• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    «Ж>: Сёння ўжо апублікавана рашэнне Вярхоўнага Савета БССР па гэтым пытанні. Думаю, што мы павінны зацвердзіць пастанову партбюро.
    «Ш>: Пытанне вельмі прынцыповае. Якая пазіцыя
    * Атавістьгчны, -ая. Які (-ая) мае дачыненне да атавізму. Атавізм (ад лац. atavus — продак) — перан. Рэшта, паўтарэнне чаго-небудзь, што было ўласціва папярэднікам.
    камуністаў у правядзенні мітынгу, мы павінны высветліць. Думаю, за гэта не трэба караць. Вымовы тут няма за што даваць.
    «Р>: Я скажу тое, што думаю. Колькі было выпадкаў, калі мы прымалі ўказы, пастановы, рашэнні супроць асобных людзей, а пасля яны аказваліся памылковымі. Я сапраўды не бачу з боку Скроня парушэння. Няма падстаў яму даваць вымову.
    «К>: Я лічу сябе законапаслухмяным. Скронь парушыў пастанову гарвыканкама, але ж ён мог памыліцца. Памыляюцца і начальнікі, і яны часам не адказваюць за свае ўчынкі. Прапаную: абмежавацца абмеркаваннем і папярэджаннем.
    «М»: Бюро засядала па гарачых слядах і з цягам часу сітуацыя набыла іншую афарбоўку. Мітынг праверыў кожнага з нас. Сёння трэба гаварыць голасам свайго сумлення. Я буду галасаваць супроць пастановы партбюро, хоць і не згодзен з ацэнкаю камуніста «Д», што яно атавістычнае. Якраз яно працуе пановаму, з улікам сённяшняга дня.
    «Я>: Камуністы даволі яскрава выказаліся. Скронь паводзіў сябе ў дадзенай сітуацыі няправільна. Забарона мітынгу — таксама памылковае рашэнне. Факт заканадаўчага парушэння. Прапаную змяніць фармулёўку рашэння партбюро: за ўдзел у не-_ санкцыяніраваным мітынгу камуністу Скроню паставіць на від. I другі пункт: лічыць рашэнне гарвыканкама аб забароне мітынгу памылковым.
    ПАСТАНАВІЛІ:
    1.	Пастанову партбюро ад 2 лістапада адмяніць.
    2.	Лічыць, што рашэнне аб забароне мітынгу-рэквіема «Дзяды» было памылковым з боку мясцовых улад.
    3.	Абмежавацца абмеркаваннем удзелу камуніста Скроня ў мітынгу.
    4.	Партыйнаму бюро павысіць выхаваўчую ролю камуністаў.
    РАЗДЗЕЛ 26
    Прачытаўшы апошні пункт, Чуйкевіч скрывіўся. Лёгка прымаць пастановы, а як яе павысіць, гэтую выхаваўчую ролю? I ці трэба? Запечным пылам, спырснутым прусакамі, патыхнула на Чуйкевіча ад гэтага пункта.
    Але турботы са Скронем на гэтым не скончыліся. Вядома, што бывае з камячком снегу, які зрушыўся з вяршыні гары, асабліва калі гара крутая. I добра: гэты паток змятаў, заглушаў ровам і шумам асабістыя праблемы Чуйкевіча. Нейкім часам нават здавалася, што іх увогуле не існуе, яны выдумаліся ім.
    На агульнай сходцы супрацоўнікаў усіх літаратурных часопісаў у Седале пісьменнікаў Скронь выйшаў на трыбуну і зачытаў заяву аб выхадзе з партыі:
    «У партыйную арганізацыю часопіса «Ідэі перамагаюць» ад члена КПСС Скроня В. А.
    3 АЯВ A
    Прашу з гэтага дня не лічыць мяне членам КПСС. Саму камуністычную ідэю лічу утапічнай. He прымаю сродкаў і метадаў, якімі яна ажыццяўляецца ».
    Неронаўскім жэстам уручыў заяву Чуйкевічу, які сядзеў у першым радзе. Ну, як тут не скажаш, што чалавек сапраўды шукае звадак? Бо ягоны крок не назавеш ні смелым, ні прынцыповым. Цяпер выхад з партыі нічым не пагражаў. Гэта была чарговая кан’юнктура, як колісь уступленне ў яе. Людзі шчырыя і сумленныя не надта паважалі тых, хто, у гады застою маючы выгоду з членства ў КПСС, у часы ПЕРАБУДОВЫ бессаромна здраджваў партыі, ганьбіў яе. Самае дзіўнае, тут асабліва шчыравалі былыя цэкоўцы, хоць цёплыя крэслы, у якія селі з ласкі ЦК, пакідаць не збіраліся. 3 такой крывадушнасцю трэба яшчэ ўмець глядзець у вочы людзям.
    Гэтая Скронева выхадка не вельмі засмуціла Чуйкевіча. Адно пазней пашкадаваў, што ўзяў заяву там, у зале. Няхай бы Скронь аддаў яе ў рэдакцыі.
    Чуйкевіч пазваніў Малкавай і сказаў пра Скроневу заяву. Тая выслухала навіну надзіва безуважна.
    — Парадак такі,— сказала яна.— Запісвайце... Завесці персанальную справу, стварыць камісію партыйнага расследавання, якая зоймецца Скронем (хто бацькі, якая сям’я, жонка, дзеці, жыллёвыя ўмовы, хто ўплывае на ідэйную перакананасць). Зацвердзіць характарыстыку і прыняць пастанову на бюро. Фармулёўка наступная: за нежаданне знаходзіцца ў радах КПСС — выключыць.
    Божа, зноў засядалаўкі!.. Няўжо табе, Чуйкевіч, няма чым займацца, іранізаваў сам з сябе. Як адчуваў, калі не згаджаўся на партыйнага важака. Багата часу і сіл траціць марна. Праўда, у гэтай крутаверці менш думаў пра свае балячкі, засяроджваўся на іх. А грунт для трывог быў, як ніколі, вялікі. Званілі кожны дзень. Адзін раз хтосьці дзярката кашлянуў у трубку. Заціх, як мыш пад венікам, Пётр Пятровіч пасля таго, як Чуйкевіч абазваў яго бяздарным. To і добра. Шкада, што не ўдаецца ўбачыць Вераніку. Але ўспамін аб сустрэчы ў яе на кватэры яшчэ грэў яго. Можа, гэта — адзінае, што яго грэла ўвогуле.
    Тыдзень прашалясцеў зборам патрэбных папер. Усе дні былі змрочныя, сырыя, «цяжкія» — паводле астралагічных прагнозаў, ihtj друкавалі газеты.. Снег абвальваўся нечакана — і раставаў, бо зямля была цёплая. Дзеці не паспявалі пагарэзаваць з ім, надыхацца ягонай першароднай чысцінёю.
    Адно за адным правялі партбюро і партсходку з парадкам дня: «Персаналыіая справа члена КПСС т. Скроня В. А.» Адзінагалосна была прынята і зацверджана пастанова: ВЫКЛЮЧЫЦЬ 3 ЧЛЕНАЎ КПСС т. СКРОНЯ ВАЛЯНЦІНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗА НЕЖАДАННЕ ЗНАХОДЗІЦЦА У РАДАХ КПСС.
    Сенсацыі гэта не выклікала. А колісь, помніцца, даярка адмовілася пасля праходжання кандыдацкага стажу ўступаць у члены, дык справа дайшла ажно да Масквы, да абмеркавання на Палітбюро.
    Тоненькую папачку Чуйкевіч панёс у парткамісію райкама партыі. Кабінет гняздзіўся на першым паверсе ў цёмным канцы калідора. Там чамусьці не гарэла лямпачка. Старшынёю была жанчына. Небарака, якраз між броваў у яе сядзела тугая, бы аскепак падсмажанай гарошыны, радзімка.
    «Надта шмат з’явілася жанчын у партыйных органах»,— здзівіўся Чуйкевіч. Раней, як правіла, была адна — сакратар па ідэалогіі.
    Жанчына мела вядомае прозвішча — Яшына. На выгляд ёй можна было даць гадоў пяцьдзесят. Па манеры размаўляць, ураўнаважаным, пастаўленым голасе ў ёй угадвалася былая настаўніца. Уплыў апошняй пасады адчуваўся ў тым, што Яшына не цярпела пярэчанняў. Яна ва ўсім была перакананая. Гаварыла — быццам адсякала сякеркаю словы.
    Яшына надоўга затрымала Чуйкевіча ў кабінеце: вучыла жыць. Ен на яе зусім не пакрыўдзіўся. Яна шчыра працавала. Належала да тых, чыя свядомасць часам ужо не мяняецца.
    Чуйкевіч выйгааў з райкама ў прысмерках. На свежым снезе ад слупоў і дрэў ляжалі доўгія чарнільныя цені. Такога ж колеру было і неба. На даляглядзе, мусіць, іншага — ружаватага, ды з-за дамоў не відаць. Патрэскваючы, звінелі правады. Першы раз у гэтым годзе пачуў звон правадоў.
    Як падкраўшыся з-за вугла, ударыў мароз. Абцасамі цёплага абутку праскрыпелі некалькі дзён. I дрэвы забухмаціліся ад інею. Толькі галіны, дзе сядзелі галкі, былі голыя, чарнелі,як падпаленыя на кастры.
    Яшына запрасіла Чуйкевіча разам са Скронем на пасяджэнне парткамісіі. Сярод ейных членаў бальшыня было ветэранаў. Белагаловыя, з вясёлкавымі плітамі ордэнскіх планак. Яны добра пагневаліся на Скроня. Адзін надзьмуты вусач кінуў і Чуйкевічу:
    — Трэба разабрацца і з такім сакратаром, які размаўляе па-беларуску і запусціў выхаваўчую работу.
    Яна Чуйкевіча нават не рассмяшыла, настолькі была замшэлая, «трыццацьсёміста» афарбаваная.
    — Што б ні здарылася, вы яшчэ пашкадуеце за гэты ўчынак,— кінула на развітанне Скроню Яшына.— Партыі камуністаў жыць вечна, а архівы ўсё захаваюць...
    Прыблізна гэтак колісь, адпускаючы ў сталіцу, казаў першы сакратар райкама і Чуйкевічу: «Хацелі з цябе зрабіць чалавека — не згадзіўся: будзеій шкадаваць». А вось жа не шкадуе, здаецца... Хоць наперад заказваць цяжка. Непрадказальная наша савецкая гісторыя.
    Чуйкевіч прыгадаў чатырохрадкоўе, якое прывёз з камандзіроўкі ў Прыбалтыку Цішкоў:
    У нас теперь эпоха гласностн —
    Она навекн нам дана, Но комнтет госбезопасностн Запншет нашн нмена.
    «Маё, мабыць, ужо запісаў»,— жартаўліва усміхнуўся Чуйкевіч. Зусім выпадкова, воляю незалежных ад яго абставін, у яго з гэтай службаю перасеклася багата шляхоў: прапанова супрацоўнічаць, сябар Мякота, Вераніка... Гэта што ведае. А колькі не ведае? Можа, не аднаму сексоту ён зрабіў кар’еру. Субач
    гразілася... Трывога і боязь перад малавядомай і злавесна затоенай спецслужбаю трымалі чалавека пад каўпаком прыніжанасці і пакоры.
    А ўпершыню з кадэбістам ён сутыкнуўся пад час працы ў «раёнцы», там, дзе з яго хацелі «зрабіць чалавека». Нейк улетку ў рэдакцыі раз-пораз пачаў з’яўляцца непрыметны чалавек са светла-рудаватай цвёрдзенькай папачкай. Ен і праўда быў непрыметны. Невысокі ростам, маленькая прылізаная галоўка, гарчычнага колеру касцюм і такія ж туфлі. Калі ён станавіўся да пафарбаванай на жоўтае сцяны, то відаць былі толькі ягоныя вочы — быццам кабінет глядзеў на цябе чалавечымі вачыма. Гэта, звычайна, быў кабінет рэдактара. Чалавек з папачкаю вадзіўся толькі з ім. Адсюль' выснова, што ўсе кіраўнікі...
    Калі Чуйкевіч заходзіў, чалавек замаўкаў, адсякаючы паўслова, нават літару ад слова. Але праз якісьці час, мусіць, з рэдактаравай падачы, чалавек пачаў давяраць Чуйкевічу. I нават гэтак, што, стрэўшы на вуліцы, пытаўся, гледзячы кудысьці ўдалеч адрынутымі вачыма: які настрой у супрацоўнікаў рэдакцыі, друкарні. Чуйкевіч нязменна адказваў жартаўлівым тонам: «Настрой — хоць у скокі!» Чалавек, мабыць, палічыў яго за легкадумнага, непрыдатнага для сур’ёзнай справы, бо неўзабаве пачаў размінацца, не заўважаючы.
    Можа, праз месяц, пасля ўжо Новага года, Чуйкевіча выклікалі ў райкам. У агульным аддзеле мілавідная, зусім не суровая жанчына, рэдкая сярод партапаратчыкаў, пад распіску дала яму дакумент са штампікам |САКРЭТНА | .
    «Пастанова бюро раённага камітэта Кампартыі Беларусі г. Мінска ад 25 студзеня 1989 года, пратакол № Б-24.Пастанова пярвічнай партарганізацыі рэдакцыі часопіса «Ідэі перамагаюць» аб т. Скроню В. А., члена КПСС з верасня 1977 г., партбілет № 	 (дакладчык	т. Яшына).
    Зацвердзіць пастанову пярвічнай партарганізацыі рэдакцыі часопіса «Ідэі перамагаюць» ад 24 снежня 1988 г. За адыход ад ідэйных пазіцый КПСС, здачу партбілета Скроня Валянціна Аляксандравіча з членаў КПСС выключыць.
    Сакратар райкама Кампартыі Беларусі г. Мінска Н. Гракавалава*.