Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

Нясвіж і Радзівілы

Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Беларусь
Памер: 240с.
Мінск 2002
70.73 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Адначасова пачалася перабудова ўсяго горада. Па апошняму слову еўрапейскай фартыфікацьійнай тэхнікі Нясвіж быў абведзены валамі і бастыёнамі. Размяшчэнне вуліц, плошчаў, новых будынкаў падпарадкоўвалася задачам абароны. Да нашых дзён захаваліся два такія збудаванні — Слуцкая брама і вежа Замкавай брамы.
Адзін з найцікавейшых архітэктурных помнікаў Нясвіжа — сярэдневяковы феадальны замак, які з часам, пасля некалькіх перабудоў, ператварыўся ў палацавазамкавы ансамбль. У ім змяшчалася мноства розных стыляў, цгго сведчыць аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох.
Нясвіжскі замак быў заснаваны на месцы ранейшага драўлянага, даволі вялікага і багатага будынка, што з’явіўся яшчэ ў 1520 годзе, а потым перабудоўваўся ў 1547 годзе Мікалаем Радзівілам Чорным. Есць меркаванне, што ў часы Мікалая Чорнага замак быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам галандскіх архітэктараў і фартыфікатараў паводле старагаландскай сістэмы ўмацаванняў. Замежным архітэктарам многія будынкі Нясвіжа і абавязаны рысамі нідэрландскага рэнесансу.
Новы каменны замак 1583 года вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Перавага ў той час надавалася ўжо іншай, так званай стараітальянскай сістэме, паводле якой папярэдняя каменная сцяна была заменена каменным валам, а вежы ператварыліся ў больш нізкія бастыёны, куды паставілі гарматы, што маглі абстрэльваць перадполле за ровам. Агонь з размешчаных гармат па фронту і флангах перакрываў тэрыторыю аж да суседніх бастыёнаў і тым самым перашкаджаў атакам на курціны (валы), не даваў магчымасці падысці на блізкую адлегласць да замка. Такім чынам, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка значна ўдасканаліў замкавую фартыфікацыю. Пры гэтым нясвіжскі магнат выкарыстаў асабістыя рознабаковыя веды, атрыманыя ў час заняткаў ва універсітэтах Германіі, пражывання ў Італіі, Аўстрыі і Францыі, а таксама навучання ваеннай справе ў час Лівонскай вайны.
Мяркуючы па старажытнай гравюры Тамаша Макоўскага, курціны і бастыёны Нясвіжскага замка былі ўмацаваны каменем. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. Роў вакол крэпасці быў даволі шырокі і глыбокі. Вада сюды паступала з суседніх сажалак. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога — для перамяшчэння стралковых атрадаў, што абаранялі падыходы да фартэцыі. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце. Пры паірозе нападу ворага мост разбіралі, і замак рабіўся цяжкадаступнай крэпасцю. Некалькі гадоў запар прыгонныя сяляне пашыралі рэчышча Ушы, стваралі на ёй штучныя азёры, a вынятую зямлю выкарысталі, каб зрабіць вышэйшай гару, на якой быў пабудаваны замак.
Рукатворны востраў, дзе стаіць нясвіжская цвярдыня, выцягнугы з захаду на ўсход. Умацаванні ўзводзіліся на
прамавугольніку памерам прыкладна 170x 120 м, што не зусім адпавядала правілам ваенна-інжынернага мастацтва канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя, якія патрабавалі, каб крэпасці мелі форму квадрата. Вароты замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. Да варот траплялі па пад’ёмным мосце, к якому сыходзіліся дзве пад’язныя дарогі.
Нясвіжская крэпасць мела важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, была месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў.
У XVII стагодцзі артылерыю Нясвіжскага замка складалі больш як 100 гармат. Да 1753 года іх засталося ўжо толькі 30. Тады ж у замку налічвалася 409 ружжаў і 59 «янычарак», якія былі на ўзбраенні янычарскай харугвы нясвіжскага гарнізона.
Всжа з аркай, што вядзе ва ўнутраны галоўны двор, і цэнтральны корпус палацава-замкавага ансамбля размешчаны на адной восі, што сведчыць аб імкненні да сіметрыі. Калі ўвайсці праз арку і спыніцца насупраць гэтага корпуса, можна ўбачыць своеасаблівае кола, якое ўтвараюць каменныя пабудовы. У галоўны двор выходзіць парадны пад’езд. У XVIII стагоддзі цэнтральны корпус быў надбудаваны да чатырох паверхаў, апрацаваны пілястрамі, скульптурнымі ўстаўкамі, рэльефнымі аздабленнямі. Франтон упрыгожылі гербы Радзівілаў, ваенныя эмблемы і пышны арнамент, выкананы ў стылі барока. Гэты корпус, натуральна, займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казарменны дом з высокай дазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Раздзеленыя спачатку карпусы пазней перарабілі, дапоўнілі архітэктурнымі ўстаўкамі, і ўрэшце рэшт утварыўся замкнуты парадны двор. А ззаду ў галоўнага будынка з’явілася двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма рагавымі вежамі.
На парадным двары прыцягвае ўвагу мудрагелістая студня — яскравы прыклад майстэрства беларускіх умельцаў. Ёю карысталіся ў час аблогі. Студня цудоўна захавалася, але ваду з яе ўжо не бяруць.
Яшчэ адно ўпрыгожанне параднага двара — невялікія васьмігранныя вежы, размешчаныя па рагах цэнтральнага корпуса.
Другі двор — конны, альбо гаспадарчы, знаходзіцца ў паўднёвай частцы ансамбля. Тут у XVII — пачатку XIX стагоддзя размяшчалася падземная стайня. Паблізу была яма-бункер для мядзведзяў. Аб увазе, якую надавалі Радзівілы стайням і коням, можна меркаваць па апісанні, зробленым рускім пісьменнікам В. Бранеўскім, што наведаў Нясвіж у пачатку XIX стагоддзя: «Прызнаюся, я не чакаў знайсці такіх коней, такой стайні і такой чысціні. У доўгай высокай галерэі, якая падтрымліваецца калонамі, пафарбаванымі пад чырвонае дрэва, стаялі да 50 коней, адзін за аднаго лепшы, адзін за аднаго даражэйшы. Пасярод стайні пышны дыван, усюды люстэркі, накурана духмянасцямі, як у гасцінай, на падлозе ані пылінкі. Тлусты англічанін прапануе паглядзець польскую, рускую і венгерскую стайні».
У 1891 годзе для таго, каб зручней было выводзіць коней з замка, праз крапасны вал праклалі дарогу, якая вяла да іпадрома і парка.
Трэці двор зусім маленькі. У свой час ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Яны пачыналіся пад земляным валам і ішлі ў розных напрамках. Мясцовыя легенды сведчаць, што падземныя хады ішлі да фарнага касцёла, прадмесця Альбы і нават Мірскага замка.
У 1706 годзе Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі і зноў адбудаваны ў 1726 годзе. Запрошаны для гэтага архітэктар К. Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У 1740 годзе была пастаўлена капліца.
На працягу XVIII стагоддзя ў аднаўленні і пашырэнні замка ўдзельнічалі і іншыя прыдворныя архітэктары Радзівілаў: М. Педэці (1748—1752), М. Фларыяновіч (1775—1778), К. Спампані (1778—1779), А. Лоцы (1783, праект галерэі), Л. Лутніцкі (1783, праект Каралеўскай залы). Быў перабудаваны галоўны корпус палаца. 3 таго часу ў асноўных абрысах ён і захаваўся да нашых дзён.
Стварэннем аднаго з лепшых у Беларусі ландшафтных паркаў завяршылася фармаванне палацава-паркавага ансамбля. Сёння размешчаны на высокім земляным узгорку і акружаны сажалкамі і каналамі, зелянінай парка замак успрымаецца як гарманічнае архітэктурнае збудаванне. Стройнасць сілуэта ансамбля падкрэсліваецца вежамі.
Камін у адной з залаў палаца
Які ж быў унутраны выглад замка некалькі стагоддзяў назад? Пра гэта расказваюць архіўныя і літаратурныя крыніцы. Паводле інвентару 1658 года, у замку было 12 залаў: Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая, Каралеўская і г. д. Мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбой па дрэве, ляпнымі
аздобамі, роспісам, шыкоўнымі камінамі (асобныя з іх захаваліся).
У замку знаходзілася шмат мастацкіх палотнаў старых майстроў, маршальскія жэзлы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, васковыя фігуры гістарычных асоб, рэдкія манускрыпты, старажытны фарфор, фамільнае срэбра, золата, запасы якога ў Радзівілаў былі незлічонымі.
Нямала твораў мастацтва і каштоўнасцей трапіла з Нясвіжскага замка ў розныя сховішчы Расіі, Літвы, Польшчы, у некаторыя іншыя замежныя музеі. У фондзе 694 Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (гэта нясвіжскі фонд князёў Радзівілаў) у рукапісе пад нумарам 284 прыведзена датаванае 1901 годам апісанне фамільных радзівілаўскіх каштоўнасцей, якія знаходзіліся тады ў Аружэйнай палаце і Румянцаўскім музеі ў Маскве. У Аружэйнай палаце захоўваўся сярэбраны коўш «вагою 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў», «...вялізны, з устаўленымі наскрозь замежнымі медалямі XVI і XVII стагоддзяў. Зверху дзяржання, замацаванага вінтамі, вычаканены герб, замкнёны ў разным коле з дзвюх галін, звязаных знізу і ўпрыгожаных каронаю зверху. Пасярэдзіне герба тры шлемы, на якіх леў, арол і грыф».
Тут жа захоўваўся вялікі рукамыйнік, увесь пазалочаны, на якім таксама выразаны герб Радзівілаў. Надпіс на ім паведамляў: «Вагі 13 фунтаў 85 залатнікоў». У Аружэйнай палаце знаходзілася таксама вялікая, прадаўгаватая, з двух бакоў пазалачоная б а л е я з выявай бітвы палякаў са шведамі. На заднім баку яе быў выразаны герб Радзівілаў (трубы), акружаны лаўровым вянком. Маюцца звесткі, што ўсе названыя прадметы ў 1648 годзе падараваў цару Аляксею Міхайлавічу кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір.
У архіўных дакументах прыводзіцца меркаванне, што коўш, рукамыйнік, балея трапілі да караля ў выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Справа ў тым, што Януш Радзівіл, сын Крыштофа, быў праціўнікам Яна Казіміра і вырашыў далучыцца да шведаў. Яго землі і замкі ў час гэтай вайны неаднойчы траплялі ў рукі каралеўскага войска і, натуральна, рабаваліся. Але не ўсе гісторыкі згодны з такой версіяй.
У Румянцаўскім музеі захаваліся сцягі Радзівілаў, кубкі, келіхі, упрыгожаныя гербамі нясвіжскіх князёў, партрэты, пярсцёнкі з надпісамі. На асобных прадметах акра-
мя выявы герба меўся дэвіз Радзівілаў: «МУЖНАСЦЬ — У ТЫМ, КАБ ІМКНУЦЦА ДА ЦЯЖКАСЦЕЙ».
Незвычайную, амаль дэтэктыўную гісторыю унікальных рэчаў, якія захоўваліся ў Нясвіжскім замку, а затым трапілі ў замежныя музеі, апісаў беларускі даследчык А. Мальдзіс. Ён абапіраўся на ўспаміны шляхціцаў Уняхоўскіх, што жылі ў XIX стагоддзі на Міншчыне. У гэтай сям’і захапляліся калекцыяніраваннем старых карцін, посуду, зброі, антыкварнай мэблі. За час сваёй шматгадовай калекцыянерскай дзейнасці Уняхоўскія не аднойчы сутыкаліся з мафіяй, якая рабавала каштоўнасці і творы мастацтва. У мемуарах робіцца вывад, што у знікненні многіх унікальных рэчаў, беззваротна загінуўшых для Беларусі, вінавата міжнародная мафія. Прывядзём толькі адну гісторыю згубленай для Беларусі рэдкай зброі.