Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

Не аднойчы забіты

Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
80.42 МБ

УЛАДЗІСЛАЎ РУБАНАЎ
HE АДНОЙЧЫ
ЗАБІТЫ
УЛАДЗІСЛАЎ РУБАНАЎ
Раман у 2-х частках
мінск «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1994
ББК 84(4Бен)6 Р 82
УДК 882.6-31
8820600000—073
Р	19—94
М 302(03) — 94
ISBN 5-340-01432-0
Sy. Я. Рубанаў, 1994 Афармленне. Э. Э. Жакевіч, 1994
Частка першая
Усякая гразь вымушае камень трэскацца.
М. Рэрых
РАЗДЗЕЛ 1
Чым глыбей чалавек апускаецца ў сваю ду шу, тым вышэй падымаецца ў сусвет.
Мне даўно, яшчэ ў часы бязлітаснага панавання сацыялістычнага рэалізму, хацелася напісаць твор, у якім перапляліся б рэальнасць і фантасмагорыя, дакументалістыка і выдумкі, сны і ява, думкі лагічныя і містычныя, поўныя абсурду і парадоксаў. Словам, меркавалася зусім вольная форма выяўлення. Зрэшты, па дзённіках, запісных кніжках, можа, пачынаючы з пачатку 70-х гадоў, у мяне раскіданы розныя задумкі такога плана. Але, мусіць, душа ды розум не выспелі для такой самааддачы, а хутчэй за ўсё, не давала жаданню ажыццявіцца грамадская атмасфера, у якой мы жылі,— атмасфера ідэалагічнага тэрору. Цяпер, здаецца, нарынуўся час, калі скінуты ланцугі ўсіх забарон.
Па кожнай сітуацыі я ствараў некалькі варыянтаў ейнага працягу і з гэтай прычыны перажываў не адзін, а шмат разоў і як бы прапускаў праз сябе не адно жыццё, але й тое, што ў мяне МАГЛО БЫЦЬ...
Ва ўсякім разе, я ведаю, што існую ў трох паралельных светах. Першы свет — фізічны — найбольш падуладны для ўсведамлення. Яго можна ўбачыць, памацаць, панюхаць, пачуць, паспрабаваць на смак. Дзеля гэтага ў чалавека і ёсць пяць органаў адчування. Яго не трэба мяняць. Ен такі павінен быць і будзе, незалежна ад нашых намаганняў.
Другі свет — гэта сны, створаныя думкамі і пачуц-
цямі. Ён болып дасканалы і гнуткі, сплятаецца з вобразаў і сімвалаў, сілкуецца энергіяй думак. Гэты свет абганяе ў часе і развіцці свет рэальны, зямное жыццё. Але ён непасрэдна звязаны з першым светам, бо думкі ідуць ад чалавека зямнога. У ім няма смерці: энергія думак, калі іх нават мала, не знікае; пасланая думкаю, яна існуе вечна, пераўтвараючы сабою, аказваючы ўплыў на зямное жыццё. Таму ў снах чалавек ніколі не гіне, не памірае, яго не забіваюць, хоць пагроз і страхаў, подступаў да смерці хапае. Але тут ужо вінавата зямное жыццё. А калі б была смерць — не было б сну.
I трэці свет — свет душ, альбо Вышэйшы Розум. Гэта — самая высокая ступень дасканаласці. Тут зусім не бывае страхаў, адмоўных эмоцый, адна лагода і паразуменне. Тут табе адкажуць, што з табою будзе, якім чынам твая душа трапіць сюды. Тут няма войнаў, смярцей, крыві, спрэчак. Душы не могуць сутыкацца, гэта ім нічога не дасць, бо яны не матэрыяльныя. У іх няма зброі ўмярцвяць сябе. Гэта самы багаты і цікавы свет, нягледзячы на вонкавую аднастайнасць і падобнасць. Колер душ белавата-туманны, наваколле блакітнае. Тут спакой, няма нават ветру, хоць душы свае абрысы мяняюць, але застаецца нязменнай іхная энергія. Яна і не змяншаецца і не папаўняецца.
У кожным свеце ўзрост чалавека можа быць розны. Скажам, я не аднойчы чуў (пра гэта мне казалі сталыя людзі на самым пачатку трэцяга дзесятка жыцця), што мой духоўны вопыт апярэджвае фізічны ўзрост. Гэтае назойлівае адчуванне не пакідае мяне і цяпер. У фізічным свеце рэчы (і сябе) можна бачыць толькі такімі, якія яны ёсць. У свеце сноў рэчы, з пункту погляду зямнога, уяўляюцца абсурднымі — у сэнсе колеру, прызначэння, магчымасцей. А на самай справе яны проста існуюць у іншым вымярэнні. Там ложак, на якім ты спіш, можа рухацца разам з табою, прычым з шалёнай хуткасцю, пранікаць скрозь сцяну. Я назваў бы гэты свет — светам творчасці. I зямному творцу ёсць тут чаму пазайздросціць і што ўзяць.
Выйсці на кантакт са светам душ да смерці чалавек можа праз якуюсьці ненармальнасць ці анамалію, створаную штучна альбо хваробаю. Можна слухаць Вышэйшы Розум, пытацца, толькі не дыктаваць і не
загадваць яму. Але калі надыдзе пара ягонай душы адляцець самой туды, назад яна ўжо не вяртаецца. У гэтым няма патрэбы. Як няма ў натуральнага развіцця ходу назад. Але яна мае сувязь з чалавекам зямным шляхам псіхаграфіі*.
Я-псіхограф — у далейшым проста Голас: «Не спяшайся — і табе адкрыецца тайна».
РАЗДЗЕЛ 2
Жанчына Няміла, якая магла зрабіць з чалавекам што хочаш, але толькі кепскае, была незвычайна прыгожая. Мела каля сажня росту, была апранута ў строгія чорна-белыя строі да самай падлогі, з высокай падвічкаю на галаве. Чорныя валасы, бровы, вочы. Калі чалавеку рабілі зло і яго знішчалі, ён вінаваціў ва ўсім людзей, сярод якіх жыў, не ведаючы, што задумвалася гэта жанчынаю Нямілай. Яна існавала ў нябачнай форме, а набывала рэальныя абрысы адно тады, калі спускалася ў сутарэнне. Са столі выпадаў круг, ссоўваўся ўбок і вісеў непрымацаваны ў паветры. 3 люка стоячы выплывала жанчына Няміла. Круг заязджаў на месца.
Сутарэнне было доўгае і вузкае, як калідор, мела скляпеністую столь. Сцены з пліт залацістага металу былі голыя, але ў любое імгненне, па жаданні жанчыны Нямілы, на іх магла з’явіцца, бы на экране, выява чалавека, рэчка, лес, кватэра. Жаданне жанчыны Нямілы зыходзіла з ейных думак. Выканаўцамі волі былі плоскія, бы струкі спелага лубіну, істоты метровай вышыні. Яны былі шчыльна зацягнуты ў чорныя, пакрытыя белым мяккім пушком касцюмы. На месцы твару ў глыбокай адтуліне балбатаў, бы гарошына, язык. Гэтае балбатанне ўспрымала і разумела толькі жанчына Няміла. Але яно перакладалася і на чалавечую мову, паколькі жанчына Няміла з арміяй сваіх істот змагалася менавіта з людзьмі. Калі б не яна, усе грамадствы ўжо даўно ператварылі б зямлю ў рай. He было б хвароб, войнаў і, можа, нават смярцей. Бо ўсе людзі былі б высокамаральнымі.
На кожнага чалавека жанчына Няміла скіроўвала
* Псіхаірафія, або аўтаматычнае пісьмо,— працэс атрымання сэнсавай інфармацыі міма волі чалавека.
сваю сілу рознай моцы. Сіла ўзрастала адпаведна значнасці чалавека. Прычым ягоная пасада ці становішча ў грамадстве не мелася наўвеце, а толькі духовая вага. Жанчына Няміла людзей высокай духовасці лічыла сваімі найпершымі ворагамі. Зло, як і дабро, імкнецца да дасканаласці. Сігналы пра такіх людзей з энергаінфармацыйнага поля зямлі ішлі да яе дзень і ноч. Яна фіксавала іх, аналізавала і, выбраўшы чарговую ахвяру, заплывала праз люк у сутарэнне. Дастаткова ёй было падумаць пра іх, як прыбягалі чорныя плоскія істоты.
Напрадвесні 88-га года жанчына Няміла выплыла з люка з хуткасцю крышачку большай, чым звычайна. Чорнае ў ёй яшчэ больш чарнела, белае бялела. Кантраст дасягнуў найвышэйшай, нясцерпнай для вачэй яркасці. Выпнуліся, а тады ад’ехалі ўбок дзверы ў сцяне, і з іх пасыпаліся, як мурашкі з нары, чорныя істоты. Перад жанчынаю Нямілай яны выстраіліся роўненька, бы пад лінейку, стаўшы шчыльна адна пры адной.
— Есць цікавы аб’ект,— сказала жанчына Няміла. Голас у яе быў нежывы, халодны, як з камп’ютэра, але выразны.— Чуйкевіч Канстанцін Рыгоравіч. Ен дасягнуў таго ўзроўню духовасці, якая пагражае нам. Вы можаце даць мне ўсемагчымыя звесткі пра яго?
Гарошыны ў адтулінах істот у адзін міг забалбаталі.
Размова:
— Хто ён такі?
— Пісьменнік.
— Узрост?
— Між трыццаццю і сарака гадамі.
— Дзе працуе?
— У часопісе «Ідэі перамагаюць».
— Гарэлку п’е?
— Здароўе дазваляе.
— Распуснічае?
— Жанчын любіць.
— Дакладней!
— He чужаложствуе.
— 3 жонкаю добра жыве?
— Есць рознагалоссі.
— Дзеці?
— Два сыны.
— Партыйны?
— Член КПСС.
— КДБ займалася?
— Толькі ўскосна.
— Хобі?
— Хоча атрымаць вадзіцельскае пасведчанне.
— Досыць! Поле дзейнасці ёсць.— Жанчына Няміла насупіла бровы. Пад высокай, расшыранай кверху падвічкаю ў галаве ейнай заснавалі думкі. Яны спляліся ў дыскету, падобную на кавалачак ільнянога палатна. Верхняя частка ў кожнай істоты надзьмулася, як у жабы, да белага шарыка. Ім была перададзена праграма з галавы жанчыны Нямілы. Астатняе лёгка рабілася: яны шукалі на зямлі людзей, якія яе ажыццёвяць.
Істоты, як мышы-палёўкі, сыпанулі ў дзверы ў сцяне.
РАЗДЗЕЛ 3
...Ён быў ціхамірны толькі тры дні пасля нараджэння. Ляжаў на ложку скручаны, спавіты, толькі вакенца для тварыка. Адно зрэдку незадаволена моршчыўся, крывіў роцік у той бок, дзе была ягоная маці. Яна сядзела пры ім на ложку. Калі ён сцішаўся, ёй здавалася, што сынок памёр. Яна давала яму цыцку. сунула доўгі смачок у вільготны роцік. Але сынок крахтаў, выпіхваў языком смачок. Парадзіха была маладая, звалі яе Маруся. Нарадзіла яна ў хаце свекрыві. Сюды прывёў яе Рыгор пасля таго, як вярнуўся з Сібіры, куды саслалі яго разам з бацькамі ў калектывізацыю. Там ён і завёў сваю першую сям’ю. Спачатку Маруся праз гэта пакутавала, засмучалася, адале памалу прызвычаілася. Лягчэй рабілася на душы: не яна разлучніца, не яна адбіла Рыгора ад першай жонкі, якую нават не бачыла і якая засталася дзесьці ў вёсцы пад Іркуцкам. Ён сам улёг за ёю. Яна была маладзейшая на дзесяць гадоў за яго, цнатлівая, нечапаная вясковая дзеўка. I ці ёй заглядацца на дарослага мужчыну? Але Рыгор быў настырлівы, асабліва пад чаркаю. Ведаў, што ў Глякоў няма ў хаце мужчыны. Стары Гляк памёр, а сын ягоны скруціўся невядома куды ў вайну. Ніхто не дасць адпору. Ен п’яны ламіўся ў дзверы. Калі яму не
адчынялі, выносіў з прабоямі. Дарываўся да Марусі, прыязна лыбіўся, юрліва заглядваў у вочы. Калі яны заставаліся адны, наравіў пацалаваць. Маруся раілася са старэйшай сястрою Даркаю, якая жыла ў Крычаве і час ад часу наязджала. «Ну што рабіць?— гадала Дарка, сумняваючыся і баючыся браць на сябе адказнасць.— Глядзі сама, не маленькая... Тута ніхто не параіць. У яго ж ёсць сям’я, дачка...» — «Ен жа не жывець з імі... Кажа, развёўся, усё па законе»,— шукала падпоркі свайму жаданню Маруся. «А хвароба яго ведае! Ды яшчэ з кулакоў, сёння тут, а заўтра зноў у Сібіры...» Бачыла Маруся: няма ў сястры цвёрдасці, вагаецца і яна. А знаць, Рыгор не такі ўжо і благі. «Глядзі сама... — паўтарала Дарка.— Каб яшчэ не гэтая гарэлка. Ен жа, бачыш, п’е...» Рыгор і праўда часцяком быў на падпітку. Але пасля вайны франтавікі жлукцілі як не ў сябе ды яшчэ куражыліся: «Мы за Расею кроў пралівалі!..» Валяліся пад плотам, каля буфетаў і чайных, на станцыях. Рыгор за сабою глядзеў, хадзіў у чыстай кашулі, памыты, паголены. Нягледзячы на скалечаную руку, да яго гарнуліся маладыя жанкі і дзеўкі. Дзіва што: мужчыну са свечкаю шукаць трэба. I Маруся згадзілася... Яна аддалася яму на палку ў хаце, калі маці ў полі жала жыта. Вопытны сэрцаеднік, Рыгор нашаптаў ёй такіх слоўцаў, што ў яе паплыло перад вачыма, і яна сама, здавалася, паплыла кудысь у нерэальнае жыццё, ці то ў сон, ці то ў смерць якую...