• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    Думкі, атрымаўшы штуршок, зараіліся ў галаве. Гараць, здавалася, валасы, і ён чуе іхны трэск.
    Спаць Чуйкевіч лёг з жонкаю. Даўно не клаліся разам. Трывога запаланіла яго ад цемечка да пятак. Ен праглынуў дзве ладачкі радэдорму. Але сон да яго не спускаўся, лунаў дзесьці на небе. Быццам не бетонны дом, а фанерная скрыня: любы рып, грук зверху, знізу, з бакоў было добра чуваць. За кожным разам Чуйкевіч здрыгаўся. Мірсцілася: бандзюкі лезуць у кватэру, рушацца дзверы, сцены...
    — Што ты круцішся, як уюн? — незадаволена скрозь сон прамармытала жонка.
    Ен падняўся, адскуб ад рулона ваты два касмылікі. Зрабіў тугія тампончыкі і засунуў у вушы. Гукі заглухлі, але... шумела мора. Такое адчуванне, што хвалюецца мора, вада напаўзае на гарачы пясок. Чуйкевіч заняўся аўтагеннай трэніроўкаю: «Я спакойны, я цалкам спакойны... Я ні пра што не думаю... У мяне няма ніякіх праблем... Усё будзе добра...»
    Уяўляў сапраўды мора, бела-зеленаватае, дымнае неба, цёплыя промні ў сябе на спіне, белых кручкадзюбых чаек на гладзенькім, вылізаным беражку каля саменькай вады... Гэтая аўтагенная трэніроўка ўжо аднойчы выратавала яго. Нечакана, падрэзанае маленькімі ножанкамі няўдач і злых намераў акружэння, пахіснулася здароўе. Здароўе — міннае поле, выбух на якім адбываецца нечакана. Як у пясок, знікла прага жыцця: не радавала праца, не хацелася кампаній, збрыдзела гарэлка, не вабілі жанчыны... Якаясьці экзема чырвонымі плямкамі заслядзіла ўсё цела. У скурдыспансеры пасля доўгіх сумневаў яму прыляпілі дыягназ: псарыяз. Ен паставіўся да яго безуважна, як і да ўсяго на той час, і толькі пасля, калі ачуняў, начытаўся медыцынскай літаратуры, з жахам зразумеў, чаго магла яму каштаваць памылка дактароў, праз якую заганяўся ў падсвядомасць
    страх перад каведнасцю, фактычна, невылечнай хваробы. I ачуняў ён менавіта дзякуючы гіпнозу ці, як раней казалі — умусту, з дапамогаю якога арганізм абнавіў свае функцыі, нашчэнт разбурыўшы ўнутранага «ворага» па ўсіх пазіцыях, дзе на многія гады ўмацавалася ўпэўненасць, яснасць мэты, адчуванне сваёй патрэбнасці. Ен вывеў сябе з-пад аўтарытэту вакольных людзей; яны былі яму да лямпачкі.
    I вось, здаецца, «вораг» зноўку пайшоў у атаку. Як ён спаў і колькі, адзін Бог ведае, але сон убачыў. Нібыта яны з Васем прыехалі ў Афганістан. Выходзяць з будынка вакзала — цёмна, ніводнага ліхтара. Ніякага транспарту. Ен сіліцца ўспомніць, куды яму, у гасцініцу альбо інстытут, дзе прыпынак (вельмі моцнае адчуванне, што раз ужо тут быў),— і не можа. I раптам да іх прыстаюць двое — хлапчукі, але не чарнамазыя, як у Афганістане. Ен адбіваецца ад іх, а яны не вельмі агрэсіўныя. Адзін кінуўся і вывернуў яму кішэнь, але ён паспеў выхапіць у рабаўніка насавік, ключы ад машыны і паваліць яго ў снег. Скуль у Афганістане ўлетку снег? Другі валіць Васю. Тады ён дастае сцізорык, вымае лязо, але хуліганы не ўцякаюць. Ен замахваецца нажом... і не можа ўдарыць. А Вася ў снезе, набраў у штаны. Голы — боязна, што застудзіцца. Чуйкевіч цэліцца аднаму ў нагу, але не б’е чамусьці. Азіраецца: чаму няма царандоя, людзей ці якіх машын? I — прахопліваецца...
    3 вуліцы ў пакой пнулася шэрае святло. Цьмяна блішчэў вішнёвай паверхняю газетны столік, на якім цікаў круглы, як цыклопава вока, будзільнік. На дыбачках паклыгаў на кухню. Адкруціў кран, папіў халоднай вады: у роце перасмягла, як пасля цяжкога пахмелля. Галава была тупая. Ен зусім не адпачыў. I калі цяпер адпачне — невядома. Багата часу яму спатрэбіцца, каб перажыць гэты смылючы сцябок па нервах, прывыкнуць да самога факту, зачапіцца за надзею. Дзе яе ўзяць, надзею? Яны пакідалі яго адна за адною, як рыба пакідае завоіну, што пачала раптоўна мялець і броснець.
    Без адной хвілі восем пазваніў генералу. Калі трубка шчоўкнула і зафаніравала, Чуйкевіч бясконца абрадаваўся.
    — Міхаіл Антонавіч, на мяне нейкае напасце,— забыўшыся павітацца, сказаў ён з надрывам.— Зноў патрэбна ваша парада.
    — Што такое? — без намёку на трывогу ў голасе спытаў генерал.
    Чуйкевіч распавёў яму пра здарэнне ў магазіне і пра ўчорашні званок. Генерал на момант змоўк. Нават яму навіна здалася нечаканай.
    — Так. На забойства яны не пойдуць,— сказаў, як здалося Чуйкевічу, няўпэўнена генерал.— Але нервы папсуюць. Першае, што табе трэба зрабіць,— заявіць у міліцыю, у свой райаддзел. Я выйду на таварышаў, падключу патрэбных людзей. Выконвай усё, што трэба будзе для аператыўных мерапрыемстваў.
    Пасля размовы з генералам хмары трывогі пагусцелі. Гэтае ягонае няўпэўненае «на забойства яны не пойдуць» цвіком засела ў мазгах. Трэба ісці ў міліцыю. А бас прыгразіў: «Не ўздумай бегчы ў кантору звякаць». Яны таксама слоў на вецер не кідаюць. Можа, за ім ужо сочаць. Выйдзе ён з пад’езда — і трапіць на кручок. Людзей вакол багата: паспрабуй разбярыся, чыё вока за табою віжуе. Давядуць да міліцыі — і ўсё зразумеюць. Вялікага розуму тут не трэба. Нават адпітых мазгоў хопіць. Чуйкевіч адчуў, што дзверцы пасткі няўхільна прычыпяюцца. Ліхаманкава, бы птушка ў сілку, забілася ягоная думка.
    Прачнулася жонка, прышлёпала ў тапках на кухню. Падпухлы, пакамечаны пасля сну твар — зусім нс той, што быў учора. Набрыняла пад вокам чорная слязіна.
    Чуйкевіч са спадзяваннем глядзеў на жонку. Яна нязвыкла цярпліва выслухала ягоныя перасцярогі.
    — Сядай на таксі ды едзь,— сказала жонка.— He пагоняцца ж яны за табою.
    I сапраўды, гэта было выйсце. Безумоўна, сачыць за ім яны будуць не на машыне. I калі ён возьме таксоўку, яны так хутка не змогуць сесці, нават калі будуць стаяць за ім. Хвіль пяць-дзесяць трэба чакаць наступную маіпыну.
    Чуйкевіч вынырнуў з пад’езда, як суслік з нары. Позірк ягоны пачаў вышукваць падазроных тыпаў. Маладая жанчына вяла ў садок дачку ў белай, як адуванчык, шапачцы. Каля чырвонага «Запарожца» з адчыненым багажнікам корпаўся мужчына ў доўгім, да калень, світэры,— быццам ліняў скураю, спускаў яе пад ногі. Пажылы таўстапузы дзядзька выгульваў чорненькую калматую балонку з белым сырамятным ашыйнікам. Падмятала ганак суседііяга пад’езда
    прыгажуня прыбіральшчыца, з якою Чуйкевіч заўсёды прыязна вітаўся.
    Адлягло на сэрцы. Ды тут жа кроў гарачай хваляю плёснула ў галаву: што, яны дурні выстаўляцца напаказ? Цікуюць скульсьці з-за вугла альбо здалёку.
    Праляцела нізка чорная галка, трымаючы ў дзюбе ладны кавалак белага хлеба.
    Хоць да таксі было блізка, праехаў адзін прыпынак на тралейбусе і выйшаў. Нягледзячы на раніцу, у чарзе на таксі стаяла пяць чалавек. Сцяты, бы спружына, Чуйкевіч чакаў, хто стане за ім. Прысунулася цётка. Па ўсім відаць, вясковая: з белай хустаю на галаве, у рудым даўгаватым палітоне і валёнках. У кожнай руцэ трымала напакаваную торбу. He падобна, што з іхнай хеўры. Мусіць, да сына ці дачкі з блізкай ад Мінска вёскі прыехала маці. Закалолі япручка — і прыехала. Трэба карміць дзяцей: з магазінаў зніклі мяса, каўбаса, рулеты.
    Седзячы ў таксоўцы, Чуйкевіч раз-пораз азіраўся: ці едзе ўслед якаясьці машына. Пільна ўглядаўся на паваротах. «Хваста», здаецца, не было. He на верталёце ж яны.
    За перагародкаю, закратаванай чорнымі сталёвымі прутамі, тырчаў ядроным падасінавікам дзяжурны афіцэр. На левым рукаве ў яго чырванела абтрэпаная па краях павязка. Валасы ў афіцэра былі шорсткія і рыжыя, як засохлая сасновая галінка, а твар цаглянага колеру. Ён з недаверам глядзеў на Чуйкевіча, покуль той тлумачыў, што яго сюды прывяло. Запісаўшы ў журнал прозвішча і адрас наведніка, сказаў Чуйкевічу падняцца на другі паверх, у пакой № 18, да маёра Серады.
    Маёр Серада, лысаваты, з чорнымі вусікамі, маленькімі, як дзве фасоліны, лагодна запрасіў яго сесці. Даў аркуш паперы, ручку. Сказаў пісаць заяву. Чуйкевіч здзівіўся, што маёр ужо быў у курсе справы. Парупіўся Міхаіл Антонавіч. Аператыўна, нічога не скажаш!
    Размаўлялі з паўгадзіны.
    — Выконвайце ўсё, аб чым я вас тут прасіў,— папярэдзіў на развітанне Серада.— Ваша задача — цягнуць час. 3 гэтага моманту ваш тэлефон падключаны на праслухоўванне.
    — А ахова мне будзе? — на поўным сур’ёзе спытаў Чуйкевіч.
    Маёр пасміхнуўся ў акуратныя вусікі:
    — Калі спатрэбіцца, будзе.— У куточку ніжняй губы ў яго прыліпла жоўтая махорынка. Чуйкевічу свярбела яе змахнуць. Мусіць, ад удзячнасці. Здаецца, у гэтую хвілю ён быў шчаслівы.
    А якім яно, шчасце, уяўляецца іншым? Успомніў, што возіць у дыпламаце атрыманае ім «Пісьмо ў шчасце!». He ведае, што з ім рабіць. Усе тэрміны рассылкі ўжо прайшлі.
    РАЗДЗЕЛ 29
    «Само пісьмо знаходзіцца ў Ліверпулі! Яно абышло вакол свету 444 разы. 3 гэтым пісьмом да вас завітае шчасце, удача, але пры ўмове: пісьмо трэба паслаць таму, каму вы жадаеце шчасця. Будзьце ўпэўнены: прыйдзе шчасце, нават калі вы не верыце.
    Пісьмо было напісана ў 1254 г. У Расію яно трапі ла ў XX стагоддзі. Яго атрымала бедная сялянка Урупава, і праз 4 дні яна адкапала скарб. Затым выйшла замуж за князя Галіцына, адале стала мільянершаю ў Амерыцы.
    У 1921 г. Конан Дойл атрымаў пісьмо, але не размножыў яго і трапіў у катастрофу, яму ампутавалі абедзве рукі.
    У 1937 г. пісьмо трапіла да маршала Тухачэўскага, які спаліў яго і праз 4 дні яго арыштавалі, судзілі, затым расстралялі.
    Хрушчову ў1964 г. пісьмо падкінулі на дачу, але ён выкінуў яго. Праз 4 дні яго звергнулі таварышы па партыі.
    У 1980 г. Ала Пугачова адправіла 20 пісьмаў, праз 4 дні яна атрымала запрашэнне ад фірмы, і за 4 месяцы на яе рахунку было 2 мільёны.
    Hi ў якім разе не рвіце пісьма. Пастаўцеся да яго сур’ёзна. Гэта нітка між нашым цяперашнім і будучым. Пісьмо можна адпраўляць у адкрытым канверце. Абы яно дайшло да адрасата.
    Тэксту не мяняць:
    Х-31	Х-х, 15—18	2х+11
    Е-31	ер	—31
    Гэтыя знакі і пісьмо прынясуць вам шчасце. Гэтае пісьмо робіць круг вакол зямлі за 9 гадоў. Цяпер шчасце павінна наведаць ваш дом. Адпраўце яго людзям, якія ў ім маюць патрэбу. He затрымлівайце
    пісьма больш 96 гадзін. Адашліце яго сваім сябрам і праз некалькі дзён чакайце сюрпрызу. He пасылайце грошай, шчасце не купляецца. Гэты лозунг прыдуманы пенсіянерамі Венесуэлы.
    Зрабіце 20 копій і абавязкова адпраўце.
    Гэта не шарлатанства, чакайце сюрпрызаў!»
    РАЗДЗЕЛ 30
    На Тройцу баба Аксюта абторкала хату галінкамі клёна і бярозы. Лісце падсыхала, і хату разрываў лясны дух. Маці сказала Кастуську, што паедуць да бацькі ў бальніцу. Упярэдадзень яна засекла курыцу, зварыла яе.