Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
— Ведаеш, што ў мяне? — спытаў Глебачка.
— Не-а...
— Хадзем пакажу! Хадзем, мама, у хату...— Глебачка, стаўшы пасярод маці і Кастуська, узяў абаіх за рукі.— ІІІарык, марш у будку! — тупнуў, як дарослы, нагою на сабаку.
Усё ў хаце было незвычайнае: печ, абкладзеная з бакоў белай кафляю, скураная канапа з тоўстымі, як бярвенні, валікамі па краях, круглы стол пасярод
святліцы, жалезныя ложкі з бліскучымі пупсікамі, шкляныя шафкі, доўгія, аж да падлогі, парцьеры на вокнах, варсістыя дыванкі на падлозе. А колькі ўсякай драбязы! Гліняны леў з вузенькай шчылінаю на спіне — скарбонка; шкляная рыбіна, стоячы на хвасце, разявіла рот; з вузкагорлага гіпсавага збанка тырчаць пластмасавыя чырвоныя галоўкі цюльпанаў і белыя зубчыкі рамонкаў; каля вялізнага люстра на століку, засцеленым карункавай сурвэткаю, стаіць аблепленая ружовымі ракавінкамі шкатулка...
Вочы ў Кастуська разбягаліся. Боязна было ступіць, і ён хінуўся плечуком да коўзкай бакавіны печы. Яго ўзяла за руку цётка Дарка, цягнула да сябе, каб пацалаваць, але ён упіраўся.
— Вось што ў мяне! — Глебачка трымаў у руках чырвоны кардонны карабок.— Адгадай, што тут?
— Цукеркі,— буркнуў насуплены, як сыч, Кастусёк.
Глебачка падняў вечка з дзірачкаю сёрад, і ў Кастуська палезлі на лоб вочы. У карабку, абкладзеным ватаю, сядзела вавёрка. Звычайная жывая вавёрка. Гарэлі чорныя пацеркі ейных вачэй, і варушылася рудаватая вільготная мызка.
Вавёрка вышмыгнула з карабка на канапу. Драпаючы кіпцюрыкамі, скочыла на парцьеру. Імгненне — і яна апынулася пад самай столлю.
Кастусёк з захапленнем глядзеў на звярка.
— Яна ручная?
— Так.
— 3 цырка?
— Ды не! Ты што? — засмяяўся Глебачка.— Адны тут... цёткі Даркі хрэсніцы мне падаравалі.
— А як яе лавіць?
— Пагойсае і сама залазіць у карабок,— сказаў Глебачка.— Пойдзем у склад.
Кастусёк пайшоў за братам.
У складзе, збудаваным са шпал, было цёмна. Глебачка пстрыкнуў выключальнікам — пад столлю загарэлася лямпачка. Кастусёк зажмурыўся, бы ад сонца. Калі вочы асвоіліся, убачыў вакол сябе мноства паліц, на якіх стаялі бляшанкі з фарбаю, маленькія і вялікія бутлі, ляжалі на замасленых анучах ключы, адвёрткі, абцугі, пласкагубцы, маткі каляровага дроту і ўсякая іншая зялезная драбяза. У куце ў адшаляваным адсеку блішчэла гара каменнага вугалю.
— Вось якое багацце! — не мог стрымацца Кастусёк.— Нам бы столькі інструментаў.
— Мне дзядзька Коля абяцаў даць пласкагубцы,— пахваліўся Глебачка. Ен узяў з паліцы пласкагубцы з сінімі пластамасавымі ручкамі, паклацаў імі. Знайшоў у сцяне цвік і, пацэліўшы ў канаўку на верхнім зубцы, перашчыкнуў яго, бы запалку.
Як мышы, Глебачка і Кастусёк пачалі шныпарыць па паліцах, у скрыначках і карабках.
Для Кастуська гэта быў зусім ІНШЫ, чым ён прывык, свет.
А ў святліцы тым часам вялі гутарку сёстры. Дарка, высокая, дужая ў стане, белатварая, з залатою фіксаю ў роце, распытвала Марусю:
— Як там мама?
— Нічога... I ў ягады, і па грыбы бегае. Заўсёды першая ўведае. Разы два ўжо сходзіць, набярэ, тады іншыя празнаюць.— Маруся сядзела на краі канапы, злажыўшы ў падоле між калень рукі. Яна была як бы вінаватая — за тое, што згадзілася выйсці за Рыгора замуж. А напраўду — загнаная жыццём маладая кабета, неймаверна цярплівая і ўпартая.
— Ад Рыгора нічога не чутно? — Дарка апусціла вочы — на маршчыністых павеках былі відаць тонкія набрынялыя ліловыя жылкі.
— Піша... Пісаў, што хутка дазволяць вярнуцца...— Маруся ўсхліпнула. I цяжка адной, і кахала яна Рыгора, лавеласа гэтага чортава. Сумна без ягоных рук ейнаму ненатоленаму мужчынскімі ласкамі целу, мякчэе яно, рассыпаецца...
— Няўжо і праўда, што Міхалка на яго накляпаў?
— Ну канечне! — упэўнена выдыхнула Маруся.— Ен жа ледзь што: вы кроў нашу пілі! Цяпер наш час! A то ўсё было, што Рыгора Рыгорам Арцёмавічам завуць, а яго Проччымам. Як ета так: у мяне і сена ёсць, і дровы, і лазня — і ўсё роўна Проччым ды Проччым...
— А Зойка што, маўчыць?
— Ці ён з ёю раіцца! Усё ў грудзі б’е: «Я член парціі! Во ён, во!» — тыцкае пальцам у кішэнь, дзе парцейны білет носіць. Бегаў у райком, казалі... Крычаў там: мала, мала гэтага Чуйкевіча ў Сібіры патрымалі... як і раней, ва ўсім парцію вінаваціць. Ну, прыйшлі цёмначы, сказалі: збірайся, спецпасяленец. Дзяцей выпудзілі, каб іх пранцы!
— Ну яго ж не ў турму?
— He. Так толькі, на ізаляцыю... А там хто іх ведае!
— Пакінь і Кастуська ў мяне на лета...—Дарка спачувальна глядзіць на сястру: «Чаму яна такая нешчаслівая?»
— Ен не застанецца...— уздыхае Маруся.
РАЗДЗЕЛ 12
Восень праяўлялася ў колерах. На Ленінскім праспекце, на градцы між дарогаю і тратуарам, стаялі светлыя, якіясьці аж празрыстыя клёнікі. Вісела ў паветры трывалая, як вычасаны лён, смуга. Белыя чайкі ляніва пазыбваліся на цёмнай, валавянагустой вадзе.
Міма Чуйкевіча пранеслася імпартовая чырвоная «вольва» з таніраваным цёмным шклом, аблепленым жоўтымі бярозавымі лістамі. Каля імпазантнага вадзіцеля сядзела спрытная, тугацелая самадайка і лісліва-пажадліва ўсміхалася шырокім да непрыстойнасці белазубым ротам.
Увесь тыдзень толькі і была гамана, што бэнээфаўцы рыхтуюцца ўшанаваць свята «Дзяды». Па горадзе расклейваліся лістоўкі, якія заклікалі браць удзел у ім. Кадэбісты і райкамаўцы зусім раненька гойсалі па людных месцах, зрывалі гэтыя лістоўкі.
Для Чуйкевіча, калі папраўдзе, было адкрыццё — памінаць дзядоў-прадзедаў увосень, 30 кастрычніка. У іхнай вёсцы з роду такім святам была Радаўніца — у першы аўторак пасля Вялікадня, ці, як яшчэ казалі, «пасля Паскі». Тады ўсе ад мала да вяліка ішлі на могілкі. Прыязджалі нават з-за свету дзеля гэтай нагоды.
У вячэрняй газеце Чуйкевіч прачытаў пастанову Мінгарвыканкама: «Разгледжана заява старшыні Мінскага гарадскога аддзялення савецкага фонда культуры і старшыні аб’яднання маладых літаратараў Седала пісьменнікаў БССР «Тутэйшыя» аб дазволе на правядзенне 30 кастрычніка 1988 года мітынгу-рэквіема, прысвечанага памяці продкаў («Дзяды>). У сувязі з адсутнасцю ў горадзе традыцый правядзення дня памяці, а таксама ў сувязі з правядзеннем 29—30 кастрычніка ўрачыстасцей, прысвечаных 70-годдзю ўтварэння ВЛКСМ, рашэннем Мін-
гарвыканкама ў правядзенні 30 кастрычніка г. г. мітынгу-рэквіема («Дзяды») адмоўлена».
Чуйкевіча самабольш уразіў бюракратычны стыль гэтай зацемкі і смехатворная прычына, па якой чыноўнікі забаранілі свята. Чуйкевіча не дужа вабілі ўсякія мітынгі, зборышчы, сходкі. Ен не мог прывыкнуць да іх, хоць апошнім часам іх праводзілася шмат. Хадзіў адно на тыя, дзе не мог не быць. Ці то па абавязку, ці з цікаўнасці. Праз гэтую ўраўнаважанасць і абралі яго сакратаром партарганізацыі.
...На той справаздачнай сходцы прысутнічаў высокі прадстаўнік з ЦК КПБ — мажны бялявы мужчына з бліскучымі, таемна пасаджанымі пад лоб вачыма. Папярэдне ў яго з Ямачкам, мусіць, не было дамоўленасці прапаноўваць менавіта Чуйкевіча. Але пры выбарах бюро ён набраў найбольшую колькасць галасоў — толькі адзін «супроць». А вось гэтую ўмову босы ці не абгаварылі: калі нашай кандыдатуры (а яна, без сумнення, была) накідаюць багата чорных шароў, няхай сакратаром будзе той, каму больш давяраюць камуністы. Цяпер ужо не трымаліся жалезнага правіла: праводзіць толькі КАНКРЭТНУЮ кандыдатуру. Нават партыйцы гулялі ў дэмакратыю, аддаючы правы калектывам. Калі ў рэдактаравым кабінеце засталося партбюро, каб абраць сакратара, высокі прадстаўнік, зусім нечакана, назваў Чуйкевіча. Ен, не апомніўшыся, тут жа ўстаў, падзякаваў за гонар і ўзяў самаадвод. Спаслаўся на вялікую нагрузку ў аддзеле і даволі турботлівыя абавязкі члена прафкама.
Высокі прадстаўнік уладным голасам, як ён гэта, казалі, асабліва ўмеў рабіць у сваім кабінеце, адхіліў Чуйкевічавы доказы: маўляў, камуністы вам давяраюць, вось і дзейнічайце. Бач, яму спатрэбіўся раптам давер камуністаў, а не ягоны: Чуйкевіч асабіста зусім не ведаў высокага прадстаўніка, як і той яго. Нават калі бралі Чуйкевіча на пасаду загадчыка аддзела часопіса, чамусьці — прэцэдэнт! — абьпнлося без абавязковай гутаркі-цэу ў фешэнебельным доме па вуліцы Карла Маркса. Мусіць, ягонае дасье было адносна чыстае, прынамсі, без крыміналу.
Экс-сакратар, ціхі, спакойны мужчына з гаспадарчага аддзела, перадаў Чуйкевічу ўсе партыйныя справы, ключ ад сейфа. Схадзілі ў райкам, пацвердзі-
лі гэты рытуал подпісамі. Болып за ўсё Чуйкевіч, смех сказаць, быў задаволены ключом ад сейфа, які сведчыў, што ягонай асобе давераны таямнічыя і важныя сакрэты.
Чуйкевіч, як і раней, вёў сваю лінію ў аддзеле, хоць часу ў яго зменшылася. Раз-пораз выклікалі ў райкам, якому цяпер не давалі спакойнага жыцця шматлікія грамадскія рухі і партыі, асабліва Беларускі народны фронт «Адраджэньне», і сейф ягоны не па днях, а па гадзінах цяжарыў «сакрэтамі» надзвычайнай важнасці.
За тры дні да свята «Дзяды» званок з райкама голасам інструктара-куратара Малкавай запрасіў Чуйкевіча на сустрэчу з першым сакратаром Гракавалавай. Яе Чуйкевіч ужо бачыў. Сярэдняга росту, у строгім чорным касцюме, з густой кароткай прычоскаю, хутчэй мужчынскай, чым жаночаю; і з голасам, пастаўленым гэтак, каб аддаваць загады. Зрэшты, ейная пасада толькі такіх жанчын і падпускала да сябе. На начальніцкіх крэслах УСЕ жанчыны — непрыгожыя.
Ісці ў райкам яму не хацелася. Меркаваў паглядзець па тэлевізары алімпійскія гульні з Сеула. Ды што зробіш: пайшоў. Ледзьве перастаўляў ногі, круціў па баках галавою. Пры плоце каля чорнай, аселай у зямлю хаты стаяла адзінока зусім голая, ані лісціка, рабіна, чырванела гліняна-цяжкімі гронкамі ягад. Яны віселі як упрыгожанні.
На ўваходзе ў актавую залу, як заўсёды, круцілася з агульным сшыткам у руцэ Малкава. Высокая, хударлявая, светлавалосая, з сінімі цікаўнымі, крыху насцярожанымі, як у сарокі, вачыма. Чуйкевічу не падабалася ейная мітуслівасць, а валасы, вочы, тонкія пасачкі на шырокіх вуснах нават вабілі.
Ен павітаўся з ёю. Малкава сказала, каб зайшоў да яе, узяў пастанову апошняга пленума РК КПБ.
— Зараз ці пасля сустрэчы? — спытаў ён па-беларуску. Вітанне ягонае «Добры дзень!» яе не бянтэжыла, бо такое ж ёсць і рускае.
Вочы ў Малкавай успыхнулі страхам. Яна адхіснулася ад яго, як ад пракажонага.
— Потом, потом,— замахала рукою, паказваючы, што вельмі занятая. Кудысьці пабегла па калідоры, да прыкрасці нягегла адстаўляючы ў бакі ногі.