Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У выніку ж атак вышынь каля в. Путрышкі праз нямецкую абарону прарваліся кавалерысты 17-га, 22-га і 24-га палкоў, пацясніўшы батальёны 22-га палп СС. Выкарыстоўваючы слабы сутык паміж 22-ім палп СС, што абараняўся ў в. Путрышкі, і 2-ім палп СС, які сваім левым флангам займаў в. Верцялішкі, чырвоныя кавалерысты прарваліся і раз’ядналі нямецкія паліцэйскія палкі. У гэтай атацы кавалерысты дзейнічалі сумесна з рухомым атрадам 352-й савецкай сд.
У выніку атакі кавалерыя перарэзала дарогу Гродна Азёры, якая адыгрывала істотную ролю ў абароне паўночна-ўсходніх падыходаў да горада. Згодна нямецкай інфармацыі праз нямецкую абарону прарваліся два эскадроны з артылерыяй і супрацьтанкавымі гарматамі. Немцы спешна кінулі ў прарыў трэцюю частку 12-га танкавага разведвальнага батальёна. Аднак гэта контратака скончылася безпаспяхова. Савецкая артылерыя надзейна абараняла кавалерыстаў і не давала магчымасці немцам наступаць. Гэты бой апісаў у сваіх успамінах камандзір мінамётнага ўзвода агітатар 24 Гв. кп старшына Д.І. Вадзінскі: “Праціўнік увёў у бой танкі і штурмавыя гарматы (размова ізноў ідзе пра бронетранспарцёры PzAA 12 Д.Л.). Некалькім танкам праціўніка ўдалося прарвацца і наблізіцца да агнявой пазіцыі мінамётчыкаў. Пайшлі ў ход супрацьтанкавыя гранаты. 2 танкі ахуталіся дымам, іншыя палівалі нас смертаносным свінцом. Да нас на выручку падаспела супрацьтанкавая батарэя старшага лейтэнанта Мікалая Агафонава... У гэтым баі загінула шмат мінамётчыкаў, частка атрымала раненні. Вялікія страты былі
13 ліпеня 1944г. Савецкая атака рубяжа Грандзічы-Верцялішкі
і ў іншых падраздзяленнях палка”144. У гэтых жа баях (пры налёце нямецкай авіяцыі) загінуў намеснік камандзіра 24-га Гв. кп па палітычнай частцы м-р Мікалай Фёдаравіч Выдайка. Пасмяротна ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
У 4 гадзіны раніцы 14 ліпеня немцамі была запланавана новая атака кавалерыстаў, якія прарваліся. Для яе былі прыцягнуты ўсе сілы 12-га танкавага разведвальнага батальёна (на пазіцях засталіся толькі бронетранспарцёры батальёнаў Грандзічах). Гэтая атака скончылася паспяхова. Савецкія кавалерысты вымушаны былі адступіць. Контратакай нямецкія бронетранспарцёры адкінулі савецкія падраздзяленні на зыходныя пазіцыі і ачысцілі ад іх вышыні на поўнач ад в. Путрышкі. Такім чынам немцы палепшылі становішча 22-га паліцэйскага палка, які панёс вялізныя страты і з цяжкасцю ўтрымліваў свае пазіцыі.
Камандаванне нямецкай 4-й арміі разумела недахоп сілаў для абароны Гродна. Таму было вырашана накіраваць у раён Гродна 5-ю танкавую дывізію нямецкага ХХХІХ-га танкавага корпуса, што вяла баі на левым флангу 4-й арміі. Першапачаткова немцы планавалі перакінуць дывізію па ўсходнім беразе Нёмана. Такім чынам яна павінна была ударыць у тыл падраздзяленням Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага, якія выйшлі да Гродна.
У авангардзе 5-й танкавай дывізіі па дарозе на Ротніцу Гожу Гродна наступаў 5-ты танкавы разведвальны батальён пад камандваннем к-на Ф. Фэсмана. Услед за ім выступіў 2-гі батальён 14-га тгп. Разведвальны танкавы батальён здолеў бесперашкодна прайсці да м. Гожа (на поўнач ад горада). Аднак батальён грэнадзёраў, што ішоў за ім, сутыкнуўся з савецкімі войскамі, якія ўжо выйшлі да ракі Нёман на фронце на поўдзень г. Меркіне Ротніца. Сілаў батальёна было недастаткова для таго, каб прарвацца да Гродна. Таму батальён 14-га тгп быў вымушаны вярнуцца назад145.
Штаб 5-й тд, улічваючы што дарога на Гродна занята савецкімі войскамі, аддаў распараджэнне аб прасоўванні падраздзяленняў па заходнім беразе ракі. Такім чынам нямецкія планы павялічыць гарнізон у Гродна былі сарваны. Да горада дайшоў толькі разведвальны батальён. У ноч на 14 ліпеня ў раёне горада Меркіне 5-я дывізія пераправілася на левы бераг ракі Нёман. Пасля гэтага яна пачала рух на поўдзень. Яе задача была ў тым, каб не дапусціць фарсіравання р. Нёман савецкімі войскамі.
Выхад кавалерыі на паўночныя подступы да Гродна рабіў бессэнсоўным утрыманне нямецкай арміяй лініі фронта на ўсход ад горада. Зыходзячы з гэтага, камандуючы арміяй г.-і. К. фон Ціпельскірх (знаходзіўся на камандным пункце г.-арт. Г.Вейдлінга ў в. Кашэўнікі, размешчанай за 4 км ад Гродна вышэй па плыні ракі Нёман) дазволіў адвесці войскі арміі далей на захад да выгіну ракі каля горада Нёман крута паварочвае на поўнач. Гэтым манёўрам немцы спадзяваліся скараціць лінію фронту і адарвацца ад савецкіх войск. Аднак гэты загад толькі канстатаваў дадзены стан рэчаў сілы групы і без таго адкатваліся ў заходнім накірунку. Нягледзячы на спробы павялічэння сваёй групоўкі ў раёне Гродна 13 ліпеня (выкарыстоўванне 12-га і ў перспектыве 5-га разведвальных танкавых батальёнаў), камандаванне 4-й арміі не спадзявалася ўжо ўпарта абараняць горад. Аднак штаб групы армій “Цэнтр” меў на гэты конт іншыя планы. Немцы пачалі планаваць стварэнне трывалага фронту па плыні ракі Нёман. 13 ліпеня г.-ф. Вальтэр Модэль146, з 28 чэрвеня камандуючы разам з групай армій “Паўночная Украіна” яшчэ і групай армій “Цэнтр”, прызначыў г.-арт. Г.Вейдлінга ваенным
камендантам Гродна. Генералу быў дадзены загад . .умацаваны пункт (маецца наўвазе г. Гродна Д.Л.) трымаць абавязкова”147. Аднак увесь цяжар будучых баёў за ўтрыманне немцамі г. Гродна клаўся на паліцэйскія палкі групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга, якія дзейнічалі на паўночным абводзе горада. Падраздзяленні ж г.-арт. Г. Вейдлінга пасля баёў за в. Жытомля адкаціліся на поўдзень, да выгіну ракі Нёман, і пачалі яго фарсіраванне. У баях за сам горад яны ўдзелу не прымалі. Безумоўна, гэты загад штаба групы “Цэнтр” быў проста невыканальным. Немцам проста не хапала сілаў для абароны такога вялікага горада. Адзінае, на што яны яшчэ маглі спадзявацца, дык гэта на затрымку савецкага наступлення.
14	ліпеня падраздзяленні 3-га Гв. кк працягвалі вясці баі на падыходах да горада Гродна. He маючы дастатковых сілаў, каб стрымліваць савецкае наступленне, немцы актыўна выкарыстоўвалі сваю авіяцыю. Ветэраны 174-й сд узгадвалі: “Авіяцыя праціўніка кантралявала ўсе падыходы да горада, наносіла моцныя бомбавыя ўдары па конніцы (маецца на ўвазе кавалерыя 3-га кк Д.Л.), абстрэльвала з кулямётаў”148.
Яшчэ з раніцы разгарэліся жорсткія баі за в. Путрышкі. Атаку наносіў 12-ты разведбатальён. Раніцай савецкія падраздзяленні вымушаны былі пакінуць вёску. Атакуючыя нямецкія бронетранспарцёры паглыбіліся ў савецкія пазіцыі на 2-4 км. Аднак камандванне 5-й Гв. кд вельмі хутка арганізавала сустрэчную контратаку. 3 поўначы вёску атакавалі палкі кавалерыйскай дывізіі, а з паўночнага ўсходу падраздзяленні 352-й сд. Вельмі жорсткія баі разгарэліся на ўзвышшах на поўнач ад в. Путрышкі, дзе знаходзіліся ўмацаванні Гродзенскай крэпасці. 1158-мы полк 352-й дывізіі атакаваў вышыню 170.0 (пазіцыі форта № XI). Савецкія атакі пачаліся ў 6 гадзін раніцы. Яны адбіваліся немцамі толькі дзякуючы бронетранспарцёрам PzAA 12.1 нямецкая абарона не вытрымала. Каля 18.00 22-гі палп СС вымушаны быў адступіць. Увечары рэшткі батальёнаў 22-га паліцэйскага палка СС злучыліся з батальёнам 2-га палп СС, заняўшы новую лінію абароны, якая праходзіла праз цэнтр в. Путрышкі. Згодна нямецкім данясенням страты чырвонай кавалерыі і пяхоты дасягнулі 450 чалавек. Былі знішчаны 7 супрацьтанкавых гарматаў, 4 лёгкія гарматы, больш за 50 кулямётаў, 30 павозак і 10 аўтамабіляў149. Страты разведвальнага танкавага батальёна, на жаль, невядомыя.
На працягу ўсяго дня шлі цяжкія баі таксама і за сяло Верцялішкі150. Падраздзяленні 32-й кд на працягу дня вялі баі за гэтае сяло. Разам з імі наступаў 1162-гі стралковы полк 352-й дывізіі. Пасля няўдалай папярэдняй атакі вёскі, кавалерысты 65-га палка правялі новую атаку больш арганізавана. Ёй папярэднічала кароткая артылерыйская
падрыхтоўка, праведзеная артылерыяй 65-га кп: батарэяй 45-мм, 76мм гармат і 82-мм мінамётаў. Затым, паводле ўспамінаў ст. л-та І.Я. Паўлава, “...эскадрон у конным строі з шашкамі нагала і воклічамі “За Радзіму!” спачатку паўзводна, а з набліжэннем да праціўніка па камандзе: “Усе ў розныя бакі” (рассыпаліся ў ланцуг Д.Л.) уварваліся ў вёску. Наш эскадрон заняў паўднёва ўсходнюю ўскраіну вёскі, а справа, памятаю, дзейнічаў 4-ты эскадрон к-на М.Г. Штыфанава. Усё гэта адбылося нечакана для праціўніка, і ён не змог адразу ўтрымаць імклівы націск нашых эскадронаў. Але, спахапіўшыся, адкрыў бязлітасны агонь з усіх відаў зброі, якая засталася непадаўленая нашай артмінпадрыхтоўкай (артылерыйскай імінамётнай падрыхтоўкай Д.Л.). Каб не несці бессэнсоўныя страты, мы перадалі коней каняводам і працягвалі атакаваць праціўніка ў пешым строі. Прасоўвацца было вельмі цяжка з-за шчыльнага агню, часам немагчыма было падняць галаву. Узводы былі прыціснуты да зямлі. Бой ішоў з пераменным поспехам. Руху эскадрона перашкаджаў станкавы кулямёт, што займаў выгадную пазіцыю. Ацаніўшы абстаноўку бою і праявіўшы ініцыятыву, неперад высунуўся са станкавым кулямётам радавы Філіпаў. Трапным агнём ён заглушыў гэтую агнявую кропку, аднак сам загінуў”151. Эскадрон пасля гэтага перайшоў у атаку і заняў вёску. Але прасунуцца далей кавалерыстам не ўдалося. 2-гі батальён 2-га палп СС і батальён 529-га палка адступіўшы, зноў занялі абарону. У баі гэтага дня 1-шы эскадрон страціў забітымі 4 чалавекі, яшчэ 6 былі паранены. Страты немцаў склалі больш за 20 чалавек забітымі. Акрамя таго, у сяле былі захоплены два станкавыя кулямёты і пяць аўтамашын. У баях за Верцялішкі прымаў удзел і 927-мы САП (камандзір ппалк Ф.А. Легеза, начальнік штаба Гв. м-р Басаў). На ўзбраенні палка стаялі лёгкія самаходкі СУ-76. У баях за сяло адна самаходка была падбіта. Механнік-вадзіцель с-т М.К. Лупенка забіты152. 1162-гі полк 352-й дывізіі страціў у гэтым баю 30 чалавек забітымі і 70 параненымі.
3 накірунку в. Путрышкі наступленне падраздзяленняў 5-й Гв кд, 65-га кавалерыйскага палка і 352-й стралковай дывізіі стрымлівалі батальёны 22-га палп СС, батальён 530-га гп, і дзве роты PzAA 12 (штабная і 4-я роты). Выкарыстанне немцамі бронесілаў значна павялічвала іх магчымасці і баявую моц падраздзяленняў. Бронетранспарцёры забяспечвалі ў першую чаргу дарогу Азёры Гродна, якая была адзінай камунікацыяй нямецкіх войскаў у гэтым раёне. Бронесілы былі выведзены з бою ў Гродна толькі ў 1.00 ночы 15 ліпеня153.