• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    Добры настрой выпарыўся, бы кропля на гарачым пяску. У Чуйкевіча была такая паганая натура: ствараўся настрой цяжка і рэдка, псаваўся ад любой дробязі і часта. А тут, падобна, не дробязь. Тут пра-
    мы замах на ягоную рэпутацыю, чалавечую годнасць.
    «Яна кіруецца толькі сваімі эгаістычнымі разлікамі ці за ёю хтосьці стаіць?» — кляпала ў мазгах у Чуйкевіча пытанне.
    Гэтая жанчына прынесла рукапіс месяцы два назад. Чуйкевіча яна ўразіла. Жанчынаю назваць яе можна было з нацяжкаю. Гэта была сама смерць — кашчавая, бледнатварая, зморшчаная, з выстылымі, вадзянымі вачыма. Калі ішла ад дзвярэй да яго, кульгала. 3 шырокіх кароткіх рукавоў сацінавай блузкі тырчалі сухія, вострыя, з’едзеныя нейрадэрмітам локці. Гэтае ўвасабленне смерці сядзела побач з ім на крэсле. Адчуваць такое суседства было вусцішнавата. Па несупыннай манеры размаўляць, без паўзаў, без жадання чуць суразмоўцу Чуйкевіч адразу дакеміў, што перад ім не зусім здаровы чалавек. Гартаючы рукапіс, там-сям між старонак знаходзіў сівыя валасіны.
    Жанчына — ейнае прозвішча было Субач — хваліла свой твор, ні макулінкі не сумнявалася ў ягоных мастацкіх вартасцях. Гэтым, зрэшты, грашылі амаль усе аўтары, асабліва незнаёмыя. Апошнюю кропку ў сваёй самарэкламе жанчына паставіла тым, што сказала, быццам ведае Чуйкевічавага бацьку. Адкуль? Хіба таксама была сасланая ў Сібір? Ці яна яго з кімсьці блытала, а можа, гэта быў свядомы разлік. Чуйкевіч не стаў праясняць. Жанчына і так забрала ў яго шмат часу. А яму трэба жвавей чытаць ды здаваць у чэрвеньскі нумар аповесць знакамітага празаіка-лаўрэата.
    — Тая старая... Субач, падала на нас заяву ў Пракуратуру,— вярнуўшыся ад рэдактара, сказаў Чуйкевіч літсупрацоўніцы Люшчэні. Гэта была невысокая ціхмяная бяздзетная жанчына. Яна зусім не ўмела пярэчыць і пляткарыць. Ужо за гэта ёй варта было ставіць помнік.
    — Во-о-ой...— выдыхнула Люшчэня і з дзіваваннем глядзела на яго. Вывучала, як ён чуўся, ці патрэбна яму падтрымка. Нізка напушчаныя на лоб чорныя валасы надавалі ёй загадкавасці. У тым, што здзеялася, больш віны было ейнай, але расхлёбваць давядзецца яму, загадчыку аддзела. Калі шчыра, то і яе вінаваціць няма за што. Графы для роспісу аўтара, які забірае свой твор, у журнале ўліку рукапісаў
    не было. Адно тады, як разгарэлася звадка з Субач, Чуйкевіч даў каманду такую графу завесці.
    Супакоіўшы дыханне, Чуйкевіч патэлефанаваў у Пракуратуру. Адказаў жаночы голас — халодны, стрыманы, разбэшчаны ўладаю. Чуйкевіч адрэкамендаваўся. Стараўся прамаўляць упэўнена, цвёрда, але не ўдавалася.
    — Так, паступіла тут на вас заява. ёю займаецца Пётр Пятровіч, але ён зараз на судзе. Званіце пасля шасці або заўтра гадзін у восем раніцы.
    Дзень, а можа, яшчэ і ноч — тузанне ў ліпкіх цянётах няпэўнасці. Жыць у няпэўнасці Чуйкевічу заўсёды было пакутліва. Ен вельмі павольна астываў ад несправядлівасці. Нават самы дробны фальш, няшчырасць ці пахабінку ў чалавеку ён адчуваў паталагічна. А паколькі ўсе ў чымсьці фальшывілі, яму было цяжка з усімі ці, наадварот, ён быў цяжкі для ўсіх. Але што зробіш. «Шукай сродак аблегчыць сабе існаванне»,— кісла пасміхнуўся ён.
    У дзесяць гадзін семінар у райкаме партыі. 3 непрыкаянасцю на душы выйшаў з рэдакцыі. Павярнуў на задворкі. Так было бліжэй. Праваруч стаялі старыя, яшчэ даваенныя будынкі. Вакол іх густа рос бэз з парэпанай белай карою. 3 левага боку такія будынкі ўжо зносілі. Вялікі абшар быў абгароджаны плотам. За ім раўлі жоўтыя, як балотныя сыраежкі, бульдозеры. У адным месцы плот так блізка падступаўся да сцяны будынка, што Чуйкевіч ледзьве пралез. Падумалася: стрэнься на такой сцяжынцы са злачынцам. Два дні горад гудзеў ад здарэння. 3 самай надзейнай турмы КДБ, якую звалі «амерыканка», збег небяспечны злачынец-забойца. Газеты друкавалі ягоны партрэт, апісвалі прыметы, звычкі. Самае каведнае было ў тым, што злачынец меў чорны пояс па каратэ, умеў падрабляцца пад калеку, вар’ята. He цырымоніўся са сваёй ахвяраю. Яго доўга не маглі вылавіць. Злачынец працаваў у міліцыі, дэзарыентаваў следства, ведаў усе хады і выхады.
    Чуйкевіч выбраўся з трушчобы і ўзышоў на пагорак. Убачыў: насустрач яму сунецца мужчына. О, вялікая сіла — падазронасць! Па прыметах, злачынец: невысокага росту, чарнявы, твар тузаецца ў нервовым ціку. Размінуўшыся, Чуйкевіч думаў: што рабіць? Прасачыць за ім, каб упэўніцца, імітуе ён ці не,
    альбо адразу званіць у міліцыю? Логіка падказвала: наўрад ці будзе злачынец пасля такога дзёрзкага ўцёку гэтак вольна хадзіць па Мінску. Хутчэй за ўсё проста хворы чалавек.
    Чуйкевіч каля ашчадкасы зрэзаў рог квартала і апынуўся перад райкамам — мажным белым чатырохпавярховікам з таямнічай глыбінёю квадратных вокнаў. Апошнім часам хадзіў туды без ахвоты, адно таму, што быў вышкалены Сістэмаю. Ен знарок, свядома не разбураў у сабе гэтай якасці. Хоць трэба яшчэ разабрацца: ці не адно і тое ж — дысцыпліна і страх. Страх раба, якога школа, універсітэт, праца запраграмавалі на безадказнае выкананне таго, што патрэбна партыі. А вось гэта цвёрда ведае: душу заўсёды трэба трымаць у лейцах, іначай не выжывеш. Але ці трэба душы лейцы? Пытанні, як кнопкі, востра ўплішчваліся ў свядомасць.
    Збіралі сакратароў пярвічак у актавай зале на трэцім паверсе. Каля ўвахода за бліскучым доўгім сталом сядзела інструктар Малкава і запісвала прозвішчы тых, хто прыходзіў. Чуйкевіч размаўляў пабеларуску, і Малкава заўсёды не то са страхам, не то са здзіўленнем ускідвала на яго светлыя, папяровыя вочы.
    Людзей у зале было небагата. Круцілі галовамі, чыталі газеты, знаёмыя перамаўляліся. Відаць было, іх мала цікавіць, што пачнуць чаўпці, на што на стаўляць. Старое рухнула, новага не было. I Чуйкевіч пачаў сумнявацца ў тым, што лілося языкамі з трыбун і прэзідыумаў на без’языкіх прышэльцаў. Яго гэта закоўвала. А душа ж таксама павінна вольна дыхаць — не толькі грудзі. Так хацелася, але так не было НІКОЛІ. У чым прычына?
    Першы сакратар Гракавалава была з супольнасці жанчын, якія Чуйкевічу не падабаліся сваімі мужчынскімі выхілкамі і нават знешнасцю. Рухі, голас, прычоска, адзенне — усё ў іх бязлікае, строгае, без загадкавасці, якую заўсёды нясе індывідуальнасць. Гракавалава вельмі турбавалася за сваю марку здавацца недасягальнай, адзіна правільнай. Гэта асаблівасць усіх партапаратчыкаў. Відаць, цяля нельга вінаваціць, што яно нарадзілася ад каровы. Але часы памяняліся, і адносіны да партыйцаў у людзей сталі інакшыя. З’явіліся новыя плыні, рухі, якія рабілі
    нападкі на кампартыю. He саромеліся ў выбары слоў і ацэнак. I нават мецілі на ейнае месца і роль у грамадстве, што покуль не ўяўлялася нават у смелай фантастыцы. Апаратчыкі з усіх сіл супраціўляліся. He грэбавалі хлуснёй, падтасоўкаю фактаў. Толькі б збэсціць няпрошаных палітычных праціўнікаў. Але, бачыў Чуйкевіч, мажлівасці ўжо не тыя. Іхная моц засталася там, у мінулым, дзе існавала неабмежаваная ўлада, татальнае паслушэнства і падняволенне.
    Галава Гракавалавай вынырнула над трыбунаю. Другі сакратар, малады ружовашчокі хлопец, учорашні камсамольскі пабягушнік, пастукаў па графіне тоўстым чырвоным алоўкам. У зале пацішэла. Чуйкевіч засяродзіўся на сакратару, як бы мімаходзь выняў з дыпламата ручку і нататнік. Тое-сёе, каб не забыцца, запісваў. Гракавалава павяла гаворку пра лютаўскі Пленум ЦК КПСС. На ім абмяркоўвалася ідэалагічнае забеспячэнне ПЕРАБУДОВЫ. Колькі бетону, цяжару ў кожным слове!.. Цяпер маскоўскае водгулле дакацілася да раёнаў. У заклікі Чуйкевіч ужо слаба верыў. Ягоны скепсіс меў пад сабою грунт. Фармалізм, адарванасць ад рэалій жыцця проста фантанавалі з гэтых заклікаў. Гракавалава раіла правесці партсходкі ў пярвічках. Правесці дзеля «птушачкі» сходку можна. А толку з яе? Божа, гэта ён сумняваецца ў карысці партыйнай сходкі!.. Чуйкевіч, што з табою зрабілася?
    ён вяртаўся з райкама ў задуменні. Відавочна пацяплела. Снег зганяла проста на вачах. За дзень ад сонца пасушэлі пагоркі, застракацелі белымі лысінамі. А нанач падмарожвала, кволы лядок хліпаў на вадзе. Да раніцы ён стане падобны на шкло матавай лямпачкі, толькі спадыспаду не гладзенькі, а заінеланатапыраны, як белы ворс.
    РАЗДЗЕЛ 5
    Проста жах, якая была ў краіне заслона праўды! Была. Няўжо і будзе? Здаецца, мала-памалу заслона прыпадымаецца. Чуйкевіч прачытаў у газеце, што амаль чатыры ваенныя гады саркафаг з целам Леніна знаходзіўся ў Цюмені, трымаўся ў найстражэйшым сакрэце.
    РАЗДЗЕЛ 6
    Чуйкевіч патэлефанаваў у Пракуратуру. Той самы халодны жаночы голас сказаў, што Пятра Пятровіча няма. Чуйкевіч ледзьве не вылаяўся. Непатрэбная, лішняя вярэда. «Трэба глыкнуць і на ўсё забыцца»,— з адчаем падумаў ён.
    Дома гарэлкі не было. Ён пад’ехаў да вінна-гарэлачнага магазіна. Каля яго, як зазвычай, стаяў вялізны натоўп. Менавіта натоўп, а не чарга. Хвост чаргі Чуйкевіч ледзьве надыбаў. Маляваная фіфа сказала, што яна апошняя. Стаяць было пакутліва. Чарга пасоўвалася так марудна, што чарапаха для яе была б недасягальнай рэкардсменкаю. У дзверы лезлі і лезлі нахабнікі і п’янтосы — наркатычная ачмурэласць не дазваляла ім цярпець ні хвілі. Перад самым ганкам Чуйкевіч дастаў з задняй кішэні партманет і адлічыў грошы на дзве бутэлькі, права на якія даваў яму талон — вялікае параджэнне магутных розумаў ПЕРАБУДОВЫ. Партманет зноў засунуў у кішэнь.
    ён ужо наблізіўся да ўвахода, калі ў дзверы ламанула хеўра чалавек з дзесяці. Іхныя спітыя морды, агрэсіўна-бяздумныя позіркі прыструнілі чаргу, і ніхто не асмеліўся іх прысароміць. Пад час штурхатні Чуйкевіч і не ўгледзеў, як між ім і фіфаю ўшчаміўся ў чаргу круглагаловы плячысты дэбіл, выпучваў, бы парваны конь, чырвоныя ў бялках вочы, каб бакавым зрокам сачыць за Чуйкевічам. Фіфа абурылася. «Бог з ім, няхай стаіць»,— падумаў Чуйкевіч. Разумеў, што ўшчуваць такога і бескарысна, і небяспечна.
    Як толькі дэбіл наблізіўся да прылаўка, да яго сталі праціскацца то адзін, то другі з хеўры. Сунулі грошы, раілі, колькі бутэлек браць. Гэта і без таго ў цесным праходзе стварала таўханіну, ціскатню. Людзі прашываліся праз яе, губляючы гузікі, ірвучы адзенне. Дэбіл узяў пару пляшак гарэлкі і не спяшаўся адыходзіць. Ці то пералічваў рэшту, ці то чакаў, покуль яшчэ хтосьці з хаўруснікаў перадасць яму грошы.