Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
Барадаты дворнік з цагляна-чырвонымі яблыкамі скул прама перад ёю змятаў рыжае мокрае лісце каштаноў. Яна разгубілася: з якога боку яго абысці? I так яны таньчылі: дворнік налева — і яна налева, дворнік направа—і яна направа...
РАЗДЗЕЛ 17
Чуйкевічу нечакана прыснілася Галя — ягоная дзяўчына студэнцкай пары. Яна была родам са старажытнай Мсціслаўшчыны, вучылася ў Магілёве на кулінара. Але дзеля яго прыехала працаваць у Маладзечна (бліжэй да Мінска). I вось яна дома ў іх, у вёсцы. Прывезла шмат сваіх малюнкаў. Яны проста выклікаюць у Чуйкевіча захапленне нацыянальным каларытам. Як, да прыкладу, доўгі палац — руды, з разьбяным фасадам, шматлікімі ўзорамі. Драўляная цэркаўка ў засені старасвецкіх ліп. Чырвонабелы кужэльны ручнік, вышыты мулінэ, звісае з жэрдачкі і пакалыхваецца ад ветру. Якісьці экзатычны, але ўсё роўна беларускі пейзаж — возера на вялікую таемна-чорную глыбіню. Героі шматлікіх народных казак. Чуйкевіч кажа ўсім: «Сапраўдны талент!» — і да Галі: «Калі б ты вучылася не кулінарнаму майстэрству, а жывапісу, то стала б славутай мастачкаю, беларускай, самабытнай». Паказвае бацьку рукою на малюнкі. Ен чамусьці бязрадасны, а тады шэпча яму ў ціхім куточку: «Вас абаіх пасадзяць за нацыяналізм». Чуйкевіч адчувае, што не можа ажаніцца з Галяю, а яна чакае менавіта гэтага. I яму шкада яе да слёз, да спазмаў у горле, але нічога не можа з сабою зрабіць. Тады Галя апранае паліто, ідзе з хаты — і ён не паспявае яе праводзіць. Глядзіць у вакно і бачыць яе ўжо на зямлі... 3 вядром у руках каля яе стаіць Гракавалава ў абледзянелых бліскучых ботах. Галя не можа падняцца — коўзка. Чуйкевіч чамусьці скамянеў, а яна ўсё ляжыць і мацае пабітую нагу. ён
жахаецца: «А калі пералом?» Падбягае. Гракавалавай ужо няма. Галя — маленькая, як авечачка. Ен стаіць якісьці час над ёю, потым бярэ і нясе на лаўку. Думае: трэба выклікаць «хуткую дапамогу» яшчэ і таму, што Галю забяруць з вачэй у бальніцу...
РАЗДЗЕЛ 18
Назаўтра з раніцы Ямачка закамандаваў сабраць пасля абеду партбюро з парадкам дня: «Аб удзеле члена КПСС Скроня В. А. ў забароненым мітынгу, які адбыўся ў раёне Маскоўскіх могілак 30 кастрычніка 1988 года». Усе члены партбюро пра гэты факт ужо ведалі. Лішніх пытанняў Чуйкевічу не задавалі. Ва ўсіх у вачах ён чытаў насцярогу і засяроджанасць.
Засядалі ў кабінеце галоўнага рэдактара за сталом, за якім праводзіліся планёркі і рэдкалегіі. На стале быў разасланы саматканы абрус з нацыянальнымі беларускімі ўзорамі, вышытымі чырвонай ніткаю. На абрусе стаяла высокая шкляная ваза. 3 яе тырчаў мёртвы пластыкавы васілёк. Члены партбюро сядзелі ў зборы. He было Скроня. Ен у сябе ў пакоі пісаў тлумачальную — пасля таго як два разы пабываў у Ямачкі. Чуйкевіч не ведаў, пра што ў іх была гамонка.
Уляцеў Скронь. Малы, худзенькі, з коратка, «пад нулёўку» падстрыжанай патыліцай, абапал якой тырчалі вялікія сакавіта-ружовыя, бы рыжыкі, вушы. Аддаў Чуйкевічу пісулю. Чуйкевіч кінуў на яе вокам:
«У партыйнае бюро рэдакцыі часопіса «Ідэі перамагаюць» ад члена КПСС Валянціна Скроня.
ТЛУМАЧЭННЕ.
Калі я пачуў, што мітынг-рэквіем «Дзяды», насуперак забароне ўладаў, усё-такі 30 кастрычніка будзе праведзены, я доўга думаў, ісці альбо не ісці. 3 аднаго боку, мы ўсе вымуштраваны партыяй да бязмоўнага падпарадкавання ейным рашэнням, з другога боку, памяць аб нашых прашчурах, сярод якіх шмат палегла ў зямлю ад гвалтоўнай смерці ў часы сталінскага генацыду, Вялікай Айчыннай вайны, будзіла маё сумленне.
Выступаць я перш не меў намеру. Але пасля, калі пачаліся сапраўдныя ваенныя баталіі, я ўзяў слова, каб папя-
рэдзіць магчымыя правакацыі, якія б прывялі да кровапраліцця ў раёне Маскоўскіх могілак і ўрочышча Курапаты. Я выказаў шчырую падтрымку курсу перабудовы і дэмакратызацыі, узятага лепшымі сіламі КПСС на чале з М. Гарбачовым. Лічыў, што выканаў свой патрыятычны абавязак як сябра Рады Беларускага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму. Цяпер мне кажуць, што гэта несумяшчальныя рэчы — высакародная праца ў літаратурным і грамадска-палітычным часопісе «Ідэі перамагаюць», які курыруецца ЦК, і сумніцельная дзейнасць таварыства.
У блізкім часе я зраблю свой выбар.
2 лістапада 1988 г. В. Скронь».
Чуйкевічу здалося, што Скронь зрабіў проста дыпламатычны ход. Можа, нават яго падказаў Ямачка. У кожным разе, і той, і другі ратаваў сябе.
Весці пратакол выбралі камуніста П.
Чуйкевіч, сказаўшы колькі слоў дзеля запеўкі, запрасіў засяроджана-напыжаных членаў бюро выказвацца. Доўгі час ніхто не асмельваўся. Усе ўтупіліся ў бліскучую паліроўку стала, разглядалі ў ёй свае твары. Ямачка круціў у руках цяжкую вазу, назіраючы, як па ейнай гарлавіне бегае былінка васілька. У вакне крыжавалася халоднае восеньскае сонца, і здавалася, што ў вазе цялёпкаецца вада. Мусіць, сапраўды не шкодзіла б паставіць графін з вадою асвяжыць горла, якое ў таго-сяго, калі не ва ўсіх, перасыхала ад хвалявання. Але нават на сходках не было завядзёнкі ставіць ваду. Творчыя людзі не хацелі лішніх атрыбутаў афіцыйнасці.
Цягам двух дзён у невыразна-мышынага колеру папку «Пасяджэнні партбюро — 1988 год» Чуйкевіч падшыў аддрукаваны на машынцы пратакол за № 3. Звільжэлая ад адказнасці рука П. занатавала трохі іншыя, непадкарэкціраваныя ПАСЛЯ меркаванні членаў партбюро, якія ніжэй зашыфраваны літарамі.
РАЗДЗЕЛ 19
«Я>: Як вядома, аб забароне мітынгу было двойчы абвешчана ў партыйным органе гаркама партыі «Вячэрні Мінск». Нягледзячы на тое, актывісты за правядзенне гэтага мерапрыемства зрабілі ўсё неабходнае, каб мітынг адбыўся, што было расцэнена
партыйнымі і мясцовымі органамі як грубае парушэнне грамадскага парадку. Удзел у мітынгу прынялі нефармальныя арганізацыі, членамі якіх з’яўляюцца некаторыя камуністы. Самы непасрэдны ўдзел у гэтым забароненым мерапрыемстве прыняў член нашай партыйнай арганізацыі Валянцін Скронь, які выступіў з прамоваю на мітынгу. На вялікі жаль, камуніст Скронь пачаў сваю дзейнасць не з таго. Варта было б звярнуць увагу тав. Скроню як маладому супрацоўніку рэдакцыі на сур’ёзнае стаўленне да сваіх творчых, працоўных абавязкаў, засяродзіцца на паляпшэнні работы па прапагандзе нашай багатай духоўнай спадчыны, рэдагаванні матэрыялаў.
«В>: Дарэчы, Валянцін Скронь у мінулы панядзелак прыняў непасрэдны ўдзел у неафіцыйным сходзе па стварэнні ў рэдакцыі часопіса ці то пярвічнай ячэйкі БНФ, ці то якойсьці іншай. Як камуніст, ён павінен быў паставіць у вядомасць партыйную арганізацыю і адміністрацыю. Мне званілі ўжо нават з КДБ, пыталіся... Што да мітынгу-рэквіема «Дзяды», то тут склалася наступная афіцыйная думка: нефармалы звярталіся ў гарвыканкам, але ім было забаронена правядзенне мітынгу. Тым не менш мітынг адбыўся. Як ён праходзіў, я не ведаю, не бачыў. Ужо вядома, што Скронь выступіў на мітынгу. Члены партыі ў несанкцыяніраваным мерапрыемстве ўдзельнічаць не павінны, як не павінны прымаць удзел у нефармальных арганізацыях.
Скронь: Ніхто ніякай таямніцы не рабіў наконт сходкі ў рэдакцыі. На сходцы было абвешчана аб стварэнні ў рэспубліцы гісторыка-асветніцкага Таварыства «Мартыралог Беларусі». Я лічу мэту гэтага Таварыства высакароднай. Ёсць дэкларацыя, у якой выказваецца падтрымка курсу на ПЕРАБУДОВУ.
«В>: Трэба, каб Скронь зачытаў прамову, з якой ён выступіў на мітынгу.
С к р о н ь : Я рыхтаваўся загадзя да гэтага выступлення (чытае прамову).
Прамова эмацыянальная, але навошта было збірацца, калі забаронена.
Скронь: Мяне не папярэдзілі.
«Я»: Мітынг быў забаронены. Закон ёсць закон. Яго ў прававой дзяржаве трэба выконваць.
С к р о н ь: Калі б не пачаліся эксцэсы, я б не выступаў. Удзельнікі — моладзь. Гэта натоўп, які заўсёды
«беременный опасностью», як сказаў паэт. Трэба было штосьці рабіць. Мы былі акружаны трайным ланцугом міліцыі. Паводле слоў аднаго старшага лейтэнанта міліцыі, колькасць работнікаў органаў унутраных спраў даходзіла да дзвюх тысяч.
«Я»: Тав. Скронь парушыў заклік Рады «Мартыралога Беларусі» не выступаць, пра што, дарэчы, прасіў напярэдадні мітынгу старшыня.
Скронь: Пра гэта не ведаў.
«Я>: Падпарадкоўвацца дысцыпліне трэба. Покуль існуе партыйная дысцыпліна, трэба яе захоўваць. Факт: камуніст удзельнічаў у забароненым мітынгу.
«Т»: Мы маем справу з неардынарнай сітуацыяй. 3 аднаго боку — высакароднасць мэты Скроня па раскрыцці нявінна рэпрэсіраваных ахвяр сталінізму, зварот на мітынгу да памяці нашчадкаў, з другога — удзел у забароненым мітынгу, што падрывае яго аўтарытэт як камуніста і вымушае нас прыняць у адносінах да Скроня меры партыйнага ўздзеяння.
С к р о н ь: Больш выступаць не буду.
«Я»: Цябе падштурхнулі.' Мы перш за ўсё супрацоўнікі часопіса, і кожны на сваім участку можа прынесці карысці значна болып. Мы павінны даць ацэнку гэтаму факту. Факт, як казаў Ленін, рэч упартая.
«К»: Мы маем справу з парушэннем загаду мясцовых улад. Да ўсіх падобных мерапрыемстваў прымешваецца шмат людзей, якія выступаюць супроць ПЕРАБУДОВЫ.
«Б»: Я таксама лічу, што член партыі павінен прытрымлівацца партыйнай дысцыпліны і не парушаць дзеючага заканадаўства.
С к р о н ь: Як савецкі чалавек.я быў абураны паведамленнем заходніх радыёслужбаў аб тым, што мяне арыштавалі. На самай справе я не быў арыштаваны.
«М»: Трэба прыняць да ведама заяву Скроня.
«Я>: За парушэнне загаду мясцовых улад, самавольны ўдзел у забароненым мітынгу я прапаную аб’явіць члену КПСС Скроню Валянціну вымову. Камуністу Скроню мець на ўвазе: у сувязі з неабходнасцю паляпшэння работы аддзела навукі і мастацтва галоўную ўвагу акцэнтаваць у далейшым на прафесійных абавязках.
«В»: Паколькі Скронь толькі што прыйшоў да нас,
не ведаў, што могуць быць такія вынікі яго ўдзелу ў мітынгу, а сам ён меў толькі добрыя намеры, прапаную абмежавацца абмеркаваннем і папярэджаннем.
За першую прапанову галасавалі: «Б», «М», «ГІ», «Я» і «Т», супроць — «В».
За другую прапанову галасаваў чВ», супроць — «Б», «М», «П», «Я» і «Т».
ПАСТАНАВІЛІ:
1. За парушэнне Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 жніўня 1988 года «Аб адказнасці за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзення сходак, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый» камуністу В. Скроню аб’явіць вымову.