• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    — Невядома, як тады ўсё павернецца. Гэта яшчэ тыя кручкатворы. Зачэпяцца за факт, і пасля ўжо нічога не дакажаш.
    Алёна падзякавала яму за параду, запісала на паперку нумар свайго тэлефона, каб ён не забываў яе. покуль яна выблытаецца з гэтай брыдкай гісторыі.
    Чуйкевіч даўно заўважыў, што людзі хінуцца да яго, давяраюць, шукаюць падтрымку. Ен практычных захадаў ніякіх амаль не рабіў, бо не ягонае было гэта поле дзейнасці. Ен проста ўмеў быць у ролі духовага дарадчыка, ці што. Мог расставіць па палічках усе псіхалагічныя дробязі, вывесці іх з падсвядомасці. Тым самым падказваў чалавеку, што, як і дзе. Без гэтага, без усведамлення, скуль ідзе страх, чалавек не выкараскаецца з хваравітага стану, заб’е сябе псіхічна. Вялікая, можа, нават самая галоўная перамога чалавека над сабою — даць тлумачэнне сваім думкам, паводзінам, учынкам. «Чаму?» — адказаўшы на гэтае пытанне, чалавек ператворыць сваё жыццё з ня-
    пэўнага, пранізанага трывогамі і страхам, у цікавае, змястоўнае, шчодрае на адкрьіцці. Адказаць — значыцца выявіць свайго ворага. Выяўлены вораг — не такі небяспечны і каведны, як схаваны. Цяжар чалавечага жыцця ў тым, што палююць ворагі невядомыя, скрытныя, часам пад маскаю людзей, якім давяраеш, пра якіх кепска не думаеш. У іх прыцэл часцей трапляе чалавек, які сам не здольны ні на здраду, ні на подласць, ні на хлусню.
    Самому сябе цяжка ацэньваць. I Чуйкевіч не мог цешыць сябе, што ён чысценькі ва ўсім. Але ў тым, што яго заганяюць у пастку варожыя сілы, ён не сумняваўся. Гэта не была атака за якісьці канкрэтны крок. Гэта была атака ўвогуле на яго. Можа, за мноства нейкіх правінак, якія ўжо заслугоўвалі пакарання. Можа, покуль не смерці, але пакарання.
    Гол ас: «Няхай будзе і паходня, і любоў, і міг».
    РАЗДЗЕЛ 7
    Маці з дачкою забілі зяця. Пасеклі на кавалкі і выносілі ў чамаданах ранічкаю. Іх запыніў міліцыянер:
    — Што несіцё?
    — Свініну.
    — Пакажыце.
    Адчынілі чамадан: з яго выпала чалавечая кісць. На судзе дакаралі сябе, што кепска ўпакавалі. Пра гэты выпадак расказала Чуйкевічу за вячэраю жонка. Разам з плёткамі яна збірала па горадзе і канкрэтныя факты. Як у лесе збіраюць у кошык грыбы розных гатункаў: трапляюць і ядавітыя.
    Сам жа Чуйкевіч уцякаў ад усякіх плётак, скандалаў і звадак, жорстка ацэньваючы гэтую сваю рысу як адзнаку бяздарнасці.
    РАЗДЗЕЛ 8
    Першы раз высыпалі з раніцы росы — матавыя, буйныя на шкле машын, на траве, на лісці, яны разлівалі ў паветры свежы, цвярозлівы халадок. Чуйкевіч, ідучы на працу ў рэдакцыю, прыгадаў прыснёнае — пра чалавека, ягоную паходку: «Адной нагой расу збівае, другою — людзей».
    Думкі зіхатліва-расяным мастком перакінуліся да Веранікі. «Дарагая мая жанчына...» — ён дыхаў гэтымі словамі. Даўно з ёю не бачыліся. Заняткі ўжо скончыліся, толькі няўдачнікі даздавалі экзамены. У Чуйкевіча ў кішэні ляжала новенькае вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання «транспартнымі сродкамі катэгорыі В». Вераніка таксама яго мела, прычым і ваджэнне здала з першага заходу. Ім было чаму парадавацца. Праўда, смуткам клалася на душу нечаканая смерць Хатаныча. Ен сканаў ад выліву крыві ў мазгі ў кабінеце за сталом. Шкада было таджыка, які памёр далёка ад роднай зямлі, і калі ягонае цела пахавалі тут, у Мінску, а ён не мае сям’і, то і не будзе каму прыйсці на магілку.
    Пасля вялікіх сумневаў Чуйкевіч пазваніў Вераніцы і прызначыў спатканне. Ен не жыў і не мог жыць па законах Божых. Ен заблытаўся, праўдзівей, яго заблыталі. Ен быў грэшны, гэта разумеў і не хлусіў сам сабе. Зусім бязгрэшных вакол таксама не бачыў.
    Увечары ішоў на кватэру да Веранікі без дакору, але не без трывогі: «А раптам неспадзявана заявіцца муж?» Цалкам даверыўся Вераніцы, ейнаму розуму. Яна рызыкавала больш. Калі ён прыводзіў яе да сябе, адказнасць была на ім.
    Яны гадзіны дзве швэндаліся па вуліцах і нарэшце падышлі да ейнага дома. Гэта быў даўнейшы, яшчэ даваенны будынак з вузкімі высокімі вокнамі і маленькімі балкончыкамі, агароджанымі тоўстымі фігурнымі парапетамі.
    У паветры разлівалася мяккая духата. На рэдзенькай ружовасці неба застылі цёмна-сінія хмары, па краях белаватыя, як абвязаныя стужкамі дыму. Сонечныя промні даходзілі толькі да ўскраіны горада і асвятлялі сонныя дахі дамоў. Ад асфальту падымаўся цяжкі, дурманлівы, як ад багуну, пах. Па газоне хадзіў адзінокі голуб, і было чуваць, як шуршэла пад ягонымі лапкамі сухая, скошаная трава.
    «Гэта не лясная палянка, а горад»,— падумалася Чуйкевічу. Яму і праўда хацелася ўцячы куды-небудзь у незнаёмы пакойчык з ягонымі адметнымі пахамі, нечаканасцю выгляду сцен. Была ў Чуйкевіча такая асаблівасць — атрымліваць эстэтычную асалоду ад чужых кватэр. Кватэра — беспамылковая характарыстыка ейных гаспадароў.
    Яны падняліся па шырокай лесвіцы на чацвёрты паверх. Вераніка спынілася перад масіўнымі зялёнымі дзвярыма. Гэта была ейная кватэра. Ужо ў вітальні — доўгай і шырокай — Чуйкевіч пачуў тонкі пах французскай парфумы. Здымаючы туфлі, ён бачыў сябе ў вялікае прамакутнае люстра.
    — Сюды, калі ласка,— Вераніка пстрыкнула замком уваходных дзвярэй, паказала налева ў пакой.
    Пад нагамі ў Чуйкевіча рыпеў качанамі капусты паркет — стары, рассохся. Рып вымушаў ставіць нагу асцярожна, быццам ён краўся. Пакой здаўся Чуйкевічу велікаватым. За цёмна-барвовымі парцьерамі было вакно. Злева раскашавалася шырокая канапа з паднятаю спінкаю, насупроць стаяла чорнае бліскучае піяніна і падобны на мухамор чырвоны скураны пуфік на доўгай ножцы.
    Чуйкевіч прысеў на канапу. Убачыў на сцяне невялікую паліцу, шчыльна застаўленую кнігамі, і карціну — якісьці старажытны замак з аблітымі золатам рэпінамі купалоў.
    «Можна было б падпісаць ёй і сваю кнігу, але як паставіцца да гэтага ейны муж»,— падумаў Чуйкевіч.
    — Гэта рэч, якая дапамагае мне час ад часу развейваць тугу,— Вераніка націснула на клавішу піяніна. Яна чуйна ўлавіла ці, прынамсі, наперад ведала, што найперш зацікавіць Чуйкевіча ў гэтым пакоі. А ён падумаў яшчэ і пра тое, што сваімі словамі яна апраўдвае ягоны прыход.
    — Дапамажы тады і мне яе развеяць,— шчыра папрасіў Чуйкевіч, разумеючы, што ррбіць Вераніцы камплімент.
    — Крыху пазней, добра? — Яна, бліснуўшы вачыма, манерна выйшла з пакоя. Ен чуў, як у вітальні суха шоргала па валасах расчоска. У яго забілася ў грудзях сэрца. Хвілі праз тры Вераніка зноў заглянула: — Прабач, што пакідаю аднаго... Тэлевізар я перацягнула ў спальню, а там такі, пардон, бардак, што мне сорамна...
    I гэта ейная шчырасць, і напамін пра спальню яшчэ болей усхвалявалі Чуйкевіча. Ен сядзеў, рыхтуючы сябе да прыемных крайнасцей, уяўляючы, як будзе разгортвацца дзея. Ен быў далёка не юнак і зусім не бяскрыўднай маральнасці, і крамольныя думкі прыходзілі ў галаву міжволі. А думкі, зрэшты,
    можа, і не прыходзяць, а счытваюцца свядомасцю з энергаінфармацыйнага поля.
    Вераніка, ужо ў новым паветрана-лёгкім блакітным халаце, прынесла два высокія келіхі чырвонага густога віна.
    — Я абяцала пачаставаць цябе добрым віном... іспанскае. Гуляем? Калі ласка.— Дала яму адзін келіх. Ён устаў. Тонка, трывожна-коратка дзынкнула шкло. Віно было вастраватае на смак, з гаркавінкаю. Адчувалася, што ў ім зусім мала цукру, адно натуральны сок.
    — Боскі напой! — добра пацягнуўшы, пахваліў Чуйкевіч.
    — Мужаў прэзент,— сказала Вераніка.— А ён у мяне густ мае.
    Чуйкевічу не вельмі спадабалася, што Вераніка ўпамянула мужа. Але гэта лішні раз пацвярджала ейную шчырасць і дзіўную гнуткасць у дачыненнях.
    Яны селі на канапу. Круглыя, з вострымі чашачкамі калені Вераніка даверліва пахіліла ў ягоны бок. Халат між гузікамі выгарбіўся, і Чуйкевіч міжволі ўбачыў у дзірку белую камбінашку і край матавай нагі. Вераніка глядзела на яго вялікімі прыцьмела-невыразнымі вачыма.
    За парцьерамі гулі машыны, шумеў горад. А ў пакоі панавалі цішыня і спакой. Чуйкевіч млеў ад шчасця, прыкусваў губу, баючыся, што яна задрыжыць. I ён абрадаваўся, калі Вераніка, мусіць, адчуўшы ягоную збянтэжанасць, прапанавала:
    — Я ў натхненні. Хочаш, сыграю табе?
    — Буду ўдзячны,— вымавіў Чуйкевіч і чамусьці стуліў вочы. Калі расплюшчыў, Вераніка ўжо сядзела за піяніна. Грацыёзным узмахам тонкай белай рукі яна пераваліла сноп валасоў з грудзей на спіну. Кончыкі валасоў, якія падняліся, свяціліся, як напаленыя дабяла дроцікі. Экзатычны малюнак адкрыўся яму. Два аднакавыя абрысы жаночых станаў: адзін цёмны — валасы на галаве і шырока рассыпаныя па плячах, другі светлы —тонкая паясніца і плаўны крутаваты выгін клубоў. Яго ўразіла гэтае адкрыццё. I ён, здранцвелы, не з першых гукаў пачуў музыку. Ён мала цяміў у класічнай музыцы. Цяпер і яна захапіла яго. Вераніка сядзела трохі наўскасы. У ейнай паставе было штосьці магічнае. Увогуле Чуйкевічу падаба-
    лася жанчына за піяніна ці раялем. Ім завалодалі чары гукаў, чуйных рук на чорна-белым полі клавішаў. Такое ўражанне, што Веранічыны пальцы ўраслі ў клавішы; што не клавішы, а самі пальцы, лёгкія, трапятлівыя, выпускаюць гукі. Ніякага напружання ў руках, толькі чараўніцтва — і танчэйшыя нюансы зліваюцца ў гукі, якія, здаецца, лунаюць, напаўняюць прастору ў пакойчыку.
    Ен сачыў за Веранікаю з затоеным дыханнем. He заўважыў, як выкаўзнуўся з рук на дыванок келіх. Натхненне было ў яе ў душы, а на твары — засяроджанасць.
    «Калі ўсё на твары, мала што ў душы»,— нечакана пачуў ён Голас.
    I вось ужо Чуйкевічу здаецца, што Веранічыны пальцы патанаюць у саміх гуках, лёгкае кратанне імі выбівае патрэбную мелодыю. На белых руках набрынялі, падняліся няроўныя, зломістыя жылкі. Пальцы падрыгваюць лёгка, як бы плаваюць. Засяроджанасць на твары змылася святлом адухоўленасці.
    Чуйкевіч чамусьці падышоў да вакна і адсунуў парцьеру. 3 ваўняна-мяккага сіняга неба на захадзе глядзела барвянае вока сонца, і водбліскі ягоныя гралі на глянцавітай сцяне высокага дома насупроць.
    Усё так: не на Месяцы ён, у рэальным свеце. I за піяніна не іншапланецянка, а Вераніка. На здранцвелых нагах ён наблізіўся да яе. Пяшчотна ўзяў за падбародак, правёў пальцамі па шыі, адчуўшы за аксамітнаю скураю пульсацыю крыві. Пацалаваў яе зверху ў галаву — у падняты фантанчык валасоў, скрозь які бялелася скура. Вераніка перапыніла ігру, падняла на яго глыбокія, напоўненыя агнём вочы.