Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
Ен расшпіліў дыпламат, выняў адтуль кнігу Булгакава ў бела-блакітнай, перламутравага адцення вокладцы. Засунуў між старонак сваю візітоўку, каб тырчаў кончык. I ён тырчаў, быццам язычок. Хатаныч якраз скручваў у трубачку шыкоўны, яркі партрэт Лікі Ялінскай. Мусіць, яго пакінуў хтосьці з курсантаў. Чуйкевіч працягнуў кнігу:
— Вось, калі ласка, дэфіцытная кніга. За ёю ганяюцца... Булгакаў.
— Хто?
— Булгакаў. «Майстар і Маргарыта».
— Булкакаў? — У Хатаныча замест «г» прагучала «к». Ён павёў жоўта-чырвонымі ў бялках вачыма.— Эта дыпламатам каторы быў?
Па шчырасці, Чуйкевіч і сам не ведаў: быў дыпламатам Міхаіл Булгакаў ці не. I, крыху стушаваўшыся, на ўсякі выпадак сказаў «так».
— Крашо, пачэтаю...— Хатаныч узяў кнігу, плюнуў на жоўтыя, бы жалуды, кончыкі пальцаў, пагартаў.— Пачэтаю ў водпуску...— Лена кінуў кнігу ў прыскрынак стала.
— Ну, усё тады,— сказаў Чуйкевіч і падаў Хатанычу руку.
3 дзіўным адчуваннем выйшаў з кабінета. Адна палова душы, як шар, ірвалася ўгару, на другую ціснуў цяжар. Разумей усё і ўсіх — і ты будзеш ненавідзець свет. Як жа ты, Чуйкевіч, умудрыўся прыйсці да такой высновы?
I вось — калі ласка. Hi з таго ні з сяго Адаш Хатанавіч выклікаў яго да дошкі. Чуйкевіч трохі са школы помніў вузлы рухавіка, ведаў збольшага, што для чаго і як дзейнічае, але куды рухаеода пэўная дэталь, на што цісне —■ забі, не ведаў. Сорамна было адчуваць, што ты выстаўлены на пасмешышча і кпіны. Праўда, ніхто з курсантаў не смяяўся. Кожны з іх мог апынуцца на ягоным месцы. I пра тое, што за ім сочыць дзяўчына, якая прыглянулася, у тую хвілю, дзякуй Богу, не думалася. Чуйкевіч штосьці спрабаваў сачыніць, выкруціцца з падмогаю логікі, але толькі мямліў, нясмела і няўмела прамаўляў.
— Чьто далжон здэлаць вадыцель, кагда навстрэчю яму едэт машына з сынім пробліскавым маячком? — ці то каб выручыць, ці хутчэй каб яшчэ больш прынізіць, строгім голасам спытаў Хатаныч.
Чуйкевіч бездапаможна глянуў на клас: «Няўжо яны ўсё гэта ведаюць?»
— Звярнуць...
— Сэдай, двойка! — ледзьве не крыкнуў Хатаныч.— Прэняць права і астанавіцца!
Чуйкевіч сеў, як абліты варам.
— Які ён грубіян,— раптам павярнулася да яго дзяўчына і ўсміхнулася карымі выразлівымі вачыма. Чуйкевіч не паспеў нават зрэагаваць на ейную падтрымку. Толькі вочы, ейныя прыязныя вочы стаялі перад ім як вакенцы ў таемны свет.
Хатаныч ці то пачуў, што яна сказала, ці выпадкова напрактыкаваным вокам вылавіў тую, што няздатная на запабяганне, выгукнуў:
— Косава! К доска.
Дзяўчына блытана штосьці тлумачыла яму пра карбюратар, тыцкала ўказкаю ў плакат-схему.
— Косава, што вы трызніце? — зноў сарваўся на крык, як і з Чуйкевічам, Хатаныч.
— А хто вам даў права крычаць? — з годнасцю, без жаночай вісклівасці адпарыравала Косава.— Вы на кухні ў сябе крычыце.
— Садытэсь, двойка! — ужо трохі памякчэлым голасам, але з ранейшай пыхаю асадзіў яе Хатаныч. Гэтым ён, мусіць, браў пад абцас курсантаў, астуджваў галовы асабліва амбіцыйных ды блатных і паказваў, што ваджэнне — штукенцыя сур’ёзная і смешачкамі тут не адбаярышся.
— Чарговая ахвяра,— прашаптаў Чуйкевіч.— He перажывайце.
Косава сядзела моўчкі. Адно нацягвала на шыю каўнер бэжавага світэра грубой вязкі, туліла галаву ў вузкія плечы, і валасы тады закрывалі яе ўсю, лажыліся Чуйкевічу на стол, дыхалі, як жывыя. Ен глядзеў на бліскучыя пруткія валасінкі, аж карцела да іх дакрануцца.
Міжволі, выходзячы з СТК, яны апынуліся разам на вуліцы. Перакінуліся нязначнымі словамі, як зазвычай у такіх выпадках ды ў сапсаваным настроі, і разышліся ў розныя бакі. Бадай, да самага прыпынку Чуйкевіч нёс у галаве думкі пра дзяўчыну, адале забыўся на яе. Засмучала тое, што генерал міліцыі не дапаможа яму лёгка атрымаць правы, як дапамог уладкавацца на вучобу.
Можа, заняткаў праз двое Чуйкевіч правёў Косаву (яе звалі Вераніка) да прыпынку. У раздзявальні яна — каб чуў ён? — усклікнула: «Ой, на вуліцы дождж, а я парасона не ўзяла!» Чуйкевічу не зусім былі чужыя джэнтльменскія замашкі, і ён, маючы парасон, прапанаваў свае паслугі.
Яны выйшлі з СТК. Дождж кляваў бліскучыя морды лужын.
Парасон дваіх не засланяў ад дажджу, і Чуйкевіч трымаў яго над Веранікаю. Яна міжволі хінулася да яго. Браць пад ручку не асмельвалася. Ды Чуйкевіча ўсё роўна хвалявала ейная даверлівасць. ён мужна выстаўляў пад кроплі дажджу правае плячо.
— Вы намокнеце,— паспачувала яна.
— Затое хоць вы будзеце сухая, а так — абое,— сказаў Чуйкевіч вясёлым голасам. Гэтая ягоная самаахвярнасць не магла не палесціць ёй. Трэба быць ці зусім дурной, ці безнадзейна закамплексаванай жанчынаю, каб у такіх варунках захоўваць якіясьці правілы паводзін з чужым мужчынам.
Яны збольшага пазнаёміліся. Вераніка была заму жам, мела дачку, якая гадуецца ў маці ў Валгаградзе. Сама музыкантша, муж — вайсковец, служыць у Глыбокім, раз у два тыдні наязджае. У іх у Мінску двухпакаёвая кватэра, і Вераніка нікуды не хоча ехаць. Горад ёй падабаецца, «нават лепей, чым Валгаград». Пра сябе Чуйкевіч сказаў скупа. Маўляў, таксама сямейны і таксама «творчы чалавек». Пры
знаёмствах ён заўсёды саромеўся прызнавацца, што ён пісьменнік. А сярод тых, хто ўжо ведаў яго, унутрана ганарыўся сваім дарам. Шкада, канечне, што дадатак «беларускі» багата кім успрымаўся іранічна, як паблажка, указанне на непаўнавартасць.
Тады ж Чуйкевіч крутнуў сабе на вус: добра, што ў Веранікі ёсць кватэра, лічы, жыве адна. He сказаць, што ім кіравалі вялікія донжуанскія намеры. Адносіны з жанчынамі ў яго складваліся няпроста, марудна і, зазвычай, далёка не заходзілі. Заміналі дзве акалічнасці, нават тры. ён не мог легкадумна ставіцца нават да дробязі. Па-другое, не ўмеў быць відочна непрыстойным, а прыстойненькаму, чысценькаму ды сумленнаму з жанчынамі няма чаго рабіць. I, патрэцяе, ведаючы, што жаніцца з жанчынаю не зможа, не хацеў яе крыўдзіць; у такім выпадку разводзься, забірай тую частку пачуццяў, што прызначана жонцы, і цалкам аддавайся каханцы. Але каханне ў сям’і не патрэбна. Гэта — зло для яе. Калі муж і жонка кахаюць адно аднаго, яны хутка развядуцца. У закаханых вельмі тонкія, надта хваравітыя ўзаемнасці і патрабаванні. Вынесці іх у працяглым часе немажліва.
Ён нават не сумняваўся, што і з Веранікаю раман хутка скончыцца.
Якога стагоддзя сон? Прыснілася, што кожны мужчына можа мець апроч жонкі хатнюю гаспадыню і, не тоячыся, быць у сужыцці з ёю.
РАЗДЗЕЛ 18
3 ДЗЁННІКА:
У «Правде» справаздача аб сустрэчы М. С. Гарбачова з кіраўнікамі творчых саюзаў, часопісаў, газет. Перад XIX партканферэнцыяй. Пераломны гэта будзе момант — партыйная канферэнцыя. Грамадства зайшло ў тупік. Чаму?
Шмат чутак пра Афганістан — 15 мая пачнецца вывад нашых войск. Восем гадоў рабілі тайну, а грымела сапраўдная вайна. 3 крывёю, гвалтам, разбурэннямі, жорсткасцю, здрадаю.
Вярнулася ў прыроду зіма. Халодны вецер нагнаў на неба валавяна-ліловых хмар. 3 іх пасыпаўся снег, калючы, жорсткі. Пабяліў, быццам соллю, ужо адрос-
лую траўку. Лапкі ў галубоў, што абселі люк водаканалізацыйнага калодзежа,з ружовых перафарбаваліся ў бурачковыя.
РАЗДЗЕЛ 19
Вераніка вярнулася дахаты з неверагодным адчуваннем прысутнасці каля сябе чалавека. Быццам стаіць побач хтосьці і трымае яе пад ручку. Яна чуе ягонае дыханне, голас... Толькі што яна развіталася з курсантам, сябрам па няшчасці. Яго звалі Кастусь Чуйкевіч. Штосьці ў ім было такое, чаго яна ніколі раней не заўважала ў мужчынах. Ен валодаў як бы магіяй і прыцягальнасці, і адштурхоўвання адначасна. У кожным разе прымушаў пра сябе думаць.
Вераніка пакінула ў парозе мокрыя туфлі, глянула на сябе ў люстра на сцяне ў вітальні. Якаясьці яна незразумелая самой сабе.
3 усёй бытавой мітусні яна любіла толькі адно — вязанне. I на адзіноце яно заўсёды яе выручала. Садзілася вязаць — і думкі ўсе, нават непрыемныя, ураз адляталі. Сёння яе чамусьці да клубка нітак не цягнула, хоць меркавала давязаць Дзіянцы цёплыя штонікі. I вінаваты быў менавіта ён, Кастусь Чуйкевіч.
У яе быў прыстойны муж, але іх мала што звязвала. Плоць, фізіялогія, розум — усё гэта ў яго на месцы, але ў іх не было шчырых духовых дачыненняў. Ягоная душа была закрыта непрагляднымі шлюзамі. Што за імі творыцца і бурліць, яна не ведала. Сама ж была перад ім наросхрыст, уся навідавоку. 3 такім перакосам ім абаім было цяжка жыць, а яшчэ цяжэй усведамляць, што шалі іхных душ ніколі не ўраўнаважацца.
РАЗДЗЕЛ 20
Прачнуўшыся, Чуйкевіч успомніў, што сёння субота і што яму трэба на заняткі. Узяў з крэслакруцёлкі, якое стаяла побач з канапаю, чорны квадрацік кварцавага гадзінніка. Скрозь сіціва штор ледзьве цадзілася святло. Доўга круціў гадзіннік, углядаючыся ў стрэлкі, покуль дапяў, што завадная
галоўка павінна быць справа. Святла не ўключаў: не хацеў дарэшты прачынацца. Можа, яшчэ рана, і ён трохі перакархне. Хоць не, заўважыў, што апошнія два гады пачаў прачынацца па-старэчы рана. I як ні сіліўся зноўку заснуць, мазгі ці якіясьці цэнтры там былі ўключаны. Але сон усё-такі прымроіўся. Куча яблыкаў — двух густых колераў. Чорныя і чырвоныя. Ен выбірае менавіта чорныя і смачна ўгрызаецца ў іх. Яны сакаўныя, моцныя, крамяныя. Дзеці просяць у яго іх, чорныя яблыкі, а ён не дае, кажа: бярыце чырвоныя.
Сны яму сніліся часта,і не заўсёды было жаданне іх аналізаваць.
На грудзі быццам хтосьці ўзваліў цяжкі жорсткі валун.
Павярнуўся з ложка, узяў слоік з крамнёўкаю, які ўчора — дзіва! — прадбачліва паставіў. Зрабіў некалькі прагных глыткоў. Адваліўся на падушку, адчуўшы, як з вуснаў на шыю прыемным круглым халадком скацілася кропелька вады. Гэтая жывінка крышку падвесяліла: яму выразна запахла крыніцаю ў лесе...
Перабраў у памяці ўчорашняе: ці не дадалося якіхсьці новых гісторый? Хопіць, можа, покуль не прыбілася якаясь немач. А дыпламат? Ці прынёс дыпламат? Сутаргава падхапіўся і падыбаў у вітальню, дзе заўсёды на крэсле пакідаў яго. Дыпламат быў на месцы. Адчыніў — усё як мае быць: бутэлька каньяку. Вось такое з ім час ад часу бывае: калі на добрым падпітку дабіраецца, усё здаецца нармальным. Пасля сну такія-сякія дэталі выпадалі. Альбо цьмяна помніліся. Альбо зблытваліся з ранейшымі.
Узяў бутэльку — прыемная рудавата-жоўтая наклейка і такога ж колеру вадкасць. Чым не цудадзейныя лекі? Чатыры зорачкі на паперцы, падобнай на маладзічок, і пад вінаграднаю гронкаю на наклейцы. Прачытаў: «Госагропром ДаАССР. Крепость 41 %. Сахар 1,5 %• Вместнмость 0,5 л. Нзютовлен нз коньячных спнртов 4-летней выдержкн. Цена co стонмостью посуды...» Ат, не разабраць. Ці то наўмысна, ці выпадкова лічба рублёў была здзёрта, добра чыталася толькі «80 коп».