• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Аляксандр I пажадаў узнагародзіць княжацкімі памесцямі героя вайны 1812 года графа Вітгенштэйна, які забраў у сваю сям’ю дачку Дамініка Стэфанію. У 1829 годзе яна выйшла замуж за Л. Вітгенштэйна.
    СЯБРА ГЁТЭ I ШАПЭНА
    АНТОНІ ГЕНРЫК РАДЗІВІЛ (1775—1833)
    /Хнтоні Генрык Радзівіл XII ардынат нясвіжскі, намеснік Вялікага княства Познанскага нарадзіўся ў сям’і Міхала Гераніма Радзівіла і Алены з Пшаздзецкіх. Бацька ўсімі сродкамі дамагаўся поспехаў у палітычнай кар’еры і ва ўласным матэрыяльным абагачэнні. Маладосць правёў у асяроддзі нясвіжскіх Радзівілаў, але пазней разышоўся ў поглядах з Пане Каханку.
    Маці была дамай двара рускай імператрыцы Кацярыны II і лічылася найпрыгажэйшай жанчынай свайго часу.
    Бацькі зрабілі ўсё, каб ажаніць сына з прускай князёўнай Луізай, дачкой Фердынанда Аўгуста, роднага брата прускага караля.
    Шлюб адбыўся 17 сакавіка 1796 года, трагічнага года, найцяжэйшай трагедыі польскага і беларускага наро-
    даў — трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Антоній Радзівіл быў высакародным, прыгожым і прыстойным. Жаданне выйсці за яго замуж было зразумелым. Але даследчыкі лічаць, што тут быў і палітычны разлік. Прускі каралеўскі двор рабіў стаўку на тое, каб насуперак Расіі абвясціць Антонія Радзівіла польскім каралём і вялікім князем.
    Луіза Радзівіл некалькі гадоў вяла дзённік, з якога можна німат даведацца пра цікавыя падзеі таго часу. Князёўна лічылася адной з самых адукаваных жанчын Еўропы, ведала некалькі замежных моваў (дзённік вяла на французскай мове). 3 ёй лічыўся ўвесь каралеўскі двор, яе неаднаразова наведваў сам рускі імператар Аляксандр I. У радзівілаўскім архіве знойдзена шмат яе пісьмаў да манархаў Еўропы, у тым ліку і да Напалеона. Яна спачувала сваёй беларускай радні і паўстанню Касцюшкі.
    Антоні Радзівіл атрымаў бліскучую адукацыю, захапляўся музыкай, літаратурай, жывапісам. Ужо ў маладыя гады быў добрым віяланчэлістам. Ён пасябраваў з Гётэ і ў 1814 годзе напісаў музыку да знакамітага «Фауста», якая вельмі спадабалася вялікаму нямецкаму паэту. Гётэ лічыў кампазітара Радзівіла «першым і адзіным трубадурам, якога ведаў».
    Прычыну напісання оперы «Фауст» даследчыкі бачаць і ў самой сям’і Антонія. Жыццё яго дзеда князя Марціна Радзівіла (1705—1782) вельмі нагадвала жыццё героя паэмы Гётэ — Фауста. Ён быў незвычайным чалавекам, атрымаў добруіо адукацыю, ведаў шмат моваў, іграў на многіх музычных інструментах, займаўся тэалогіяй. У сваёй сядзібе князь пабудаваў навуковую лабараторыю, дзе займаўся медыцынай, фізічнымі і хімічнымі доследамі, вышукваў філасофскі камень. Дзед застаўся ў памяці ўнука загадкавай асобай, на працягу многіх гадоў уздзейнічаючы на дзіцячую фантазію сваімі заняткамі. Таму твор Гётэ не мог не ўскалыхнуць сэрца Антонія Радзівіла.
    У 1819 годзе каралеўскі двор паставіў некалькі ўрыўкаў з оперы Радзівіла. Сам Гётэ на спектаклі з-за хваробы адсутнічаў, але ён адправіў паслухаць свайго сына Аўгуста. На наступны год прускі двор вырашыў паўтарыць оперу ў дзень нараджэння Фрыдэрыкі Луізы. Пачалася сур’ёзная падрыхтоўка, былі падабраны найлепшыя спевакі і акцёры, але неспадзяваны выпадак перашкодзіў
    спектаклю. Аднойчы зімовым днём увесь каралеўскі двор адпачываў у гарах, катаючыся на санках. Выпадкова санкі аднаго з Радзівілаў вывернулі на горцы санкі самога караля. Той самлеў і некалькі дзён праляжаў у ложку. Дактары нават хваляваліся за яго жыццё. Спектакль быў адкладзены.
    Антоні Радзівіл ведаў усіх знакамітых музыкантаў Еўропы, цікавіўся і дапамагаў маладым талентам. Аднойчы ён запрасіў у свой палац Антанін дзевятнаццацігадовага Фрыдэрыка Шапена. У гэтым палацы ў цудоўнай зале Шапэн сустрэўся з дочкамі князя і падпаў пад іх чары. Яны падоўгу стаялі каля фартэпіяна, калі ён імправізіраваў, гаварылі з ім гадзінамі. Знаходжанне Шапэна ў Антаніне ўвекавечыў вядомы мастак Генрык Семірадскі.
    Антонію Радзівілу прысвячалі свае творы Людвіг ван Бетховен («Шатландскія песні», імянінная уверцюра ор. 115), Фелікс Мендэльсон (фартэпіянны квартэт op. 1), Марыя Шыманоўская («Серэнада для віяланчэлі ў суправаджэнні фартэпіяна»), Фрыдэрык Шапэн.
    Трагічны і незвычайны лёс напаткаў дзяцей князя Антонія Радзівіла. Старэйшая дачка Луіза, якую ў сям’і называлі Лулу, стала ахвярай гарачага самавара, які ўпаў на яе. 2 красавіка 1808 года, за дзень да смерці, дзяўчынка папрасіла маці паглядзець на гадзіннік і запытала, ці бачыць тая анёла на гадзінніку, які сядзіць на тым месцы, якое паказвае дзве з паловай гадзіны апоўдні. Назаўтра роўна ў гэты час яна памерла.
    Другая дачка Эліза з’явілася прычынай вялікіх спрэчак у каралеўскай прускай сям’і, калі ў яе закахаўся Вільгельм, той самы, якога пазней добра вядомы Бісмарк у Версальскім палацы абвесціць імператарам аб’яднанай Германіі. Эліза, як і яе бацька, горача любіла музыку, паэзію, захаплялася творчасцю Адама Міцкевіча, добра малявала, мела значныя артыстычныя здольнасці.
    Hi адзін гісторык Прусіі і Рэчы Паспалітай не абышоў увагай гэтае трагічнае каханне. Адзін з нямецкіх даследчыкаў пісаў: «Каханне гэтых двух каралеўскіх дзяцей узрушае кожнага вельмі глыбока».
    Вельгельм і Эліза ведалі адзін аднаго з маленства. Каханне вырастала паступова яшчэ з дзіцячага пакоя, на занятках танцамі, калі яны браліся за ручкі па загаду гувернанткі. Можна ўпэўнена сказаць, што яны пакахалі
    адзін аднаго «з калыскі». Такое каханне бывае часта не толькі вельмі глыбокім, але і трагічным, выклікае зайздрасць і рэдка завяршаецца шчаслівым вяселлем.
    Спачатку ўзаемная сімпатыя гэтых мілых дзяцей выклікала радасць у вачах усіх родных. Амаль увесь каралеўскі двор хацеў гэтага саюзу, але тут умяшаліся палітычныя абставіны. Германія не жадала сварыцца з Расіяй. Ажаніцца з прадстаўніцай былой польска-літоўскай дзяржавы было вельмі рызыкоўна. Гэта магло б нават выклікаць міжнародны канфлікт. Прускі імператарскі двор падзяліўся на тых, хто быў «за», і на тых, хто казаў «не». Уносілася нават прапанова, каб Аляксандр I, рускі імператар, зрабіў Элізу сваёй прыёмнай дачкой. Тады вяселле можа адбыцца, бо яно не будзе выглядаць як антыруская акцыя. Вільгельм браў бы тады не ліцвінку, a рускую з бласлаўлення самога рускага імператара.
    Нарэшце бацька Вільгельма, прускі кароль, рашуча дае зразумець сыну, што шлюб з дачкой Антонія Радзівіла не можа мець месца. Гэты суровы прысуд выклікаў стогн у душы юнака, бо ён кахаў Элізу шчыра і глыбока. Але Вільгельм быў вымушаны пакарыцца загаду бацькі і ажаніўся з той, каго падабраў прускі двор. Да апошніх дзён жыцця Вільгельм не забыўся пра сваё першае каханне. Ён перажыў Элізу на 55 гадоў.
    У 1833 годзе Антоній Радзівіл памёр. Праз год памерла і дачка Эліза, бо яна захварэла на сухоты, невылечную хваробу ў той час.
    Прускі кароль Вільгельм увесь час клапаціўся аб сям’і Радзівілаў. Ен зрабіў сваім сябрам і ад'ютантам брата Элізы. Перад смерцю імператар пачаў гаварыць аб Элізе, вельмі расхваляваўся і папрасіў акружаючых: «Пакіньце мяне аднаго, я вельмі ўзрушаны гэтай размовай».
    Родны брат Антонія Міхал Гедэон Радзівіл (1778— 1850) узначаліў лістападаўскае паўстанне 1831 года за незалежнасць Айчыны.
    Старэйшы сын Антонія Генрыка Фрыдэрык Вільгельм (1797—1870), XIII ардынат нясвіжскі, служыў у прускім войску. Звестак аб тым, ці быў ён у Нясвіжы, няма.
    ЯНЫ ВЯРНУЛІ СЛАВУ ЗАМКУ
    АНТОНІ ВІЛЬГЕЛЬМ РАДЗІВІЛ (1833—1904)
    I МАРЫЯ ДЭ КАСТЭЛЯН ДЭ ТАЛЕЙРАН (?—1915)
    Антоні Вільгеяьм Радзівіл XIV ардынат нясвіжскі, XII ардынат клецкі, генерал прускай арміі, ад’ютант імператараў Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вілыельма II быў унукам познанскага намесніка Антонія Генрыка Радзівіла. Яго лічылі сапраўдным прускім афіцэрам. Ён удзельнічаў у пруска-аўстрыйскай і пруска-французскай войнах.
    Антоні Радзівіл прымаў удзел у палітычным і дыпламатычным жыцці Прусіі. У 1856 годзе ён суправаджаў пасольства ў Маскву з нагоды каранацыі Аляксандра II. Разам з каралём Вільгельмам I нясвіжскі ардынат наведаў міжнародную выставу ў Парыжы, прымаў удзел у прыёмах замежных манархаў. У 1888 годзе ён наведаў каралеўскія двары ў Мадрыдзе і Лісабоне, каб паведаміць аб смерці Вільгельма I.
    Пасля трагічнай смерці Дамініка Радзівіла некалькі пакаленняў князёў-ардынатаў не жылі ў Нясвіжы. Толькі ў 1875 годзе Антоні Радзівіл вярнуўся ў Нясвіж і пасяліўся ў нясвіжскім замку разам з сям’ёй. Быў адрамантаваны палац, заснаваны вялікі парк, прыведзены ў парадак іншыя збудаванні.
    Жонка Антонія Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран лічылася найпрыгажэйшай жанчынай Еўропы. Яе бабка, слынная князёўна Дзіно, была жонкай брата знакамітага Талейрана, майстра палітычнай інтрыгі часоў Банапарта.
    Марыя дэ Кастэлян пакінула пасля сябе некалькі тамоў успамінаў і сотні пісьмаў. Запісы ў дзённіку пачынаюцца тады, калі яна была дзяўчынкай. Напрыклад, яна расказала пра выпадак, які здарыўся з ёю ў храме Святога Пятра ў Рыме. Там на яе знянацку ўпала частка шыбы і параніла галаву. Самлеўшую дзяўчынку аднеслі ў рызніцу. Сам папа Пій IX цікавіўся яе здароўем, успамінаў гэта здарэнне праз шмат гадоў.
    Першы раз Марыя Радзівіл наведала Нясвіж у 1865 годзе. «У Нясвіжы тады нікога не было, мы правялі ўсё лета ў Радзівілмонтах, дзе нас добразычліва прыняў наш дзядзька Леон Радзівіл».
    Праязджаючы праз Вільню і іншыя мясціны, княгіня з цікавасцю прыглядалася да наваколля. «I Вільня і ўся Літва была разбурана ў час апошняга паўстання і поўнілася тугою і смуткам. Пакуты і гора пасяліліся ва ўсіх сэрцах. У кожнай сям’і хто-небудзь быў сасланы ў Сібір. Кожны дом заходзіўся крыкам роспачы. Паўсюдна сэрца працінаў боль».
    Княгіня з прыемнасцю адзначае, што ў Вільні на кожным кроку ўсё звязана з Радзівіламі. Яна сэрцам зразумела цяжкае становішча былога княства і Кароны, апраўдвала ўсе паўстанні, накіраваныя супраць рускага царызму. «Мы адправіліся ў дарогу ўчатырох у канцы мая і з цяжкасцю дабраліся да Вільні. Тады я і пазнаёмілася са старым князем Канстанцінам Радзівілам, чалавекам сталага ўзросту, які даў прытулак няшчасным ахвярам паўстання 1863 года. Вільня і ўся Літва ўяўляла сабою суцэльны боль! Суцэльны смутак, разбурэнні, гора... Канешне, я адчувала вялікую жальбу да ўсяго, што трапіла пад гэты страшэнны ўдар лёсу».
    Марыя дэ Кастэлян вырашыла больш глыбока вывучыць гісторыю роду Радзівілаў, больш дэталёва пазнаёміцца з краінай, дзе яна вырашыла пасяліцца назаўсёды. Сваімі ўспамінамі яна пацвярджае легенду аб паходжанні прозвішча Радзівіл. У дзённіку Марыя піша: «У легендзе гаворыцца, што адзін вялікі паганскі архікаплан, які зваўся Ліздэйкам, упершыню ўзяў сабе прозвішча Радзівіл. «Радзіць» — значыць нешта раіць, а «вілі» — гэта скарочанае слова «Вільня».