Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
Ен забыўся, на якім паверсе жыве Цішкоў, на пятым ці шостым. Якраз у ліфце з ім ехала дзяўчынка гадоў дзесяці. Ен спытаў, на якім паверсе патрэбная яму кватэра. Дзяўчынка спалохана зіркнула на яго, збянтэжылася. Ліфт тым часам спыніўся на пятым паверсе. He дачакаўшыся адказу, Чуйкевіч выйшаў і... памыліўся. Цішкоўская кватэра была паверхам вышэй. Ен пачаў падымацца па прыступках. Затойваў дыханне: тхлінныя пахі пад’езда шыбалі ў нос. Цьмяны плафон са слоем пылу ледзьве не ў палец высвечваў на сценах накрэсленыя пульвелізатарамшыпучкаю фашысцкую свастыку, зоркі, пяціі шасцікутныя, словы з лацінскіх літар, чытаць якія Чуйкевіч не стаў, ведаючы, што гэта ці то імёны куміраў з амерыканскіх баевікоў Сільвестра Сталоне, Арнольда Шварцэнегера, ці то модных спявачак і спевакоў кшталтам Мадонны, Сандры, Майкла Джэксана...
Цішкоў адчыніў дзверы. Ен быў высокага росту, з рыжай барадою, у акулярах. Лысы чэрап быў гладкі, бліскучы і руды, як каштан. Абрадаваўся госцю, усміхнуўся сваёй сціплай усмешкаю, якая больш выбівалася праз вочы і шчокі, чым праз вусны.
Цішкоў жыў у невялікай двухпакаёвай кватэры. У зале над канапаю вісеў в’етнамскі дыван. У куце разросся фікус, пад якім стаяў японскі тэлевізар «Соні». Крэслы былі акуратна засланыя ўзорыстымі зялёнымі накідкамі. Дзверы ў другі пакой з наклееным эстонскім календаром — выяваю напаўголай дзяўчыны — былі прачынены. Адтуль чуліся нястрымныя звонкія галасы. Мабыць, весяліліся гаспадаровыя дочкі з сяброўкамі. Ім было пра што пагаманіць за глухімі дзвярыма.
Цішкоў запрасіў Чуйкевіча на кухню. Тут было багата стаячых і вісячых «слупкоў», тумбачак і шафак. Вакно завешвалі з двух бакоў ружовыя парцьеры ў дробную клетачку. За няроўнасцямі парцьераў угадваліся на падваконніку вазоны з кветкамі.
Цішкоў дастаў з халадзільніка і паставіў на стол «Пшанічную» у сямісотграмовай бутэльцы светлазялёнага шкла. Чуйкевічу не падабалася піць з бутэлек такога колеру, у якім бачылася штосьці высты-
лае нежывое, як выпаленая саляркаю ці бензінам трава. Цяпер ён не зважаў на гэта. I не расказваў Цішкову, ад чаго ў яго брыдка на душы. Чакаў, покуль вып’юць. Хоць да апошняга часу пазбягаў п’янак як мог, цешачы сябе толькі думкаю, што ў крайніх выпадках ён можа выпіць.
На пліце ў шырокай чыгуннай патэльні смажылася рыба, выпускаючы з-пад вечка пару. Цішкоў, палажыўшы на пустую фаерку відэлец, прынёс з буфета талеркі, блакітныя чаркі-стограмовікі, нарэзаў хлеб. Падняў вечка, хвацка перавярнуў рыбу. На патыліцы ў яго на мяжы аблысення і валасоў сядзела ружовая, як журавіна, бародаўка. Ен быў рады, што запрасіў Чуйкевіча. Яны пазнаёміліся гадоў пяць таму ў Доме творчасці «Цяля на вяроўцы», куды прыехалі святкаваць Новы год. Перадусім зблізіліся іхныя жонкі, а праз іх — яны. Цішкоў быў зяцем адной пісьменніцы. Яна і ўзяла яму пуцёўку ў пісьменніцкі дом. Пасля сустрэчы на танцах яны апынуліся ў адным застоллі. Так быў пакладзены пачатак сябраванню.
Чуйкевіч выпіў адну чарку. Затым, не закусіўшы, другую. Цяпер, як і заўжды, ён піў без асалоды. Ягоныя смакавыя рэцэптары ніяк не маглі прызвычаіцца да гарэлкі. He піў, а цадзіў праз зубы. Ен моршчыўся і шэрхла на руках скура, калі бачыў, як Цішкоў адным махам выліваў чарку ў рот. Хоць таксама не лічыўся вялікім пітком, Калі б гэтак паспрабаваў Чуйкевіч, без сумнення, гарэлка палілася б назад.
Многім не падабалася, канечне, Костусь, калі цябе, маладога, паставілі загадчыкам аддзела,— вывеў рэзюме Цішкоў, калі Чуйкевіч, ужо з хмелем у галаве, распавёў яму пра свае балячкі.— Да цешчы прыходзіла адна пісьменніца, якой ты аповесць завярнуў, дык так ужо палівала на цябе...
— Думаеш, Субач — маленькая пешка ў чыёйсьці гульні? Чуйкевіч хацеў, каб іменна так было. Тады ў дзеяннях Субач праглядваўся хоць якісьці сэнс. Болей за ўсё ён баяўся нелагічнасці ва ўчынках людзей. Супроць яе ён не знаходзіў зброі.
He сумнявайся! Успомні, як пачалі секчы цябе ў літаратурных выданнях, калі ты сеў на гэтую паса ду Няздары зайздрослівыя ад нямогласці сваёй. I ў іх шакаліная злосць не толькі на таго, хто творча
вышэйшы за іх, а і на таго, хто проста больш за іх напісаў.
Што было, тое было. Чуйкевіч ажно дзівіўся, скуль браліся гэтыя крытыканы. У газетах, часопісах, на секцыях, сходах у Сёдале пісьменнікаў яго бэсцілі за тэмы, за мову, за характары. Чуйкевічу здавалася, і гэта было дзівам: бэсцяць менавіта за тое, што з’яўляецца ягонымі «моцнымі бакамі» ў творчасці. Так колісь казаў яму адзін таленавіты пісьменнік: «У цябе моцныя бакі — мова і характары. Націскай на свае моцныя бакі». Ён і сам думаў, што Субач — кашчавая рука зламыснікаў.
— Але тут ужо размова ідзе не пра густ, а пра звычайнае шальмаванне. За гэта трэба адказваць па законе! — Цішкоў прыметна сп’янеў. У голасе прабівалася катэгарычнасць, якая ўласцівая двум тыпам людзей: несумленным цынікам і пакутнікам з багатым унутраным вопытам.— Падавай на Субач заяву ў суд. Я як журналіст буду прысутнічаць на судзе. Распішу так, Костусь, што стане кепска і гэтай старой, і гэтаму ейнаму следчаму!
— Ат, з нашым правасуддзем...— безнадзейна махнуў рукою Чуйкевіч. Але пасля сябравай падтрымкі ён адчуў, як памацнеў ягоны дух. Добра мець надзей ных сяброў. А лепш шчырага аднаго. Хоць бы дзеля таго, каб падмацаваў упэўненасць: калі ёсць у табе каштоўнасць, чагосьці вартая, то застацца ў літаратуры можна толькі пры адной умове — даць менавіта свой злепак часу, нягледзячы ні на што.
Апошні раз яны выпілі за тое, што патрэбны адзін аднаму. Абодва былі п’яныя.
— Скажы: ты мне сябар ці не сябар? — моцна сціскаючы Цішкову плячо, чапляўся Чуйкевіч.
— Мы, здаецца, толькі што кляліся... — Цішкоў моргаў вачыма і цёр жылістымі пальцамі бліскучую лысіну.
— Дай мне тады з сабою бутэльку добрага каньяку.— Чуйкевіч палез у споднюю кішэню па грошы.
— 3 сабою — не. А тут хоць да раніцы сядзець будзем. Жонка сёння ноч на вахце.
— Шчыра кажучы, я не для сябе. Заўтра стрэлка з жанчынаю... О!
— Дурань! — сказаў Цішкоў і, трымаючыся за сцяну, пагробся ў залу. Прынёс цёмную бутэльку
каньяку. Засунуў яе Чуйкевічу ў дыпламат.— Уцякай ад жанчыны, кажу табе. Дзе яны, там круціцца д’ябал...
Была позняя ноч.
Абняўшыся, яны стаялі на краі дарогі. Махалі рукамі кожнай легкавушцы. Ніхто не рызыкаваў спыняцца. Мала цяпер было смельчакоў браць цёмнай гадзінаю двух п’яных мужчын.
РАЗДЗЕЛ 16
У сутарэнне са скляпеністай столі апусцілася жанчына Няміла. Да яе пад’ехала пругкае, абітае чорным ядвабам крэсла на маленькіх белых колцах і з высокай спінкаю. Жанчына Няміла села. Спінка паднялася да плячэй. Усё знікла, засталася ў паветры адна прыгожая галава.
3 дзвярэй сцяны выбеглі і выстраіліся роўным шыхтам струкападобныя істоты.
— Ну як? — спытала галава жанчыны Нямілы.
— План ажыццяўляецца! — забалбаталі гарошыны ў адтулінах істот.
— Што канкрэтна?
— Кампраметацыя. Курс на фізічнае знішчэнне. Алкаголь. Развал сям’і.
— Тэрмін?
— Роўна год.
— Пакажыце аб’ект.
Залацістыя пліты на сцяне заззялі, сплавіліся, утварыўшы выпуклы, рухомы, бы гіганцкая вадзяная кропля, экран. На ім праявіўся маленькі пакойчык — з кніжнай паліцаю, сталом і канапаю. На канапе паверх пледа ляжаў нераздзеты малады мужчына. Правая рука бездапаможна адкінута, навісае над слоікам з вадою, левая заламаная пад галаву. У мужчыны прадаўгаваты твар, ільняныя валасы, якія амаль не кантрастуюць з бледным лобам. 3 прыадкрытага рота чуецца моцны храп.
— Ен храпе? — спытала жанчына Няміла.
— Толькі п’яны.
— Часта п’е?
— Рэдка.
— Прымусьце яго піць!
Экран патух. На белым твары жанчыны Нямілы засвяцілася штучная, бліскучая, як фольга, усмешка.
РАЗДЗЕЛ 17
Як толькі ён сеў за стол сярод незнаёмых яму дзецюкоў і ўбачыў ЯЕ перад сабою са спіны, адразу падумаў, што яны наладзяць узаемаадносіны. Праўдзівей, наладзіць ён, а яна не будзе супроць. Яго ўразілі найперш валасы — каб пачалося знаёмства з жанчынаю, штосьці ў ёй павінна прывабіць,— цёмныя, вохкія, са здаровым бляскам, які ніколі не бывае ў тых жанчын, што нішчаць сваю прыродную прыгажосць усякай хіміяй. Калі яна паварочвала направа ці налева галаву, ён бачыў ейныя шчокі, чыстую, арэхавага колеру скуру на іх, прамы невялікі носік.
He паспеў Чуйкевіч асвойтацца, як выкладчык выклікаў яго да дошкі. Папрасіў расталкаваць прынцып дзеяння крывашыпна-шатуннага механізма. Чуйкевіч хацеў сказаць, што ён першыя заняткі прапусціў, дый увогуле не ведаў, што трэба рыхтавацца, як у школе, але падумаў, наўрад ці пераканае сваімі доказамі выкладчыка — таджыка па нацыянальнасці.
Шчыра кажучы, Чуйкевіч не чакаў такога павароту. Думалася, пасля ўчорашняга знаёмства Адаш Хатанавіч, ці проста — Хатаныч, будзе яму спрыяць. Чуйкевіч паспеў толькі на апошнюю гадзіну. Было відаць, што ўлаштаваўся ён сюды па вялікім блаце. Без усякай чаргі і запісалі яго лішнім чалавекам у групе. Усе курсанты пайшлі дахаты, а ён застаўся.
Хатаныч сядзеў за сталом. Гэта быў сталага веку мужчына, смуглатвары, з сівізною ў валасах, гармонікам маршчын на лобе. У пабляклых вачах гняздзілася застарэлая стома.
Чуйкевіч падышоў да яго.
— Адаш Хатанавіч, начальнік СТК Ілля Нічыпаравіч Мочкін сказаў мне аформіцца ў вашую групу. Як гэта рабіць?
Хатаныч акінуў яго працяглым позіркам напаўадкрытых, бы ў чарапахі, вачэй, абыякава прамовіў:
— Сядыся за стол...— Узяў з прыскрынка пачак «Арбіты», запалкі. Чуйкевіч міжволі заўважыў яшчэ ў прыскрынку патрончык з валідолам.
Хатаныч няспешна прыпаліў цыгарэту, пусціў гус-
ты клуб дыму. Падпёр левай рукою шчаку. Сядзеў, курыў, паныла гледзячы перад сабою ў адну кропку.
«Што за ліха! — абурыўся Чуйкевіч.— Ён што, не разумее рускай мовы?» He ведаў, што рабіць. Чакаў, з наўмыснай цікаўнасцю разглядваючы стэнды рассечаных дэталяў і вузлоў аўтамабіля.
— Бэры ручка,— сказаў нарэшце Хатаныч. Доўга шукаў на стале якіясьці паперы. Даў некалькі цвёрдых разлінееных аркушыкаў Чуйкевічу.— Запалняй, што там напісан.
Чуйкевіч настрачыў заяву, запоўніў графы ў анкеце, даў абяцанне не парушаць тэхнікі бяспекі. Вярнуў паперы Хатанычу на стол. Той нават не дакрануўся да іх. Дыміў цыгарэтаю, як паравоз. Чуйкевіч не ўмеў паводзіць сябе ў такіх сітуацыях. Але ведаў, што іншыя тое-сёе робяць.