• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    — Вераніка, мілая, дзякуй...— прашаптаў ён, топячы свой позірк у гарачай глыбіні ейных вачэй.— Дзякуй...
    — Табе дзякуй, што натхніў мяне,— сказала Вераніка дрыготкім голасам. I твар, і шыя ў яе былі празрыста-белыя. Яна ўстала. Узяла з піяніна келіх.
    — Дзе твой?
    — Ой, прабач, мог і разбіць,— спахапіўся Чуйкевіч. Падняў з падлогі келіх — на сценцы неахвотна расцякалася барвовая загуслая кропля.
    — Мне не трэба шмат гаварыць, я бачу, што ты ацаніў мае сціплыя музычныя здольнасці,— сказала
    Вераніка, калі яны выпілі віна.— На жаль, мой муж у гэтым сэнсе... — Яна не дагаварыла, даўшы зразумець, што мужа ейнага мала цікавіць музыка. I так яно было. Чуйкевіч не сумняваўся, хоць ведаў, што ўсе жанчыны без выключэння, якія ідуць на здраду, ганьбяць сваіх мужоў.
    — У мяне паталагічная цяга да прыгажосці,— не могучы ўтаймаваць хвалявання ў грудзях, сказаў Чуйкевіч.— Я ўпіваюся ёю, чэрпаю з яе энергію. Вось ты сваёй ігрою зарадзіла мяне надоўга. Дзякуй табе!
    Вераніцы спадабаліся ягоныя словы. Яна міластрымана ўсміхнулася. Ад ейнай усмешкі, вільготных, у віне вуснаў, што таілі ў сабе спакусу, млявасць і знямогу, якім няма замены ў жаночай прыцягальнасці, у Чуйкевіча зашумела ў галаве. Быццам ён зайшоў у ціхі лес, а тады пацягнуў верхам свежы густы вецер. У бясцямнасці ад шчасця, парыве палкасці лёгка лопнулі путы прыстойнасці, якія апляталі ягоную душу. Чуйкевіч павольна прасунуў руку Вераніцы за галаву, павярнуў ейны твар да сябе. Вінавата ўсміхнуўшыся, ён прыпаў да ейных вуснаў. Адразу адчуў іх вільготнае жаданае цяпло, сустрэчнае прыцягальнае пасмоктванне. Яна пакорліва адкінула галаву на спінку канапы...
    Цалаваліся яны доўга, з узаемным жаданнем, смялеючы, шчыра п’ючы асалоду і расслабляючыся. У экстазе пяшчотнасці ціскаў зубамі ейную шыю і адчуваў імі цвёрдыя, падатліва-пругкія храсткі. Пасля сядзелі задуменныя. Віно, музыка і ласкі развярэдзілі іхныя душы да самага споду. Гэта як мора, бывае, хвалюецца толькі верхам альбо вадою на ўсю глыбіню — тады на дне трывожыцца і ўздымаецца буза.
    Вераніка, каб заліць астатнюю рэштачку сораму, прапанавала яшчэ віна. Чуйкевіч абрадаваўся. У яго перасмягла горла... Дый мала выпіў. Захмялеў ад жанчыны, але не ад віна. Зрэшты, ад такога тонкага напою яму і захмялець цяжка. Павольнымі глыткамі ён асушыў келіх і паставіў яго на лакіраваную вішнёвую бакавіну канапы.
    — Як захмялею, у мяне з’яўляецца адна дзіўнасць—люблю зырыць тэлевізар,— сказала Вераніка.— Па-другое. па неасцярожнасці можам скінуць твой келіх і разбіць...— Яна ўстала, пайшла. Чуйке-
    віч міжволі прыліп позіркам да белага трохкутніка трусікаў, што прасвечваўся скрозь шаўковую кісяю халата і камбінашкі.
    Неўзабаве Вераніка гукнула Чуйкевіча. Ен чакаў, што яна пакліча, і быў унутрана падрыхтаваны. У спальні адну сцяну займаў тоўсты бела-фіялетавымі ўзорамі кітайскі дыван. Каля двухспальнага ложка гарэў таршэр пад жоўтым абажурам. У правым куце свяціўся экранам каляровы тэлевізар, у левым — стаяла трумо з безліччу бутэлечак, пудэлкаў і карабкоў. Вераніка сядзела на краі ложка. Адлюстровак яе Чуйкевіч убачыў у трумо. Ен спыніўся ў парозе спальні, не ведаючы, што рабіць далей.
    — Сядай,— сказала Вераніка.
    «А куды сядаць? — ліхаманкава закруцілася ў галаве ў Чуйкевіча думка.— Можна з гэтага краю ложка, а можна з таго, дзе Вераніка...» Ен ведаў, што нахабства не ягоная зброя. Вераніка тут жа адвернецца ад яго, калі заўважыць у ім хоць драбнютку жлобства. Але не мог жа ён здавацца і бязглуздым, няўмелым блазанам. Жанчыне падабаецца, калі яна адчувае, што яе жадаюць. Чуйкевіч не хаваў, што жадае Вераніку, што яму з ёю прыемна, нават ганарова быць. I ён упэўнена пайшоў да яе і сеў побач. Яму здалося, што яна ледзь-ледзь пахінулася да яго. Правай рукою ён абняў яе спераду за паясніцу, левай ззаду за шыю. Пахіліў яе на ложак лёгенькім высілкам, але адчуў ейную непадатлівасць.
    — Пры ўключаным тэлевізары не магу нават з мужам...— сказала яна нейк у нос, з млявасцю.
    Ен прыўстаў і дацягнуўся ўказальным пальцам да кнопкі выключальніка. Экран патух, яшчэ якісьці час матава святлеў у прыцемку.
    — А таршэр? — спытаў ён, нецярпліва блытаючы пальцы ў ейных валасах за спінаю.
    Яна паймала левай рукою драўляны шарык і тузанула яго ўніз. Чуйкевіч знайшоў ейныя вусны сваімі. Падаў Вераніку упоперак ложка, і пасцель пад імі глыбока асела. Ен нацягнуў паверх коўдру: любіў інтым пад накрыццём. Цяпер ён адчуваў яе ўсю, млявую, адданую, даверлівую. Ягоная рука слізганула па ейнай гладкай назе, затрымалася; ён падшчаміў пальцы пад ейнае цяжкаватае сцягно. Яна закінула абедзве рукі яму за шыю. Так цалавацца было прыем-
    на. Пальцамі, адчувальнымі, як індыкатар, ён знаходзіў эратычныя кропкі на ейным целе, і яна ўздрыгвала пры кожным дотыку. У якісьці момант ён адчуў, што Вераніка лёгенька патузваецца целам. 3-пад сцягна ён перавёў руку бліжэй да жывата, зачапіўся за карункавы беражок, натрапіў на спружыністы пагорачак на трусіках — Вераніка паварушылася, і рука ягоная сама апусцілася на цёплую, бы адпараную прасам, мясцінку.
    Адкінуўшы коўдру, ён аддаляўся ад яе на даўжыню сваіх рук і разглядаў з дзіваваннем прыгожае жаночае цела ў матава-цьмяным прысмерку вакна. Дзягцярна-чорныя валасы ад галавы і да самых клубоў узмацнялі кантраст, вычэрчвалі зваблівыя абрысы Веранічынай фігуры. Любавацца хараством чужой жанчыны — гэта эстэтыка альбо пошласць і цынізм, думаў Чуйкевіч. Ен, канечне, не меў наўвеце інстынкт, фізіялогію, безадказную распусту, прастытуцыю.
    Чуйкевіч вельмі рана адкрыў у сабе гэтую замілаванасць ад прыгажосці жаночага цела, грудзей, ліній рук, частак нагі.
    РАЗДЗЕЛ 9
    Гэта была таямніца — незразумелая, неадчувальная, якая можа быць адно ў маленстве, калі толькі задумваешся — «чаму»? — але не шукаеш, дзеля чаго і спатрэбіцца разгадка яе табе. У маленстве мы спазнаем свет, каб прыняць яго такім, які ён ёсць, каб в е д а ц ь, што ён ёсць. Дарослыя, мы імкнёмся яго пераўтварыць на карысць сабе, прыстасавацца да яго, бо ўжо зразумелі, колькі небяспек у ім.
    Гэта — была таямніца прыгажосці, яна хвалявала, у яе арэоле было добра летуценіць. За перамогу ў конкурсе малюнкаў Кастусю рэдакцыя газеты «Піянер Беларусі» прыслала альбом рэпрадукцый эрмітажаўскіх карцін. ён часта гартаў яго, падоўгу разглядаў «Данаю» Тыцыяна і «Данаю» Рэмбранта, «Саюз Зямлі і Вады» Рубенса і «Юдзіф» Джарджоне... Яму не зразумела было, чаму жанчыны на карцінах голыя, з адкрытымі грудзямі, тады як у жыцці яны хаваюць сваё цела. I разам з тым ён адчуваў, што гэта не той выпадак, калі трэба саромецца і таемна падглядваць. А ў сапраўднасці — тое самае? Каб уведаць, яны
    і рызыкнулі з сябруком Жэнькам пайсці ііа «злачынства»: паназіраць праз вакенца лазні за дарослымі дзяўчатамі. Неадольна цягнула на свае вочы пабачыць жывое жаночае цела, параўнаць з тым, што на карцінах.
    Лазня стаяла воддаль ад хаты, пад дзвюма высокімі грушамі-дзічкамі. Яны папаўзлі паўз частакол, уціскаючыся ў цёплую пыльную мяжу. Іх прыкрывала з вуліцы густая броўка пырніку, які заўсёды расце і не выкошваецца каля загарод. Пад каленьмі хрупалі прыкра, бы слімакі, ігрушкі-паданікі. He падымаючы галоў, затаілі дыханне каля лазні.
    Вакенца было маленькае, на адно бервяно, застаўлена шклом, праз дзіркі струменіла пара. Яна, сцены і зямля здаваліся цёплымі. А можа, яны, хлопцы, успацелыя ад хвалявання, страху і ўзбуджанасці, грэлі іх?
    У лазні гаманілі дзяўчаты-нявесты (хлопцы прасачылі, калі яны пайшлі ў лазню). Чуваць было, як лілася вада, чвахаў венік... Смех... Віск... Напоўненыя радасцю войканні і ўсхліпы... Кастусю здавалася, іх не ўбачаць, а пачуюць — так брохалі ў грудзях сэрцы, бы каменні ў сцяну, калі яны прытуліліся, цягнучы галовы да вакенца. Шкло было запацелае, у лазні стаяла пара — і голыя целы плавалі ў ёй невыразнымі плямамі. Каб разглядзець, трэба было добратакі паўзірацца ў прамытыя кроплямі шнары на запацелым шкле, але гэта пагражала выкрыццём, і тады... сораму не абярэшся.
    Кастусь імгненна скеміў: адламаў ад грушы густую галінку і, схаваўшы ў ёй твар, наблізіўся да вакенца. 3 лазні на галінку не звернеш увагі, не тое што на чалавечы твар. Кастуся ўразіла, што ён убачыў (і даў паглядзець Жэньку). Асабліва востра кінулася ў вочы: цёмныя кружочкі ўнізе жывата і вялікія, ядраныя, бы маладыя гарбузкі-даўгулькі, бліскучыя грудзі... Выбух у свядомасці! Ен далучыўся як бы да якогасьці, самага вялікага на зямлі, таінства, але пасля нейкі час не мог прыгадваць без дрыжыкаў гэты свой учынак. Чаму не перамог сябе і што яго штурхала?
    У альбоме, па сутнасці, ён наглядаў за тым жа самым — голым жаночым целам, з тым жа кружочкам ценю ўнізе жывата і вялікімі грудзямі з ружовымі, як
    маліны, саскамі. Толькі нішто яго не засмучала. Cap­ua таксама білася, але не ад таго, што ён чымсьці рызыкаваў, а ад далучэння да НОВАГА СВЕТУ, неадольнай магіі фарбаў, тонаў, праменьчыкаў. Ен захапляўся не дэталямі паасобку ці ў цэлым, а сутнасцю ўсяго, што было закладзена ў карціне, што праменілася ў ягонае сэрца праз вочы. I душа ягоная напаўнялася якімсьці НОВЫМ чыстым пачуццём і зместам, незалежна ад жаданняў. Яму хацелася быць добрым, шчымліва-пяшчотным, спагадлівым... Гэтае ўздзеянне мёртвага ліста паперы, няхай сабе і размаляванага тонкаю рукою мастака, не магло не ўражваць, здзіўляць, вярэдзіць і кроіць душу, выварочваць яе на той спод, які быў яму нязведаны. Ен адразу станавіўся іншым, багацейшым, ці што, але невядома покуль — ЧЫМ багацейшы: яго не можна было ні палічыць, ні памацаць, ні пакаштаваць, як салодкі пернік альбо цукерку-падушачку. Так дзейнічала на яго Прыгажосць. I ён яшчэ не ўсведамляў, што ў ім, безглуздым блазане, прачынаўся ўжо мастак.
    РАЗДЗЕЛ 10
    I ўсё-такі мастацтва прыроды, думаў Чуйкевіч, вышэйшае за чалавечыя вымудры, яно створанае самім Богам. Можа, чалавек са сваім эгаістычным складам натуры наўмысна ў суперніцтве з прыродаю навыдумляў законаў абмежавання. Бяроза ў лесе, жаваранак ў небе, рамонак пры згвалтаванай тэхнікаю дарозе — таксама не належаць чалавеку, але ён з асалодаю сузірае іх. Яму ніхто не забараняе гэтага рабіць. Чаму на жаночую прыгажосць, гэтак жа створаную Богам, накладзена вета забабонаў і прымхаў?