памерлі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Асобную, пачэсную камеру ў склепе займае сям’я Кацярыны Сабескай, сястры караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага. Побач размешчаны дванаццаць невялікіх трунаў дзяцей.
Радзівілы звычайна хавалі сваіх памерлых у сціплым адзенні без упрыгожанняў і каштоўнасцей. Але, нягледзячы на гэта, у склеп некалькі разоў забіраліся рабаўнікі, якія шукалі радзівілаўскую скарбніцу. Аднымі з першых тут пабывалі шведы ў 1706 годзе. Яны перакапалі склеп, разрабавалі нясвіжскія касцёлы і кляштары.
Апошні раз пахаванне прыводзілі ў парадак у 1905 годзе. У касцёле тады працавала камісія з духавенства і медыкаў. Былі выраблены стандартныя бярозавыя саркафагі, куды паклалі струхлелыя старажытныя труны з муміямі, зроблены перавязі з жалезнага дроту і пастаўлены пломбы. У такім выглядзе знаходзяцца пахаванні і ў нашы дні.
У 1953 годзе спецыяльная камісія правяла даследаванне ў склепе, каб даведацца, ці з’яўляюцца радзівілаўскія муміі небяспечнымі ў гігіенічных адносінах. Пад кіраўніцтвам прафесара В. Чарвякова камісія агледзела нясвіжскі склеп, даследавала некалькі саркафагаў і склала пратакол.
Што ж знайшлі даследчыкі ў склепе? Там аказалася 70 саркафагаў. Першым быў агледжаны саркафаг заснавальніка магільнага склепа Мікалая Радзівіла Сіроткі. Над месцам яго пахавання зроблены надпіс: «Прышэлец я і вандроўнік перад табою, як і ўсе мае продкі». Сіротка завяшчаў пахаваць яго ў адзенні піліірыма-жабрака. I нават труну неслі ад замка да касцёла жабракі. У саркафагу, які знешне не адрозніваўся ад іншых, знаходзілася вельмі вытанчанай работы дубовая лакіраваная дамавіна. У ёй у адпаведнасці з завяшчаннем думалі ўбачыць мумію ў адзенні пілігрыма. Але ўскрыўшы труну, камісія не знайшла ніякага адзення. Добра захаваная мумія была пакрыта кавалкам малінавага атласа, на галаве — чырвоная аксамітавая шапачка-ярмолка, на целе — белая
шаўковая кашуля, а на нагах — белыя панчохі машыннага вырабу. Пад галавой ляжала падушка, набітая яшчэ не сатлелым сенам, а «пад ёй... скамечаны медыцынскі халат і белая лайкавая пальчатка са спружыннай кнопкай-зашпількай, на якой пазначана фабрычная марка». Аўтары артыкула робяць выснову, што гэтыя прадметы — забыты медыцынскі халат, лайкавая пальчатка, панчохі з’явіліся, канечне, пасля работы камісіі 1905 года. Тады спецыялісты вымушаны былі пераапрануць Сіротку, бо яго плашч пілігрыма і капялюш паела моль. У 1953 годзе на дне труны было знойдзена шмат сухой молі і дробных шарсцінак. Знішчыўшы ваўняныя часткі адзення, насякомыя не злітаваліся і над муміяй.
Медыкі Радзівілаў змазвалі памерлых «бальзамамі» — смалістымі і духмянымі рэчывамі. Насычаныя імі тканкі цела высыхалі і такім чынам захоўваліся.
Такім жа спосабам быў бальзаміраваны і вядомы Пане Каханку, які памёр у 1790 годзе. Камісія 1953 года знайшла ў новым перавязаным дротам саркафагу лёгкуіо труну, пакрытую лакам. Пад слоем шэрага пылу ляжала ў ёй мумія знакамітага Радзівіла, апранутага ў ярка-чырвоны кунтуш з узорным поясам, які добра захаваўся. Праз плячо ішла блакітная муаравая ордэнская стужка. На нагах можна было ўбачыць рэшткі сатлелых ботаў, але не было штаноў. На галаве знайшлі некалькі кавалкаў ружовай і белай тканіны. Даследчыкі пакуль не адшукалі звестак, у чым пахавалі Пане Каханку. Але члены камісіі мяркуюць, што памерлы быў апрануты ў фугравую, мабыць, сабалёвую шапку і ў шарсцяныя порткі, з якімі так жорстка абышлася моль.
Членаў сям’і Радзівілаў, пахаваных у канцы XIX і пачатку XX стагоддзя ўжо не бальзаміравалі. Нябожчыкаў запайвалі ў герметычныя цынкавыя дамавіны. Знаходзячыся ў труне, мёртвае цела працягвала гнісці да той пары, пакуль газы не стваралі такога высокага ціску, што жыццядзейнасць мікраарганізмаў станавілася немагчымай. Распад бялковых рэчываў паступова спыняўся, і нават праз шмат гадоў, гледзячы праз акенца з тоўстага карабельнага шкла, можна было ўбачыць абрысы даўно пахаванага чалавека. Але даволі нават самага нязначнага пашкоджання пайкі, парушэння герметычнасці, каб працэсы разбурэння імгненна аднавіліся. Целы ў разгерметызаваных трунах распадаюцца літаральна на вачах.
У канцы Вялікай Айчыннай вайны, калі ішоў бой за Нясвіж, у касцёл трапіў снарад. Упала і разбілася люстра, загарэліся драўляныя канструкцыі даху, быў пашкоджаны бюст сына Сіроткі. Пажар мог бы знішчыць увесь будынак, каб не мужнасць ксяндза Каласоўскага. Пад абстрэлам, калі вакол рваліся бомбы і снарады, ён кінуўся склікаць людзей, сам асабіста ўдзельнічаў у выратаванні храма, хаця многія ў роспачы, з плачам угаворвалі яго хавацца, перачакаць абстрэл. Нясвіжскі касцёл быў выратаваны. Вялікія намаганні прыклаў святар, каб залячыць раны, нанесеныя храму ў час вайны. Сродкаў на рэстаўрацыю не далі, спадзявацца не было на каго. Ксёндз сам знайшоў інжынера, які ўзначаліў работу па аднаўленні. Па вёсках сярод веруючых збіралі ахвяраванні не толькі грашыма, але і прадуктамі.
Турысты нярэдка задаюць пытанне, чаму касцёл называецца фарным і што азначае лацінскі надпіс на яго франтоне. Выказванне можна перакласці так: «Паклонімся святому храму Твайму ў страху сваім». Назва ж «фарны» абазначае «прыходскі». Звязана яна, магчыма, з востравам Фарас у Александрыі, дзе ў III стагоддзі да новай эры быў пабудаваны маяк, адзін з сямі цудаў свету. Маяк паказваў дарогу караблям у тумане, а вера, на думку католікаў, паказвае ім сапраўдную дарогу да Бога.
На цэнтральнай плошчы горада прыцягвае ўвагу старажытны будынак ратушы з гандлёвымі радамі. Значныя памеры, тоўстыя магутныя цагляныя сцены надаюць яму манументальны выгляд. Нясвіжская ратуша — адна з самых старажытных у Беларусі. Яна пабудавана пасля 1586 года, перароблена ў 1752 годзе. Калісьці, пасля атрымання горадам магдэбургскага права, тут знаходзіўся гарадскі магістрат.
Будынак — двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. Гладкія сцены фасадаў прарэзаны вузкімі аконнымі праёмамі і завершаны гзымсам. Унуграная планіроўка сіметрычная. На першым паверсе размяшчаліся службовыя памяшканні магістрата і суда, на другім была вялікая зала магістрата для ўрачыстасцей і тэатральных паказаў.
На старажытнай гравюры відаць, што раней будынак меў шэсць паверхаў. Сілуэт яго быў маляўнічы, велічны, а фасады добра дэкарыраваны. На ратушнай вежы зна-
ходзіўся гарадскі гадзіннік, званы, назіральная пляцоўка. На чатыры паверхі паменшала ратуша пасля пажару ў 1836 годзе. Вежа страціла свой велічны выгляд і, паводле слоў У. Сыракомлі, стала ўбогай і вартай жалю — быццам «у шапачцы на кароткай шыі».
Гандлёвыя рады аднапавярховыя, намнога ніжэйшыя за масіўную ратушу. Яны складаліся з мноства ячэек-крам. Паміж імі і будынкам ратушы раней былі праезды, якія закрываліся моцнымі варотамі. Частка памяшканняў і падвалы адводзіліся пад склады тавараў, там жа хавалі гарадскія вагі і кантрольныя бочкі, якімі вымяралі зерне.
3 усіх бакоў ратушу акружала брукаваная Рыначная плошча, дзе некалькі разоў у год збіраліся шумныя базары. На іх з’язджаліся людзі не толькі з навакольных мясцовасцей — Міра, Свержня, Цімкавіч, Сіняўкі, Ляхавіч, Клецка, але і многіх аддаленых гарадоў Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы. У такія дні горад быў перапоўнены людзьмі, якія гаварылі на розных мовах. Купіць тут можна было шмат што. Сяляне прывозілі збожжа, агародніну, хатнюю жывёлу і птушку, вырабы з лёну і дрэва. Дробныя ганддяры прадавалі селядцы і каўбасы, тканіну і адзенне, бацдарныя і ганчарныя вырабы. Купцы набывалі зерне, мёд, пяньку, жывёлу. Паводле інвентару 1637 года, на рынку тады было 52 каменныя крамы. Імі валодалі мясцовыя мяшчане, рамеснікі.