• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Урачыстая цырымонія перазахавання астанкаў Антонія Радзівіла ў крыпце пад нясвіжскім касцёлам адбылася 8 чэрвеня 2000 года. Урну з прахам Антонія Радзівіла замуравалі ў спецыяльна падрыхтаваную нішу побач з алтаром. Там жа знаходзіцца і яго партрэт. На адлегласці аднаго кроку стаіць труна з муміяй Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, на якога Антоні Радзівіл быў вельмі падобны, нягледзячы на тое, што іх раздзяляла адлегласць у часе амаль у 400 гадоў.
    Старэйшы сын Антонія князь Марцін Дамінік (1965 года нараджэння) узначаліў нясвіжскую ардынацыю. Малады нясвіжскі ардынат сказаў, што Нясвіж вельмі шмат значыў у жыцці яго продкаў. Ён абяцаў наведваць горад, сталіцу свайго роду і дапамагчы ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка.
    ПАЧАТАК АДРАДЖЭННЯ
    Першым сур’ёзным мерапрыемствам па адраджэнню нясвіжскіх святыняў трэба адзначыць міжнародны навуковы сімпозіум, які прайшоў у Нясвіжы ў верасні 1994 года. Незадоўга да гэтай падзеі быў створаны Міжнародны фонд «Нясвіж» і гісторыкакультурны запаведнік.
    Сама назва сімпозіума яскрава засведчыла важнасць горадамузея, які апошнім часам сталі лічыць турыстычнай «Мекай» Беларусі. Назва гучыць так: «Нясвіж як агульнаеўрапейская гісторыка-культурная каштоўнасць».
    Галоўнай мэтай сімпозіума было навуковае вывучэнне гістарычнай, архітэктурнай і мастацкай спадчыны Нясвіжа і вырашэнне практычных задач па пераўтварэнні горада ў міжнародны музейна-асветны і турыстычны асяродак. Важна было звярнуць увагу еўрапейскай грамадскасці на адзін са старадаўніх цэнтраў беларускай культуры. На сімпозіуме падкрэслівалася, што Нясвіж патрабуе аб’яднання намаганняў усёй еўрапейскай супольнасці, каб захавацца гораду-помніку і стаць салраўды музейным і турыстычным цэнтрам.
    Навукоўцы Беларусі, прадстаўнікі польскай гістарычнай навукі, госці з Лондана, пасол Расіі горача абмяркоўвалі праблемы Нясвіжа. Сярод удзельнікаў былі і нашчадкі былой беларускай арыстакратыі — князь Антоні Радзівіл з жонкай, прафесар гістарычных навук князь Павел Чартарыйскі, граф Андрэй Цеханавецкі. Апошні выступіў з дакладам «Нясвіж як еўрапейскі цэнтр культуры».
    Прысутнасць нашчадкаў роду Радзівілаў уразіла ўсіх удзельнікаў сімпозіума. 3 дапамогай прафесара Джыма Дзінглі ў якасці перакладчыка яны адказалі на шматлікія пытанні. He менш уразіла прысугных драматычная гісторыя радзівілаўскага замка, якая паўставала з дакладаў навукоўцаў, пра рабаванне скарбаў Радзівілаў. Упершыню нясвіжская скарбніца была разрабавана ў 1772 годзе пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі шмат каштоўнасцей адправілі ў Пецярбург і Смаленск. 20-тысячны кніжны збор па загадзе Кацярыны II быў перададзены ў бібліятэку Імператарскай акадэміі навук. 3 нагоды вялікага папаўнення бібліятэкар зрабіў такі запіс: «...полученное бнблнотекой в 1772 году другое прнрашенне, о котором ннкак умолчать не можно, превосходат все прежде помянугые. Дпвно, что война наукам везде зловредная, в Росснн нм полезна... Она доставнла ей нанбольшую часть скопленных ею кннг». У час вялікага пажару ў Акадэміі навук у канцы XX стагоддзя бібліятэка Радзівілаў загінула.
    У 1812 годзе замак быў разрабаваны, узбагаціліся генералы Кнорынг і Тучкоў. Яны вывезлі творы жывапісу, рыцарскія даспехі, кубкі з каштоўнага металу, мастацкія тканіны, гадзіннікі, убранства каралеўскага трона.
    У 1919 годзе прыйшло чырвонае войска і «завладел нсторнческнм замком отряд товарнша Солдатова». У 1939—1940-х гадах завяршылася ператварэнне некалі пышнай каралеўскай рэзідэнцыі ў тое, што мы бачым сёння. Частку архіва і кнігі перад вайной перавезлі ў Акадэмію навук Беларусі, але было чым пажывіцца і гітлераўцам. Гаўляйтэр Куба спыніў армейскі грабеж і арганізаваў улік і вываз дабра ў Германію. Дык колькі ж яго было ў замку, калі на працягу стагоддзя хапала ўсім, хто сюды ні наязджаў!
    Выступоўцы на сімпозіуме паведамілі, што шмат дакументаў з дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага зараз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбурзе, Кракаве, Познані, Рызе, Вільні і іншых гарадах.
    Грандыёзны канцэрт, які завяршыў працу сімпозіума, складаўся з твораў Мацея Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага, Яна Давіда Голанда і іншых. Ён даў штуршок для праводзімых кожны год фестываляў камернай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Адначасова працуюць міжнародныя навуковыя канфсрэнцыі па гісторыі Нясвіжа і Радзівілаў.
    У чэрвені 2001 года нарэшце пачалася рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца, у якім пасля другой сусветнай вайны знаходзіўся санаторый. У гэтай справе паўстае мноства праблем. Практычны бок абнаўлення рэзідэнцыі князёў Радзівілаў вымушае аб’яднаць намаганні ў гэтым напрамку дзяржавы, спонсараў-мецэнатаў і прадстаўнікоў слыннага роду. А за гэта на мармуровай дошцы можна выбіць залатымі літарамі імёны тых, хто дапамог выратаваць цудоўны помнік.
    ЧОРНАЯ ДАМА
    НяСВІЖСКАГА ЗАЖА
    О мой ласкавы кароль!
    Як шчыра ты плачаш-я чую...
    Як бы я ўстала з труны, каб толькі суцешыць цябе.
    Янка Сіпакоў«Просьба»
    Трапяткая і ўзнеслая, часам разгубленая ад нечаканасці лёсу, яна жыве цяпер, як і ў сваім стагоддзі.
    Р. Баравікова
    ...Ды з ёй мая душа, маё жыццё і мары.
    А. Дудараў
    ХТО ЯНА, МІСТЫЧНАЯ НЕЗНАЁМКА
    Чатыры з паловай стагоддзі жыве легенда аб Чорнай даме. I ў нашы дні вераць у прывід Нясвіжскага замка: сцвярджаюць, што роўна ў 15 хвілін а першай гадзіне ночы таямнічая жаночая постаць пачынае абыход пакояў. Яна стогне, усхліпвае, плача па сваім рана загубленым жыцці і вялікім каханні, а ў 15 хвілін а пятай гадзіне раніцы вяртаецца ў сховішча — вялізныя падзямеллі са шматлікімі хадамі, якімі карысталіся ў часы сярэдневякоўя.
    Нясвіжскі замак — месца гістарычнае, і гераіня нашага падання таксама існавала рэальна. Вось што расказваіоць у Нясвіжы пра тыя часы, дзе-нідзе адхіляючыся ад сапраўдных падзей.
    ...У сярэдзіне XVI стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім жыў усемагутны ўладар — слаўны і багаты Мікалай Радзівіл па мянушцы Чорны. Праз сваю стрыечную сястру Барбару Радзівіл, якая жыла ў Вільні, ён парадніўся з будучым польскім каралём Жыгімонтам Аўгустам. Вядома, што яна рана страціла бацьку, а ў хугкім часе і мужа. Палацы-замкі маладой удавы і каралевіча Жыгімонта Аўгуста знаходзіліся побач і ён не застаўся абыякавым да прыгажосці Барбары. Яны пачалі сустракацца і пакахалі адзін аднаго, аб чым хутка даведаліся сваякі. Асабліва расхваляваўся нясвіжскі Радзівіл — Мікалай Чорны. Ён вельмі клапаціўся аб рэпутацыі сястры і вырашыў прыняць неабходныя захады, каб захаваць імя яе і свайго роду ад непажаданых плётак. Да таго ж тут узнікаў шанс, які мог здзейсніць яго тайныя імкненні, што сягалі даволі далёка, і перашкодай у выкананні якіх была маці каралевіча — Бона Сфорца. Яна люта ненавідзела «выскачак» Радзівілаў.
    I таму Мікалай сам паехаў у Вільню, каб на месцы прыняць адпаведнае рашэнне: з сабою ён узяў роднага брата Барбары — Мікалая Рудога і накіраваўся ў замак да каралевіча. У рыцарскай адзежы браты выглядалі вельмі ірозна. Пры сустрэчы яны сталі патрабаваць ад Жыгімонта, каб той альбо ажаніўся з Барбарай, альбо больш з ёй не сустракаўся. Каралевіч, які добра ведаў сваё хісткае становішча, адносіны каралевы-маці да прад-
    стаўнікоў рода Радзівілаў, а таксама розныя інтрыгі пры каралеўскім двары, паабяцаў, што ён пакіне горача каханую Барбару.
    Радзівілы зрабілі выгляд, што ад’язджаюць з Вільні. Жыгімонт, не ведаючы аб гэтым, захацеў зноў сустрэцца са сваёй любай. Жаданне было такім моцным, што ён вырашыў парушыць дадзенае слова. I вось у час сустрэчы закаханых раптоўна з’явіліся браты і запатрабавалі ад Жыгімонта ажаніцца з іх сястрою, таму што ён не стрымаў слова. Каралевіч згадзіўся, але папрасіў, каб шлюб заставаўся ў тайне да таго часу, пакуль ён не стане каралём (стары кароль дажываў апошнія дні), інакш яму будзе цяжка абараніць не толькі Барбару, але і сябе.
    Хронікі аб гэтым пісалі так: «Кароль абяцаў Радзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта падпільнавалі, з’явіліся перад ім і сказалі: «Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястрьі, чаму ж цяпер ты тут знаходзішся?» А кароль на гэта: «А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?». Яны адказалі: «Дай гэта Бог!» У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна, так што ніхто з членаў Рады, духавенства і свецкіх, ніхто з каралеўскага двара не ведаў аб гэтым саюзе, за выключэннем Радзівілаў, Кежкайлы і ксяндза».
    Праз некаторы час Жыгімонт Стары памёр, і каралевіча тэрмінова выклікалі ў Кракаў. Тым часам Бона Сфорца актыўна шукае для маладога караля нявесту (першая жонка Жыгімонта заўчасна памерла). Шлюб павінен быў умацаваць трон і павялічыць прэстыж Рэчы Паспалітай у Еўропе. I таму ўдарам грому з’явілася вестка пра тое, што ў караля ўжо ёсць жонка.
    Бона Сфорца пачынае рабіць усё, каб сейм не каранаваў яе нявестку. Радзівілам трэба было не дапусціць такога рашэння і Мікалай Чорны спецыяльна едзе ў Рым да папы. Сейм усё ж быў вымушаны каранаваць Барбару, і каралева-маці ў знак пратэсту пакідае Кракаў і выязджае на радзіму — у Італію. Яна забрала з сабой усю світу, усіх сваіх прыхільнікаў, але патаемна пакінула
    агентаў з заданнем атруціць ненавісную маладую каралеву. Да нашых дзён дайшло яго прозвішча — Монці. Гэта ён замест патрэбнага лякарства прыгатаваў яд, які павольна звёў квітнеючую прыгажуню ў магілу. Барбара была каранавана ў снежні 1550 года, а праз шэсць месяцаў яе не стала.
    Кароль пасля смерці сваёй каханай так сумаваў, што вырашыў вызваць яе душу пры дапамозе алхімікаў. Зрабіць гэта ўзяліся Твардоўскі і Мнішак — гістарычныя асобы. У змрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб з дапамогай люстраў, на адным з якіх была выгравіравана постаць Барбары ва ўвесь рост у белым адзенні, разыграць сцэну сустрэчы караля і душы яго каханай. Караля пасадзілі ў крэсла і хацелі прывязаць рукі да падлакотнікаў, каб ён незнарок не дакрануўся да прывіду. Жыгімонт даў слова, што будзе сядзець спакойна і толькі на адлегласці запытае ў каханай, як яму жыць далей. Але, калі з’явілася здань, ён ад хвалявання забыўся на сваю клятву. Ускочыўшы з крэсла, кінуўся да прывіду са словамі: «Басенька мая!» — і хацеў яго абняць. Пачуўся выбух, пайшоў трупны пах — цяпер душа Барбары не магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць па зямлі.