Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
Напятыя цягліцы рук і ног памалу мякчэлі. Ён спакайнеў сам. Але ўсё роўна душу халадзіла непрыкаянасць. Падумаў, што дапамагла б чарка. Але яе не было. Пачаў пракручваць у галаве, дзе яе дастаць. Толькі не на вуліцы, не ў чарзе.
Зноў трывожна зазваніў тэлефон.
«Чорт! He буду падымаць трубкі». ён стаяў спружана-сцяты каля тэлефона. Глядзеў на яго, покуль пасля чатырох гудкоў ён змоўк. Тады пачаў сябе дакараць: дарэмна не ўзяў трубкі. Можа, хто са знаёмых, можа, якаясьці важная справа. Але страх перамагаў: а калі вось цяпер, насупроць ночы, яму прад’явяць ультыматум — што тады? Міліцыя такая ж абаронца, як і Пракуратура, дзе з яго здзекуюцца. Пляваць ім на твае правы!
Ён сноўдаў па кватэры, як зацкаваны звер па клетцы, бы тыгр, якога бачыў колісь у звярынцы на старой Камароўцы. Тыгр тыцкаўся мордаю між тоўстых жалезных прутоў, шчэрыў жоўта-рудаватыя сколатыя зубы і не знаходзіў выхаду. Трывожнаю таямніцаю насоўвалася на Чуйкевіча ноч.
Запелянаную страхам свядомасць раптам узарваў тэлефонны званок. Колькі часу мінула пасля апошняга, ён не занатаваў у памяці. Хвіля, пяць, паўгадзіны, гадзіна? Гэта яму ўяўлялася важным. Самым небяспечным прамежкам часу ён чамусьці лічыў паўгадзіны. Калі яго «пасуць», то абавязкова будуць рабіць не бязладна, а прадумана, з жорсткай паслядоўнасцю, паклаўшы перад сабою гадзіннік. He браць трубкі? Але і слухаць увесь вечар гэтыя званкі — вар’яцтва. Лепей адключыць тэлефон увогуле.
Чуйкевіч вырваў са сцяны чорны квадрацік штэпселя і асцярожна паклаў на трумо. Цяпер няхай звоняць: няма нікога, ніхто ў гэтай кватэры не жыве. I яму не будуць назаляць званкі. Ён зможа супакоіцца, возьмецца чытаць ці нават пісаць. Хоць увечары, ужо стомлены, ён пісаў толькі дзённік. Каб пісаць творы, патрэбна вялікая псіхічная сіла. Але цяпер усё
ў ягоным жыцці збаламуцілася, дык звыклы распарадак — таксама.
Голас: «Літаратура — гэта барацьба аднаго з усім светам».
Чуйкевіч узяў у аптэчцы серабрыстую пляйстрачку з таблеткамі экстракту валяр’яны. Вышчалукнуў два жоўтыя слізкія гузічкі і праглынуў. Адчуваў ныццё з левага боку грудзей, і кончыкі пальцаў былі халодныя, як ледзяныя. Гэтымі лядзяшыкамі ён разгарнуў на патрэбнай старонцы часопіс «Новый мнр» з аповесцю Набокава «Зашдта Лужнна», якую з тыдзень таму пачаў чытаць.
«Только в апреле, на пасхальных каннкулах, наступнл для Лужнна тот нензбежный день, когда весь мнр вдруг потух, как будто повернулн выключатель, н только одно, посредн мрака, было ярко освеіцено, новорожденное чудо, блестяіцнй островок, на котором обречена была сосредоточнться вся его жнзнь...»
Стыль пісьма Набокава Чуйкевічу падабаўся. Пісьменнік — увогуле гэта не стыль, а ступень і глыбіня спачування чалавеку. А стыль — толькі сродак матэрыялізаваць гэтае спачуванне. Канечне, Набокаў — не гулявое чытанне, прымушае працаваць галаву і сэрца. Вось і зараз, прачытаўшы сказ, Чуйкевіч сваёй не вельмі чэпкай, прытупленай свядомасцю ўлавіў штосьці блізкае ўласнаму настрою. I для яго патух свет. Ен сапраўды ў змроку. Але дзе яму ўзяць «блестяіцнй островок», на якім можна было б з прыемнасцю засяродзіцца?
Без тэлефона ён быў адсечаны ад жыццёвай прасторы, у якой, можа, існуе ці зараджаецца ў гэты момант тое, што акрапіла б радасцю ягоную душу, развінула яе, як дождж развінае жоўтыя пялёсткі змарнелага ад засухі дзівасілу. Як, аказваецца, цяжка адчуваць сябе нікому не патрэбным, загнаным у кут, ды яшчэ па дурноце, ад перасцярогі свядома на гэта ісці. Жыццё яшчэ ніколі так не падкошвала яго. Ніколі! Чаму свабода ў грамадстве, якая так нечака на ўсіх ап’яніла, не аблегчыла яму існавання?
Чытанне выкрасала іскру думання, раздзімала яе. Тэкст ужо не ўспрымаўся. Ён, заклаўшы між старонак расчоску, кінуў на канапу часопіс. Хвацка падышоў да тэлефона і падключыў яго. Няхай будзе што будзе! I здалося, зноў запульсавалі жыватворныя
артэрыі, хвалі інфармацыі паплылі да яго. Могуць пазваніць сябры, брат, бацькі, жонка, ейныя сяброўкі. Чуйкевіч заўсёды дзівіўся: не паспее жонка ад’ехаць, як сяброўкі пачыналі раз-пораз званіць. Голасам, поўным чакання і гуллівасці, прасілі да тэлефона Людмілу, хоць ведалі, што яе няма. I ён бачыў адзіную мэту іхных званкоў: праверыць яго на сімпатыю да іх. Бальшыня сябровак былі разведзеныя ці кепска жылі з мужыкамі, і дзве-тры з іх Чуйкевічу падабаліся, але ён ні адной не даў нават намёку. I не таму, што вельмі кахаў жонку. Для сям’і важна не ўмець кахаць, а не навучыцца, мовячы па-руску, разлюбляць.
Толькі аднаго званка ён чакаў цяпер як Бога. Але... Але яна не пазвоніць, хоць і ведае ягоны тэлефон. He пазвоніць, як ні пасылай ёй сігналы па энергаінфармацыйным полі. Гонар не дазволіць. Дый мала яны ведаюць адно аднаго, не дайшлі ва ўзаемнасцях да той мяжы, калі самалюбства саступае жаданням і пачуццям. А яна так патрэбна была б цяпер. Менавіта цяпер. Сваёй прысутнасцю ўраз разарвала б халодны ланцуг гнёткага, змрочнага думання і хваравітай засяроджанасці на балючых момантах.
Чуйкевіч выйшаў на балкон. На яго патыхнуў халадок з пахам зляжалай травы і свежай зямлі. Днямі цёткі з домакіраўніцтва ўскапалі каля дома клумбы — чарнелі ўнізе, як вялізныя вогнішчы. У цьмяным нізкім небе ледзьве зырчэлі зоркі. Чуйкевічу было шкада іх. Здавалася, што ім у гэтай каламуці таксама цесна і няўтульна, бязрадасна. Гледзячы на іх і спачуваючы ім, Чуйкевіч прасіў, каб яму пазваніла яна, дзяўчына з прыўкрасным імем — Вераніка. Пазваніла сёння. Ен не сумняваўся, што ў гэтае імгненне Вераніка думае пра яго. Менавіта ягоныя просьбы прымушаюць яе думаць. А вось пазваніць яны не прымусяць. Ен быў у гэтым перакананы. Такое вялікае шчасце не можа на яго зйаліцца. Да людзей абяздоленых, пакрыўджаных, якіх, здавалася б, трэба шкадаваць, чамусьці ўзмацняецца жорсткасць.
А заўтра ён убачыць яе ў спартыўна-тэхнічным клубе, куды яны разам ходзяць вучыцца на вадзіцеляў. Абавязкова павінен убачыць.
Чуйкевіч паварушыўся. Сцюдзёна дакранулася да спіны кашуля. Зачапіўся за парог балкона, ледзьве не
зламаў палец,— у кватэры заверашчаў тэлефон. Няўжо Бог пачуў ягоную малітву? Кульгаючы да тэлефона, можа, разоў пяць уголас паўтарыў: «Не і не».
Званіў Цішкоў, сябра. Чуйкевіч ледзьве пазнаў ягоны голас, хоць ён нічым не змяніўся. Проста слых Чуйкевіча быў настроены на чужы, прапіта-пракураны, цынічны. Значыцца, Бог напалову здзейсніў ягоныя жаданні. Сяброўка, апроч размоў, яшчэ на тоесёе здатная. Але ў Цішкова была перавага над звычайным сябрам. Ен заўсёды меў у запасе бутэльку. Ягоная жонка працавала адміністратарам рэстарана гасцініцы «Беларусь» і мела неабмежаваныя магчымасці. Праўда, гэта не ратавала сям’ю ад сварак.
— Чым займаешся? — глухавата-вясёлым голасам спытаў Цішкоў.
— Страдаю,— незвычайна ўзрадаваны, сказаў Чуйкевіч менавіта гэтае слова. У яго было мала сяброў. I ён не імкнуўся іх заводзіць. Чым болып сумленны чалавек, тым менш у яго сяброў, тым цяжэй іх улашчваць, трымаць каля сябе.
— А што такое, Костусь? — устрывожыўся Цішкоў. Ен вымаўляў ягонае імя з націскам на першым складзе.— Усё жахлівае ў свеце ад жанчын.
— Поўны завал. Аблажылі, як ваўка сцяжкамі. 3 усіх бакоў,— шчыра паскардзіўся Чуйкевіч. Хоць у свае беды амаль ніколі нікога не пасвячаў. Марная справа шукаць спачуванне ў таго, хто сам варты яго.
— Прыязджай да мяне. Зробім па сто грамаў, насмажым свежага карпа.
Чуйкевіч доўга не думаў. I так зразумела: гэта выратаванне. Ен хуценька сабраўся, апрануў плашч, узяў дыпламат і выкуліўся з кватэры. Да вуліцы, цемры ён прывык стоячы на балконе. Цяпер толькі пільна ўзіраўся ў людзей, што пнуліся насустрач. Калі здалёку заўважаў мужчынскую кампанію, абыходзіў яе. Яму здавалася, што да яго прычэпяцца. На лобе ў яго напісана, ці што, што яго можна абрабаваць, збіць, пакрыўдзіць. У той жа чарзе па гарэлку багата стаяла людзей, а выбралі чамусьці менавіта яго. I на гэта ўсё паказвала, калі ён, пасля ўжо здарэння, пракручваў у памяці дэталі. Дзіўна, што ён чэпка фіксаваў іх, але не аналізаваў, не ведаў, што і які намысел за імі стаіць. Яшчэ на падыходзе да
магазіна ён узяў увагу, што непадалёку, каля вугла ваеннага універмага, таптаўся хлопец у акулярах і пільна зырыўся ў бок чаргі (гэта быў іхны псіхолагнаводчык). Секануў і па Чуйкевічу позіркам. Тады быццам зрабіў знак вялікім пальцам, і акурат перад Чуйкевічам праслізнула ў чаргу — невядома, скуль і ўзялася,— чарнявая зграбная фіфа з касметычнай торбачкаю пад пахай. У яе быў маленькі кругленькі роцік — як пятка маліны, толькі што знятай са стрыжанька. Адразу ж за ім прыстроіўся цыбаты хлопец, у штроксах і скураным курціку. I фіфа, і хлопец увесь час дзіўна сябе паводзілі: стаялі наструнена, з засяроджанымі вачыма, якія быццам глядзелі прама, a заўважалі, здавалася, што робіцца з таго боку, дзе тырчаў Чуйкевіч. Праз нейкі час Чуйкевіч убачыў, як міма чаргі прасунуўся на добрым падпітку шарамыга, які пасля навалу хеўры і апынуўся перад ім. Якраз у момант гэтага навалу завішчала малінавым роцікам фіфа, гледзячы на яго, Чуйкевіча: «Мужчыны, што вы церпіце, куды яны лезуць?!.» Ніхто з чаргі не пікнуў, ведаючы, што звязвацца з гэтай, як яе назвалі, «групай захвату», вельмі рызыкоўна. А Чуйкевіч сказаў: «Няхай бяруць». Цяпер ён разумее, што на тым прамежку іх афера не ўдалася. Ен абяззброіў іх сваёй рахманасцю. А калі б абурыўся? Яны тут жа заштурхалі б яго, абвінавацілі, што ён першы палез, ударыў, зняважыў, і, заціснуўшы, нахабна вырвалі б партманет ды яшчэ накідалі б кухталёў. Абарончы рэфлекс выратаваў яго. Цяпер, заднім розумам, ён разумее, што дарэмна яшчэ ў чарзе выняў партманет, паказаўшы ім, дзе ляжаць грошы і колькі іх. Ну, а далей, ужо ў калідорчыку перад прылаўкам, іхныя дзеянні самі сабою зразумелыя, нахабныя і дзёрзкія.
РАЗДЗЕЛ 15
Тралейбусы ішлі адзін за адным. Чуйкевічу патрэбны быў трыццаць сёмы. Паводле закону подласці, яго доўга не будзе. Гэта на самай справе так ці толькі нашае ўспрыманне? Чуйкевіч не ведаў. Хвіль дваццаць чакаў тралейбуса. Думаў не пра Цішкова, да якога ехаў, а пра Вераніку. Трэба заўтра ісці на заняткі і абавязкова ўбачыць яе. Яна павінна сагрэць яго. Тым цяплом, якое ёсць толькі ў жанчыны
і ў той, якая падабаецца. Дарэмна Цішкоў гневаецца на прыгожую палову чалавецтва.