• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

    Нёманскі фронт

    15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
    Дзмітрый Люцік

    Памер: 331с.
    Гародня 2012
    98.76 МБ
    Вельмі цяжкія баі ўвесь дзень вяліся за вышыні 166.0 і 167. Савецкія войскі неаднаразова атакавалі, аднак прарваць нямецкую абарону не змаглі. Да вечара часці 42-й Смаленскай сд засталіся на тых жа пазіцыях: вышыня 166.0 заходні ўзлесак на ўсход ад БаліКасцельнай выключаючы Балю-Сольную.
    Спробы наступлення 81-га ск (пазіцыі на поўдзень ад 69-га ск) таксама не былі паспяховымі. Савецкія сілы 95-й сд, узмоцненыя 1321-ым зстап развівалі атакі ў накірунку в. Адамавічы. Першапачаткова яны здолелі збіць з пазіцый 1-шы батальён 34-га палсп. Аднак далейшае развіццё атакі было няўдалым. Вось як апісвае яго мл. с-т 241-га сп 95-й сд А.Я.Німцовіч: “Мы падняліся і рушылі ланцугом па пшанічным полі. Ніякай артпадрыхтоўкі не было. Пастралялі крыху нашыя мінамёты, і ўсё. Мы ішлі, наперадзе паказалася вёсачка (в. Адамавічы Д.Л.), у правым баку ад яе касцёл. Атрымалася так, што на цэнтральную дарогу вёскі мы выйшлі толькі траіх, ды і ў наступленні ўдзельнічала толькі не больш за 15 чалавек, якія засталіся жывымі. На пустыннай вуліцы нас сустрэў стары паляк: “Там за вёскай нямецкія панцэрнікі” сказаў ён. Сапраўды, калі мы падышлі да ўскрайку, фашысты адкрылі агонь. У гэтай перастрэлцы разрыўная куля трапіла мне ў правую нагу. Нямецкія танкі пачалі выходзіць з лесу. Mae таварышы дапамаглі перавязаць мне рану, і мы пачалі адыходзіць”420. Сам мл. с-т А.Я.Німцовіч не змог адступіць. Яго схаваў у пуні да прыходу савецкіх войск жыхар вёскі Баляслаў Пятровіч Таўрэль421.
    Контратаку ў накірунку в. Адамавічы супраць падраздзяленняў 95-й сд у гэты час нанёс 3-ці батальён 5-га палка “Туле”. Паводле ўспамінаў жыхароў вёскі, абарона немцаў была арганізавана наступным чынам. На вышыні каля вёскі заняў пазіцыю нямецкі кулямётчык, яшчэ адзін немец заняў пазіцыі пры ўваходзе ў вёску. Тут жа, каля дарогі, за дрэвамі, стаяў нямецкі танк. Яшчэ два танка знаходзіліся ў ляску, метраў за 500 ад вёскі. У самой вёсцы немцаў больш не было. Савецкіх салдат, што рухаліся ад Нёмана, адразу ж накрывалі агнём, не даючы падысці. Падчас аднаго са штурмаў, вёска была абстраляна савецкімі “кацюшамі” з супрацьлеглага берага Нёмана. 3 72 дамоў уцалела толькі 9. Але немцам гэты абстрэл ніякай шкоды не прынёс. Такім становішча справаў было аж да вызвалення вёскі.
    Да канца дня 95-я сд займала плацдарм у 5 км па фронце і ў 2 км у глыбіню (ад в. Баля-Сольная выключаючы яе в. Галаўнічы).
    Для ўзмацнення пазіцый 81-га ск з 290-й сд (яна ўтрымлівала плацдарм у занёманскай частцы горада) камандаванне вырашыла перакінуць у раён в. Пышкі 882-гі сп. У планах яго меркавалася ўвесці ў бой на плацдарм, які трымала 95-я сд.
    Працягвалася будаўніцтва перапраў праз раку. У раёне мястэчка Гожа будавалі пераправы: 216-ты, 217-ты і 218-ты інжынерныя батальёны 50-й інжынерна-сапёрнай брыгады і 122-гі асобны матарызаваны пантонна-маставы батальён за 1 км на поўдзень ад Гожы. У раёне в. Беражаны будаваў пераправу 89-ы асобны пмб. Сюды ж падвялі і 1-ю Гвардзейскую асобную штурмавую інжынерна-сапёрную брыгаду. Камандаванне арміі вырашыла кінуць яе ў бой. Так 6-ты батальён хутчэй за ўсё ўдзельнічаў у баях у раёне в. Каўбаскі. А 4-ты і 5-ты батальёны займаліся нарыхтоўкай лесаматэрыялу ў раёне 3,5 км на поўнач ад горада Гродна422.
    Для прыкрыцця пазіцый 69-га і 81-га ск, пераправаў праз Нёман, была разгорнута 47-я зенітна-артылерыйская дывізія РГК (1585-ты, 1586-ты, 1591-шы зенітна-артылерыйскія палкі). У наступныя дні 1585-ты полк заняў пазіцыі ў раёне вышыні 166.0. Астатнія два палкі абаранялі паветраную прастору ў раёне в. Грандзічы Зарыца423 . 3 рэзерву падцягваўся і 1484-ы зенітна-артылерыйскі полк. Пры слабасці сваёй авіяцыі гэтыя меры трэба было праводзіць некалькі дзён таму. Аднак камандванне арміі і фронту не разлічвала на ўпартыя баі.
    Групу нямецкіх танкаў у раёне 6 км на паўночны захад ад Гродна атакавала група з 6 штурмавікоў Іл-2 са складу 198-га шап. Былі праведзены тры штурмоўкі. Савецкія штурмавікі былі атакаваны нямецкімі знішчальнікамі FW190, аднак стратаў не панеслі.
    Першы дзень наступлення, такім чынам, не скончыўся ліквідацыяй контрудара 3-й тд СС. Дзеянні 330-й сд, тым не менш прывялі да прарыву нямецкай абароны на поўначы і, нават, да акружэння адной роты 3-га батальёна 6-га тгр палка СС. Калі б наступленне дывізіі было падтрымана іншымі падраздзяленнямі, танкамі і авіяцыяй пазіцыі нямецкай танкавай дывізіі былі б разгромленыя. Хутчэй за ўсё ўдалося б злучыцца і з 3-ім Гв. кк. Немцы здолелі закрыць прарыў і вызваліць з акружэння сваю роту. Аднак ліквідаваць уламанне савецкіх палкоў на поўначы яны былі не ў сілах.
    Камандванне 50-й арміі і 330-й дывізіі не ўлічыла папярдніх сваіх памылак якія адбыліся 18 ліпеня: ізноў у прамы бой супраць танкавых частак кідалася пяхота без дастатковай артылерыйскай і авіяцыйнай падтрымкі. Акрамя таго, савецкія войскі, якія дзейнічалі на плацдарме былі пазбаўлены сувязі са штабам арміі (!), дрэнна кіраваліся. Гаворка ідзе пра дзеянні 330-й дывізіі. Замест удара ў накірунку в. Багатыры Польныя, палкі, чамусьці, распачалі наступленнеўраён вёсак Каўбаскі Шадзінцы. Камандуючы арміяй нават не ведаў аб змене накірунку ўдара.
    Нягледзячы на цяжкія баі за фарсіраванне ракі, на працягу 1820 ліпеня камандаванне 50-й арміі і 2-га Беларускага фронта так і не
    20 ліпеня 1944г. Плацдарм на левым беразе Нёмана. Дывізіі 50-й арміі
    знайшло магчымасці падвезці паліва сваім танкавым падраздзяленням. Таму ў мястэчку Скідзель, за 30 км ад Гродна, увесь гэты час без паліва прастаяла 23-я Гв. атбр. У тым жа становішчы знаходзіўся ў в. Сялец (20 км ад Гродна) 233-й атп палк. Л.С.Тулоўскага. Таксама без паліва прастаялі 1099-ы карпусны ап у горадзе Шчучын, 144-я артылерыйская брыгада424. Паліва і боепрыпасы падвозіліся ў 50-ю армію на транспартных самалётах са складоў каля г. Крычава (!)425. Безумоўна, гэтай колькасці паліва было недастаткова. Зноў жа сказвалася дрэнная арганізаванасць тылоў у час наступлення армій.
    На наступны дзень савецкія войскі павінны былі працягваць атакі нямецкай групоўкі. У адпаведнасці з загадам камандуючага арміяй (загад быў аддадзены 20 ліпеня 1944 года ў 23.30) 153-я сд, сувязь з якой падтрымлівалася толькі па радыё, была падпарадкавана камандаванню 3-га Гв.кк. Дывізія зноў павінна была наступаць у накірунку в. Навумавічы. 324-я сд мела наступаць ёй на сустрач, у накірунку лініі в. Рацічы Лойкі.
    21 ліпеня баі на плацдарме працягваіся з тым жа напружаннем, што і ў папярэдні дзень. Задачы дывізій 69-га ск і 81-га ск, што дзейнічалі на заходнім беразе Нёмана, не змяніліся. Як і раней, планавалася ўдарамі з захаду і ўсходу акружыць нямецкія войскі, што дзейнічалі ў раёне
    Сапоцкіна. Каб усталяваць сувязь з 69-м ск 3-й Гв. кк павінен быў усімі сіламі атакаваць ва ўсходнім накірунку. Атакі савецкіх войск павінны былі пачацца з 9 гадзін раніцы 21 ліпеня. Улічваючы станоўчыя вынікі папярэдняга дня, а таксама слабасць нямецкіх паліцэйскіх падраздзяленняў, камандаванне 50-й арміі вырашыла нанесці галоўны ўдар сіламі 330-й і 324-й сд на цэнтральным плацдарме.
    Да плацдарма каля в. Пышкі немцы сцягнулі падраздзяленні 4-га палп СС426. ІІІ/“Т” і 1/17 палп, ужо знаходзіліся на лініі в. Ласосна Міцкевічы Навумавічы427. Спробы наступлення 95-й сд поспехам не скончыліся. 3 раніцы падраздзяленні дывізіі атакавалі в. Адамавічы і ўварваліся на яе ўсходнюю ўскраіну. У контратацы 3-ці батальён палка “Туле” адкінуў іх з вёскі да ракі.
    3 усходам сонца пачаліся моцныя атакі савецкіх падраздзяленняў 330-й і 324-й сд з раёна, што знаходзіўся на захад ад м. Гожа. Гэтыя атакі былі падтрыманы агнём шматлікай артылерыі, сцягнутай у гэты раён, а таксама актыўнымі дзеяннямі савецкай авіяцыяй. Удар па нямецкіх танках быў нанесены 9 групамі бамбардзіроўшчыкаў па 7-9 самалётаў 3-га бамбардзіровачнага авіякорпуса. Найбольш эфектыўнымі былі дзеянні трох дзевятак Пе-2 з 96-га Гв. бап (301я бад) пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза Гв. м-ра А.П.Смірнова. Дзве дзевяткі бамбардзіравалі цэль з гарызантальнага палёту і адна з пікіравання. Паводле ацэнкі Галоўнага маршала авіяцыі А.А.Новікава, бамбардзіроўшчыкі дзейнічалі выдатна428. Штурмоўку нямецкіх войск праводзілі і штурмавікі Іл-2 са 103-га Гв. і 198-га шап. Так была атакавана нямецкая калона, якая рухалася з м. Новы Двор у накірунку в. Караліно. Атаку праводзілі машыны 103-га Гв. шап. Пры атацы быў падбіты штурмавік Іл-2 старшыны УП.Ліхадзеда. У раёне в. Пракаповічы (10 км на паўднёвы захад ад Гродна) нямецкай зенітнай артылерыяй быў збіты Іл-2 камандзіра эскадрыллі 198га шап к-на А.І. Сямёнава429.
    Сілы 330-й і 324-й дывізій 50-й арміі пачалі наступаць у паўднёвазаходнім накірунку ад в. Белыя Балоты ў накірунку мястэчка Сапоцкін. Баявая ахова 1-га батальёна палка “Эйке” была адкінута, а нямецкія пазіцыі савецкая пяхота абышла з поўначы. Гэтым атакам камандаванне корпуснай групы обергрупэнфюрара К. фон Іотберга нічога не здолела супрацьпаставіць. Апоўдні атакай у накірунку в. Селіванаўцы савецкія войскі стварылі пагрозу акружэння нямецкага батальёна, які абараняўся ў в. Войтаўцы. Адзіная дарога да Сапокіна была перакрыта для немцаў савецкім артылерыйскім агнём. Батальён аказаўся ў агнявым мяшку. Увечары ў выніку контратакі немцаў сіламі 2-га батальёна 6-га тгр палка СС, паўночны ўчастак фронта каля в. Белыя Балоты быў стабілізаваны.
    Да раніцы 21 ліпеня часці 42-й Смаленскай сд і 4-га асобнага знічальна-супрацьтанкавага дывізіёна змаглі цалкам ачысціць ад немцаў ключавую ў гэтым раёне вышыню 166.0 і пачаць наступленне ў накірунку да в. Баля-Касцельная430. У данясенні групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга ў штаб арміі паведамлялася: асабліва жорсткія баі ў раёне пункта 166.0 на паўночны захад ад БаліКасцельнай. Усю ноч адзначаліся актыўныя дзеянні (савецкай Д.Л.) авіяцыі...”431 Апоўдні для атакі вышыні немцы прыцягнулі 3-ці батальён палка “Эйке”, узмоцнены штурмавымі гарматамі. У выніку контратакі з прыцягненнем нямецкай авіяцыі савецкія часці былі выбіты з вышыні і адступілі да Нёмана. Аднак 10-я рота 6-га тгр палка панесла пры гэтым вялікія страты. У далейшых баях гэтага дня вышыня ізноў неаднаразова пераходзіла з рук у рукі.