Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
He было ў горадзе і асобнага гарнізона. Немцы выкарыстоўвалі ў абароне горада адступіўшыя сілы паліцэйскай групы “Ангальт”. Сваю назву баявая група атрымала па імені штандартэнфюрара СС Гюнтэра Ангальта, камандуючага 2-ім палп СС186. Яна складалася з 2-га палп СС (у баях за горад не ўдзельнічаў), рэшткаў 22-га палп СС, батальёна 530-га гп, матарызаванага батальёна палявой жандармерыі, батальёна 51-га ахоўнага палка, 1-га зенітнага дывізіёна СС і іншых невялікіх падраздзяленняў. Зразумела, што гэтых сіл было недастаткова для абароны такога буйнога горада як Гродна. Галоўная ўдарная сіла карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга PzAA 12, быў выведзены з горада і перакінуты на левы бераг Нёмана ў в. Каўпакі (за 15 км на паўднёвы ўсход ад Гродна). Хутчэй за ўсё, не ўдзельнічаў у баях за горад і 5-ы танкавы разведвальны батальён.
Часці 50-й арміі г.-л. І.В. Болдзіна, якім камандуючы 2-га Беларускага фронту г.-п. Г.Ф. Захараў 15 ліпеня двойчы (у 14.25 і a 17.00 гадзіне)187 загадаў авалодаць Гродна, сутыкнуліся з супраціўленнем ужо на падыходзе да горада. Варта заўважыць, што перашапачаткова г.-п. Г.Ф. Захараў арыентаваў 121-шы ск на заняццё Гродна ўдарам з поўдня, чаго не адбылося. 153-я і 42-я сд, узмоцненыя 4-й зстабр і сапёрамі 2-га Гв. ашісб, толькі да 21.00 выйшлі за мяжу в. Путрышкі Шчачынава. Дывізіі 81-га ск пры дапамозе 1444-га can, 233-га атп і 210-га ісб рухаліся на левым фланзе і займалі пазіцыі в. Сіўкава Абухава Будомля. За дзень яны прасунуліся на 5 км188. Дывізіі 121-га ск да вечара выйшлі да в. Саволеўка Мазанава. Часцям 50-й арміі было загадана не спыняцца на дасягнутых межах і максімальна хутка прасоўвацца наперад, да Гродна, нават з надыходам цемры.
Баі ў самім горадзе пачаліся толькі позна ўвечары 15 ліпеня, калі Гродна з поўначы атакавала 6-я Гв. кд корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага. У горад уварваўся 25-ты Гв. Апшэронскі кп Гв. ппалк. М.П. Ляліна, а ўслед за ім 28-мы Гв. Дубненскі кп Гв. м-ра Ярмолава (дарэчы маёр будзе цяжка паранены пры фарсіраванні Нёмана праз некалькі дзён). Чатыры эскадроны 25-га Гв. кп позна ўвечары, пераадольваючы нязначнае супраціўленне немцаў, выйшлі да рэчкі Гараднічанка, у цэнтры горада. Наступалі яны ўздоўж сучаснай вуліцы Горкага189. Апоўначы немцы сталі адступаць перад эскадронамі 25-га Гв. кп. Адным з першых у горад прарваўся сабельны эскадрон Гв. к-на М.Ц. Аўчыннікава з 23-га Гв. Падгайцаўскага кп. У баях за горад эскадрон захапіў 3 нямецкія гарматы, 6 кулямётаў і склад з рэчавай маёмасцю190.
Услед за кавалерыстамі ў горад уварваліся часці 174-й і 352-й сд 36-га корпуса 31-й арміі. У горадзе палкі 174-й сд пачалі наступаць у накірунку цэнтра (уздоўж сучаснай вуліцы Дзяржынскага). Перад
імі была пастаўлена баявая задача выйсці да гарадскіх мастоў праз р. Нёман і захапіць іх191. 2-я стралковая рота 628-га сп (камандзір палка ппалк. І.С. Мудрак) першай уварвалася ў горад. 1-шы батальён 508-сп пад камандаваннем ст. л-та М.К. Глазунова ў першыя гадзіны 16 ліпеня прарваўся на шашэйны мост192. Гэтую атаку падтрымлівалі сапёры 877-га асб. Аднак немцы тут жа ўзарвалі пралёты маста. Стралковы батальён замацаваўся па правым беразе р. Нёман ад каралеўскіх замкаў да чыгуначнага маста. Камандны пункт батальёна размясціўся ў Барысаглебскім манастыры (быў на месцы сучаснага драматычнага тэатра).
Акрамя 174-й сд, у паўночна-заходняй частцы горада (в. Грандзічы, Касцелаўшчызна, Пярэселка) змагаліся 653-ці і 673-ці сп 220-й Аршанскай сд (камандуючы г.-м. В.А. Палявік), а таксама часці 352-й сд. Палкі 352-й сд у баях у горадзе падтрымлівалі 8 батарэй 914-га артылерыйскага палка. Узаемадзеянне з артылерыстамі было добра наладжана: пушкі яны падкатвалі ўручную наўпрост у шэрагі пехацінцаў і ва ўпор расстрэльвалі агнявыя кропкі немцаў. Батальёны 1158-га палка падпалкоўніка Калеснікава выйшлі да будынку пошты (зараз вул. Э. Ажэшкі). Раніцай 16 ліпеня полк падышоў да Нёмана каля моста. Дывізіі 36-га корпуса падтрымлівалі 926-ты, 927-мы і 959-ты палкі самаходнай артылерыі 31-й арміі. Такім чынам горад быў заняты часцямі 6-й Гв. кд і дывізіямі 36-га стралковага корпуса.
Увечары 15 ліпеня да ўсходніх подступаў Гродна падышлі перадавыя атрады 153-й сд 69-га ск 50-й арміі. Камандзір дывізіі палк. А.А. Шчэннікаў загадаў, не затрымлівацца і наступаць у накірунку Каложскай царквы (знаходзіцца на беразе Нёмана, правей за каралеўскія замкі). Пачатак атакі быў прызначаны на 20.00193. Цікавы з’яўляецца факт, што, рыхтуючыся да штурму, палкі дывізіі атрымалі дадзеныя аэрафотаздымкаў нямецкіх пазіцый у горадзе. Баі ў горадзе палкі дывізіі пачалі толькі ноччу. Пры штурме дамоў, дзе ўмацаваліся немцы, выкарыстоўвалася артылерыя, якая выкатвалася на прамую наводку. Батальёны 557-га палка выйшлі на цэнтральную плошчу горада (зараз Савецкая). На некаторы час яго часці затрымліваў кулямёт, што біў са званіцы царквы (напэўна, Фары Вітаўта галоўнага каталіцкага храма горада, што стаяў на цэнтральнай плошчы)194. “Да царквы дабраўся радавы Вяткін. Ён мінуў прытвор, знайшоў лесвіцу на званіцу. Доўга караскаўся па ёй, рызыкуючы кожнае імгненне быць заўважаным. Пераадолеў лесвіцу, кінуў ў пралом на пляцоўку, адкуль біў кулямёт, гранату і прыціснуўся да сцяны. Аглушаны, засыпаны вапнай і асколкамі цэглы, Вяткін вылез на пляцоўку і знішчыў астатніх фашыстаў.узгадваў камандзір 557-га сп м-р Ф.С. Фядотаў195. Раніцай 16 ліпеня батальёны палка выйшлі да ракі Нё-
ман у раёне Каложы і правей за яе. Разам з падраздзяленнямі корпуса ў горад уварваліся штурмавыя групы з 2-га Гв. ашісб.
Адначасова з усходу ў горад уварваліся часці 290-й і 95-й сд 81га ск (камандзір корпуса г.м. Ф.Д. Захараў). Яшчэ ў сярэдзіне дня 290-я сд г.-м. І.Г. Гаспарана вяла баі за в. Жытомля. Здзейсніўшы фарсіраваны марш, дывізія зходу ўварвалася ў горад Гродна. 878-мы сп (камандзір М.Г. Хамулы) наступаў па шашы Гродна Ліда. У раёне цяперашняга прадпрыемства ОАО “Гродна-Азот” батальёны палка былі абстраляны196. На правым флангу наступалі 882-гі і 885-ты сп. Батальёны 878-га палка прасоўваліся ўздоўж сучаснай вуліцы Праспект Касманаўтаў (дарэчы, у доме са шпілем, камандзір дывізіі абсталяваў свой камандны пункт). Немцы занялі абарону на Скідзельскай плошчы (зараз плошча ў раёне аўтавакзала). Тут наступаў 2-гі батальён 878-га сп к-на Пяцерыкова. 1-шы батальён (к-н І.П. Хірны, намеснік па палітычнай частцы к-н А.П. Карчагін) амаль адразу ж захапіў чыгуначны вакзал. Цяжкія баі ішлі за чыгуначнае дэпо. Пасля гэтага роты былі накіраваны ўздоўж чыгункі ў накірунку чыгуначнага маста. Немцы таксама спрабавалі арганізаваць абарону на старых могілках каля чыгуначнага маста, аднак былі рассеяны трапным савецкім мінамётным агнём.
У цэнтры горада наступаў 882-гі полк пад камандаваннем ппалк. Ф.М. Сцефаненка. Батальёны выйшлі ў раён Барысаглебскага манастыра. Асабістым прыкладам камандзір палка падпалкоўнік Фёдар Міхайлавіч Сцефаненка падняў у атаку салдат батальёна197. Тут жа палкавыя артылерысты ва ўпор расстралялі немцаў, што выбягалі з гарадскіх замкаў. Гэтая нямецкая частка была, верагодна, зажата савецкімі падраздзяленнямі ў раёне Старога і Новага замкаў і адступала да мастоў праз раку.
Па камандзе палкавога інжынера м-ра Б.Я. Хаўронскага, з 878-га палка, салдаты адразу ж сталі наводзіць пераправу праз Нёман пры дапамозе лодак198. Гэта адбывалася пад агнём з супрацьлеглага берага. Так пры падыходзе да ракі Нёман савецкія часці сутыкнуліся з моцным агнём зенітнай артылерыі немцаў (1-шы зянітны дывізіён СС), якая загадзя заняла пазіцыі на высокім супрацьлеглым беразе ракі. Гарматы дывізіёна прыкрывалі адыход разрозненых паліцэйскіх частак з горада.
Савецкія войскі ў гарадскіх баях падтрымліваў 1444-ты can палк. Ф.П. Мячава, што дзейнічаў сумесна з часцямі 95-й сд (90-ты, 161-шы, 241-шы сп, 57-мы ап, 97-мы азстд). У палку засталося толькі 10 СУ-76 (з 20 артылерыйскіх установак па штату). Тым не менш ён быў адным з двух палкоў у арміі, якія хоць на палову былі ўкамплектаваны тэхнікай. Самаходныя ўстаноўкі з дэсантам пяхоты ўварваліся ў го-
рад з боку в. Капліца Вялікая ў 2 гадзіны ночы 16 ліпеня199. Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з пяхотай полк не панёс стратаў у баях за горад. Пры гэтым вылучыўся экіпаж СУ-76 л-та М.Г. Закрыжэўскага, які адным з першых уварваўся ў Гродна200. Дарэчы ў баях за горад полк, быўузнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга201. У данясеннях паведамлялася, што экіпаж самаходкі знішчыў у Гродна 2 супрацьтанкавыя гарматы, 2 дзоты, 5 павозак з маёмасцю і да 100 нямецкіх салдат.
На досвітку 16 ліпеня 1-шы батальён 878-га сп 290-й сд пераправіўся праз чыгуначны мост на заходні бераг ракі Нёман. Аднак мост тут жа быў падарваны немцамі і група салдат была адарвана ад частак дывізіі. Першым уварваўся на левы бераг камсорг кулямётнай роты, памочнік камандзіра ўзвода, ст. с-т М.Ц. Курбатаў (ён загінуў 18 ліпеня, падарваўшы сябе і немцаў гранатай). Сапёры наладзілі пераправу каля лодачнай станцыі. 885-ты сп рыхтаваўся да пераправы. А 882-гі сп увесь дзень размяшчаўся ў гарадскім парку, прыводзячы сябе ў парадак202.
На досвітку 16 ліпеня баі ў паўночнай частцы Гродна скончыліся. Немцы працягвалі абстрэл цэнтра горада і вакзала з-за ракі Нёман. Яны працягвалі кантраляваць Занёманскі фарштат. Увесь дзень працягвалася перастрэлка. На вежы Бернардзінскага манастыра камандны пункт абсталяваў к-н Карасёў камандзір мінамётнай роты 1158-га палка. 352-я сд завяршыла канчатковую ачыстку горада і стала несці каменданцкую службу. Першым камендантам Гродна быў прызначаны маёр І.Ф. Ялецкіх. У другой палове дня 352-я дывізія пачала здачу горада і трафеяў 69-му стралковаму корпусу 50-й арміі. 17 ліпеня яна выйшла ў раён в. Прывалкі Друскенікі каля Нёмана. 174-я дывізія канцэнтравалася ў раёне в. Зарыца. Наогул, начальнік штаба 31-й арміі г.-м. М.І. Шчадрын адзначаў, што горад Гродна быў вызвалены выключна дывізіямі 36-га корпуса. Дывізіі ж 50-й арміі падышлі толькі раніцай 16 ліпеня.
Як толькі горад быў заняты савецкімі войскамі, для размінавання будынкаў прыцягнулі 1-ю Гвардзейскую Магілёўскую штурмавую інжынерна-сапёрную брыгаду203. Гэта работа была выклікана неабходнасцю немцы, адступаючы, замініравалі вялізную колькасць будынкаў і аб’ектаў. Паводле паведамленняў разведгрупы брыгады, обергрупэнфюрар К. фон Готберг атрымаў загад з Берліна знішчыць горад Гродна. Шыфроўкі разведгрупы 1-й Гв. ашісбр атрымалі ў 96-м асобным Чырвонасцяжным Магілёўскім ордэнаў Суворава і Кутузава і Чырвонай зоркі палку сувязі204. Своечасовае атрыманне гэтай інфармацыі выратавала горад ад разбурэння “Панцырная пяхота” выдатна справілася з пастаўленай задачай. Далейшыя загады для брыгады датычыліся арганізацыі перапраў праз Нёман.