Не аднойчы забіты
Уладзіслаў Рубанаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 1994
даваць адпор. Зноў вяртаецца да Ямачкі. Там на стале ўжо процьма ўсякай рыбы, ікры. I з’явіўся старшы літсупрацоўнік Агурэчнікаў (у сапраўднасці: зусім лысы) з новай прычоскаю — доўгія валасы, палова чорная, палова сівая, зачэсаныя назад.
Частка 3. Сабраўся ў вёсцы ўвесь род: сваякі, блізкія. ён — у цэнтры ўвагі. Цётка Дарка гэтак шчыльна да яго прыхінулася, гладзіць па галаве і кажа: «Во гэтая разумная галава ўсяго дабілася... Хоць і бацька з кулакоў, нічога не перашкодзіла». Чуйкевічу вельмі прыемна слухаць яе, усведамляць, што ім ганарыцца род.
Адале вабная жанчына з акругла-поўйымі нагамі (нібыта вольных паводзін, родам з суседніх Смародзічаў), распрануўшыся, ідзе на агарод, а за ёю незнаёмы мужчына. Хто гэта? Пётр Пятровіч?.. Скуль ён тут узяўся? Зіма. Жанчына пачынае прыгожы танец на снезе, і вакол яе, як здані, жанчыны купальскіх кастрышчаў. Чуйкевіч начоўкамі чэрпае снег і абсыпае ім жанчыну. Яна аж гарыць ад блёстак. Уражанне неймавернага хараства, казкі. ён робіць гэта з азартам, радасна...
РАЗДЗЕЛ 34
Сны былі вялікай часткаю ягонага духовага свету. Ен зрабіў багата назіранняў над імі, пранік у такія-сякія таямніцы іхнай прыроды. Сны разгружалі ягоную псіхіку ад патаемных жаданняў, выштурхоўвалі ўсякую непатрэбшчыну, падказвалі ягоных ворагаў, у чым хаваецца зло; загадзя папярэджвалі, скуль чакаць небяспеку; у снах нараджалася шмат вобразаў, нават вершаў, новых, невядомых картатэкам слоў, прыкладам, туруснуў (кінуў, шпурнуў). Ішоў падсвядомы працэс творчасці, у якім было куды менш загадак, чым у свядомым.
Як жа ён шкадаваў, калі, прачнуўшыся, мала што помніў. Чуйкевіч разумеў, што сны для творчага чалавека — знаходка. Ім вялікае значэнне надаваў Максім Гарэцкі. Нядаўна Чуйкевіч прачытаў, што Грэму Грыну сны падказваюць сюжэтныя хады. Чуйкевіч і радаваўся снам, і баяўся іх. Баяўся, бо некаторыя ягоныя сны былі прарочыя, спраўджваліся: хутка, праз колькі дзён, альбо нават праз гады. Нядаўна ён, гартаючы запісныя кніжкі ранейшых гадоў, наткнуў-
ся на сон: пажар у іхнай вёсцы, згарае хата і жанчына ў ёй — Ганна Чуйкевіч, маці ягонага сябра Жэнькі.
Дзіва б тут не было. Ганна сапраўды згарэла — так, як апісана ў сне. Але адна дэталь патрэсла Чуйкевіча: сон прысніўся за тры гады да таго, як ускінуўся пажар. Чуйкевіч не паверыў. Будучы ў вёсцы ў адпачынку, ён удакладніў у маці, калі згарэла Ганна. Яна назвала год. Памылкі не было. Як пасля такога сябе адчуваць?
I быў другі сон, пра які Чуцкевіч успамінаць не хацеў. Багата было перажыта, ледзьве атрэпаўся ад удару. I здарылася гэта тады, калі ён назойліва думаў пра Жанну, сакратарку, заляцаўся да яе, адчуваючы ўзаемнасць, і ўсё ў іх ішло да сустрэчы пасля кавярні ў якімсьці схронным закуточку. Бо ў рэшце рэшт да гэтага толькі і зводзіцца інтарэс адно да аднаго разнаполых асобаў.
Ен прысніў, што сын Арцём упаў у глыбокую яму і моцна пакалечыўся. Роўна праз тры дні, у нядзелю, Вася і Арцём выйшлі пагуляць на вуліцу. Праўдзівей, яны з жонкаю выправадзілі іх на свежае паветра. Тыя не хацелі ісці, лезлі да тэлевізара. Можа, праз паўгадзіны прыбягае Вася, збялелы, напалоханы: «Там Арцёмка ўпаў!.. Ен страціў прытомнасць...» — «Дзе ён?» — толькі і спытаў Чуйкевіч, вылецеў на вуліцу. Арцёма дзяўчаты ўжо занеслі ў Домакіраўніцтва і адхайвалі. Чуйкевіч глянуў і не цаверыў сваім вачам: твар у сынка ўвесь быў у крыві... Арцём стагнаў, мармытаў: «Я нічога не помню'...» Божа, гэта сон!.. Усё як у сне! Няхай гэта будзе сном!
Ен адмовіўся тады ад заляцанняў да Жанны. У здарэнні з сынам убачыў нябеснае папярэджанне. Значыцца, гэтая ягоная сувязь была непажаданая, магла мець сумны вынік.
Чуйкевіч зрабіў адкрыццё: іншы раз сны былі асабліва яркія, сімвалічныя і насычаныя пасля выпівак альбо якойсьці стрэсавай узбуджанасці. Тады сам сон ледзьве не праз усю ноч быў суцэльным снабачаннем. 3 малюнкамі, дыялогамі герояў. Ен радаваўся: вось падораны Богам шэдэўр, які застаецца адно запісаць. I, магчыма, каб ён устаў адразу пасля прагляду, то і запісаў бы яго. Але не давала лянота. Мо наўмысна? Ен засынаў, а ўранні, прачнуўшыся, на жаль, помніў толькі абрыўкі сцэн і фраз. Кшталтам, вось гэтыя: у фінале кадэбісты надзелі яму на-
ручнікі, і ён спытаў: «За што?» — адзін, азызлае мурло з пунцова-заплылым павекам, груба рыкнуў: «За нападкн на констнтуцнонность!» Якія нападкі, калі яны былі? Вунь жа нават Скроня не арыштоўваюць. Выразна запомнілася ідэя твора, якую прадыктаваў Голас: «Усякае грамадства хлусіць, быццам робіць усё для чалавека, таму і разбурае гэтага чалавека, сее зло і смерць, нянавісць і мярзоту».
He ўтоплены ў вялікім горы, Чуйкевіч тапіў сябе ў маленькай чарачцы. Так яму выдумалася выратаванне. Разумеў, што гіне, і не мог нічога з сабою зрабіць. ён быў выхаваны як раб, і перамены, што перавярнулі ідэалы, бязлітасна губілі яго. Грам алкаголю быў адзіны шчыт ад напасцяў. Пад ім ён знаходзіў куточак у чорным пакоі зла.
Каўтаў грамульку, а значыцца — не працаваў. Ен ніколі не садзіўся за стол нават пасля глытка піва. У такім стане не давяраў свайму розуму. Лічыў, што і кропелька алкаголю пазбаўляе яго натуральнасці. Ен будзе выдаваць не тое, што трэба, а нешта скамечанае, расхістанае, пазбаўленае адметнасці. Гэта зусім не азначае, што яму не прыходзілі думкі. Прыходзілі — ды яшчэ як! У думцы чым больш нечаканасці, парадоксу, свежасці, тым лепш. Чытаць прозу, у якой няма думак, усё роўна што піць з пустога кубка. А з твора, пераплеценага такімі думкамі, можа атрымацца бязглуздзіца. У творы ўсё да тонкасцей прадумана — кожная дэталь, знак прыпынку, абзац,— няма нічога выпадковага. Нават інтуіцыяй адкрытыя рэчы праходзяць стадыю ўсведамлення. Карыснае чалавечай душы ляжыць толькі ў плоскасці свядомасці, разбуральнае дзейнічае з падсвядомасці. I мастацтва якраз вымятае з падсвядомасці душэўнае смецце. Гэта чалавекам не адчуваецца. ён толькі раптам заўважае, дзівіцца, што стаў лепшым, яму хочацца рабіць дабро. I не разумее, чаму зноў становіцца злосным, незадаволеным.
РАЗДЗЕЛ 35
Ратаваўся Чуйкевіч некалькі дзён. Бы трэску, высякаў сябе з жыцця. Яно цякло дзесьці за дзвярыма ягонага пакоя, за межамі кватэры, на вуліцы, у транспарце, дзяржаўных установах. А ён паміраў для гэтага жыцця. На пэўны час. Іншы раз, ідучы па
вуліцы, ён уяўляў, што яго НЯМА. I што мянялася? Нічога. Зямля стаяла, і было гэтае месцейка, па якім ён ідзе.
He думаў пра бандзюкоў, якія запрасілі ў яго пяць тысяч, пра Субач з ейнай пагрозаю здаць яго органам, не ўспамінаў нават Вераніку... Любата! Ен страчваў адчуванне дня і ночы. Спаў удзень, прачынаўся сярэдначы. Галава трашчала ад тугіх ціскоў. Знаходзіў чарачку-лялечку, рабіў маленькі глыток... Ціскі адпадалі ад галавы, як мачты ад ракеты перад стартам. Яснела ў вачах, быццам мянялі ў люстры лямпачкі меншыя на большыя. На душы цяплела, і ён думаў, што час — гэта катэгорыя, выдуманая для біялагічнага рытму чалавека. У духоўным плане такога паняцця няма. I прасторы няма, бо адносна чаго яна прастора, калі ён сам — прастора, цэлы космас?
Чуйкевіч выдзіраў з паліцы беларускую кнігу. Менавіта беларускую, бо яму ні з таго ні з сяго раптам хацелася добрага сакавітага беларускага слова. Развальваў кнігу на выпадковым месцы і з прытоенацёплай радасцю чытаў: «Памагала полю балота, ціхія, цёплыя, зарослыя асакою затокі, зацягнутыя тванню канавы з асклізлым ламаччам, смярдзючыя лужыны з цінай і раскай. У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады».
Голас : У кожнай фразе, як у зубе, павінен быць жывы нервік».
I ў душы, спаленай агнём атрутнага зелля, наклёўвалася, напамінаючы, што яшчэ жывая, магічная прага пісаць. Можа, гэта і была ў ягоных безнадзейна заблытаных варунках адзіная сіла, якая вырывала яго з «піке», штурхала ў грудзі, у галаву: ты яшчэ патрэбны, ты можаш быць карысны грамадству, яно не выраклася і не адрынула цябе цалкам. Навошта губіш сябе, так нікчэмна распараджаешся Божым дарам? Прыгажосць падуладна табе — захапляючыся ёю, ты павінен сеяць вакол ясныя, чыстыя эмоцыі, якія будуць грэць людскія душы. Яно яшчэ наладзіцца, грамадства гэтае, ачысціцца ад бруду, і ачысцішся ты...
Ен лажыў на стол кнігу, адкідваўся на канапу і засынаў. Сон быў мёртвы, але кароткі. Прачнуўшыся, не вагаўся — піць сваю грамульку альбо не піць.
Чуйкевіч не піў, але і не пісаў. Хіба што дзённік,
і то з перамежкамі. Бітумна-цяжкі духовы стан не нараджаў натхнення. А без натхнення творчасці не бывае, можа быць толькі рамесніцтва. Плод ягоны халодны, як замарожаны яблык, не мае ў сабе магіі прыцягальнасці, што нябачна сачьіцца з твору мастацтва. Гарэлка вымывала з мазгоў і сэрца чалавечае, цымус унутранай прыгажосці. Раба нельга адпускаць на волю, ён робіцца п’яны і некіруемы, бо запраграмаваны, як робат. Раб-работа-рабак (чарвяк)-рак — назовы, дадзеныя Богам. Робат — слова, прыдуманае людзьмі, і таму ў яго закралася памылка. Трэба: рабат — нежывы раб.
3 грудзей выпірала спружына. Здавалася, восьвось пстрыкне ўверх — і галава разляціцца на кавалкі, бы спелы кавун ад моцнага ўдару, а ружовая мякаць мазгоў звыродна прыклеіцца да сцен. Чуйкевіч сціскаў зубы, каб не даць волі гэтай спружыне.
РАЗДЗЕЛ 36
Уначы ён пакутаваў. To хтосьці цяжка навальваўся на яго, скручваў у бараноў рог і гнёў да зямлі, і ён, амаль наяве адчуваючы яго, не мог скінуць: разам з ім пранікаў скрозь паверхі дома, бачыў сябе ў зямлі. To раптам чуў, як хтосьці ламаецца ў кватэру, тупае, ідзе да яго... Бандзюкі, Субач?.. Але гэта аказваўся Цішкоў з незнаёмаю жанчынаю за руку. To бачыў сябе страшнага, апухлага, знявечанага ў люстэрку і думаў, куды ісці ў паліклініку...
Выхлап — і ён прачнуўся. Было цёмна. Стаяла знявераная ноч. Колькі часу, ён не ведаў. Гадзіннік невядома дзе. Калі б не гадзіннікі і не чаргаванне дня і ночы, чалавек не фіксаваў бы час увогуле.
Ступіў да вакна. Ен любіў глядзець у цёмнае начное вакно без святла ў пакоі. Ад неонавых ліхтароў цьмяна льсніліся цэментовыя ходнікі. Блішчэлі круглыя размытыя плямы святла на кузавах панураных ад беспрытульнасці легкавушак. Ніводнай жывой душы. Значыцца, дзесьці гадзін каля трох ночы.
Чуйкевіч адчыніў фортачку. Па-мышынаму піскнула завеска. Пад кашулю на змарнелае цела пацёк ядраны халадок. На імгненне-другое — гэта быў паратунак. А далей — пакуты. Да раніцы далёка, і ён напакутуецца дай Божа. Ці вытрымае?