Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
На досвітку ў в. Пышкі 4-ы батальён 1-й Гвардзейскай штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады Гв. палк. А.Ф. Везірава, прыдадзены 50-й арміі, пачаў будаваць пераправы для 95-й стралковай дывізіі. Па нямецкіх дадзеных, адна з перапраў каля в. Пышкі была тросавай з паромам. Падраздзяленні 17-га палп СС, якія займалі абарону на гэтым адрэзку, былі надта слабымі для таго, каб стрымаць або ліквідаваць фарсіраванне ракі савецкімі падраздзяленнямі. Прыкрыццё наземных войск здзяйснялі знішчальнікі 162-га зап. Так штурман палка м-р В.М. Афонін збіў над в. Навумавічы нямецкі знішчальнік FW190. Яшчэ адзін знішчальнік FW-190 ён збіў у групе на паўночны ўсход ад Гродна (хутчэй за ўсё разам з к-нам УГ. Шчогалевым)282.
Прасоўванне па левым беразе ракі Нёман у паласе 42-й стралковай дывізіі г.-м. А.І. Сліца283 ў першай палове дня было ўдалым. Дывізія рушыла на поўнач ад 95-й сд. Раніцай 16-га ліпеня 42-я сд пераправілася праз раку Нёман у раёне в. Куколі284. На наступны дзень 17 ліпеня падраздзяленні 42-й сд спыніліся на лініі: 44-ты Верхнедняпроўскі сп -
в. Капланаўцы, 455-ты Верхнедняпроўскі сп вышыня 214.0 на захад ад в. Скрыннікі, 200.1 на ўсход ад в. Канюхі. На гэтым рубяжы палкі дывізіі змянілі кавалерыстаўз кавалерыйскага корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага. 459-ты Верхнедняпроўскі сп ппалк. Казлова прасоўваўся другім эшалонам на поўдзень ад в. Баля-Касцельная. Тут жа размясціўся і штаб дывізіі. На працягу дня 44-ы Верхнедняпроўскі сп вёў баі за в. Лойкі. Роты 455-га Верхнедняпроўскага сп змаглі прарвацца дастаткова далёка, перарэзаўшы дарогу Сапоцкін Гродна285. 153-я сд 69га ск перайшла ў наступленне на поўнач. Фарсіравалі раку Нёман і часці ўзмацнення 69-га ск 4-я істабр і 2-гі Гв.ашісб. Такім чынам, раніцай 17 ліпеня савецкімі войскамі быў значна ўзмоцнены левы фланг цэнтральнага плацдарма.
Улічваючы магчымасць хуткага нарошчвання новых сіл савецкім бокам, іх атакі з плацдарма ў в. Пышкі ў напрамку в. Ласосна, выхад у паўднёвую частку горада, якая яшчэ ўтрымлівалася немцамі, оберштурмбанфюрар Э. Эберхард прыняў самастойнае рашэнне аб прымяненні баявой групы “Кюн”. Група павінна была ўдарам уздоўж ракі Нёман у паўднёвым напрамку адрэзаць савецкія войскі ад ракі або скінуць іх у яе. Па рашэнні оберштурмбанфюрара Э. Эберхарда, ужо каля 7 гадзін раніцы 3-ці батальён 5-га тгр палка гаўптштурмфюрара П. Шцінена, узмоцнены некалькімі штурмавымі гарматамі, перайшоў у атаку286. Але яна прыпынілася. Войскі прайшлі з рубяжа атакі в. Ласосна Баранавічы прыкладна адзін кіламетр у паўночным накірунку. Пасля чаго эсэсаўцы вымушаны былі спыніцца з прычыны моцнага артылерыйскамінамётнага агню з процілеглага берага ракі Нёман, а таксама флангавага агню з боку в. Адамавічы. Падраздзяленні 95-й сд, якія паспелі ўжо пераправіцца на левы бераг ракі, у выніку нямецкіх атак часткова былі адкінуты назад за раку, а часткова адышлі на захад, у накірунку в. Адамавічы. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, савецкая пераправа ў в. Пышкі была знішчана немцамі ў той жа дзень. Нямецкія назіральнікі, якія займалі пануючыя вышыні ў в. Ласосна, наводзілі свае самалёты і агонь артылерыі на пераправу. У “Журнале баявых дзеянняў” 50-й арміі на працягу дня было адзначана 96 налётаў нямецкай авіяцыі на пераправы праз раку Нёман287.
У гэты час 3-ці батальён 6-га тгр палка СС атакаваў в. Адамавічы, а батальён 34-га палсп размешчаную ў двух кіламетрах на поўнач в. Міцкевічы. Аднак атакі гэтых батальёнаў былі няўдалымі. Батальён 34-га палсп, не маючы цяжкага ўзбраення, не здолеў прасунуцца наперад з прычыны моцнага агню савецкай пяхоты. Складаючыся з добраахвотнікаў з акупіраваных тэрыторый, ён залёг пасля пачатку атакі і не змог яе працягваць288.
У сярэдзіне дня аператыўны аддзел (Іа) штаба 3-й тд СС прыняў рашэнне ізноў атакаваць савецкія падраздзяленні на плацдарме. Галоўная мэта будучай атакі заставалася той жа ліквідацыя савецкіх перапраў праз раку Нёман амаль да ўзроўня в. Зарыца. Баявая група павінна была прасунуцца на адлегласць 9 км. У 14.45 пачаў атаку 3-ці батальён 5-га тгр палка СС. Прасоўваючыся ўздоўж ракі Нёман ад в. Пышкі, ён да 22.00 дасягнуў в. Пушкары289. Савецкіх салдат тут ужо не было. На левым флангу наступаў 3-ці батальён 6-га тгр палка СС “Е”. Ён разбіў савецкія баявыя аховы ў раёне в. Адамавічы і падышоў да в. Міцкевічы, дзе з батальёнам 34-га палсп узяў гэтую вёску з боем.
Цяжкія баі разгарэліся за в. Навумавічы, дзе немцы прыпыніліся з прычыны напружанага агню супрацьтанкавых гармат, магчыма, падраздзяленняў 459-га Верхнедняпроўскага сп 42-й сд. Да штурму вёскі далучыўся падцягнуты з тылу 3-ці дывізіён знішчальнікаў танкаў СС. Пасля абыходу вёскі з поўначы і поўдня і цяжкіх рукапашных баёў савецкія войскі адышлі. У выніку гэтых атак немцы практычна ліквідавалі плацдарм 95-й сд у в. Пышкі і паставілі пад пагрозу становішча падраздзяленняў 42-й дывізіі г.-м. А.І.Сліца, якая знаходзілася на захад ад вёскі. У выпадку далейшага прасоўвання немцаў на поўнач гэтыя падраздзяленні былі б адрэзаны ад ракі. Аднак вынікі нямецкіх поспехаў былі недаўгавечнымі. Немцы не мелі дастатковых сіл для таго, каб кантраляваць усе занятыя пазіцыі або ствараць суцэльную лінію фронту. Таму позна вечарам і ноччу групы савецкіх салдат зноў занялі в. Адамавічы.
У ходзе баёўгрупы “Кюн” на працягудня немцы страцілі падбітым адзін T-VI “Tiger” каля в. Адамавічы. У яго трапіў супрацьтанкавы снарад, у выніку чаго загінуў увесь экіпаж, акрамя радыста290. Праз 3 дні немцам удалося захапіць танк. Яны аблілі яго бензінам і спалілі.
Наступаючыя з пераправы ў в. Куколі батальёны 455-га Верхнедняпроўскага палка 42-й дывізіі ў другой палове дня сутыкнуліся з супраціўленнем немцаў у раёне в. Загараны, аднак пераадолелі яго і занялі вёску. Вечарам на гэтыя падраздзяленні выйшаў, працягваючы наступленне 3-ці батальён 6-га тгр палка СС “Е”. 2-я рота 1-га батальёна 455-га сп адступіла з раёна на захад ад в. Навумавічы і заняла старыя фортавыя ўмацаванні ў в. Загараны. Савецкая пяхота была абстраляна нямецкімі штурмавымі гарматамі291. Пакінуўшы заслоны ў фартовага рова, немцы працягнулі наступленне і, абышоўшы ўмацаваную савецкую пяхоту, да змяркання занялі вышыні на захад ад в. Баля-Касцельная. Такім чынам, баявая група “Кюн” выйшла на лінію Пышкі Салаўі Пушкары Баля-Касцельная. 44-ты Верхнедняпроўскі сп вымушаны быў да вечара адступіць з раёна на поўдзень ад в. Лойкі да перапраў. Адступіў да перапраў і 459-ты Верхнедняпроўскі сп ппалк. Казлова.
Фактычна пазіцыі захаваў толькі 455-ты сп292. Перад 42-й сд (455-ты стралковы полк і, магчыма, падраздзяленні 459-га сп) з’явілася пагроза акружэння. Але штабам дывізіі было прынята рашэнне змагацца ў такім становішчы, а для сувязі з дывізіяй на плацдарме каля ракі HeMan паслаць афіцэра.
Становішча немцаў у выніку атак у другой палове дня было нетрывалым. На захад ад іх укліньвання працягвалі заставацца часці 42-й дывізіі, якія з наступленнем цемры зноў занялі в. Міцкевічы і замацаваліся ў в. Навумавічы.
Іншая сітуацыя склалася на плацдарме ў раёне в. Баля-Касцельная Каўбаскі. Тут ініцыятыву ўзялі кавалерысты Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага: брыгада Гв. ппалк. В.Я. Каўтанюка і 5-я Гв. кд атакавалі эсэсаўцаў і, прарваўшы іх пазіцыі, прасунуліся на некалькі кіламетраў уперад, выбілі немцаў з в. Каўбаскі. 22-гі Гв. кп. вёў баі за в. Пушкары. На гэтым жа адрэзку, відаць, дзейнічала і савецкая 153-я сд, якая ў другой палове дня ўдзельнічала ў баях за в. Каўбаскі293. Нямецкія 2-ці батальён 6-га палка “Е” і 3-ці танкавы разведвальны батальён СС аказаліся ў цяжкім становішчы.
На поўнач ад дывізій кавалерыйскага корпуса фарсіравала раку Нёман савецкая 174-я дывізія 36-га ск 31-й арміі. Фарсіраванне ракі Нёман праходзіла на шырокім фронце. Першай на супрацьлеглы бераг пераправілася група пад камандваннем ст. л-та У. Ахмадуліна. Байцы занялі лінію акопаў і забяспечылі далейшае фарсіраванне ракі. Напрыклад, яе 508-мы сп фарсіраваў раку Нёман на поўнач ад в. Грандзічы ў в. Зарыца на пантонах і падручных сродках. 1 -шы батальён панёс пры гэтым нязначныя страты, аднак у ротах да гэтага часу засталося менш паловы штатнага складу294. Парторг 3-га дывізіёна 598-га артпалка дывізіі 1.3. Івашкін апісваў пераправу праз раку Нёман: “Праз паўгадзіны пасля атрымання задання мы з Львом Кантэрам (намеснік па палітычнай частцы 3-га артылерыйскага дывізіёна. Д.Л.) стаялі на вялікім самаробным плыце, які зрабілі загадзя сапёры. У назначаны час на ваду бясшумна спусцілі маторную лодку. Упэўніўшыся ў надзейнасці мацавання троса, матарыст запусціў рухавік, і плыт павольна адчаліў ад берага. На шум, які выдавала наша лодка, праціўнік адразу адрэагаваў кулямётнай чаргой. А праз імгненне, зрабіўшы крутую дугу, асвяціла рачную гладзь нямецкая ракета. Лодка і плыт імкліва набіралі хуткасць, але раптам заглух матор. Нас падхапіла цячэннем і пачало адносіць убок; плыт, павольна разварочваючыся, паплыў да выгіну берага, туды, дзе знаходзіўся праціўнік. У паветра ўзляцела другая ракета, ударыла новая кулямётная чарга. Ад міны, што разарвалася побач, выстралілі ў твар прыскі вады, плыт калыхнула. Матарыст, спрабу-
ючы прымусіць лодку працаваць, сутаргава хапаўся за рычагі. Байцы пачалі правяряць зброю і боепрыпасы. Артылерысты сталі падцягваць да краю плыта тоўстыя дошкі і скрыні са снарадамі. Раптам матор чхнуў, затраскатаў і запрацаваў. Усе ўздыхнулі з палёгкай. Зрабіўшы мудрагелістую дугу, лодка ў патрэбным напрамку пацягнула плыт. Вар’яцкія трасіруючыя кулямётныя чэргі несліся ў наш бок з левага берага. Гучна ўзрываліся, падымаючы слупы вады, міны”295. Адразу пасля фарсіравання батальёны дывізіі былі атакаваны групай “Кюн”. Дзве батарэі 598-га палка падтрымлівалі сваю пяхоту з-за ракі. У рашаючы момант, калі немцы прабіліся да берега і гатовыя былі скінуць дывізію ў Нёман, з’явіліся савецкія штурмавікі. Дзякуючы іх атакам немцы адступілі. Па ўспамінах 1.3. Івашкіна немцы страцілі ў гэтай атацы 8 танкаў і самаходак! Адразу абмовімся, што нямецкія крыніцы не пацвержваюць гэтыя страты. 174-я дывізія пачала наступаць у накірунку Сапоцкіна. Яе батальёны прасунуліся наперад і абышлі фланг 2-га батальёна 6-га палка СС, які абараняўся ў раёне Каўбасак. Каб не трапіць у акружэнне, немцы вымушаны былі адыходзіць і тут. Ужо на досвітку наступнага дня часці 174й дывізіі выйшлі да мястэчка Сапоцкін. Такім чынам на гэтым адрэзку савецкія войскі прарвалі нямецкі фронт і выйшлі на аператыўны прастор. Улічваючы гэты поспех, савецкае камандаванне прыняло рашэнне ўвесці ў прарыў 3-ці Гвжк.