Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
Малайчына Цішкоў — выручыў!
Калі б не заняткі і калі б не ягоная дамова суст-
рэцца з Веранікаю, ён, мажліва, адкаркаваў бы зараз бутэльку і палячыўся б. Адале расцягнуў бы, як кажуць, асалоду.
Ен паставіў бутэльку ў халадзільнік. Да звыклай ранішняй похадзі была апатыя. I ён толькі пачысціў зубы ды спаласнуў халоднай вадою твар, ракавіны вушэй, адчуўшы, як у вантробы пабеглі ручайкі бадзёрасці.
Пайшоў на кухню.
РАЗДЗЕЛ 21
Сярэдняя працягласць жыцця ў краіне вельмі нізкая. Для мужчын — шэсцьдзесят пяць гадоў. Жах! Чалавек, дацягнуўшы да пенсіі, складвае рукі. He адпачыўшы, ідзе на той свет. Чалавек асуджаны, па сутнасці, на гібенне. Нічога не бачыць, не з’есць уволю і таго, што хоча. Дык гэта ж — шэсцьдзесят пяць — сярэдні паказчык. Значыцца, палова і да пенсіі не дажывае. А ўсё, без сумнення, у сацыяльных прычынах. I адна з іх — слабая медыцына.
Рэпрадуктар «Сож» стаяў на падваконніку між двух вазонаў. Чуйкевіч слухаў яго, п’ючы каву. Выступаў галоўны ўрач бальніцы. Прыемны, мяккі голас з алімпійскім спакоем вяшчаў пра тое, што ім, эскулапам, не пад сілу выявіць, чаму баліць галава ў жанчыны, якая страчвае прытомнасць і падае каля заводскага станка. Нават у міліцыю забралі на вуліцы як п’яную. А яна хісталася ад слабасці. Покуль вяліся толькі размовы: наша медыцына лепшая ў свеце, самая гуманная і перадавая. Якая ж яна лепшая, дзівіўся з несумленнасці афіцыёзу Чуйкевіч, калі ён, здаецца, не з апошніх людзей у грамадстве, не адчу-вае і не адчуваў, што медыкі стаяць на варце ягонага здароўя. Нават калі звяртаўся па дапамогу пад час хваробы, дактары нічога пэўнага не маглі сказаць, параіць. Гаварылі не болып, чым ён ведаў сам. Адзінае, што сам не мог,— выпісаць лекаў: не было пустых бланкаў з пячаткаю і не ведаў лацінскай мовы, аб чым заставалася толькі шкадаваць.
У суботу заняткі пачыналіся з адзінаццаці гадзін. Ужо ў тралейбусе Чуйкевіч схамянуўся: a раптам Вераніка сёння не прыйдзе? Мала які клопат знойдзецца ў жанчыны на выхадны дзень. Ды проста захоча схадзіць у кіно. Зрэшты, у кіно ці ў тэатр і ён мог бы звадзіць яе. Але толькі не сёння і не цяпер. Будзе зырыць на экран, а нічога не бачыць і не чуць — думаць пра сваё. Праз д’ябла якогасьці ён уступіўся на чорную паласу, якая цягнецца і цягнецца з-пад ног. I сны пайшлі, адзін за адным сімвалічныя. Паспявай прыгадваць.
Тыдні два назад прыснілася чорная ліса (але не чарнабурка!). Ідуць яны са стрыечнай сястрою па шашы — і раптам перабягае чорная ліса. Падскоквае і ўпіваецца сястры ці то ў брошку, ці то ў завушніцу. Ен так садануў лісе кулаком у лабаціну, што яна адляцела, як футбольны мяч. Чорная ліса... А пры чым тут стрыечная сястра? Праўда, яна жыве ў тым райцэнтрыку, дзе ён колісь працаваў у рэдакцыі газеты... Ах, ейны ж бацька, Міхалка-Проччым!..
Лепш нічога не ўспамінаць.
На шчасце, Вераніка на занятках была. Хвалюючыся, разбіты пасля ўчорашніх гасцей, запознена пашкадаваў, што забыўся раніцаю падэзадорыцца. Спытаў у яе, ці вольная яна сёння. Невядома, што прымусіла яе, гледзячы яму ў вочы, адказаць «так». Можа, собскае патаемнае жаданне зблізіцца, можа, сапраўды мела лішак часу. А хутчэй — проста ад спачування яму. Яна сказала, што надвечар пазвоніць.
Чуйкевіч чакаў вечара пакутліва і нацята, як струна. Раптам зноў будуць тыя таямнічыя званкі? Браўся чытаць «Заіцнту Лужнна» — не чыталася. У галаве пляліся свае сюжэты.
Падышоў да вакна і ўнурыўся ў яго. Так ён адключаўся ад вярэдлівых думак. Няхай удзень, няхай увечары.
Дзіўна мянялася надвор’е. To порстка вырываліся з-за хмар густыя промні. To валіў снег, ажно цямнела ў пакоі. А потым ярка біла ў вочы святло: і ад сонца, і ад бялюткага покрыва на зямлі. Планіравалі, не хочучы садзіцца на снег, галубы. Нізка ляталі круга-
мі па двары, мінаючы голыя дрэвы, мачты ліхтароў, жалезныя буданы гаражоў. Дзесьці за аўтастанцыяй «Кульман» чадзіла чорным дымам высокая, пад неба, труба, быццам горад курыў люльку.
Вераніка прапанавала сустрэцца на прыпынку каля магазіна «Несцерка». Ен уссунуў туфлі на высокім абцасе. Хацеў выглядаць зграбным, увогуле спадабацца. Як толькі адчуеш, што камусь патрэбны, хтосьці жадае цябе, адразу становіцца лягчэй на душы. He важна, а яшчэ і лепш, калі гэта чужы.
Вераніка, як у запаволеным кадры кіно, выплыла з тралейбуса ў новай джынсавай куртцы на белым штучным футры, чырвоных боціках. Пад пахаю трымала чорны бліскучы рыдыкюльчык. He пашкадавала касметыкі. I вочы, і вейкі, і шчокі, і вусны — усё было яркае, але апрацаванае з тонкім густам. I Чуйкевіч ці не ўпершыню пасля знаёмства прыгадаў, што Вераніка музыкантша. Яна спынілася, чакаючы ад яго прапаноў.
Чуйкевіч і сам доўга думаў, як запрасіць Вераніку дахаты, каб не пакрыўдзіць. Спадзяваўся на ейны розум, на тую любоў да свабоды і незалежнасці, якая вызначае чалавека творчага. Факт ацэньваць можна па-рознаму, а ўспрымаецца ён адзіна правільна толькі ў пэўных варунках. Вераніка багата ўжо сказала тым, што згадзілася на сустрэчу з ім. Яна ведае, што робіць, і адказвае за свае ўчынкі. Ен — таксама. Ен сёння проста эгаіст. У яго на першым плане ён сам, ягонае адчуванне, пошук абароны, а не безразважны самаахвярны парыў дзеля жанчыны. Калі яна гэта разумее, то няхай даруе. Але ён упэўнены, што не разумее, іначай самалюбства не дазволіла б ёй пайсці на ўніжэнне. Яна, канечне ж, думае, што ёю захапляюцца, і таксама па-свойму мела рацыю. Сучасная жанчына апрасцілася, знікла чароўнасць і таямнічасць. Яна раскрылася, як борцікі касметычкі, і аказалася — там мала каштоўнасцей: танная памада, заліты віном пачак цыгарэт і сцёртыя медзякі — узбуджальнікі мата. Вераніка, ён адразу адчуў, была не такая. I ён пацягнуўся да яе, лічы, несвядома.
Чуйкевіч вёў Вераніку напрасткі, двароваю сцежкаю, абсаджанай маладымі ружовакорымі ліпкамі, пупышкі якіх ужо зацяжаралі лістотаю.
— Вунь мой дом,— як толькі абагнулі вугал вялізнай жоўтай будыніны, у прастамоўі — «кітайскую сцяну», Чуйкевіч выпрастаў руку. Вераніка як бы стрыножылася, акурат ёй расхацелася далей ісці.— Mae будуць толькі паслязаўтра,— сказаў ён: падумаў, быццам Вераніку збянтэжыла, што яна не ведала канкрэтнага дня, калі прыедзе жонка. Яна аказалася натураю больш тонкай, чым ён меркаваў.
— Ты, калі ласка, ідзі далей адзін і скажы мне паверх і нумар кватэры,— сказала яна, не гледзячы яму ў вочы.
— Трэці, пяцьдзесят другі.— Ён ледзьве выкаўтнуў ад задаволенасці словы. Пайшоў, турбуючыся пра сваю паходку. Такую жанчыну, як Вераніка, можа адштурхнуць усё, любая дробязь.
Зайшоўшы ў кватэру, глянуў з вакна кухні ўніз: Вераніка ўпэўнена крочыла на цэментовым ходніку ў напрамку пад’езда. Ен разумеў, што яна яго засцерагае ад суседскіх плётак. I гэта радавала. Але адначасна і засмучала: схільнасць да такой канспірацыі проста так не з’яўляецца. I раўнівінка першы раз смыкнулася ў яго па грудзях.
Чуйкевіч дапамог Вераніцы распрануцца. Правёў яе ў залу і ўключыў тэлевізар. Даў часопісы «Советская женіцнна» — выйграў падпіску ў віктарыне на міжнароднай маскоўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, куды ездзіў летась у верасні. Сам паспяшаўся на кухню. Узяў з халадзільніка кавалак сыру, парэзаў на тонкія лустачкі, разлажыў на шырокую талерку. Туды ж паскрыляў лімон, сыпнуў на кожную дольку шчопаць цукру.
Мітусіўся, ажно самому было прыкра. I не столькі праз тое, што хацеў дагадзіць Вераніцы, колькі з-за брыдкаватай душэўнай неўраўнаважанасці і слабасці. Задаволены быў закуссю. А больш тым, што хутка яе зварганіў. Занёс талерку ў залу, паставіў на мініяцюрны круглы падносік-трыногу, які жонка прывезла з Полыпчы. Выняў з буфета секцыі два хрустальныя кілішкі.
Вераніка малацікава гартала часопіс. Кароценькая скураная спадніца высока адкрывала ёй ногі ў чорных рэдкай вязі калготках з ланцужком шашачак на баку, якія толькі што ўвайшлі ў моду. I Чуйкевічу вельмі падабаліся на жанчынах. Здавалася, аддаў бы паўжыцця за зграбныя жаночыя ногі ў чорных калготках і туфлях на высокай шпільцы.
Яна зусім не камплексавала, сядзела смела, вольна. Яна не лучылася да тых жанчын, якія забіваюцца, бы мыш, у куточак і думаюць, што хтосьці хоча іх згвалціць. Сапраўдных жанчын не гвалтуюць, яны аддаюцца самі.
Пачуццёвы парыў Чуйкевіча раптам перапыніў дыктар у тэлевізары. Інфармацыя была цікавая. Аказваецца, група тэрарыстаў, якая захапіла самалёт «Іркуцк — Ленінград»,— гэта сям’я. Ды якая сям’я! Адзінаццаць чалавек. Маці — гераіня, сыны — музыкі, дачка цяжарная... I вось сын страляе маці ў галаву. Свет нішчыць сам сябе ненармальнасцю. Госпадзі, скуль бяруцца гэтыя жахі? Вакол адны жахі.
Гэтая вестка і Вераніку прыметна зажурыла. Мусіць, балюча па ёй сцебанула тое, што ансамбль <Серапіёнавы браты» яна крыху ведала. 3 ягонымі ўдзельнікамі, братамі Авечкінымі, пазнаёмілася на якімсьці песенным фестывалі ў Сочы. Яна колькі часу сядзела маўклівая і прыціхла-мройная. Чуйкевіч падумаў, што развеяцца ёй найлепш дапаможа чарка. Ен і сам даведзены смагаю ледзьве не да бясцямнасці. He пытаючы ў Веранікі дазволу, выключыў тэлевізар. А заадно і святло. Пасля таго як запаліў тоўстую і жоўтую, бы кукуруза, стэарынавую свечку.
Чуйкевіч сеў на канапу побач з Веранікаю. Між імі быў толькі невялікі, на пядзю, прамежак. Наліў у кілішкі каньяку. У хрусталі ад свечкі ён бурштынава загарэўся цьмянавата-глыбокім агнём, які ўсярэдзіне акругляўся, бы жаўток.
— Калі ласка, Вераніка, за ўсё добрае,— ён падняў кілішак, аддаў яго Вераніцы. Узяў свой — калыхнуўся, вызубіўся хвалямі жаўток агню.— Удзячны табе, што згадзілася прыйсці да мяне.— Ведаў: трэба ацэньваць любы, нават маленечкі самаахвярны жаночы крок.
Вераніка заківала галавою, усміхнулася. Плаўна адвяла рукою валасы за спіну — з таго боку, дзе
сядзеў ён. Паднесла да вуснаў край кілішка, зрабіла два маленькія глыткі.
— М-мы... Які цудоўны каньяк! — Яна з ўдзячнасцю паглядзела яму ў вочы, як бы з прадчуваннем вялікай асалоды і ад каньяку, і ад сустрэчы.
Ен выпіў свой да дна. He адчуў аніякага смаку. Хіба што ледзьве ўлоўны прысмак шакаладу. Пасля ўчорашняга такой дозы, каб рассмакаваць, яму было безнадзейна мала. Але што зробіш. He будзеш жа пры жанчыне куляць стограмовікі. Ен не стаў стамляць Вераніку банальшчынай: маўляў, дзеля цябе, такой жанчыны, стараўся. А між іншага, жанчынам, каб мець поспех, якраз больш трэба казаць банальнае, чым свежае, арыгінальнае, мала ім зразумелае.