• Газеты, часопісы і г.д.
  • Не аднойчы забіты  Уладзіслаў Рубанаў

    Не аднойчы забіты

    Уладзіслаў Рубанаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 1994
    80.42 МБ
    Кастусёк і Глебачка былі шчаслівыя. Hi з таго ні з сяго ў іх аб’явіўся бацька, на якога яны ўжо страцілі надзею. Прыехаў скульсці з Сібіры, худы, хворы, але свой. Браў іх на рукі і хутка ссаджваў на падлогу: быў зусім слабы.
    Бальніца для сухотнікаў была за Слаўгарадам, у вёсцы Лясной. Маці ўзяла Кастуська за руку, і яны крадком ад Глебачкі пайшлі на шашу.
    Паўз гасцінец красавала жыта. Яно хадзіла зеленавата-жоўтымі хвалямі. Сцябліны былі фіялетавыя, з белымі паяскамі каленцаў. 3 краю відаць былі сінія вяночкі васількоў. На дробненькім сухім пяску жукі пакінулі ланцужкі слядоў.
    Белыя нізкія карпусы бальніцы стаялі наводшыбе ў саснячку. Бацька паявіўся ў вылінялым байкавым халаце. У яго быў сумны зжаўцелы твар, вочы запалі. Яны пайшлі глыбей у саснячок. Спыніліся на палянцы. Селі ў цень на траву пад бярозаю. Кастусёк сарваў белавата-ружовы кутасік смолкі.
    — Як скончыў друті клас? — спытаў бацька ў Косціка, пацягнуў яго да сябе за руку.
    — На пяцёркі,— адказаў Кастусёк, сарамліва хінучыся да бацькі. Нязвыкла было адчуваць сябе ў мужчынскіх абдымках. Кастусёк прыслухоўваўся, як бацька расказваў маці пра Сібір, як цяжка працаваў там і «залез у чахотку», як абследаваў яго доктар і напісаў, што трэба вярнуцца ў цяпло і на добрыя харчы... Але хутка Кастуську надакучылі дарослыя размовы. Што ён разумее ў гэтых «высланы», «раскулачаны», «рэабілітаваны»? Ці ў нейкай энкавэдэўскай даведцы, якая «вечна ўсплывае напаверх»...
    Бацька неахвотна жаваў белае сухое мяса курыцы.
    — Сходзім, паглчдзім помнік,— сказаў ён, аднёсшы загорнутую ў газеціну курыцу ў палату. Кастусёк чуў пра помнік у Лясной. Ідучы з маці да бальніцы, бачыў здалёку белую муроўку. Цяпер абрадаваўся бацькавай прапанове.
    Свяціла сонца. Ад яго люстранеў бляшаны дах капліцы. Кастусёк набліжаўся да яе з незразумелым хваляваннем у душы. Было адчуванне, што ён сніць трывожны сон.
    Злева ад капліцы на вяршыні гранітнай скалы шырока раскінуў крылы арол. Кіпцюрамі ён разрываў чужы — шведскі — сцяг з паламаным дрэўкам. На чорнай пліце надпіс абвяшчаў белымі літарамі:
    У ПАМЯЦЬ БІТВЫ ПРЫ ЛЯСНОЙ — МАЦІ ПАЛТАЎСКАЙ ПЕРАМОГІ — 1709.
    28 верасня 1908 г.
    Яны абышлі вакол скалы, аснова якой патанала ў снезе рамонкаў.
    — На адкрыццё помніка збіраўся нават прыбыць цар Мікалай II,— урачыстым голасам сказаў бацька і чамусьці палахліва аглянуўся. На шчоках у яго з’явілася лёгкая чырвань.— Але нібыта вялікія ўрачыстасці ў Маскве не дазволілі яму прыехаць.
    На капліцу Кастусёк глядзеў, задраўшы галаву. Яна была не такая высокая, як хацелася Кастуську. Ен сам як бы падвышаў яе. Яны зайшлі ўсярэдзіну. Гарэлі па кутах тонкія доўгія, як салома, свечкі. Пахла воскам. Пасярод раскінулася панарама бою — маленькія гіпсавыя чалавечкі на конях. Рускія і шведы. 3 коп’ямі і мячамі.
    3 унутраных вузенькіх дзвярэй выкаўзнулася жанчына ў зялёнай сукенцы з белым каўнерыкам, падобная на рамонак. Яна трымала ў руках указку. Голас ейны Кастуську спадабаўся — быў чысты, роўны, якісьці казачны. Кастусёк зразумеў, што гэта экскурсаводка.
    — Гэты храм-абеліск пабудаваны на месцы брацкай магілы, дзе пахавана каля тысячы рускіх ваяроў,— жанчына абвяла вакол сябе ўказкаю. Кастусёк лавіў кожнае ейнае слова.— Дваццаць восьмага верасня тысяча семсот восьмага года войскі Пятра I разбілі шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які спяшаўся на дапамогу Карлу XII. Вораг страціў bo-
    сем з паловаю тысяч забітымі і параненымі, увесь абоз і артылерыю...
    3 Кастуськовага слыху час ад часу голас экскурсаводкі выпадаў. Ен не паспяваў пераасэнсоўваць пачутае. Уяўленне сілком пераносіла яго ў той далёкі час. Гледзячы на панараму бою, зброю, адзенне ваяроў пад шклянымі каўпакамі паўз сцены, ён страчваў адчуванне рэальнасці. Чытаў на пажаўцелым аркушы паперы мудрагелістымі завіткамі напісаныя словы і, здаецца, чуў голас Пятра I: «Сня у нас победа может первая называться, понеже над регулярным войском ннкогда такой не бывало, к тому же еше гораздо меньшпм чнслом будучн пред непрнятелем, н понстнне оная внною благополучных последованнй Росснн, понеже тут первая проба солдатская была н людей, конечно, ободрнла, н мать Полтавской баталнн как ободреннем людей, так н временем, нбо по девятнмесячном времеші оное младенца счастье прннесла...»
    Гісторыя бітвы пад Лясною, так блізка ад ягонай вёскі, запаланіла Кастуська. Яму не верылася, што колісь гэта было. Магло быць дзесьці далёка, на краі свету, але не тут. Няўжо па гэтай зямлі хадзіў сам Пётр I, пра якога Кастусёк не раз чытаў і чуў? Фантазія пярэчыла, а логіка змірала з гэтым фактам.
    Кастусёк доўта не мог супакофца. Нічога, апроч гэтай бітвы, не лезла ў галаву. Ен нават не помніць, як развітаўся з бацькам, толькі стаіць уваччу ягоны схуднелы, зморшчаны твар.
    Па-ранейшаму ярка свяціла сонца, калі яны з маці пыльнай дарогаю ішлі на аўтобусны прыпынак. Услед ім сумна глядзеў бацька.
    РАЗДЗЕЛ 31
    3 карніза на павуцінцы спусціўся маленькі чорненькі павучок і завіс акурат перад тварам у Людмілы. Яна сядзела, задуменная, за сталом. Людміла дзьмухнула — павучок адляцеў, але павуцінка не парвалася, і ён зноўку вярнуўся, закруціўся, бы юла, каля самага кончыка носа. На пліце ў патэльні сквірчэла мяса. Людміла чакала са школы Васю. Васю яна любіла, бо ён агрызаўся з бацькам, абараняў яе. Арцём не лез у іхныя сваркі, але гэта зусім не азначала. што ён не перажываў. Бачыла — перажываў.
    Жонкі дзеляцца на тры групы: жонка-Дай, жонкаНа і жонка-Дай-На. Самая малалікая — другая. Першая і апошняя могуць супернічаць, хоць часцей перацягвае першая.
    Людміла Чуйкевіч паўнапраўна належала да самай няўдзячнай, з пункту погляду мужчыны, першай групы. Хто б мог падумаць на пачатку сямейнага жыцця, што ейныя бяскрыўдныя свавольствы з грашыма, іх безаглядная трата на легкадумныя дрындушкі перарастуць ў ненасытнае, грозна-патрабавальнае «Дай!».
    «Дай футра! Дай завушніцы з брыльянтам! Дай джынсавую спадніцу! Дай машыну!»
    Калі Кастусь на гэтыя патрабаванні ўжо не мог станоўча адказаць, Людміла перастала бачыць патрэбу ў ім. Тое, што ён творца, можа, мільянер духоўнасці, яе мала цешыла: за гэта нічога не купіш. Цяпер была свабода: зарабляй колькі хочаш і — галоўнае — як хочаш. Чуйкевіч і не хацеў, і не мог. ПЕРАБУДОВА ўспеніла напаверх жыцця ўсякіх хапужнікаў, а ён такім не быў.
    Пра якісьці чалавечы абавязак шкадаваць, спачуваць, ратаваць яна і блізка не думала. Навошта? Нават калі ніякіх ейных затрат на яго не было, усё роўна такі муж, ад якога нічога не прыбывае асабіста ёй, не ўяўляў каштоўнасці.
    Голас: «Для чалавека багацце — не багацце».
    У Людмілы была рэдкая здольнасць: не бачыла, што мужам зроблена, і бачыла, што не зроблена. Абвастралі ейны зрок і сяброўкі. Адна, пабыўшы ў кватэры, сказала, што ў ёй не адчуваецца мужчынскай рукі. Жаночай не адчувалася, можа, яшчэ больш, але гэта іх абедзвюх не цікавіла. Як і тое, што саленні-варэнні розныя год ад году рабіліся менавіта ім. Гатаваў ён адмыслова і — галоўнае — з вялікай творчай любоўю.
    Задыміла на патэльні мяса, і Людміла схамянулася. Халера ясная, зноў не будзе Вася есці, скажа, падпалена. Проста дзіва, які ён гурман, гэты Вася. Абы-што не есць, крыху не з тым душком страву нават не паднось. Вось ужо каму ў жонкі патрэбна будзе адменная кулінарка. Дзе яе знайсці? Сучасных дзяўчат яшчэ болып, чым з ейнага пакалення, не прыгнаць да кухні. Дый размовы пра голад не без грунту.
    
    РАЗДЗЁЛ 32
    3 Чуйкевічам адбывалася штосьці няладнае. Воля, якой ён таемна ганарыўся, здраджвала яму. I кіравала ім ужо не воля, а невядома што. Ен быў аголены, адкрыты для нападаў, без усйкай ахоўнай абалонкі. Бы смоўж, з якога знялі ракавіну. Што сталася з жыццём? 3 ім самім?
    А колісь жа ён бегаў, абліваўся халоднай вадою, адчуваў сябе бадзёрым, упэўненым. Яму лёгка, з натхненнем пісалася. Тут была такая ўзаемнасць: радасць жыцця нараджала натхненне, а натхненне нараджала жыццёвую радасць. Цяпер, адчуваў, яго затапіла паводка тугі ад безнадзейнасці, разгубленасці, няпэўнасці. Здавалася, сваё прызначэнне на зямлі ён выканаў. Мусіць жа, ад такой нязгоды, разладу з людзьмі і грамадствам, ад страты мэты пайшоў самахоць з жыцця ягоны дзед Арцём.
    Скуль у ім, Чуйкевічу, з’явіліся такія думкі? Ен іх не жадаў, яны самі прыйшлі. Самі-то самі, але ён разумеў, што брыдзе па краі крутой бездані. Ен ледзьве трывае, каб не сарвацца і не паляцець у небыццё. Багата псіхалагічных разгадак яму падказвалі сны, лунанне думак у звышрэальным, тойкім свеце.
    РАЗДЗЕЛ 33
    Яны, ДУШЫ, убачыліся яму белымі, у выгінастых абрысах рознай велічыні. I яны размаўлялі з ім, праўдзівей, размаўляла адна, болыпая памерам, адказвала на пытанні чалавечым голасам. Ён адчуваў, што гэта не сон. Вось ён, ляжыць на канапе, а думкі ягоныя бы па тэлеграфе лётаюць у свет душ. Ен іх запамінае, дзівячыся з дакладных афарыстычных, часам проста геніяльных адказаў з неба.
    Пасля ён глядзеў каласальнай моцы і яркасці сюжэт (падумаў: «Гляджу кіноі»), дзе быў галоўнай дзеючай асобаю. Сюжэт складаўся з трох частак. I ён зноўку жахаўся, лежачы пры свядомасці, толькі з закрытымі вачыма, наколькі ўсё тут ясна, выразна, незвычайна.
    Частка 1. Маладая густая зялёная рунь. Яму трэба кудысьці паспець, і ён бяжыць па гэтай руні, правальваючыся па пояс, як у снезе. Рунь здратавана, і ўжо да яго з кучкі людзей, якую адчувае за спінаю, тупаціць вартаўнік. Ім аказваецца дзядзька Mi-
    халка-Проччым. Кідаецца ў вочы, што ў яго круглы, адкормлены твар. Чуйкевіч кажа: «Я засыплю гэтыя ямкі». Грабе зямлю, бачыць у ёй непрарослае жыта, але гэтай зямлі катастрафічна не хапае, каб зраўняць. Скульсьці за ім сочаць незнаёмыя маладыя людзі ў невядомай вайсковай форме. У замку ў шырокім вакне стаіць... Васіль Быкаў, таксама ў акружэнні такіх людзей. Чуйкевіч дзівіцца яго бачыць і, здаецца, гэта ён імчаў менавіта да яго.
    Частка 2. У рэдакцыі. Ямачка кагосьці з маладых аўтараў выпраўляе з кабінета, рэзка, злосна. А побач за сталом начальнік СТК Ілля Нічыпаравіч Мочкін прымае ў Чуйкевіча экзамен на вадзіцельскія правы. Але заміж білетаў даў яму некалькі вокладак часопіса «Ідэі перамагаюць». I ён павінен гэтыя вокладкі разгадаць. Адну разгадвае — Мочкін паказвае другую. Чуйкевіч кажа, што не ведаў, што трэба і гэтую, але ўсё роўна паспяхова разгадвае. Сілуэт вялізнага быка, і цень ад яго (яшчэ болыпы) кладзецца на зямны шар, за якім чорная дзірка ў тумане. Гэта сімвал пагрозы планеце, якая зыходзіць ад ядзернай зброі — такі быў ягоны адказ. Зноў вокладка... Якісьці монстр, тыпу чалавека, унізе якога тулава пераходзіла ў бутэльку ў форме фаласа. Разгадка: праз алкаголь чалавек вылівае з сябе энергію. Трэці малюнак на вокладцы. Вялізная конская галава з чырвонай скулою на пашчэнцы. Гэта камуністычная прышчэпка, якая не вылечыла, а дала нарыў — так адказаў ён. I Мочкін лёгка паставіў яму залік. А потым той малады хлопец, якога вытурыў Ямачка, уручае Чуйкевічу ў цэлафанавым пакеце вэнджаную палавінку ляшча, сакаўную, тлустую. Ен кажа: «Я тут ні пры чым, ад мяне нічога не залежыць»,— але бярэ. Бярэ, а ў самога гэтай рыбы нав^лам (брат прывёз). Тут жа, каля століка, багата ягоных аднакурснікаў, яны ўсё бачаць. Чуйкевіч думае: калі гэтая палавінка ляшча будзе лічыцца хабарам, то, на выпадак канфлікту з рэдактарам, хлопец напіша на яго данос. I Чуйкевіч вяртае яму гэтага ляшча. Яму не спадабалася. I вось ужо трое хлопцаў палююць на яго, каб пабіць. Ен адразу пабойваўся іх, а тады, калі яны селі пад сцяну замка і адзін з іх нагою ўдарыў яму ў пахвіну, бачачы, што вакол людзі (горад), пачаў лупцаваць хлопца. У яго (і ў астатніх) у вачах спалох, і Чуйкевіч думае: праўду кажудь, што злу трэба