Гіжанка зразумела, як моцна жадаў кароль мець патомства. Адсутнасць наследніка з’яўлялася страшэннай трагедыяй для дынастыі Ягелонаў. Мяняючы жанчын, кароль вырашаў галоўную задачу — мець дзіця. Ён мог ажаніцца нават з жабрачкай, калі б яна падаравала яму пераемніка, і Барбара Гіжанка, ведаючы аб гэтым, вырашыла ашчаслівіць яго і выратаваць дынастыю. Адзін з прыдворных сказаў ёй, што з каралём гэтага не здзейсніць. Кемлівая жанчына знайшла выйсце: яна пайшла на сувязь з іншым мужчынам, а потым прыпісала бацькоўства каралю. У канцы 1570 года Гіжанка першы раз увайшла ў спальню караля, a 8 верасня 1571 года нарадзіла дзяўчынку. Жыгімонт вельмі ўзрадаваўся і марыў мець другіх дзяцей, сярод якіх будзе і доўгачаканы хлопчыкнаследнік. Барбару Гіжанку асыпалі каштоўнымі падарункамі. Дзяўчынцы далі імя Барбара. Сястра Жыгімонта — Ганна — не верыла ў бацькоўства караля і называла дзіця шчанюком. Сама яна жыла ў нястачы праз сценку ад каханкі, якой не хапала толькі птушынага малака. Ганна скардзілася сястры: «Гэтая бессаромная жанчына — белагаловая, якую ён хавае ў гэтым замку, нарадзіла дзеўку, прыжытую з іншым, таму што да яе ходзіць хто хоча. Усё гэта адбываецца за драўлянай сцяной». Нарэшце Жыгімонт вырашыў законна ажаніцца з Барбарай Гіжанкай і зрабіць яе польскай каралевай. Яму здалося, што толькі з ёю ён можа мець дзяцей. Гэтае рашэнне пачало здзяйсняцца, калі 28 лютага 1572 года ў Аўстрыі памерла законная трэцяя жонка караля Кацярына Аўстрыйская. Кароль зрабіўся свабодным і меў права ажаніцца ў чацвёрты раз. Пачалася падрыхтоўка да шлюбу. Але Жыгімонт Аўгуст ужо цяжка хварэў, нават не мог хадзіць. Набліжалася смерць. Пжанка была апошнім каханнем і надзеяй паміраючага караля. На парозе смерці ён падараваў Гіжанцы вялізную шкатулку з каштоўнасцямі. 7 ліпеня 1572 года на пяцьдзесят другім годзе жыцця Жыгімонт памёр. Пасля яго смерці паднялася віхура адносна каралеўскіх багаццяў. Яны былі раскрадзены прыдворнымі. У Гіжанкі амаль што ўсё адабралі, і яна ледзь пазбегла турмы. Калі бура прайшла, да яе пачалі сватацца сотні прэтэндэнтаў на руку і сэрца. Праз некалькі гадоў Барбара выйшла замуж за князя Міхаіла Варанецкага. Дачка, якая нарадзілася падчас рамана з каралём, у 1593 годзе выйшла замуж за кароннага пісара скарбніцы Якуба Завадскага. Памерла Барбара Гіжанка ў 1589 годзе на саракавым годзе жыцця, перажыўшы караля на 17 гадоў. ЗНАХОДКА ВІЛЕНСКАГА САБОРА У другой палове XVII стагоддзя ў час нападу рускіх войск на горад тры труны-саркафагі: польскага караля Аляксандра і дзвюх жонак Жыгімонта Аўгуста — Эльжбеты Аўстрыйскай і Барбары Радзівіл — былі схаваны, каб уратаваць іх ад рабаўнікоў. Але схавалі так добра, што на працягу некалькіх стагодцзяў не маглі знайсці і лічылі загінуўшымі. Толькі выпадковасць дапамагла пабачыць іх зноў у пачатку XX стагоддзя. Аўтар кнігі «Дом Радзівілаў» Станіслаў Мацкевіч прымаў удзел у тых пошуках і падрабязна апісаў падзеі, звязаныя з такой важнай і цікавай знаходкай. У маі 1931 года Вільня была затоплена вадой. Такі патоп — небывалы для гэтага горада. Звычайна спакойная і пакорлівая Вілія заліла вуліцы і дамы. Калі вада сышла, людзі заўважылі, што невялічкая рэчка Качэрга, якая працякала пад кафедральным саборам, змяніла свой напрамак і падтапіла гаты велічны будынак. Дубовыя сваі фундамента пачалі падгніваць. Каб выратаваць святыню, трэба было ў першую чаргу ўмацаваць фундамент. Пачаліся вялікія работы пад саборам. Тады і знайшлі ў глыбокай яме каралеўскія саркафагі. Рабочыя выклікалі камісію, у склад якой увайшлі вучоныя, гісторыкі, мастакі. С. Мацкевіч успамінае: «Было гэта 21 верасня 1931 года. Быў позні вечар. Памятую, як у адзінаццаць гадзін ночы я ўпрасіў прэлата Савіцкага пусціць мяне прайсці да толькі што адкрытай труны. У саборы было цёмна, усе карысталіся электрычнымі ліхтарыкамі. Ля ўвахода ў падзямелле я ўбачыў некалькі прафесараў, архітэктараў і ксяндзоў. Тут былі Рушчыц, Маралоўскі, Клос, Пекша, усе вельмі ўсхваляваныя і ўзбуджаныя». Майстар Гудэйка, які ўзначальваў работы па ўмацаванні фундамента, не хацеў прапускаць камісію ноччу да знойдзеных трунаў, бо назаўтра яму патрэбна было працягваць работу. Але ўсе горача пачалі прасіць майстра прапусціць у тое памяшканне, дзе былі саркафагі. Увайсці туды было цяжка, бо адтуліна ледзь-ледзь магла прапусціць чалавека і то толькі тады, калі ён паварочваўся спіной і вельмі асцярожна прабіраўся. Электрычны ліхтарык у руках мігацеў, часткова асвятляючы прастору. Першым кінуўся ў вочы прысутных чэрап караля Аляксандра. Потым яны ўбачылі карону і частку шкілета Барбары Радзівіл. Каля яе знайшлі карону Эльжбеты Аўстрыйскай, першай жонкі польскага караля Жыгімонта Аўгуста. «Хваляванне наша было велізарным,— піша С. Мацкевіч,— пальцамі мы дакраналіся да нашай гісторыі, нашага мінулага. Карона Гальшкі, як называлі Елізавету Габсбургскую, здавалася бліскучай дзіцячай цацкай, якую туг забыліся ў часы сярэднявякоўя. Гэтая забытая на сцяне карона гаворыць аб тым, як паспешна хавалі саркафагі, баючыся ворага ў драматычных умовах. Стаіць гэтая маленькая, нізенькая карона на выступе сцяны, упрыгожаная дваццаццю каштоўнымі камянямі, сама з чыстага золата, крыху замутненага ад вілыаці. Уражанне яна выклікае вельмі моцнае. Гледзячы на гэтыя астанкі, прыходзіш да думкі, што на перазахаванне гэтых каралеўскіх святынь трэба запрасіць сямейства Габсбургаў, Радзівілаў, прэзідэнта Рэчы Паспалітай, прэзідэнта Літоўскай рэспублікі з Коўна». ВАЧАМІ ДАСЛЕДЧЫКАЎ «Трыумфальная сваёй прыгажосцю і каханнем» — так ахарактарызаваў Барбару Радзівіл вядомы польскі даследчык Збігнеў Куховіч. Яе імя паўтараюць старажытныя рукапісы і сучасныя гісторыкі, яе вобраз апявалі паэты, малявалі мастакі. Некаторымі вучонымі яе каханне падавалася ідэальным, эфірным, нават платанічным. Сцвярджалі, што першае замужжа Барбары са старым ГаштольдаМ (у сапраўднасці Гаштольд памёр маладым — крыху больш за трыццаць гадоў) было падобнае на адносіны бацькі з дачкою, калі Барбара амаль што дзіцем выйшла за яго замуж, зусім не ведаючы якога-небудзь іншага кахання. Другія падкрэсліваюць, што дабрачыннасць гэтай жанчыны, без сумнення, перабольшана. Асабліва ідэалізавалі Барбару аўтары XIX стагоддзі, але яны не маглі яе ведаць лепш, чым тыя, хто сустракаўся, жыў з ёю побач у адным стагоддзі. Пісьменнікі XIX стагоддзя малявалі партрэт прыгажуні мяккімі, пастэльнымі фарбамі, асабліва ўзвялічваіочы яе каханне да Жыгімонта Аўгуста. Да нас у XX стагодцзі вобраз каханай караля дайшоў у арэоле ахвяры свекрыві — польскай каралевы Боны Сфорцы. Пры вывучэнні архіўных матэрыялаў некаторыя прыпісваемыя Барбары Радзівіл рысы блякнуць альбо нават знікаюць зусім. Сённяшні суд даследчыкаў, у прыватнасці польскіх, над ёю больш суровы і, можа, не заўсёды справядлівы. Так некаторыя вучоныя выказваюць думку, што Барбара зусім не мела ніякіх маральных забарон, што была яна неразумнай і прымітыўнай. Некаторыя лічаць, што яна зганьбіла польскі трон і стала прычынай згасання роду Ягелонаў. Польскі гісторык Кароль Шайноха пісаў: «Гістарычная веліч высвечваецца з велічы самаахвярнасці, а Барбара нічым не ахвяравала. Барбара жадала толькі аднаго — шчасця. Але так як гэта шчасце каштавала столькі слёз, хваробы і самога нават жыцця, а таксама цярпення, то пагэтаму да яе і звяртаюцца паэты, выказваючы міласэрнасць. Па той прычыне вельмі часта польская лютня пяе ёй песню аб цудоўным каралеўскім каханні, і цякуць слёзы спагады за яе цярплівасць. Гэта так зразумела кожнаму і блізка кожнай душы». А вось меркаванне кракаўскага публіцыста Іосіфа Шуйскага: «Не была Барбара ні гераічнай жанчынай, якія існавалі ў Польшчы, ні каралевай, якая б прызвычаілася да свайго высокага становішча, але яна змагла выклікаць узвышанае каханне ў Аўгуста, умела яго любіць і рабіць шчаслівым. Верная, замкнёная ў сваім сямейным шчасці і цярпенні, не выступала ні на крок за парог хатняга жыцця, была вельмі прываблівай для Аўгуста сваім пачуццём і пяшчотай». I сапраўды, ніхто іншы пасля Барбары Радзівіл не меў такога ўплыву на караля, як яна. Бясспрэчна і тое (гэта таксама адзначаіоць гісторыкі), што яна нікога не пакрыўдзіла, не была помслівай, ніхто праз яе не плакаў і не загінуў. А гэта ж быў час, калі каханкі французскіх каралёў правакавалі апошніх на крывавыя жорсткія драмы. Так, ёсць розныя думкі, розныя погляды на Барбару Радзівіл, бо яе асоба і ў час жыцця, і пасля смерці выклікала нямала дыскусій і розных выказванняў. Але той факт, што засталася яна ў памяці народа, што яе вобраз увайшоў у скарбніцу нацыянальнай культуры, шмат гаворыць у яе карысць. Яна, кахаючая і каханая, адважная, сентыментальная, рамантычная, вольналюбная, унесла ў гісторыю чалавецтва цудоўнае вялікае пачуццё кахання. Пра такое каханне ў той час над Віслай яшчэ не чулі. Людзі выдумлялі розныя неверагоднасці, прыпісваючы Барбары сувязь з нячыстай сілай, карыстанне прываротным зеллем, рознымі чарамі і нагаворамі. Змяняліся палітычныя фармацыі, змяняліся звычкі і пакалснні, але і сёння нас вабіць сіла пачуцця і прыгажосць. Колькі згубіла б гісторыя культуры эпохі Рэнесанса без Барбары! Збігнеў Куховіч піша, што яе лёс і яе асоба чакае пяра Шэкспіра. У той загадкавай постаці перапляліся матывы кахання і смерці, ёсць у ёй смугак і няшчасце, але ж ёсць таксама вялікая радасць. У канцы XX стаіоддзя ў беларускай літаратуры з’явіліся творы, са старонак якіх паўстала цудоўная постаць ліцвінкі Барбары Радзівіл. Вядомы таленавіты паэт Янка Сіпакоў уславіў Барбару ў баладзе-плачы «Просьба». Душа Барбары звяртаецца да караля і спачувае яму ў горы, не думаючы аб сваім трагічным лёсе: Як бы я рада была смутак твой чорны спалохаць, Радасць збудзіць, як раней, у раненым сэрцы тваім. О незабыўны мой муж! Памятаць буду і туг я, Як ты ў вочы мае гэтак шчасліва глядзеў, Як не паслухаўся тых, што разлучыць нас хацелі, Як спатыкнулася зло аб добрую ўсмешку тваю. У 1994 годзе слынная беларуская паэтэса Раіса Баравікова напісала драматычную гістарычную паэму «Барбара Радзівіл», якая пазней была перароблена ў п’есу пад такой назвай і пастаўлена ў дзяржаўным тэатрылабараторыі нацыянальнай драматургіі. Трагедыя вялікага кахання, што абарвалася ад кроплі атруты разам з жыццём Барбары, знайшла водгук у сэрцах гледачоў. Краналі словы Жыгімонта Аўгуста, звернутыя да Барбары: «Пялёсткамі лілеі ўзышла над лёсам. Нават поўня млее пад позіркам, што можа незваротных вярнуць назад, а я толькі смяротны ля ног тваіх».