• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

    Нёманскі фронт

    15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
    Дзмітрый Люцік

    Памер: 331с.
    Гародня 2012
    98.76 МБ
    20 ліпеня 1944г. Плацдарм на левым беразе Нёмана. Атака нямецкай 5-й тд
    паўночным усходзе Польшчы за 60 км на захад ад Аўгустова) яшчэ 19 ліпеня і сканцэнтравалася ў якасці рэзерва для нанясення контрудару ў заходнім накірунку. Да раніцы 20 ліпеня ў складзе баявой групы былі гатовы да выкарыстання:
    >	2/Pz. АА 19 (3 бронеаўтамабілі і 28 бронетранспарцёраў SdKfz 250, 251) к-н Фэўхцінгер
    >	8-я рота 27-га тп (11 T-IV).
    Наконт колькасці танкаўў складзе баявой групы Бейера ёсць іншае меркаванне. Так, балгарскі гісторык К. Невенкін лічыць, што ў складзе баявой групы на той момант было 38 T-IV,406 a Р. Хінцэ 12 T-IV407. Акрамя гэтага, у раёне Аўгустова сканцэнтраваўся 20-ы разведвальны танкавы батальён капітана фон Ханікена з 20-й тд, перакінуты сюды па чыгунцы з Германіі. Батальён з’яўляўся мабільным рэзервам групы армій “Цэнтр”. Гэтае падраздзяленне не ўдзельнічала ў баях на Беларусі пад час аперацыі “Баграціён”408. Усе вайсковыя злучэнні ў раёне Аўгустова падпарадкоўваліся 337-й баявой групе (польскі даследчык Роберт Урублеўскі называе яе “групай г.-м. Лінгмана”)409.
    Г.-ф. В.Модэль аддаў загад аб ужыванні 19-й тд для ачышчэння ад савецкіх войскаў тэрыторыі паміж гарадамі Аўгустоў і Гродна. Першую атаку баявая група дывізіі павінна была нанесці ў накірунку Ліпска, уздоўж дарогі Аўгустоў Гродна. Нямецкая атака праводзілася проста па дарозе, бо навакольная мясцовасць не спрыяла ўжыванню танкаў і іншай бранятэхнікі. Навакольныя балоцістыя тэрыторыі не давалі ніякай магчымасці для манёўра ні аднаму з бакоў. Надвор’е спрыяла нямецкай атацы быў ясны і цёплы дзень.
    Першае сутыкненне баявой групы з савецкімі падраздзяленнямі адбылося каля р. Лебядзянка. Нямецкі даследчык Рольф Хіцэ сцвярджае, што з’яўленне нямецкіх танкаў выклікала паніку ў савецкіх падраздзяленнях. Сутыкнуўшыся з атакуючымі нямецкімі танкамі, савецкія войскі (верагодна, падраздзяленні 3-га Гв. кк) былі адкінуты. Іх спробы разгарнуцца і заняць абарону былі немагчымы з-за багны, якая акружала дарогу. Паводле інфармацыі нямецкіх крыніц, пад час гэтай атакі група 19-й тд таксама разграміла і скінула ў балота савецкае артылерыйскае падраздзяленне ў раёне в. Грушкі410. Баявая група ўсё ж была спынена ў гэтым раёне і не дайшла да Ліпска. Прыведзеная ў кнігах Рольфа Хінцэ інфармацыя пра атаку баявой групай 19-й тд горада Ліпск, заняцця яго, а таксама нават Занёманскага фарштата ў горадзе Гродна (!) ў другой палове дня 20 ліпеня і захопе там да 180 савецкіх танкаў411 не адпавя дае рэчаіснасці і з’яўляецца плодам фантазіі аўтара. Частка сіл 2-й роты PzAA 19 правяла разведку дарогі з Аўгустова ў паўночна ўсходнім накірунку. Дарога не была занята савецкімі войскамі.
    Па распараджэнні штаба групы армій “Цэнтр” у 22.00 баявая група Бейера перадавался ў падпарадкаванне 4-й нямецкай арміі. У камандаванне апошняй з 19 ліпеня ўступіў г.-пех. Ф. Хосбах. Камандванне арміі змяніла задачу баявой групе Бейера. Увечары група атрымала загад выйсці з бою і пачаць перадыслакацыю праз горад Асавец, мястэчка Дамброва Беластоцкая ў раён на паўднёвы захад ад Ліпска. Разам з 20-м танкавым разведвальным батальёнам група павінна была ўзмацніць падраздзяленні обергрупэнфюрара К. фон Готберга і чакаць тут прыбыцця астаніх падраздзяленняў 19-й тд412.
    Толькі ў другой палове дня ініцыятыву на плацдарме перахапілі савецкія войскі. Згодна з загадам перайшлі ў наступленне дывізіі 69га ск 50-й арміі г.-п. І.В. Болдзіна. Наступленне павінна было пачацца каля 10 гадзін раніцы. Аднак пачалося пазней. Затрымка з атакай тлумачыцца супраціўленнем немцаў на левым беразе. Я.П. Елісееў піша пра атакі групы “Ангальт” (4-га, 17-га палп СС і 34-га палсп) пры падтрымцы 3-й сд СС больш за 80 танкаў і САУ413. Магчыма таксама, што затрымка атакі была звязана з фарсіраваннем Нёмана 330-й сд. Паводле нямецкіх дадзеных, яно пачалося толькі каля 13.00. Дывізія рыхтавалася да пераправы яшчэ 19 ліпеня. Яе падраздзяленні панеслі страты ў раёне в. Зарыца. Толькі пасля адбіцця нямецкіх атак, 330-я сд распачала фарсіраванне Нёмана ў раёне на поўнач ад м. Гожа.
    Згодна нямецкім дакумантам, у гэты час фарсіраванне ракі прадпрымалася на шырокім фронце ад в. Пышкі да в. Каўбаскі (падраздзяленні 81-га і 69-га ск). Адзін з нямецкіх салдат узгадваў фарсіраванне Нёмана савецкімі войскамі на гэтым участку: “У раёне на захад ад ракі быў адкрыты забойчы агонь. Падобна, што сілуэты надломленых ствалоў і расстраляныя дамы стаяць у дрыжачым зарыве разрываў гранат. Асобна гараць хлявы і стагі сена. Над усім гэтым бушуе злавесны гул бітвы, паветра і зямля ўздыгваюць. Паступова рускія пераносяць артылерыйскі агонь у наш глыбокі тыл. Для нас гэта быў знак да павышанай увагі. Назіральнік адразу ж паведамляе: “...вораг перапраўляецца і атакуе..!” Адразу ж пачынаюць грукатаць кулямёты, якія размешчаны злева і справа ад нас. Я аддаю майму радысту Карлу ... загад: “Адразу агонь па Берце (умоўная назва арыенціра Д.Л.ў праціўнік атакуе...” Карл паўтарае адзін раз, два. Нарэшце, на супрацьлеглым канцы провада зразумелі. Там раздаецца: “Агонь!” I вось ўжо нашы гранаты ляцяць над намі. Агонь вядзецца дасканала. Цяпер Іваны перапраўляюцца праз раку злева ад нас. Я гляджу на карту. Новы загад: “Агонь па Эмілю 200 м паведміць пра гатоўнасць!”. Карл крычыць мне: “Якаўгатовы да адкрыцця агню! Агонь!” I зноў свісцяць нашыя гранаты. Залпы паўтараюцца некалькі разоў... Затым варожая артылерыя зноў абстрэльвае нашу тэрыто-
    рыю. Гэта добры знак значыць, Саветы адвядуць назад сваю пяхоту, калі гэта яшчэ магчыма. Мы чуем ад паліцэйскіх, што на ўсходнім беразе ляжаць 13 расстраляных намі надуўных лодак”414.
    Разам з ЗЗО-й і падраздзяленніямі 42-й сд уступілі ў бой шматлікія часці ўзмацнення артылерыі і сапёраў. Так у бой былі ўведзены:
    >	4-я знішчальна супрацьтанкавая асобная брыгада (без 141-га і 144-га зстап)
    >	81-шы і 85-ты гаўбічныя артылерыйскія палкі (на ўзбраенні 122-мм гаўбіцы)
    >	544-ты і 481-шы мінамётныя палкі,
    >	89-ты, 100-ты Гвардзейскія мінамётныя палкі (на ўзбраенні рэактыўныя ўстаноўкі БМ-13)
    >	1-шы дывізіён 5-й зстабр,
    >	1-шы дывізіён 144-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады
    >	1444-ты can
    >	2-гі і 6-ты Гв. ашісб415.
    Такой канцэнтрацыі артылерыі на плацдарме яшчэ не было. На жаль, усе гэтыя часці не ўдалося пераправіць своечасова і сканцэнтраваць на галоўных накірунках наступлення савецкіх войск. Пераправа іх на левы бераг Нёмана здзяйснялася на працягу ўсяго дня, адпаведна і ў бой яны ўводзіліся па чарзе, што зніжала эфектыўнасць іх выкарыстання.
    Апоўдні па пазіцыях 1-га батальёна 4-га палп СС на поўнач ад в. Пышкі (хутчэй за ўсё, з пераправы каля в. Куколі) нанеслі ўдар савецкія часці 42-й сд. Згодна нямецкай інфармацыі ў атацы ўдзельнічала да 1500 чалавек. Іх падтрымлівалі 7 танкаў (хутчэй за ўсё гэта былі СУ-76 са 1444-га can). Яны праравалі баявыя парадкі паліцыі, працягнулі наступленне ў накірунку в. Баля-Касцельная і занялі вышыні 166.0 і 167.0 на паўночны ўсход і на поўнач ад вёскі.
    Адначасова моцныя ўдары савецкіх сіл былі нанесены батальёнамі 330-й сд з поўначы ў накірунку в. Васарабы (заходняя ўскраіна в. Лойкі). Перад атакай палкі займалі пазіцыі ўздоўж дарогі па вёсках Шынкаўцы Белічаны Белыя Балоты. Аднак дывізія пераправілася праз Нёман без артылерыйскага ўзмацнення і дастатковай колькасці супрацьтанкавых сродкаў. Таму першыя яе атакі не мелі поспеху. Супраціўленне немцаў ўдалося пераадолець толькі пасля падыходу 81 -га і 85-га Гвардзейскіх гаўбічных артылерыйскіх палкоў.
    330-я дывізія, згодна загаду камандуючага фронтам, павінна была заняць пазіцыі на паўночны-захад ад в. Беражаны (у раёне в. Навасады знаходзіцца на поўдні ад Сапоцкіна) і нанесці ўдар у на-
    прамку в. Багатыры Польныя. Аднак пасля пераправы праз Нёман палкі дывізіі ўступілі ў бой на поўнач ад в. Каўбаскі416. Такім чынам, загад камандуючага выкананы не быў і запланаваны ўдар дывізіі па прарыву да акружаных падраздзяленняў арміі сарваўся.
    Падраздзяленні ЗЗО-й сд, а таксама мінамётныя часці ўзмацнення і 1902-гі can (?) у 16.00 гадзін паўтарылі атакі на фронце шырынёй 17 км417. У выніку гэтых атак савецкім войскам удалося дасягнуць поспехаў. Нямецкая лінія абароны 3-га батальёна 6-га тгр палка СС была прарвана ў раёне в. Войтаўцы418. Пры гэтым каля вышыні 165.7, якая знаходзілася на поўдзень ад в. Белыя Балоты, была акружана 11-я рота батальёна СС. Палкі 330-й сд, прасоўваліся наперад і выйшлі на лінію: вышыня 165,7 на поўнач ад в. Лойкі Васарабы. Як відаць, падцягнутыя часці ўзмацнення, а таксама ўвод у бой новых сіл адыгралі сваю станоўчую ролю.
    Прарыў нямецкай лініі фронту мог прывесці да злучэння савецкіх частак на плацдарме з дывізіямі, акужанымі ў трохкутніку Сапоцкін Ліпск Аўгустоў. У гэтай сітуацыі немцы былі вымушаны тэрмінова атакаваць часці 330-й сд, якія прарвалі фронт. Існаванне прарываў прымусіла б немцаў адступаць.
    Для контратакі была прыцягнута баявая група штурмбанфюрара А. Пітчэліса (без SS-Pz. АА 3 і І/“Е”). Яна выступіла з раёна мястэчка Сапоцкін. Спачатку яна павінна была вызваліць акружаную 11-ю роту СС. Пасля таго, як нямецкія падраздзяленні занялі пазіцыі атака пачалася. 3 раёна в. Баля-Касцельная наступаў 3-ці батальён “Эйке”, яго падтрымліваў 2-гі батальён таго ж палка. Нямецкую атаку прынялі на сябе часці ЗЗО-й дывізіі. Баі вылучаліся асаблівай напружанасцю. Толькі ўвечары група штурмбанфюрара А. Пітчэліса прарвалася да в. Каўбаскі і вызваліла акружаную роту.
    У раёне баёў, паводле нямецкіх дадзеных, былі знішчаны адзін Т-34, 8 76,2 см, 6 4,7 см гармат, 2 мінамёты і 3 супрацьтанкавых ружжы і да 230 салдат. Выклікае сумненні падбіты немцамі савецкі танк. Паводле архіўных дакумантаў танкаў у гэты час на плацдарме не было. Паводле падліку колькасці загінуўшых, афіцыйна пазначаных савецкім бокам як пахаваныя, толькі 330я дывізія страціла 11 афіцэраў і 71 салдат і сяржант забітымі, з іх 31 чалавек са 1111-га палка419. Немцы прымусілі адступіць 330-ю сд на поўнач. У канцы дня дывізія ўтрымлівала раён вёсак Шадзінцы Васілевічы. Тым часам, камандванне 50-й арміі працягвала нарошчваць сваю групоўку на плацдарме. На поўнач ад мястэчка Гожа (у раёне в. Плябанскія, Лукавіца) пераправіліся праз Нёман два стралковыя палкі 324-й сд. Яны занялі пазіцыі ў раёне в. Войтаўцы Васілевічы фронтам на поўдзень.