Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Тым часам, да падраздзяленняў кавалерыі, што вырваліся наперад, сталі падыходзіць стралковыя часці. 14 ліпеня палкі 352-й дывізіі займалі наступныя пазіцыі: 1158-мы сп в. Ялаўшчына, Капліца, вы-
шыня 170.0; 1162-гі сп заходняя ўскраіна сяла Верцялішкі і на ўсход ад сяла; 1160-ты сп у раёне в. Галаўнічы154. Увечары 1158-мы сп 352й сд заняў в. Ялаўшчына і распачаў абход в. Путрышкі з паўночнага захаду ў напрамку в. Малая Капліца155.
628-мы і 508-мы сп савецкай 174-й Барысаўскай сд пад каманадваннем палк. М.І. Дзёміна 36-га ск 31-й арміі падышлі да акраіны в. Дзевятоўка (зараз адзін з мікрараёнаў горада), узмацніўшы, такім чынам, баявыя парадкі кавалерыстаў. 1-шы і 2-гі батальёны 508-га сп атакавалі вёску, аднак вымушаны былі залегчы пад фланкіруючым агнём нямецкіх кулямётаў з цагельнага заводу.
Яшчэ з канца XIX ст. гэта было самае буйное прадпрыемства па выпрацоўцы цэглы ў горадзе. Немцы вырашылі выкарыстать гэта прадпрыемства, якое знаходзілася на падыходах да горада. Мясцовасць перад ім выдатна кантралявалася кулямётным агнём. Сам завод складаўся з некалькіх цагляных будынкаў (у цяперашнім горадзе гэта раён вуліцы Дубко, будынкі завода не захаваліся) з высокімі трубамі. Удзельнікі атакі заводу ўспаміналі, што ў сценах будынкаў немцы зрабілі бетонныя амбразуры, прыстасаваўшы іх да абароны. Будынкі завода былі акружыны дзвюма лініямі траншэяў. Такім чынам, цагельны завод быў адным з ключавых пунктаў нямецкай абароны. Абарону тут трымалі матарызаваны батальён палявой жандармерыі і батальён 51-га ахоўнага палка. Некалькі спробаў атак завода батальёнамі 174-й дывізіі скончыліся безпаспяхова156. Аднак і немцы панеслі адчувальныя страты. У гэтых і папярэдніх баях матарызаваны батальён палявой жандармерыі страціў 9 чалавек забітымі, 75 параненымі і 14 прапаўшымі без вестак157.
6-я Гв. кд у гэты дзень поспеху не мела. 28-мы Гв. кп вёў баі на падыходзе да в. Дзевятоўка Касцёлаўшызна. Моцны нямецкі агонь з цагельнага завода не даваў магчымасці працягваць наступленне. Спыніў наступленне і 23-ці Гв. кп. Абарона матарызаванага батальёна палявой жандармерыі (цагельны завод Станіславова) была вельмі эфектыўнай. 25-ты Гв. кп знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Грандзічы і на працягу дня выйшаў да в. Пярэселка. У савецкіх данясеннях фігуруюць 6 нямецкіх танкаў, якія двойчы атакавалі палкі 6-й дывізіі на працягу дня. Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра бронетранспарцёры 12-га танкавага разведвальнага батальёна, якія кантралявалі дарогу Грандзічы Гродна. Страты дывізіі за дзень склалі: спалена САУ і падбіты танк са 198-га атп, спалена санітарная машына. Страты асабовага складу адзін чалавек забіты і два паранены158. Відавочна, менавіта на правы фланг 6-й Гв. кд (25ы полк), а таксама падраздзяленні 32-й кд, якія выходзілі да ракі Нёман, прыйшоўся ўдар 5-га танкавага разведвальнага батальёна, які
прарываўся ад Друскенікаў да Гродна, праходзячы па дарозе праз м. Гожа да в. Грандзічы. Адкінуўшы на некаторы час гэтыя часці, разведвальны батальён прайшоў у Гродна, дзе пераправіўся на заходні бераг па гарадскім мосце.
Атакі савецкіх войск праводзіліся і з накірунку в. Грандзічы. Жыхар Гродна Я. Карпюк, які знаходзіўся ў гэтыя дні ў раёне Крэйдавых гор (распрацоўка радовішча крэйды на ўскраіне горада Д.Л.), успамінаў: . Гаспадар наш увечары заўважыў у полі два нямецкія танкі тыпу Тыгр. Адзін з іх стаў насупраць нас і замаскіраваўся”159. Безумоўна, цяжкіх танкаў T-VI “Tiger” тут быць не магло. Хутчэй за ўсё гэта зноў жа былі бронетранспарцёры 12-й ці 5-й тд. У ноч на 14 ліпеня бронетранспарцёры занялі пазіцыі ўздоўж р. Нёман па ўсходнім беразе. Адтуль яны вялі агонь па савецкай пяхоце, што з’яўлялася з боку в. Грандзічы і Пярэселка (зараз гэтыя вёскі знаходзяцца ў рысе горада).
Нягледзячы на тое, што савецкія войскі трапілі пад удар разведвальнага батальёна, 2-гі батальён 17-га палп СС групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга пад камандаваннем к-на Стрэкера быў вымушаны звярнуць сваё перадмаставое ўмацаванне на ўчастку Астравок Гожа і пераправіцца на заходні бераг ракі пад націскам падыходзячых савецкіх частак. Такім чынам, задача групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга ўтрымаць Гродна і пазіцыі на паўночны захад ад горада па рацэ Нёман значна ўскладніліся.
На працягу папярэдніх баёў паліцэйскія батальёны групы “Готберг” панеслі вялікія страты. Вольфганг Ваперсаль цытуе вячэрняе данясенне штаба паліцэйскай групы ў штаб 4-й арміі, дзе, у прыватнасці, паведамлялася: “...сур’ёзныя прарывы фронту, з улікам чаканых моцных атак ворага, якія будуць працягвацца, ставяць пад пытанне далейшую паспяховую абарону...”160 Увечары ў штабе групы армій “Цэнтр” у горадзе Ломжа было прынята рашэнне адвесці аслабленую паліцэйскую групу обергрупэнфюрара К. фон Готберга з Гродна на заходні бераг ракі Нёман161. Безумоўна, планы немцаў на абарону Гродна праваліліся.
У гэты час 69-ты і 81-шы карпусы 50-й арміі г.-л. І.В. Болдзіна набліжаліся да горада Гродна з усходу. Дывізіі арміі пасля баёў на працягу дня займалі пазіцыі: 153-я і 42-я сд в. Казловічы Жытомля, 95-я і 290-я сд Жытомля Абуховічы. Такім чынам, дывізіі 50-й арміі знаходзіліся на адлегласці 15-17 км ад Гродна162.
Працягваліся баі за Жытомлю. Запланаваная напярэдадні атака 878га палка 290-й дывізй пачалася ў 3.15, за гадзіну да ўзыходу сонца. Ветэраны дывізіі ўспамінаюць: “3 першых жа хвілін праціўнік аказаў нам упартае супраціўленне. Як мы даведаліся пазней, ён усю ноч чакаў пачатку
нашых атак. На першы наш залп імгненна адгукнуліся некалькі батарэй праціўніка, застрачылі дзесяткі варожых кулямётаў. Лавіна свінца і металу ўдарыла па ланцугах наступаючых батальёнаў”163. У выніку гэтай атакі роты 3-га батальёна к-на Дзюсенава ўварваліся на станцыю Жытомля. 9-я рота распачала баі ў самім будынку. Пасля боя, які цягнуўся да 14.15, станцыя была занята. Роты 1-га батальёна к-на Хірнага занялі нямецкія траншэі. Атака вёскі, аднак, вынікаў не дала. He дапамог увод у бой і другога эшалона. Немцы прадпрынялі контратаку, якую падтрымлівалі 3 танка (згодна ўспамінаў ветэранаў дывізіі). Наогул, на працягу дня немцы, пры падтрымцы бронясілаў, сем разоў контратакавалі палкі 290-й дывізіі, аднак змяніць становішча на сваю карысць не змаглі. На самой справе так званыя “танкі” былі бронетранспарцёрамі 12-га разведвальнага батальёна. Справаўтым, што штаб карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга, занепакоены прарывам абароны групы палкоўніка Г. Трэптава, загадаў перакінуць на гэты ўчастак частку PzAA 12. Згодна загаду 1-я рота батальёна ў 19.00
13-14 ліпеня 1944г. Баі 290-й сд за Жытомлю
выйшла да трасы Ліда Гродна на поўнач ад в. Абухава.
Цяжкія баі праходзілі і на фронце 42-й сд, якая наступала на паўночным адрэзку фронту. Так на працягу 14 ліпеня немцы некалькі разоў пераходзілі ў контратакі. Падчас адной з іх яны прабіліся да каманднага пункта 2-га батальёна 459-га Верхнедняпроўскага сп ппалк. Казлова. Быў забіты камандзір батальёна м-р М.М. Шушарын і 3 афіцэры164. У гэтым баі вылучыўся чырвонаармеец стралок 7-й роты І.А. Шыраеў, які сваім агнём не дапусціў захопу каманднага пункта. За гэты бой ён быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Славы 2-й ступені165.
Яшчэ больш адсталі дывізіі 121-га ск г.-м. Д.І.Смірнова. На працягу дня 238-я Карачаўская сд з часцямі ўзмацнення вяла баі за в. Котра (за 2-3 км на захад ад Скідзеля)166. Да канца дня вёска была ўзята. У гэтым жа месцы адзін з палкоў дывізіі фарсіраваў р. Котра. Астатнія сілы дывізіі заставаліся на ўсходнім беразе. На левым флангу баі вяла 139-я сд. Упартыя баі за вёску і раку Котра тлумачацца тым, што яна размяшчалася на трасе Ліда Гродна. Немцы не маглі дапусціць, каб савецкія войскі авалодалі ею.
Новы дзень 15 ліпеня пачаўся з моцнага тумана. За некалькі крокаў нічога не было відаць. Толькі каля 9 гадзінаў раніцы ён разышоўся. Галоўныя намаганні савецкіх войск былі накіраваны на прарыў нямецкай абароны вакол Гродна і штурм горада. 3 гэтага дня падраздзяленні кавалерыйскага корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага па рашэнні Стаўкі пераходзілі ў падпарадкаванне камандавання 2-га Беларускага Фронту167. Дывізіі корпуса працягвалі атакі горада Гродна з поўначы. Так кавалерыйскія палкі Гв. г.-м. М.С. Чапуркіна з боем цалкам ачысцілі ад немцаў в. Путрышкі. На працягу баёў за вёску 17-й Гв. кп страціў 22 кавалерысты і 2 афіцэры забітымі168.3 гэтага напрамку да горада заставалася толькі 4-5 км. Для ўмацавання лініі фронту з горада ў накірунку вёскі немцамі былі высланы падмацаванні (ва ўспамінах удзельнікаў баёў з савецкага боку нямецкае афіцэрскае вучылішча) колькасцю да батальёна пяхоты. Аднак гэта падраздзяленне не паспела заняць абарону і было ўшчэнт разбіта кавалерыстамі169. Вось як успамінаў гэтую атаку камандзір 2-й батарэі 178-га артылерыйска-мінамётнага палка ст. л-л М.Г. Гарабчук: “Палкавыя разведчыкі (24-га Гв. кп Д.Л.) выявілі калону нямецкай пяхоты, чалавек восемсот, што спускалася па супрацьлегламу склону, нам на перарэз. Ткаленка загадаў спыніцца і падрыхтавацца да бою. Укрытыя дамамі і дрэвамі, паросшымі ўздоўж патоку, не будучы заўважанымі праціўнікам, эскадроны, батарэі разгарнулі свае агнявыя сродкі. He падазраваючы аб небяспецы, калона Bo­para спусцілася палогім касагорам на шырокі луг і, не размыка-
ючы строю, спынілася насупраць на адлегласці двухсот метраў. У гэты момант на яе абрынуўся лівень аўтаматнага, кулямётнага, гарматнага агню. Пяць хвілін і ад немцаў засталіся толькі трупы на шырокім беларускім лузе”170.
На ўсход ад кавалерыстаўнаступала 352-я сд г.-м. М.М. Стрыжэнкі. Цікава адзначыць, што ў складзе дывізіі ваявала і 138-я асобая армейская штрафная рота171. У выніку баёў 14-15 ліпеня савецкія палкі выйшлі да в. Путрышкі з паўднёвага ўсходу, занялі гай, на поўнач ад дарогі праз Верцялішкі і першую лінію абароны немцаў на гэтым напрамку. На працягу начы 1-шы батальён 1158-га сп праз багну выйшаў да вёскі Малышчына. Контратакі немцаў адбівалі батарэі гаўбіц і пушак, падцягнутыя ў пярэднія шэрагі пяхоты172. На гэтым жа накірунку дзейнічаў і 927-мы САП. У баях ён страціў бранявік Ba64. Камандзір ст. с-т А.П. Ваганаў быў забіты173.