• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    2.	Звярнуць увагу В. Скроня на неабходнасць выканання сваіх першачарговых вытворчых абавязкаў.
    Сакратар партбюро. Роспіс.
    РАЗДЗЕЛ 20
    Гэты арыгінал пасля той-сёй крэмзаў, змякчаў свае выпады супроць Скроня, рабіўся больш «агрэсіўным» да партыі, браўся ледзьве не заступнікам бэнээфаўцаў. Хтосьці страчыў нататку ў газету, у якой асуджаў разгон мітынгу-рэквіема «Дзяды».
    Чуйкевіч разумеў, што гэта не так сабе. Мабыць, ЦК адчуў, што перабраў меру, дацяміў, што і да нефармалаў трэба ставіцца крыху памяркоўней. Але было ўжо позна. Водгалас аб падзеях 30 кастрычніка ў Мінску выплеснуўся на ўвесь свет. Ацэнку ім даў нават акадэмік Сахараў. Алесь Адамовіч назваў сталіцу Вандэяй.
    А цяжэй за ўсё ў гэтых варунках было, мусіць, Чуйкевічу. Адразу ж пасля партбюро ён з Ямачкам паехаў у Дом палітасветы — мадэрновы гмах каля стадыёна «Дынама». Там спешна збіралі ідэалагічны актыў вобласці. Партыйныя функцыянеры пнуліся захоўваць эпікурэйскі спакой. Але Чуйкевіч бачыў, што п’едэстал пад імі мітынг магутна страсянуў. Вымуштраваныя хлопцы ў рабочых спяцоўках з чырвонымі банцікамі на лацканах нападалі на інтэлігенцыю, пісьменнікаў (асабліва), мастакоў, артыстаў. Яны не разумелі, што іх падставілі.
    У Чуйкевіча змрочна было на душы. I сядзець было нязручна — ягоны рад крэслаў пад цяжарам
    атлусцелых ідэалагічных байцоў выдраўся ножкамі з паркетнай падлогі і хіліўся ўперад, як заколаты матадорам бык. Ціснуў пад калені. Hori ў Чуйкевіча замлелі. Нават калі б і хацеў сядзець, дык не ўседзіш.
    He чакаючы канца засядалаўкі, пагробся па насках чужых туфляў да выхаду.
    На вуліцы пасля яркіх хрустальных люстраў было чорна.
    Зняможаны, ён змог запісаць у дзённік толькі адну фразу: «3 гэтага мітынгу пачнецца пераварот у свядомасці беларусаў».
    РАЗДЗЕЛ 21
    3 ДЗЕННІКА:
    «Сесія Вярхоўнага Савета СССР задаволіла просьбу Андрэя Грамыкі аб вызваленні яго з пасады Старшыні ў сувязі з узростам. Адышла цэлая эпоха ў савецкай гісторыі. На ягонае месца член палітбюро Зайкоў прапанаваў Гарбачова. Паўтарылася трукацтва (іначай не назавеш) ранейшых лідэраў».
    Чаму гэтак атрымліваецца? Адказ просты: не хапае законнай улады. Аднаго аўтарытэту кіраўніка партыі, аказваецца, мала. I праводзяцца фармальныя выбары... каго? Прэзідэнта краіны! Хто «за»? Мандаты ўверх — «адзінагалосна». Чуйкевіч прыгадаў, як і колькі ўжо вядзецца барацьба за прэзідэнцкае крэсла між Бушам і Дукакісам у ЗША. Там, канечне, абыкаго не выберуць. Кандыдату трэба пераканаць н a род, што з’явіўся сапраўдны лідэр нацыі, які будзе абараняць ейныя інтарэсы.
    РАЗДЗЕЛ 22
    Прыпаўзлі ценькімі белымі нагамі сараканожак першыя замаразкі. Чуйкевіч іх любіў. Любіў ісці па сцятай марозікам траве, адчуваючы, як з пяшчотным хрустам патанаюць ногі. Стоячы на прыпынку, глыбока ўдыхаў вастраваты холад паветра. Вецер падхапіў і панёс старонку «Правды» з партрэтам Гарбачова (Старшыні Вярхоўнага Савета СССР) — было чуваць, як яна суха шуршэла на заі-. нелай траве.
    На калідоры Чуйкевіча перастрэў Скронь. Падаў кашчавую халодную руку.
    — Ты вельмі мудра зрабіў, прагаласаваўшы супроць вымовы.
    Ён не тлумачыў, у чым была мудрасць. Чуйкевіч сам зразумеў. Скронь меў на розуме ход наступных падзей.
    — Сходка пакажа,— сказаў Чуйкевіч. He сумняваўся, што камуністы падтрымаюць Скроня. Цяпер лічылася за правіла не ладзіць з афіцыйнай думкаю, а пярэчыць ёй. Скронь адышоў з задаволеным тварам, выраз якога залежаў ад вушэй-лакатараў, настроеных на хвалі ўсяго свету. Чуйкевічу ён не падабаўся адным: здаецца, ці не наўмысна нарываецца на скандал, пускае кругі вакол сваёй асобы.
    Чуйкевіч зайшоў да Ямачкі. Хацеў параіцца, калі праводзіць сходку. Здалося, твар у шэфа асунуўся, пад вачыма зачарнеліся падковы кругоў. Чуйкевіч яму спачуваў, ведаючы, у якіх варунках той працуе. 3 аднаго боку, прывязаны да наменклатуры, з другога — трэба паказваць, што не адстае ад жыцця, мае перадавыя погляды.
    Сходку прызначьілі на сярэдзіну лістапада.
    3	роўнядзі жыццё выплыла на перакаты. Перад кастрычніцкімі святамі ў райкаме зноўку сутаргаваспешна сабралі сакратароў пярвічак. Чуйкевіч ужо прыходзіў туды дзеля цікавасці ды іранічнага пакеплівання. Хоць сядзеў у зале ніжэй, чым партапаратчыкі ў прэзідыуме на сцэне, глядзеў на іх звысоку. I гэта зусім не ад высакамер’я. Ен, бадай, упершыню гэтак яскрава ўбачыў, якія перад ім дробненькія, бы неўрадлівая бульба, чалавечкі. 3 ягоных вачэй памалу ссунуліся шоры, а партапаратчыкі ў нязвыклых для сябе варунках высвецілі сваю бездапаможнасць.
    Гракавалава, з напалоханымі вачыма, устрывожаная, паведала ім сваім загадна-грубаватым голасам, што па горадзе зноўку расклеены лістоўкі, быццам на 7 лістапада намечана «Талакою» дэманстрацыя пратэсту. I таксама недазволеная. У які ўжо раз заклікала «быць пільнымі». He пускаць у калоны незнаёмых людзей. Яны могуць ісці пад нацыяналістычнымі белчырвона-белымі сцягамі, з гербам «Пагоня», несці свае ■— зрабіла акцэнт — лозунгі.
    Чуйкевіч абурыўся. У гэтым будынку шмат крычаць пра «чужыя» лозунгі. Але ніхто не называе канкрэтна гэтыя лозунгі. Такое адчуванне, што проста баяцца называць, бо людзі ўбачаць: у гэтых ло-
    зунгах нічога варожага няма, а толькі тое, што баліць кожнаму сумленнаму чалавеку, грамадзяніну, урэшце, проста беларусу. Падобна, «застойшчыкі» не думаюць здавацца і не хочуць нават прыслухоўвацца да людзей на вуліцы, мітынгах, не тое што саджаць у глебу здаровае зерне з праграм грамадскіх рухаў.
    Што значыцца «мы», «нашы ідэі», «нашы газеты»? Бюракраты, ідэі таталітарызму, камуністычныя выданні? Так разумець? А калі ён, Чуйкевіч, не згодны, што беларуская мова нікому не патрэбна, што беларуская культура павінна задыхацца ў смуродзе невуцтва, нігілізму, абыякавасці? Хто тады «мы»? Ен жа—таксама «мы». I Быкаў — «мы». I Пазьняк — «мы». Ці гэта — «яны»?
    Што гэта — зноў, як і ў 30-я, пошукі ворагаў?
    Чуйкевіч не ўстаў і не сказаў пра гэта адно таму, што яго ўся зала асадзіла б вокрыкамі: «Нацыяналіст!», затупала б нагамі, абсвістала. А ён быў укручаны і без гэтага ў такі водаварот, што ледзьве трымаўся на паверхні. Таямнічыя званкі пачасціліся. Жонка была ўжо схільная думаць, што звоняць ягоныя каханкі.
    РАЗДЗЕЛ 23
    «Штосьці прыпякае хлопцу! — ціха прамовіў Пётр Пятровіч, калі выпусціў нізенька над апаратам тэлефонную трубку.— Мы яшчэ выведзем яго на чыстую ваду. Бач, артачыцца!»
    Псіхалагічна падрыхтаваўшы сябе, ён пазваніў Чуйкевічу і запрасіў яго прыйсці. Той лёгка згадзіўся: мусіць, падумаў, што атрымае ўжо адказ.
    Пётр Пятровіч ледзьве пазнаў свайго «злачынцу». Асунуўся, твар белы, вочы — сінія — плаваюць у чорных вірах. Ажно схамянуўся: ці варта далей здзекавацца з чалавека? Але невядомая сіла падказала, што варта.
    Пётр Пятровіч павёў гутарку здалёку: маўляў, Субач, магчыма, хворая, трэба з’ездзіць у псіханеўрадыспансер і праверыць. А потым, як бы між іншага, прызнаўся, што і яму, юрысту, творчасць не чужая. Выняў з шуфлядкі сваё апавяданне, украдліва, бы паміж імі ўжо існавала змова, падсунуў да Чуйкевіча.
    — Вось, калі ласка... маё. 3 мяне такі грамацей...
    Але кіньце вопытным вокам. Друкавацца ўсім хочацца, хто піша, а графаманам больш, чым каму...
    Чуйкевіч узяў у рукі змацаваныя сашчэпкаю аркушы, паднёс блізка да вачэй. Дзесьці на палове старонкі ён спыніў чытанне. Здалося, грэбліва кінуў на стол апавяданне і сказаў з нечаканай, якойсьці хваравітай суровасцю:
    — Бяздарнае, як і ваша следства!
    Пётр Пятровіч ажно сцяўся. Во даў дык даў! Відочна, што хапіў праз меру малады чалавек. Забывае, з кім мае справу. Што ж, няхай крыўдуе на сябе. Праціўнік яшчэ не зломлены.
    Словы Чуйкевіча так балюча сцебанулі Пятра Пятровіча па самалюбстве, што ён, застаўшыся самнасам, зусім страціў над сабою ўладу і доўга мармытаў пад нос праклёны. He столькі ў адрас Чуйкевіча, колькі ў свой, бо адчуваў сябе прысаромленым вучнем. Ведаў жа: не лезь не ў сваю парафію, іначай і ў сваёй будзеш страчваць з такою цяжкасцю, праз буру сумненняў набытую ўпэўненасць.
    Ен цішком падышоў да дзвярэй і замкнуў іх на ключ. Выняў з сейфа бутэльку каньяку, ужо адпітую, і прыціснуў рыльца да сухіх тонкіх губ. Калі піў, верхняя губа ўлазіла ў бутэльку як п’яўка.
    РАЗДЗЕЛ 24
    Упярэдадзень сходкі Чуйкевіча выклікаў Ямачка. Твар у яго быў змарнелы. Дайшлі чуткі, быццам нефармалы збіраюцца ўнесці ў парадак дня пункт: «Стварэнне пярвічнай арганізацыі БНФ».
    — Наўрад,— усумніўся Чуйкевіч.— Яны могуць стварыць яе і без нашай сходкі.
    Падумаў: ад страху Ямачку ўжо блюзніцца Бог ведае што. На календарыку ён адзначаў дні і вылічваў, колькі яму засталося да пенсіі.
    Скронь меў адносіны да нефармалаў раней. Пасля партбюро адкінуўся ад іх. Чуйкевіч проста пацікавіўся ў яго: якую лепш, на ягоную думку, праводзіць сходку — адкрытую ці закрытую? Скронь выбраў закрытую. А значыцца, усе сумненні адпадалі.
    Чуйкевіч даў мастаку цыдуліну з парадкам дня:
    1.	Абмеркаванне праектаў Закона аб выбарах народных дэпутатаў СССР і Закона аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі СССР.
    2.	Зацвярджэнне пастановы партыйнага бюро.
    Назаўтра мастак вывесіў яркую аб’яву: чырвоныя літары на белым полі ватмана нагадвалі нацыянальны беларускі сцяг.
    На сходку прыйшлі толькі камуністы. Было ціха, як на хаўтурах. Ніхто не рваўся ў кабінет. Ніхто не бушаваў, не ламаў дзвярэй. Кожны моўчкі і асцярожна, бы там мог быць цвік, садзіўся на крэсла.
    Першае пытанне, нягледзячы на глабальны MamTae, не заняло багата часу: усе разумелі ягоную фармальнасць. Пару выпусцілі на зацвярджэнні пастановы партбюро па Скроню, якую зачытаў Чуйкевіч.
    Стары камуніст, які па незразумелай матывацыі сімпатызаваў нефармалам, першым заклікаў сходку асудзіць «атавістычнае»* партбюро.
    Чуйкевіч таемна парадаваўся за сябе, што чуццё яго не падвяло.
    Цямнела на вуліцы хутка, быццам з неба апускалася заслона. Вокны адлівалі сінім перламутрам. Уключылі святло. Кабінет і ўсе людзі глыбока адлюстраваліся ў шкле вокнаў. Чуйкевіч, слухаючы выступоўцаў, глядзеў на іх, як на нямое кіно.
    Галасы ён аднавіў пазней праз пратакол. Яны зашыфраваны тут літарамі.
    РАЗДЗЕЛ 25
    «Д>: Лічу, што няправільна атавістычнае партбюро вынесла вымову камуністу Скроню. Я растлумачу. У свой час «талакоўцы» звярнуліся ў выканкам аб правядзенні мітынгу ў скверы Янкі Купалы. Ім было адмоўлена. Месца не было прызначана другое. Але мітынг быў арганізаваны. Супроць дэманстрантаў паўстала міліцыя. Рыхтаваліся як да ваенных вучэнняў. Прашу партыйнае бюро адкласці пастанову да высвятлення падзей. Прапаную пастанову не зацвярджаць.