Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
ўздоўж ракі таксама выразна паказвалі, што эсэсаўцы ставілі сваёй мэтай адсячэнне савецкіх частак, якія фарсіравалі раку Нёман, ад іх тылоў. Становішча на паўднёвым флангу асноўнага плацдарма (раён в. Адамавічы Навумавічы) савецкіх войскаў было няўстойлівым. Асобныя падраздзяленні 42-й Смаленскай і 95-й дывізій без сур’ёзнай падтрымкі артылерыі і авіяцыі вымушаны былі стрымліваць атакі эсэсаўскай групы “Кюн”, прычым для 95-й сд гэтыя баі скончыліся, магчыма, стратай плацдарма ў раёне в. Пышкі. Падобная сітуацыя была і ў 290-й дывізіі г.-м. І.Г. Гаспарана ў Занёманскім фарштаце.
Вечарам 17 ліпеня г.-ф. В.Модэль прыняў рашэнне выкарыстаць дывізію “Мёртвая галава” для адсячэння савецкіх войскаў на левым беразе ракі Нёман каля горада Гродна. Наступленне дывізіі павінна было весціся з поўдня на поўнач. Такім чынам, ён практычна сцвярждае распрацоўкі штаба танкавай дывізіі, якія на працягу дня прыводзілі ў жыццё гэты план. Падраздзяленні “Мёртвай галавы” меркавалася сканцэнтраваць на вузкім адрэзку. Адначасова планавалася далучыць да ўдару з поўначы 5-ю танкавую дывізію, якая павінна была наступаць насустрач у накірунку Аўгустоўскага канала. У загадзе штаба 4-й арміі ў штаб корпусной групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга паведамлялася, што танкавая дывізія павінна была атакаваць савецкае перадмоставае ўмацаванне на паўночны захад ад в. Грандзічы. Для гэтага дывізія “Мёртвая галава” уключалася ў склад корпусной групы. Гэтай атакай нямецкія танкі павінны былі адсечы савецкія падраздзяленні (3-ці Гв. кк), што прарваліся да мястэчка Сапоцкін. Затым сілы танкавай дывізіі СС павінны былі злучыцца з 5-й тд. Для гэтага наносіўся ўдар у накірунку мястэчка Сапоцкін в. Сонічы313. Для атакі 3-я тд СС вылучала са свайго складу наступныя сілы: 10 танкаў T-VI “Tiger”, 26 штурмавых гармат, 18 супрацьтанкавых гармат калібру 7,5 см і дзве супрацьтанкавыя гарматы калібру 5 см.
Улічваючы паспяховае прасоўванне падраздзяленняў 3-га Гв. кк і 153-й сд, г.-п. І.В.Болдзін загадаў на працягу 18 ліпеня працягнуць наступденне і да зыходу дня выйсці на наступныя рубяжы:
•	69-ты ск в. Мікашоўка, мястэчка Ліпск;
•	81-шы ск мястэчка Ліпск, мястэчка Дамброва-Беластоцкая;
•	121-шы ск в. Дамброва, в. Сламянка;
•	70-ты ск в. Сламянка, мястэчка Сакулка314.
Г.-п. І.В.Болдзін, па сутнасці, паўтарыў свой загад, аддадзены напярэданні і да гэтай пары невыкананы. Паслабленым дывізіям не пад сілу было ў такія кароткія тэрміны пераадолець супраціўленне немцаў, прарваць іх абарону і прасунуцца на 30 км. Арміі не хапа-
ла бранятанкавых сродкаў. Камандаваннем арміі не ўлічвалася нарошчванне немцамі сваіх сіл і магчымасць акружэння прарваўшыхся падраздзяленняў арміі і 3-га Гв. кк.
Нягледзячы на баі 17 ліпеня з нямецкімі танкамі і САУ часці 3-га Гв. кк раніцай 18 ліпеня працягнулі паспяховае прасоўванне наперад, поўнасцю разлічваючы на стойкасць стралковых дывізій 50-й арміі ў сваім тыле. Пагроза акружэння корпуса не была ўлічана камандаваннем. Неабходна таксама адзначыць, што сам камандуючы корпусам Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскі ведаў пра верагодную пагрозу акружэння сваіх часцей. Мікалай Сяргеевіч добра ведаў гісторыю. У сваіх размовах са сваёй сястрой (яна служыла ў тым жа кавалерыйскім корпусе) ён узгадваў трагічны лёс рускай арміі ген. А.В. Самсонава, разбітай немцамі ў гэтых жа мясцінах у жніўні 1914 года. Тым не менш, ён не змог аспрэчыць загад, атрыманы ад маршала Г.К. Жукава.
в) Баі на левым беразе р. Нёман на поўнач ад Гродна
Хуткі прарыў кавалерыйскага корпуса да горада Гродна, фарсіраванне Нёмана спрыялі развіццю ў савецкіх штабах эйфарыстычных настрояў. Хуткія тэмпы наступлення малявалі паспяховае заканчэнне вайны. Фактычна падраздзяленні Чырвонай арміі выйшлі да дзяржаўнай мяжы. Наперадзе была Польшча і Германія!
Раніцай 18 ліпеня палкі 174-й сд узялі мястэчка Сапоцкін. Прыведзём успаміны 1.3. Івашкіна, ветэрана дывізіі: “Населены пункт Сапоцкін немцы ператварылі ў моцны ўмацаваны вузел абароны. У праёмах вокнаў яны ўсталявалі кулямёты. У каменнай агароджы касцёла прарабілі амбразуры і ўсталявалі ў іх станковыя кулямёты, на асобных прысядзібных участках ўсталявалі мінныя палі”315. Разведчыкі дывізіі выйшлі ла мястэчка яшчэ вечарам 17 ліпеня. Аднак яны былі спынены нямецкім кулямётным і артылерыйскім агнём. На працягу ночы дывізія рыхтавалася да атакі. Гарматы 598-га палка распачалі абстрэл мястэчка прамой наводкай у 7.30. Праз паўгадзіна палкі дывізіі атакавалі населены пункт. Два нямецкіх кулямёта вялі агонь праз амбазуры каменнай агароджы касцёла. 3 цэнтра нямецкай абароны вяла агонь мінамётная батарэя. Пасля непрацяглага бою мястэчка было вызвалена.
Дывізіі кавалерыйскага корпуса наступалі на Захад. Да раніцы 18 ліпеня 6-я Гв. кд цалкам пераправілася праз раку Нёман. Разам з ёй фарсіраваў аку і 77-мы Гв. мінамётны полк (на ўзбраенні рэактыўныя ўстаноўкі “Кацюша”). Полк павінен быў падтрымліваць дывізіі корпуса ў наступленні. 351-шы дывізіён быў пыданы 5-й Гв. кд, 21-шы 6-й Гв. кд і 319-ты 32-й кд. Такім чынам, галоўныя сілы корпуса скончылі фарсіраванне ракі.
Працягваючыранейшы поспех 174-й сд, 6-я Гв. кд адразупачалі наступаць у накірунку г. Аўгустоў праз в. Волкуш Старажынцы. На працягу дня кавалерыйская дывізія выйшла да возера Сайна, якое знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Аўгустова. На левым флангу, у накірунку г. Ліпск (праз в. Галынку в. Капчаны в. Кур’янку) рухалася 5-я Гв. кд Гв. г.-м. М.С.Чапуркіна. Супраціўленне часцям 5-й Гв. кд, якая наступала ў авангардзе, як і 153-й сд, якая прасоўвалася правей, практычна не аказвалася. Гв. л-т Іван Якушын, які служыў у 24-м Гв. кп, узгадваў: “Мы прасоўваліся ў накірунку Аўгустова, горада на мяжы Усходняй Прусіі... Полк усё яшчэ прасоўваўся наперад. На адпачынак часу не было. Коней мы кармілі ў калоне, падчас кароткіх прыпынкаў. Як толькі эскадроны спыняліся недалёка ад вады, кавалерысты хапалі брызентавыя вёдры і беглі па ваду для сваіх верхавых. Пасля таго як коні напіліся, ім на шыі вешалі торбы з аўсом. Мы прыслухоўваліся да загадаў афіцэраў і як толькі чулі “Шагам марш!”, вёдры і торбы імгненна знікалі. Эскадроны рушылі ў дарогу”316.
Настолькі хуткі выхад савецкіх войскаў да г. Аўгустоў быў вялікай нечаканасцю для немцаў. Фактычна, гэта быў вялікі прарыў у глыбокі тыл 4-й нямецкай арміі. У горадзе Аўгустоў немцы спешна арганізавалі абарону сіламі разрозненых частак, што тут знаходзіліся. Такім чынам была арганізавана 337-я дывізійная група. Згодна нямецкай інфармацыі яна была створана з 1-га і 2-га батальёнаў 260й палкавой групы і 2-га батальёна 688-га грэнадзёрскага палка. Акрамя таго, у яе склад уваходзілі 13-я і 14-я роты карпусной групы “G”. Штаб складаўся са штаба 113-й дывізійнай групы. 17 ліпеня 1944 года 337-я баявая група заняла пазіцыі паміж азёрамі на ўсход ад горада Аўгустоў. У якасці падмацавання да групы былі далучаны яшчэ 4 батальёны (208-мы ландверны, 31-шы фузілерны, 286-ты рэзервны, 3-ці батальён 17-га палп СС). У якасці артылерыйскай падтрымкі група атрымала 808-мы артылерыйскі дывізіён317. Камандаваў гэтым злучэннем обрерстлейтэнант Кнітэль. Менавіта сілы 337-й группы сустрэлі савецкія кавалерыйскія часці на падыходах да г. Аўгустоў.
Па інфармацыі савецкай разведкі, баявая група оберстлейтэнанта Кнітэля складалася толькі з чатырох рот, прычым у кожнай роце было толькі па 160-170 чалавек. Такім чынам, баявая група налічвала б толькі каля 700 чалавек. Акрамя таго, немцы мелі ў горадзе 4 батальёны без супрацьтанкавага ўзбраення. Па той жа інфармацыі, упраўленне імі здзяйсняў ген. Лінгман, што камандаваў тылавымі часцямі ХХХІХ-га танкавага корпуса.
Акрамя гэтага, немцы выкарыстоўвалі ў раёне Аўгустова і беларускія паліцэйскія батальёны пад камандаваннем нямецкіх
афіцэраў. Аб гэтым узгадваў кіраўнік Беларускай Краёвай Абароны Ф. Кушаль, які пісаў: прарыў у раёне Аўгустова быў стрыманы выключна беларускай паліцыяй”318. Праўда, Ф. Кушаль не сказаў, што ў той жа час адна з рот 13-га беларускага батальёна СД здалася падраздзяленням Арміі Краёвай (польскім нацыянальным партызанскім фарміраванням) у поўным складзе.
Пры падыходзе да Аўгустова разведка 6-й Гв. кд выявіла скапленне нямецкіх войскаў колькасцю да роты ў раёне в. Саснэк. Для іх абстрэлу былі выкарыстаны дзве устанокі гвардзейскіх мінамётаў з 21га дывізіёна319. Пасля гэтага дывізія працягвала наступленне.
Менавітаўгэты час з левага фланга 3-га Гв. кк (з раёна в. Ракавічы Ліпск, г.зн. у тыле 5-й Гв. кд) з’явіліся значныя сілы немцаў, падтрыманыя бранятэхнікай. Магчыма, гэта было адно з падраздзяленняў 3-й тд СС “Мёртвая галава”, што наступала ў паўночным накірунку. Хутчэй за ўсё разведка 1-га батальёна 5-га тгр палка СС. Гв. г.-м. М.С. Чапуркін, які даведаўся пра гэта, прыпыніў наступленне дывізіі і развярнуў 22-гі Гв. кавалерыйскі полк Гв. м-ра УП. Суханава на ўсход для контратакі. Атака немцаў была паспяхова адбіта. Полк зайшоў у фланг да немцаў, і ў выніку кароткага бою апошнія былі вымушаны адступіць. Немцы адышлі да в. Ракавічы. Праследуючы іх, у 07.30 перадавыя часці 5-й Гв. кд уварваліся ў горад Ліпск. У горадзе яны разбілі роту нямецкай пяхоты і транспартную калону320. У 9.30 раніцы г. Ліпск быў заняты савецкімі войскамі. Аднак у горадзе была пакінута толькі слабая заслона, якая кантралявала мост праз раку Бобр. Кавалерыйская дывізія працягвала наступленне на захад і да вечара выйшла да в. Бялобжэг каля Аўгустоўскага канала. Толькі тут кавалерысты сутыкнуліся з рашучым супраціўленнем 337-й дывізійнай групы.
Каля 11 гадзін раніцы ў штабе “Мёртвай галавы” атрымалі сведчанні пра тое, што савецкія войскі, прарваўшыся так далёка на захад, могуць працягнуць наступленне на поўдзень у накірунку Ліпска Дамбровы-Беластоцкай. У прыватнасці, дадзеныя нямецкай авіяразведкі паведамлялі пра вялікую савецкую калону, што ішла да Ліпска. У яе складзе было 350 грузавікоў і падвод, 6 танкаў і артылерыя321. У гэтым выпадку нямецкая карпусная група обергрупэнфюрара К. фон Готберга, ужо ўцягнутая ў баі каля Нёмана, магла сутыкнуцца з небяспекай быць акружанай. У якасці адзінага сродку контратакі Ліпска аператыўны аддзел 3-й тд СС накіраваў 1-шы батальён 5-га тгр палка СС, які толькі што скончыў разгрузку з чыгуначных платформаў. Ён быў узмоцнены 15 штурмавымі гарматамі322. Гэта група павінна была заняць горад Ліпск і злучыцца з 3-ім танкавым разведвальным батальёнам СС, што абараняўся