• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    — Фёдаравіч, зрабі гэтаму пісацелю... ён пісацель, панімаеш...— грозна глянуў на Чуйкевіча,— даведку,— 'аддаў загад мужчыну.
    Чуйкевіч з мужчынам (гэта быў намеснік Мочкіна) паехалі на Баравую. Мужчына доўга хадзіў ад інструктара да інструктара, покуль нарэшце ўгаварыў аднаго, чорнага, таўсматага, са склычанай барадою і набрынялымі крывёю вачыма, утачыць у графік Чуйкевіча. Выпісалі даведку. Было прыкра і балюча назіраць за ўвіханнямі Фёдаравіча. Ен не адчуваў сябе гаспадаром, як Мочкін, запабягаў, прасіў. Яго,
    відаць, паважалі, але не баяліся. Ен не меў улады звальняць, паніжаць у пасадзе, караць, зразаць прэміі. Чуйкевіч, спачуваючы чалавеку, думаў, што не павінен развітацца з ім, не аддзякаваўшы. Як, чым? Грошай ён не возьме. Кнігі ў яго з сабою таксама не было — ні сваёй, ні дэфіцытнай. Вось каб бутэлька... Але дзе яе ўзяць? Запрасіць у рэстаран, праставіць? Чуйкевіч прапанаваў гэты варыянт Фёдаравічу. Той доўга чухаў патыліцу, з надрывам уздыхнуў і згадзіўся.
    Яны, прыехаўшы ў горад, завіталі ў бар «Прамень». Чуйкевіч быў тут колькі разоў — з сябрамі, братам, суседам,— але даўнавата. He хацеў сюды заходзіць. Гэты бар акупіравала якаясьці банда рэкеціраў ці крымінальнікаў. Аднаго разу яны з Цішковым сталі сведкамі іх сутычкі між сабою. Ляцелі крэслы, бутэлькі, перакульваліся сталы са стравамі.
    I цяпер тут за двума ссунутымі столікамі ў акружэнні яркіх, бы веснавыя кветкі, дзявуль з квадратнымі вуснамі сядзелі стрыжаныя плечавені ў скураных кароткіх курціках. Пілі шампанскае, каньякі. У вялікай талерцы высілася піраміда бутэрбродаў з аранжавай ікрою. Падбор, вядома, не з тых кішэннікаў, якія аблапошылі Чуйкевіча. Гэтыя мянуюць сябе «паважанымі людзьмі».
    Чуйкевіч адразу адчуў прыгнечанасць. На гіпсавай столі ён убачыў глыбокую баразёнку — відаць, ад ножкі крэсла, якім махаліся ў той бойцы. Спехам яны выпілі па сто пяцьдзесят грамаў «Белага бусла», пракаўтнулі па мясной салаце і суха, хаваючы вочы, развіталіся.
    «Дай Бог здароўя добраму чалавеку!» — пажадаў Чуйкевіч, гледзячы ўслед высокай рахманай постаці Фёдаравіча. Ад суму яму хацелася яшчэ выпіць. Зноў «На рог» смакаваць царкоўнае віно?
    За Чуйкевічам увязаўся хударэбры, мусіць, бяздомны сабака з аблезлай рудой поўсцю. Брыў, вяла апусціўшы хвост, скулёмчаны сухімі шышкамі дзядоў. Спыняўся Чуйкевіч — спыняўся і сабака, глядзеў журботнымі разумнымі вачыма. Што яго прывабіла ў Чуйкевічу? Постаць ці, можа, пах былога гаспадара? Ці сабака чуе чалавека, які яго не ўдарыць, не замахнецца на яго, нават не тупне злосна нагою?
    «Здэхля ты брат, здэхля...» — Чуйкевіч пашкада-
    ваў, што ў яго няма з сабою нічога са з’ежы, чым можна было б пачаставаць сабаку. Да сабак ён меў даўнюю, яшчэ дзіцячую цягу. Колісь у яго быў сабака Амур. Выгадаваў яго з двухтыднёвага шчанючка. Браў на ноч з сабою ў ложак, паіў з соскі малаком, прыбіраў за ім. Зімою вадзіў у лес, вучыў разблытваць сляды. Праз два гады Амура не стала. Яго забіла на шашы машынаю. Гэта было ўвосень. Яны капалі бульбу. Прыехалі з лугу касцы (касілі атаву), і Адам Пудрык, конюх, сказаў, што бачыў пад лізертам забітага Амура. Кастусь усхапіўся на веласіпед і паляцеў на шашу. Амур ляжаў на пясчаным акрайку шашы, зубы вышчараныя, на баку лапікамі здзёртая шкура, пераламаная задняя нага. Кастусь капаў ямку і плакаў. Плакаў шчыра і горка, як па чалавеку.
    Чуйкевіч, азірнуўшыся на сабаку, падышоў да харчовага ларка і купіў ватрушку. Даў яе сабаку, a тады сеў на тралейбус. Але неўзабаве выйшаў. Хацелася пабыць на адзіноце. Проста паблытацца па горадзе. Заглянуў у «Антыквар». He дзеля таго каб штосьці купіць, хоць і тое-сеё купіў бы, калі б меў вялікія грошы, а дзеля таго каб палюбавацца на цікавыя, экзатычныя даўнішнія рэчы.
    За прылаўкам стаялі аднакава прыгожыя і аднакава абыякавыя да пакупнікоў тры дзяўчыны, сапсаваныя і стомленыя ўвагаю.
    Адразу кінуўся ў вочы вялізны чорнага дрэва насценны гадзіннік з жоўтым і круглым, як поўнік, маятнікам. Маятнік вісеў нерухома — здавалася, і час спыніўся.
    РАЗДЗЕЛ 48
    Дні падаўжэлі — хутка, бы атожылкі на каштанах. Дахаты можна было не спяшацца. Цямнела позна. I на сходках народ цішэй сябе паводзіў. Яны цяпер не так часта праводзіліся, і ад гэтага ўсім было добра. Начальнікі баяліся сходак, што падначаленыя могуць крытыкнуць, пасеяць смуту, падначаленыя — што начальнік перад усімі ўкажа на недахопы, прысароміць.
    Чуйкевіч прызначыў чарговую партсходку на шаснаццаць гадзін. Парадак дня: комплексная сістэма
    якасці працы. Пасля дэбатаў выступіў Ямачка. Прапанаваў Чуйкевічу, як партыйнаму лідэру, пераводзіць аддзел на гаспадарчы падрад: «Бяры карэктара, тэхрэда, машыністку і дзейнічай».
    Народ не вельмі ахвотна адгукаецца на новае. Дый, падобна, няма сэнсу мяняць звыклую, адшліфаваную жыццём структуру. Зноў — дзеля «птушачкі», зноў імітацыя, абы паказаць начальству, што ідзе ПЕРАБУДОВА. Як і ў часы застою, калі ўсе задумкі праз кароткі час ляцелі дагары.
    Трэба слухаць просты люд, нізы. Яны робяць, цягнуць лямку, таму і ведаюць, што горш, а што лепш.
    РАЗДЗЕЛ 49
    Чуйкевіч пазваніў знаёмаму генералу і сказаў, што даведку мае.
    — Добра,— быццам абрадаваўся той,— я навяду масты і табе пазваню.
    Сябраванне Чуйкевіча з генералам цягнулася з часоў «раёнкі». Праўда, генерал тады быў усяго падпалкоўнікам. Іх адначасна прыслалі ў раённы гарадок на Міншчыне: аднаго — начальнікам міліцыі, другога — літсупрацоўнікам рэдакцыі. На першым часе разам жылі ў гасцініцы, хадзілі ў сталоўку на сняданак і вячэру. Аднойчы нават затрымалі п’янага бузацёра, які ламіўся ў нумар да жанчын, грукаў нагою ў дзверы, ажно дрыжэла ўся гасцініца. Начальнік міліцыі быў у трыко, і бузацёр, адпіхваючы яго, усё дапытваўся: «Хто ты такі? Адыдзі, фраер, a то завалю!..» Дзіўна было Чуйкевічу, што Міхаіл Антонавіч не прызнаваўся, хто ён, казаў «якая табе розніца», чым падвяргаў сябе небяспецы. У гэтым Чуйкевіч асабліва ўпэўніўся, калі, трымаючы бузацёра, прыпятым да сценкі (Міхаіл Антонавіч пабег выклікаць па тэлефоне дзяжурны нарад міліцыі), убачыў у таго на руцэ ніжэй локця злавесную татуіроўку — змяя з каронаю на галаве абвіла кінжал,— якая азначала, што ейны ўладальнік аўтарытэт сярод крымінальнікаў і не жадае нават у будучым спыняць сваю злачынную дзейнасць. Як цяпер Чуйкевіч думае, «аўтарытэт» проста не захацеў з імі, дробнымі сошкамі, звязвацца, каб не рабіць чарговай ходкі Ў зону.
    Упярэдадзень Чуйкевіч з’ездзіў да гарадской ДАІ, дзе здавалі ваджэнне. На пляцоўцы, густа ўтыканай чорна-белымі, як нага зебры, указальнікамі паваротаў і «васьмёрак», тоўпілася з сотню чалавек. Каля зялёнай будачкі з закратаваным вакенцам ён вылавіў мужчыну, які вёў запіс на чаргу. Той разгарнуў растрэпаны блакітны вучнёўскі сшытак: апошні нумар — 469. «Запішыце мяне»,— папрасіў Чуйкевіч, разумеючы, што дачакацца сваёй чаргі шанцаў няма. Патаптаўся хвіль пятнаццаць, пабачыў, як двое маладых хлопцаў вылезлі засмучаныя з «жыгулёнка», плюнуў і пасігаў з пляцоўкі.
    Генерал пазваніў праз два дні.
    — Канстанцін, ідзі да намесніка начальніка ДАІ. Калі нікога ў яго не будзе, скажы яму, што ты ад Субач. Далей ён скажа табе, што рабіць,— бадзёра адчаканіў і паклаў трубку.
    Генералы, як ніхто ў службовай іерархіі, не любяць ставіць сябе на адну нагу з ніжэйшым па чыне. Чуйкевіч ледзьве ўлавіў сэнс таго, што пачуў. А калі пачаў даходзіць да існасці, раптам адчуў, што яму робіцца млосна, плыве, як дым, у вачах паветра...
    Можа, яму прычулася? Ад каго, сказаць, прыйшоў? Чуйкевіч пакруціў галавою, стрэсваючы насланнё. Памяць, здаецца, дакладна зафіксавала, як умела ў такіх выпадках: ад Субач. Ад якога ці якой Субач? Вось гэта інтрыжка перад адпачынкам! Усё можна было ўявіць, усяго чакаць, але каб ісці на аферу ад імя ягонага нядобразычліўца — такога і ў самым неверагодным сне не прысніцца.
    Чуйкевіч крыху суняў сябе і набраў нумар генералавага тэлефона.
    — Міхаіл Антонавіч, прабачце, я зразумеў, што мне трэба ад імя Субач прыйсці... Хто гэта такі ці такая?
    — А думаеш, я ведаю, Канстанцін.
    — У сувязі з гэтым прозвішчам у мяне ёсць цікавая інфармацыя, якую я хацеў бы давесці да вас,— разумеючы, што тэма не для тэлефоннай размовы, Чуйкевіч напрасіўся прыехаць да яго на працу. Генерал павініўся, што зараз, у гэтую хвілю няма пры ім ягонай службовай машыны, каб прыслаць, ды Чуйкевіч супакоіў: не бяды.
    Ен зняў з пліты чайнік — збіраўся піць чай; пачыс-
    ціў туфлі, прыхапіў дыпламат і выкуліўся з кватэры. Да генерала дабірацца было нязручна. Трэба круціцца, рабіць перасядкі. Лепш выпадала ехаць на таксоўцы. Самы блізкі прьшынак каля Камароўскага рынку.
    Чарга на таксі была невялікая. Яму падсунуўся прыватнік — нядаўна пафарбаваная ў мышасты колер гарбатая «Волга» старой маркі. Д’ябал з ёю, што тут выбіраць.
    Хоць генералава «ведамства вядомае», вадзіцель доўга не мог знайсці. To пераязджаў, то не даязджаў, то зварочваў не туды. I гэта раздражняла Чуйкевіча. Лепей бы дачакаўся дзяржаўную таксоўку. Ужо даўно сядзеў бы ў генерала. Нарэшце зусім нечакана ўпёрліся ў бэжавы цагляны будынак. Чуйкевіч сунуў вадзіцелю пяцёрку, выціснуў скрозь зубы «дзякуй» і вылез з «Волгі».
    РАЗДЗЕЛ 50
    Вартавы, маленькі тоўсценькі міліцыянерык з бруднымі сяржанцкімі лычкамі і рэдзенькімі аўсянымі вусікамі, пераступіў яму дарогу:
    — Вам куды?
    — Да Міхаіла Антонавіча.
    Міліцыянерык сігнуў крок назад, здзівіўшы сваім даверам. Але і Чуйкевіч наўмысна назваў генерала не па пасадзе, не па званні і нават не па прозвішчы, а менавіта па імю і па бацьку. Паказваў тым самым, якія ў іх панібрацкія адносіны.
    Генерал, высокі, сівагаловы, з вялікімі залысінамі, маладымі светла-яснымі вачыма, шырокім жэстам запрасіў Чуйкевіча садзіцца. Уключыў тэлевізар «Панасонік», сказаў сакратарцы з прыёмнай, каб зварыла каву. Сеў насупроць Чуйкевіча, а не на сваё скураное крэсла. Спытаў увогуле пра жыццё-быццё. Тады як бы між іншага пацікавіўся, што хацеў яму паведаміць Чуйкевіч.
    Чуйкевіч слухаў генерала ўпаўвуха, адказваў абы-як. Цяпер жа ад напружанасці мала не скурчыўся, палажыў на стол рукі — у яго былі крывыя, вузлаватыя доўгія пальцы з вузкімі пазногцямі. У дзяцінстве, помніцца, быў незадаволены сваімі рукамі. Хацеў, каб яны былі шырокія, цяжкія, з тоўстымі, бы