Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Першая задача, якая стаяла перад падраздзяленнямі “Мёртвай галавы” было забеспячэнне чыгункі і станцый, на якіх павінны былі разгрузіцца астатнія часці. Чыгуначная лінія Беласток Гродна праходзіла праз станцыі Сакулка, Кузніца, Брузгі і Ласосна. Апошняя станцыя знаходзілася ўжо ў Занёманскім фарштаце. Разгрузка там была небяспечнай, т.я. савецкія войскі знаходзіліся вельмі блізка на супрацьлеглым беразе Нёмана. Таму часці танкавай дывізіі разгружаліся ці на станцыі Брузгі, ці на станцыі Кузніца (у 15 і 20 км на поўдзень ад горада адпаведна). Так Камандзір 3-га артылерыйскага палка СС штандартэнфюрар Ф.Месерль успамінаў: “Толькі прыбыўшы, эшалон павінен адразу ж разгрузіцца на перагоне ў Брузгах. Мы разгортваемся і выступаем ва ўсходнім накірунку для забеспячэння чыгуначнай лініі Кузніца Гродна, так як перадавыя савецкія атрады ўжо прасунуліся ўперад і на поўначы ад нас выйшлі да чыгуначнай лініі”231. 16-я сапёрная рота палка СС “Эйке” заняла пазіцыі ў м. Кузніца.
Згодна з загадам камандуючага 2-м БФ, галоўная задача, якая стаяла перад падраздзяленнямі 3-га Гв. кк і 50-й арміі заключалася ў нарошчванні сваіх сілаў на левым беразе Нёмана. 15 ліпеня для ўзмацнення груповак савецкіх войскаў, якія фарсіравалі Нёман, пачалося будаўніцтва перапраў праз раку. Так 877-мы асобны карпусны сапёрны батальён (камандзір Гв. м-р П.І.Івін) 36-га ск атрымаў задачу навесці праз раку каля в. Куколі мост для пераправы частак 220й Аршанскай сд. Месца пераправы было выбрана не зусім удала рака Нёман у раёне в. Куколі дасягала 100 м шырыні. У пантоннай роты не хапіла парка пантонаў. Было прынята рашэнне дабудаваць мост драўлянай эстакадай. Каля пераправы заняў пазіцыі лёгкі зянітны дывізіён. Практычна адразу ж з’явіліся нямецкія бамбардзіроўшчыкі. Першы налёт быў паспяхова адбіты пераправа засталася цэлай, аднак зянітчыкі панеслі цяжкія страты. Наступны налёт разбурыў пераправу: адзін з пантонаў быў разбіты. Сапёры ўзнавілі перапра-
ву, нарасціўшы эстакаду. Аднак праз паўтары гадзіны зноў з’явіліся нямецкія самалёты. У час гэтага налёту выбухі бомбаў сарвалі адзін з пантонаў. Толькі дзеянні камандзіра 1-га аддзялення 877-га батальёна ст. с-та Пятра Паўлавіча Кажамякіна (ён даплыў да пантона і кінуў трос на зямлю) дазволілі выратаваць паром232. Аднак пераправа, верагодна, была знішчана ў наступны дзень, таму што пазней яна ўжо не згадваецца ў савецкіх данясеннях. Падчас варожай бамбёжкі загінуў камандзір сапёрнага ўзвода л-т В.С.Сцяпанаў. Паводле ўспамінаў жыхара в. Пушкары С.К.Тарасевіча, пераправу каля в. Куколі нямецкая авіяцыя знішчала тры разы233.
Яшчэ ў ноч на 15 ліпеня да Гродна у складзе агульнавайсковай разведкі 31-й арміі быў пасланы ўзвод л-та С.Ф. Іванова (99-ы асобны пантантонны батальён) з мэтай вызначыць месца будучай пераправы падраздзяленняў арміі на левы бераг р. Нёман. Група трапіла ў горад, які яшчэ быў заняты немцамі. Сяргей Фадзеевіч Іваноўузгадваў: “Мы да Гродна падышлі 14-га чысла. Я ішоў у складзе разведкі. Батальён спыніўся каля Лесніцы, ёсць такая ў бок Грандзіч вёсачка на правым беразе ракі.... Я ішоў у складзе агульнавайсковай разведкі са сваім узводам з задачай вызначыць, што за Нёман, яго хуткасць плыні, праверыць мініраванне берагоў, выбраць месца для фарсіравання. 14 ліпеня ў ноч мы выйшлі на месца сучаснага стадыёна, там было поле камней, кажуць, там раней былі нейкія могілкі (на месцы стадыёна былі жыдоўскія могілкі Д. Л.). Трапілі пад кулямётны абстрэл... На Савецкай плошчы стаяла кірха, потым яе падарвалі (т.зв. Фара Вітаўта каталіцкі касцёл, знаходзіўся ў цэнтры горада Д.Л.)... I вось з гэтай кірхі кулямётнымі чэргамі нас паклала ўсіх на гэтых могілках. Потым мы спусціліся каля Новага маста, тады яго яшчэ не было, на бераг ракі Нёман. У мяне была карта. Прыкрываючыся палаткай, мы свяцілі ліхтарыкамі і вызначалі месца. Каб навесці пантонны мост даўжынёй 100 метраў, трэба было падвезці 100-120 машын (на ўзбраенні батальёна былі 3 с-5, ГАЗ-АА Д.Л.). I вось ноччу я прайшоў 3 ці 4 км да Куколей і ўсюды бераг не дазваляў мне выйсці да ракі і вывесці такую колькасць машын. У Куколях была калісьці паромная грамадзянская пераправа. Мне пашчасціла сустрэць жыхара... РанцаваФранцаІосіфавіча... Ён даўнамдраўлянычовен. Атады прамер ракі быў просты пры дапамозе шнура. Нас заўважылі з таго боку ... усё ўзбярэжжа было занята немцамі. Шырыня аказалася 102 метра... Гэтым я вызначыў самае лепшае месца.. .”234 У ноч з 15 на 16 ліпеня салдаты 99-га пантоннага батальёна м-ра УУСамгіна (батальён быў спецыяльна перакінуты пад Гродна з 5-й танкавай арміі) пабудавалі наплаўны 60-тонны мост для пераправы войскаў і тэхнікі ў раёне в. Куколі Шэмбелеўцы235 (каля кіламетра на поўнач ад пераправы кавалерыстаў). С.Ф. Іваноў узгадваў будаўніцтва перапра-
вы 99-м апб: “У 11 гадзін мы выйшлі... Немцы, канешне, заўважылі, адразу пайшлі ўверх ракеты... Міны выбухалі каля паромаў і ў паром траплялі. На маім пароме (я вадзіў паром у лінію маста, заўжды замыкаючым вадзіў) быў маёр Васільеў, наш нампаліт. Тры кулі яму трапілі ў грудзі, ён упаў на пароме, хлопцы кінуліся яму дапамагаць, але ў кожнага, хоць аўтамат за спінай, але рукі мацуюць балты... Калі да яго кінуліся, ён сказаў: “Сыночкі, пакіньце мяне, выконвайце свае абавязкі і выводзьце паром”... Дзесьці гадзіны праз 2-2,5, да гадзіны ночы, мы, нягледзячы на страты (разбіла адзін паром) навялі пераправу... Войскі ўжо чакалі, яны сканцэнтраваліся ў лесе... no634 з намі, крыху вышэй, наводзілі пантонны мост Аслікоўскага салдаты. Пантон быў на драўляных лодках на 5-7 тон для пропуску кавалерыі і пяхоты. Размяшчаўся дзесьці за кіламетр ад нас. Адразу ж пайшлі танкі, артылерыя, прайшлі дзве іркуцкія роты... Разведкай было выяўлена, чаму такая тэрміновасць была.... 3 боку Адэльска, каб не даць фарсіраваць Нёман і узяць занёманскую частку горада, ішлі танкі. “Мёртвая галава” іх нават называлі...”236
За ноч і раніцу 16 ліпеня па пераправе 99-га пантоннага батальёна фарсіравалі раку Нёман падраздяленні 42-й Смаленскай Чырвонасцяжнай сд і танкавае злучэнне (невядома якому падраздзяленню належылі гэтыя танкі). Па ўспамінах л-та С.Ф.Іванова, каля 6 гадзін раніцы 16 ліпеня каля пераправы з’явіўся невядомы генерал. Ветэран узгадваў: “Згодна з умовамі працы, мы павінны былі засветла мост развесці і перайсці на паромныя пераправы яны менш прыступныя. У 6 гадзін прыехаў генерал. He ведаю, хто ён быў. Ён выклікаў камандзіра батальёна і загадаў: “Пантонны мост не разводзіць. Будзем фарсіраванне праводзіць засветла па мосце. Яшчэ войскаў вельмі многа. Я вас прыкрыю з паветра”. На беразе быліўсталяваны зенітныя ўстаноўкі. Мы іх называлі “Маша, давай-давай”. У 6 гадзін раніцы з захаду прыляцела “рама” (нямецкіразведчык-карэктыроўшчык FW189 Д.Л.). Пакружыла ў нашай зоне. Скінула адну бомбу і паляцела. Праз 20 хвілін, мабыць, з боку Беластока з'явіліся 48 “Юнкерсаў”. У паветры ніводнага нашага самалёта не аказалася. I яны бесперашкодна, заходзячы кругамі і пікіруючы, сталі скідваць бомбы. Я якраз быў каля каменданта пераправы, а ў мяне быў там акопчык. I вось бачна, як самалёт ідзе, ён пачынае пікіраваць і скідае бомбу. У гэты час бачна, як ад яго аддзяляецца гэта чорнае цела бомбы... Першыя бомбы трапілі ў бераг. Яшчэ адзін зайшоў, яшчэ і яшчэ... Бомба трапіла ў берагавую частку пераправа адразу заглохла. Дзве бомбы трапілі ў сярэдзіну маста. Пантоны сталі залівацца вадою. Насціл паплыў, прагоны пайшлі на дно. Так была разбіта пераправа... Прайшло 20 або 30 хвілін, з’явіліся самалёты ў гэтай жа колькасці з боку Сол (вёска на ўсходзе ад Гродна, зараз у рысе горада Д.Л.), па тры сама-
лёты на брэючым палёце, на вышыні 150-200 м, пачалі прачэсваць тэрыторыю. Яны скінулі ўвесь груз на нашы войскі, і на мост, і на нашых пантанёраў, якія выйшлі падабраць маёмасць. Гэтага налёту ніхто не чакаў. Думалі, што былі разбітыя і ўсё. А яны зрабілі такі варварскі налёт. Ніводнага самалёта нашага не было. Ад зянітак заставаліся толькі варонкі... У выніку такога налёту 74 чалавекі, мае таварышы, ляжаць у Грандзічах... Быў забіты камбат... Танкі былі перавернуты, вежы сарваны ад бомбаў. Гэта быў кашмар. Я вайну прайшоў у пяхоце і ў 45-ым годзе на Шпрэе сустрэўся з англічанамі. Я за гэтыя гады такой варварскай бамбёжкі войскаў не памятаю. Проста беспакарана і бязлітасна знішчылі тэхніку і людзей”237. Ад 99-га пантоннага батальёна засталася толькі аўтамабільная рота. Пасля гэтага батальён быў выведзены ў в. Парэчча. Старшы лейтэнант С.Ф. Іваноў за ўдзел у пераправе праз раку Нёман быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі.
У той жа час была спалена і пераправа кавалерыстаў вышэй па цячэнні ракі Нёман. Аб гэтым у сваіх успамінах пісаў камандзір мінамётнага ўзвода, агітатар 24-га Гв. кп старшына Д.І.Вадзінскі: “Некалькі разоў экіпажам “хейнкелей” (бамбардзіроўшчык Не-111 Д.Л.) удавалася разбіць мост, але саперы тут жа, як толькі варожыя самалёты хаваліся за кромкаю лесу, пачыналі ўзнаўляць яго. I зноў па дашчатым насціле рухаліся эскадроны. Аднак удары варожых бамбардзіроўшчыкаў працягваліся. Гэта перашкодзіла поўнасцю пераправіць праз раку танкавыя падраздзяленні, цяжкую артылерыю корпуса”238. Л-т І.А. Баянаў узгадваў, што пасля знішчэння пераправы яго сапёры абсталявалі прыстань і 2 паромы, на якіх бесперапынна перакідвалі падмацаванні на плацдарм. На працягу двух сутак паромы перапраўлялі склад 32-й дывізіі і іншых падраздзяленняў корпуса. Дарэчы, лічылася, што да гэтага часу савецкая авіяцыя кантралявала паветраную прастору. Гродзенскі гісторык дацэнт УА.Нядзелька прыводзіць наступныя лічбы, якія нібы пацвярджаюць гэта: на працягу 15 ліпеня толькі самалёты 1-й паветранай арміі здзейснілі 283 самалётавылеты у раён Гродна, у той час як немцы толькі 58239. Тым не менш, паветранае прыкрыццё савецкай авіяцыі, калі яно і было, дык было вельмі неэфектыўным. У той час як нямецкія ўдары дасягалі сваёй мэты.
Мяркуючы па ўсім, знішчэнне пераправы 99-га пантоннага батальёна не было выключэннем. На працягу ўсіх баёў на паўночны захад ад горада Гродна нямецкая авіяцыя ў светлы час сутак знішчала большасць перапраў, якія прыходзілася ўзнаўляць ноччу, сіламі свежых сапёрных частак. М.Максімцаў адзначаў у сваёй кнізе, што ў выніку нямецкіх атак і штурмовак авіяцыяй усе савецкія перапра-