• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    Чуйкевіч у душы пасміхнуўся. Ен адчуваў, што
    яна яго баіцца. I менавіта праз тое, што ён размаўляе па-беларуску. Відаць, яго запісалі ў нацыяналісты ці, можа, у штосьці яшчэ страшнейшае.
    «Колькі ж тут вачэй сочыць за мною, калі я балакаю па-беларуску?..»
    Гэтую перамену ў паводзінах інструктара Малкавай ён заўважыў крыху раней, дзесьці на пачатку верасня. Яна выклікала яго тады ўзяць якіясьці чарговыя пуставата-прэсныя паперы, якія апантана пладзілі шчыгульныя хлопчыкі ў нетрах райкамаўскіх катакомбаў. Чуйкевіч пашкрэбаўся ў кабінет. Малкавай не было. У куце за сталом сядзеў вайсковец. Непрыкметны, якісьці бескалёрны твар, сухарлявы клінок выгаленага да парэзаў скуры падбародка. Гартаў сшытую папку. Чуйкевіч спытаў, дзе Малкава.
    — Она вас вызывала? — чамусьці пацікавіўся вайсковец-падпалкоўнік.
    — Так.
    — Должна быть.
    — Добра, я пачакаю.— Чуйкевіч выруліў з кабінета. Штосьці на душы ў яго варухнулася ад гэтага ўпэўненага рускамоўнага голасу. Але на той момант ён не даў яму вялікай увагі. Да вайскоўцаў у яго была даўняя павага: ягоны брат Глеб таксама насіў афіцэрскія пагоны.
    Чуйкевіч пасунуўся ў скверык, які быў акурат насупроць райкама. Сеў на лаўку, чытаў на тоўстай, бы ступа, рэкламнай тумбе афішу тэатра імя Янкі Купалы. На клёнах ужо зажаўцеліся кончыкі лісця. Колькі лістоў упала на дарожку. Дзяўчынка годзікаў трох, учапіўшыся за мацерын указальны палец, нагіналася, паднімала іх. Маці біла яе па ручцы, сварылася: «Кінь, кака!» Чуйкевічу здавалася, яна дарэмна так робіць.
    Другім разам Чуйкевіч застаў у кабінеце Малкаву. I вайсковец быў там. Як і раней, корпаўся ў папцы.
    — Этот товаршц нз ревнзнонной комнсснн,— паспяшалася яго адрэкамендаваць Малкава. Яна ўсучыла Чуйкевічу ёменькую, бы цаглінка, невялікага фармату светла-рудую кніжачку «ПЕРЕСТРОЙКА — ДЕЛО ВСЕХ Й КАЖДОГО». Чуйкевіч кінуў спрактыкаваным вокам на яе, пагартаў. Кніжачка была ананімная. He ўказана, хто аўтар, хто выдаў, якім накладам. Затое пытанні ў ёй былі пастаўлены канкрэтна (на рускай мове):
    «Как относнться к коммуннстам, участвуюіцнм в работе так называемых «неформальных» обьеднненнй?»
    «Почему некоторые коммунлсты выступают в печатн co статьямн, огульно оханваюіцнмн партню, нашу советскую действнтельность, нскажаюшнмн нашу нсторню, н не несут за это ннкакой ответственностн?»
    «В какнх случаях сотрудннкамп мнлнцнн прнменяется резнновая палка?»
    «Почему было отказано в регнстрацнн белорусского народного фронта?»
    «Являются лн указ Презнднума Верховного Совета БССР от 15 августа 1988 г. н «Положенне о порядке органнзацнн н проведення собраннй, мнтннгов, улнчных шествнй н демонстрацнй» (утверждено указом ПВС БССР от 4 апреля 1988 г.) антнконстнтуцноннымн? Нужно лн обязательно разрешенне на проведенне мнтннгов н демонстрацнй нлн же достаточно уведомлення соответствуюіцнх органов?»
    Такіх пытанняў і адпаведных адказаў у кніжачцыцаглінцы было аж сто. Трэба ж было выдумаць іх. Тут, канечне, таксама патрэбны талент.
    Чуйкевіч усміхнуўся:
    — А што, я сваёй галавы на плячах не маю, не чытаю газет, указаў, каб разабрацца?
    Малкаву перасмыкнула. Яна глянула на вайскоўца. У Чуйкевіча яшчэ з часоў раённай газеты не было адчування сваёй ніжэйшасці перад райкамаўцамі. Ім гэта дзіка не падабалася. Аднойчы сакратар па ідэалогіі так яму і рэзнула: «Чуйкевіч, не забывайце, з кім вы размаўляеце!» А сапраўды — з кім? He напісана ж у сакратара на лобе, што гэта Богам выбраны чалавек і ён у кішэні носіць ісціну на залатым ланцужку.
    — Но это же рекомендацнн!— акругліла здзіўленыя вочы Малкава. У гэтай паставе неўразумення яна была па-жаночы вабная і нават спакуслівая. Аж^ но ўскалыхнулася ў Чуйкевіча сэрца.
    — Дык няхай аўтар паставіць сваё прозвішча, каб я ведаў, хто мне рэкамендуе і на каго спаслаода, калі мой учынак акажацца няправільным.
    — Вам, Константнн Грнгорьевнч, недостаточно, где вы получнлн эту кннгу?
    Чуйкевіч адчуў, што вайсковец спружыўся, бы рысь для скачка, і толькі паказвае, што глядзіць у папку, а сам слухае іхную перапалку.
    — Недастаткова,— Чуйкевіч гаварыў без злосці, нават з жартаўлівай інтанацыяй. Спрачаўся хутчэй дзеля разваг, чым дзеля прынцыпу. Гэтая кніжачка ні да чога яго не абавязвае. Прыйшоў, кінуў у сейф — няхай абрастае цвіллю. Малкава ж ягоныя словы ўспрыняла ўсур’ёз. I, падобна, бралася абараняць яго перад вайскоўцам.
    — Константнн Грнгорьевнч, вы, внднмо, заболелн... у вас лнцо воспаленное, глаза... температура, да? Нднте домой...— Падводзіла так, што ў яго гарачкавае трызненне. Дзякуй, канечне. Чуйкевіч сапраўды адчуваў сябе нядужа. Смылела ў горле, заваліла нос і ад ветру запалымнелі шчокі. Калі не прыняць мераў, можа злегчы. Ды на яснасці думання покуль, здаецца, гэта не адбілася.
    — Пусть, пусть говорнт. Хотя меня, честно говоря, русского офнцера, оскорбляет это наречне,— раптам рыпнуў голас у вайскоўца.
    Чуйкевіч усё яшчэ заставаўся зняволеным у палоне даверу да гэтага вайскоўца. Падумаў, што таму, чалавеку статута, проста цікава чуць нязвыклыя, з дэсідэнцкім душком меркаванні. Прынамсі, у гасцях у брата ён адчуваў да сябе шчырую прыязнасць ягоных сяброў, асабліва ў застоллях.
    I ён, натхнёны слухавою прагавітасцю вайскоўца, такаваў як цецярук. Малкава не ведала, што рабіць. Чуйкевіч тлумачыў такія ейныя паводзіны мітуслівасцю натуры. Сказаў багата пра што. I пра беларускую мову, якую занядбалі, а цяпер яшчэ дыскутуюць, ці надаваць ёй статус дзяржаўнай; і пра партыйную наменклатуру, якой разам з пасадаю даецца права на бязгрэшнасць і правільнасць; і пра тое, што не абнародаваны віноўнікі сталінскіх рэпрэсій.
    Малкава ўжо не слухала яго. Адно лепятала, што ён хворы і яму трэба ў ложак. Вочы ейныя пырхалі як матылькі.
    Пасля гэтага выпадку Чуйкевіч і адчуў, што адносіны Малкавай да яго з’іначыліся. Яна пачала чужацца яго. Рэдка званіла і размаўляла без ранейшай жывінкі. Яна, незамужняя, можа, нават не супроць была завесці з ім шуры-муры (вядома, калі гэта дазволена райкамаўкам). Пра тое ж, грэшны, думаў і Чуйкевіч, бачачы ў вачах у Малкавай пастаянную жаночую заклапочанасць. Вось тады ён і прыгадаў вайскоўца. Зразумеў, што гэты рускі афіцэр быў Ba-
    рожа настроены да беларускасці, да такіх людзей, як Чуйкевіч. Але боязі не адчуваў. Крыўдна было за сваю лапавухасць: не раскусіў адразу чалавека. Зрэшты, наіў, давер да людзей часам яму шкодзілі, ускладнялі жыццё, як у выпадку з партманетам. Ідзеш да чалавека з чыстымі намерамі, гэткага ж чакаеш і ў адказ, а папраўку на чалавечую непрыстойнасць, затоенасць не робіш. Тут і б’ецца крохкая ёлачная цацка духовага высакародства.
    РАЗДЗЕЛ 13
    Малкава пабегла ад яго ўцякаць, як ліса ад чырвонага сцяжка ці піянерскага гальштука, а Чуйкевіч пайшоў у залу. Сеў, як зазвычай, у апошніх радах. Заўзятыя камуністы па-ранейшаму лезлі ў першыя — на вочы начальству. Покуль на трыбуну выйшла Гракавалава, чытаў «Звязду».
    Сакратар заклікала быць пільнымі, не пападацца на вуду экстрэмістаў, мацаваць аўтарытэт партыі... У канцы секанула важкім, бы меч, словам пра намечаны мітынг-рэквіем. Паколькі ён забаронены, то не трэба на яго ісці, «могуць быць правакацыі, сутычкі і іншыя небяспечныя эксцэсы». Пра гэта абавязкова сказаць у калектывах, а яшчэ лепш, калі ўдасца людзей запалохаць. Ад страху, як ад дзяржаўнай палітыкі, выходзіць, яшчэ не адмовіліся.
    Брыдзенькае было ў Чуйкевіча адчуванне, калі ён пакідаў залу пленумаў. Быццам і ён у ганаровым пасадзе гэтай палітыкі.
    У паветры пахла ўжо зімою, хоць ейных прымет было яшчэ мала. На даляглядзе тоненькай палоскаю сачылася трывожная ружовасць першых замаразкаў. Вяршкі травы каля платоў пашарэлі, скруціліся ў кольцы. Патаўсцелі галкі, збіліся ў цяснейшыя кучы. На галовах у жанчын з’явіліся кудлатыя футравыя шапкі, падобныя на гнёзды.
    Чуйкевіч падумаў, што пара плашч мяняць на куртку.
    Перад тым як ісці ў аддзел, Чуйкевіч заглянуу да Ямачкі. Той устаў яму насустрач, нахіліўся, левай рукою падгрэбваючы крыссе расплікнутага пінжака.
    — Як справы, партайгеноссэ? — Былы цэковец, цяпер наменклатуршчык, ён сачыў, якія сігналы ідуць з партыйных органаў. Яму хацелася спакойна дачакацца пенсіі — гарантаванага кавалка хлеба.
    Жыццё гэтыя шанцы з кожным днём катастрафічна змяншала, і сэрца ў Ямачкі ўсё часцей лекацела ў брыдкай трывожнасці.
    Чуйкевіч не без іроніі расказаў, што пачуў у райкаме. Ямачка выклікаў кадравічку, цельпукаваценькую, як пінгвініха, жанчыну і загадаў ёй сабраць усіх на агульную сходку. Яна доўга на яго глядзела.
    Сабралася на сходку меншыня супрацоўнікаў. Прысунуліся самыя цікаўныя і каторыя не спяшаліся ў сем’і. Страх ужо нікога на афіцыйныя зборышчы не заганяў. Ямачка даў слова Чуйкевічу:
    — Давай, лідэр перабудовы...
    Разумеючы кур’ёзнасць таго, што будзе казаць, Чуйкевіч папярэдзіў людзей аб небяспецы (яна і праўда не выключалася), якая чакае ўдзельнікаў забароненага мітынгу.
    Адзін з літсупрацоўнікаў камуніст Скронь не зразумеў і з насмешкаю спытаў, ад каго чакаць небяспеку: ад міліцэйскіх дубінак ці неапераных, юных талакоўцаў*.
    Чуйкевіч, таксама не без жарту, адказаў, што кожны атрымае па заслугах. Прысутныя засмяяліся, і Чуйкевіч даў сходцы хутка сканаць. Пастановы не прымалі. Чуйкевіч часта не захоўваў фармальнасці. Праўда, насіў з гэтага ў душы дадатковы неспакой. Палова асоб у рэдакцыі — стукачы, «людзі ў пагонах», як хтосьці трапна сказаў.
    Апрануўшыся, Чуйкевіч пайшоў на прыпынак тралейбуса па мосце цераз Свіслач. На чорнай вадзе малявала зігзагі пара дзікіх качак. Раз-пораз яны станавіліся на лапы на ваду і пругка махалі крыламі. Лёгкі ветрык ганяў дробную, падобную на вяроўкі, рабізну. Чырвонае лісце пад клёнам, варушачыся, прыпадымалася, бы язычкі полымя.
    РАЗДЗЕЛ 14
    Раптам у пакоі пацямнела. Нахапіўся парывісты вецер, закружыў-закідаў снег, утварыўшы звар’яваную куламесу. Вецер так ірваў, што людзі, нахіляючыся і захінаючы твар, пасоўваліся павольна да слупоў і дрэў — гэтых валасоў зямлі.
    * «Талака» — нефармальнае аб’яднанне моладзі, якое ўзяло за мэту адрадзіць нацыянальна-фальклорныя традыцыі.
    Чуйкевіч стаяў суботнім днём каля вакна.
    Парывы ветру пругка білі па шыбах, закручвалі ў розных напрамках снег. Нягода шалела нядоўга, хвілі тры. I — адразу стала светла-светла. Сонца молада ўзбрыкнула порсткімі промнямі на сінім, з бялёсымі воблачкамі небе.