Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У баях 17-18 ліпеня 42-я Смаленская сд страціла 1034 чалавекі забітымі, раненымі і зніклымі без звестак. Калі ўлічыць, што на 15 ліпеня ў дывізіі налічвалася 5089 чалавек, то страты дывізіі за гэтыя два дні склалі пятую частку. 455-ты полк, акружаны ў в. Загараны, страціў трэць свайго складу: 66 чалавек забітымі, 178 зніклымі без звестак і 89 параненымі356. Бачна, што страты дывізіі былі значнымі.
Акрамя гэтага, дывізія страціла: вінтовак 295, пісталет-кулямётаў 251, ручных кулямётаў Дзегцярова 38, станкавых кулямётаў 11, СТР 25, мінамётаў 82-мм 25, 45-мм пушкі 10, 76-мм пушкі 8357.
Пасля баёў на пазіцыях форта № 1, баявая група “Кюн” працягвала наступленне ўздоўж ракі. 3-ці батальён 6-га тгр палка “Эйке”, які наступаў уздоўж ракі Нёман, выйшаў да савецкай пераправы каля в. Куколі. Радавы батальёна СС Вальтэр Дэрынг узгадваў: “Нам дадзены загад адкінуць рускіх уздоўж берагавой лініі і ўрукапашную ўзяць разбітую ваенную пераправу праз Мемель (рака Нёман Д.Л.) каля Куколей. Наша рота наступае на левым флангу. 3 іншага берага Мемеля, каб спыніць наша прасоўванне, рускія страляюць з усёй наяўнай у іх зброі. Адкрываюць па нас агонь і з вышынь злева. I ўсё ж мы бесперапынна прасоўваемся наперад і не заўважаем, як заходзім у тупік. Маленькія групы ворага, якія з’яўляюцца паміж складкамі мясцовасці, спрабуюць загарадзіць нам шлях. Яны знікаюць так жа нечакана, як і з уляюцца, ледзь толькі ў іх пасылаецца некалькі чэргаў з пісталетаў-кулямётаў.
Аднак больш за варожыя групы нам шкодзяць мінамёты рускіх і варожыя батарэі, што накрываюць нас з таго боку ракі. Асабліва мы праклінаем мінамёты. Яны страляюць дакладна ў мішэнь. Як паказвае карта, мы падыходзім да Беражан... У некалькіх дамах вёскі... рускія ўмацаваліся і хочуць затрымаць нас. Гэта працягваецца нядоўга, мы выкурваем іванаў. Далей мы прасоўваемся па абодва бакі палявой дарогі, якая вядзе да наступнай вёскі Шэмбелеўцы. Наша надзея на тое, што мы здолеем захапіць рускіх знянацку і дасягнуць мэты нашага наступлення мастовага ўмацавання знікае. Ужо пры падыходзе да вёскі па нас адкрываецца моцны абарончы агонь. Мы хаваемся. Раптам нам здаецца, што ўсё сціхае. Затым з’яўляюцца нашыя штурмавыя гарматы і танкі! Яны рухаюцца з вышынь і ўрываюцца ў вёску з захаду, ламаюць сваімі гусеніцамі платы. Супраць іх няма ніякіх сродкаў. Некалькі дамоў разбураны пападаннем 7,5-см гранат са штурмавых гарматаў. Цяпер мы падцягваемся і атакуем вёску. Руская пяхота адступае да бліжэйшага моста праз Нёман. У той момант некалькі Т-34 высоўваюцца з поўначы вёскі. Нашы танкі і штурмавыя гарматы бяруць іх на сябе. Мы пераследуем адступаючых рускіх. Каля перадмаставога ўмацавання 11 -я рота ўжо б’ецца з імі. На мосце тоўпяцца бальшавікі, якія хочуць выратавацца на размешчаным на рацэ востраве. Аднак камісары і афіцэры накіроўваюць іх назад. Пачынаецца рукапашная бойка з ужываннем ручных гранат і пісталеткулямётаў. 3 іншага берага Мемеля рускія дзіка страляюць. Раптоўна каля маста з’яўляецца некалькі штурмавых гармат і накрываюць Іванаў. Мы бяром мост штурмам. Контратака рускіх захлынаецца
на мосце пад нашым загараджальным агнём. Нашы штурмавыя гарматы расстрэльваюць мост. На гэтым мосце, мы спадзяемся, рускія больш не пераправяцца праз раку...”358 Тут гаворка ішла хутчэй за ўсё пра пераправу кавалерыстаў, арганізаваную л-там І.А.Баянавым. Паводле яго ўспамінаў, калі немцы 18 ліпеня падышлі да пераправы, усе сапёры занялі абарону. Яны пратрымаліся на сваіх пазіцыях і нават захапілі нямецкі станкавы кулямёт, страціўшы пры гэтым 2 чалавекі параненымі. Страты немцаў былі ацэнены ў 40 чалавек. За арганізацыю пераправы і яе абарону л-т І.А. Баянаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені359. Як бачна, пра захоп немцамі пераправы л-т І.А.Баянаў нічога не ўзгадваў.
3-ці батальён палка “Туле” гаўптштурмфюрара Паўля Шцінена заняў пазіцыі ўздоўж ракі ад в. Баля-Сольная да вышыні на захадзе ад в. Зарыца. 3-ці батальён палка “Эйке” працягнуў атаку далей на поўнач і да вечара дасягнуў лініі Скаўронкі Войтаўцы360. Акрамя таго, немцы захапілі в. Лойкі, Каўбаскі і Шынкаўцы. Цікава, што за паўтары гадзіны да захопу в. Лойкі немцамі, тут размяшчаўся штаб 3-га Гвжк. Цяжкія танкі “Tiger” з 9-й роты занялі пазіцыі каля в. Каўбаскі. Падчас баёў выйшаў са строю рухавік аднаго з танкаў. Пры яго эвакуацыі, пападанне са сваёй жа гарматы (належала 1-му батальёну 34-га палсп) атрымаў танк камандзіра роты361. Камандзір роты гаўптштурмфюрар Ганс Фішар, які прыняў камандаванне ротай у папярэдні дзень, загінуў362. Танк быў эвакуіраваны. 3 наступленнем ночы, батальёны баявой групы “Кюн” вымушаны былі вяртацца на зыходныя пазіцыі, з якіх яны распачалі атакі раніцай. Гэта тлумачылася тым, што 42-я і 95-я сд вярталі свае плацдармы на левым беразе Нёмана, у тыле баявой групы.
Пасля няўдалай атакі мястэчка Сапоцкін раніцай, 3-ці танкавы разведвальны батальён СС штурмбанфюрара Ліна Масары заняў пазіцыі, на якія адышоў яшчэ ў выніку адступлення ад ракі Нёман 17 ліпеня. На лініі в. Скрыннікі Рацічы (па абодва бакі дарогі на Сапоцкін) немцы адбілі некалькі атак савецкіх частак з боку мястэчка Сапоцкін. 3-я рота батальёна, у прыватнасці, зноў адбівала моцныя савецкія атакі ў раёне в. Рацічы.
Да 22.00 часці 3-й тд СС выйшлі да Нёмана, заняўшы раён вёсак Лойкі Баля-Касцельная Каўбаскі Войтаўцы. Пры гэтым былі змятыя парадкі савецкай 42-й сд (пазіцыі каля в. Капланаўцы Навумавічы), прычым 44-ты Верхнедняпроўскі і частка 459-га палкоў нават адступілі на ўсходні бераг Нёмана. Адбылося гэта таму, што наступаючыя часці дывізіі сутыкнуліся з атакуючымі нямецкімі танкамі, не змаглі замацавацца і не мелі неабходнай колькасці супрацьтанкавых сродкаў. He выклівае сумнення, што ўсяго гэтага можна было
пазбегнуць, калі б была арганізавана разведка мясцовасці. Дывізія тым не менш працягвала ўтрымліваць невялікі плацдарм каля в. Шэмбелеўцы (хутчэй за ўсё, пасля таго як эсэсаўцы з ІІІ/Е працягнулі наступленне на поўнач, савецкія войскі зноў пераправіліся на левы бераг па пераправе каля в. Куколі).
18 ліпеня над плацдармам дзейнічалі штурмавікі Іл-2 са складу 230-й аівяцыйнай дывізіі. Палкі дывізіі перабазіраваліся ў раён м. Скідзель. Супрацьпаветраную абарону на аэрадроме заняў 1550-ы ап СПА. У прыватнасці 2-я эскадрылля 43-га Гв. шап л-та Г.С. Шупіка знішчыла ў гэты дзень на левым беразе Нёмана калону немцаў. “Генерал Гецман (камандзір дывізіі Д.Л.) выклікаў на камандны пункт штурмана эскадрыллі Г.С. Шупіка і даў яму карту, на якой сінімі аваламі былі абведены месцы засяроджвання сілаў “Мертвай галавы”. Генерал загадаў Г.С. Шупіку павесці групу штурмавікоў на выкананне гэтага адказнага задання”363. Заданне было выканана.
Працягваліся нямецкія атакі ў занёманскай частцы горада Гродна. Часці 290-й сд 81-га ск трымалі тут вузкі плацдарм уздоўж ракі. Гэтыя войскі падтрымліваліся артылерыяй з-за Нёмана. Палкі дывізіі цалкам пераправіліся праз раку, аднак іх забеспячэнне засталося праблематычным. Пераправу праз Нёман апісаў ветэран 878га сп М.І. Вяснянцаў: “Становішча 878-га стралковага палка стала крытычным. Толькі дэсант на левым фланзе мог замацаваць нашы пазіцыі... Нарэшце, пачулі каманду: “Наперад!” Без шуму паднялі наш плыт і бягом да ракі. Раптам у тыле немцаў нешта завухкала, на вадзе разарваліся першыя міны. Мы былі далёка ад берагу, калі ўдарылі кулямёты. Агонь вёўся непрыцэльны, але даволі шчыльны. Побач разарвалася вялікая міна... Мы прыкладалі ўсе намаганні, каб прыблізіцца да варожага берага. Неспадзявана ногі дакрануліся да зямлі. Бераг. Побач байцы дэсантнага атрада выцягвалі на бераг плыты, рэчмяшкі, кулямёты”364. У выніку атакі атрада пад камандаваннем л-та Ялохіна савецкія байцы занялі дзве лініі нямецкіх траншэй уздоўж берага ракі. Дывізіі не ўдавалася пабудаваць пераправы з-за нямецкага агню. У гэтых баях загінуў камсорг роты, памочнік камандзіра 1-га батальёна 878-га сп ст. с-т М.Ц. Курбатаў. Пра абставіны яго смерці дакладна нічога не вядома. Міхаіл Курбатаў пераправіўся праз Нёман у раёне чыгуначнага маста (на месцы сучаснага завода карданных валаў) адным з першых. Адбіваючы атаку, ён, па адной з версій, быў смяротна паранены, па другой падарваў сябе гранатай.
Увечары нямецкая групоўка на захадзе ад Гродна была ўзмоцнена. 3 тэрыторыі акупаванй Польшчы прыбыў 4-ты паліцэйскі полк СС. Камандваў палком оберштурмбанфюрар Вальтэр Данц. Ён тут жа
быў накіраваны ў в. Ласосна і далей да в. Баля-Сольная. У раён горада Аўгустова з Галандыі ў якасці чарговай “пажарнай каманды” тэрмінова пачалося перакідванне 19-й танкавай дывізіі365. Яна павінна была перашкодзіць магчымаму ўзяццю горада Аўгустоў савецкімі войскамі.
Дзеянні баявой групы СС “Кюн” не прывялі да чаканых немцамі вынікаў: 3-я тд СС не здолела злучыцца з 5-й тд ХХХІХ-га тк, што вяла баі на поўначы ад Аўгустоўскага канала. Г.-ф. В. Модэль надаваў першаснае значэнне ліквідацыі разрыву лініі фронту, утворанага прарывам 3-га Гв.кк. Таму ў наступным загадзе корпуснай групе обергрупэнфюрара К. фон Готберга ставілася задача ачысціць раён на захад ад Нёмана ад савецкіх войск, спыніць новыя спробы фарсіравання ракі і працягваць атакі на поўнач, ажно да Аўгустоўскага канала.
У выніку нямецкай контратакі 18 ліпеня 3-ці Гв. кк страціў сувязь з дывізіямі 50-й арміі, што дзейнічалі на поўдні і на ўсходзе ад яго. Толькі з поўначы захавалася лакцявая сувязь са 174-й сд (займала пазіцыі па Аўгустоўскаму каналу), а ў раёне Сапоцкіна ўзаемадзеянне са 153-й сд. Алена Аслікоўская, сястра камандзіра корпуса, узгадвала, што ўжо праз дзве гадзіны пасля пачатку атакі немцы “начыста адрэзалі корпус ад астатніх злучэнняў фронту”366. Паводле ўспамінаў Гв. л-та I. Якушына, што служыў ў 24-м Гв. кп, у другой палове дня 18 ліпеня корпус быў акружаны367.
У выніку дзённых баёў войскі 50-й арміі, паводле матэрыялаў “Журнала баявых дзеянняў”, страцілі 122 чалавекі забітымі і 192 чалавекі параненымі. Страты немцаў ацэньваліся ў 800 забітых чалавек, 16 падбітых альбо спаленых танкаў368.
Камандуючы 50-й арміі г.-п. І.В. Болдзін у той жа дзень прыняў запозненыя меры ўзмацнення свайго 69-га ск. Да ракі Нёман, на плацдарм, які яшчэ ўтрымліваўся 69-м ск, была падцягнута з рэзерву 330-я Магілёўская ордэна Чырвонага сцяга сд палк. УА. Гусева (1109-ты, 1111-ты, 1113-ты сп і 890-ты ап). Распараджэннем камандуючага фронтам у рэзерв арміі з 49-й арміі перадавалася 324-я сд Верхнедняпроўская (1091-шы, 1093-ці, 1095-ты сп і 887-мы ап) якой камандваў палк. І.К. Казак. Дывізія была сфарміравана ў Мардовіі ў канцы 1941 года. Яе падраздзяленні канцэнтраваліся ў раёне в. Путрышкі. Акрамя таго, у склад найбольш аслабленага 69-га ск перадаваліся часці ўзмацнення: 42-я армейская знішчальнасупрацьтанкавая брыгада, 89-ы Гвардзейскі мінамётны полк (у складзе двух дывізіёнаў “Кацюш”) камандзір ппалк. А.А. Волкаў.