• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

    Нёманскі фронт

    15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
    Дзмітрый Люцік

    Памер: 331с.
    Гародня 2012
    98.76 МБ
    153-я сд раніцай заняла в. Багатыры-Лясныя. A 14.00 яе 557мы полк злучыўся з савецкімі падраздзяленнямі 50-й арміі, падышоўшымі ад ракі Нёман. У той жа дзень дывізія была выведзена на поўнач ад кавалерыйскага корпуса (у раёне в. Рыголь), дзе прыкрывала яго правы фланг (557-мы сп заняў пазіцыі ад в. Чорны Брод на поўдзень, маючы суседа справа 508-мы сп 174-й сд).477
    Варта адзначыць, што ва ўпартых баях на плацдарме пасільную дапамогу працягвалі аказваць савецкія штурмавікі. Асобныя самалёты выляталі для штурмоўкі нямецкіх войск да 5-6 разоў на дзень.Так, на штурмоўкі нямецкіх войск выляталі “Ілы” 43-га Ваўкавыскага шап маёра Е.І. Селіванава. У баях за горад Гродна ўдзельнічаў знакаміты лётчык штурмавік (пазней двойчы ГСС, маршал авіяцыі СССР) камандзір эскадрыллі 198-га шап к-н А.М. Яфімаў. 24 ліпеня, пры штурмоўцы частак 3-й тд СС, ён быў збіты. Капітан А.М. Яфімаў узгадваў: “Задача нанесці ўдар па нямецкай танкавай калоне, што высоўвалася да нашага плацдарма на Нёмане. Знайшлі дывізію хутка. Калі танкі ідуць, ад іх пыл слупом падымаецца да нябёс. Добры ўдар нанеслі. Усіх не перамалацілі, аднак затрымалі іх прасоўванне. Але
    з трох падгруп усіх вядучых збілі, у тым ліку і мяне”478. Яму ўдалося выцягнуць сваю машыну, і ён ўпаў у размяшчэнні савецкіх частак. Экіпажы ж яшчэ 2-х збітых у гэтым выляце “Ілаў” загінулі, прычым ст. л-т. А. Сямёнаў накіраваў самалёт у скапленне танкаў. Пры штурмоўцы нямецкіх пазіцый быў збіты Іл-2 са складу 7-га Гв. шап. Пілот штурмавіка Гв. сяржант П.Ф. Шэрвін і стралок загінулі. Самалёт упаў у 500 м на захад ад в. Скрыннікі479.
    Штурмавікі Іл-2 103-га авіяпалка 20 ліпеня перабазаваліся на аэрадром за 30 км на ўсход ад Гродна. Яны выкарыстоўвалі аэрадром у Скідзеле (аэрадром быў пабудаваны яшчэ да вайны для 120-га зап). Паводле ўспамінаў І.А. Ліцвіна, мясцовага жыхара, які ў 1944 годзе дапамагаў ў абслугоўванні штурмавікоў, на аэрадроме размяшчаліся дзве эскадрыллі самалётаў па 8 адзінак у кожнай. Кожны вечар штурмавікі выляталі на заданне. За час прыбывання на скідзельскім аэрадроме полк страціў дзве машыны адзін штурмавік быў збіты над плацдармам за ракой Нёман на захад ад Гродна, другі над Беластокам480. Верагодна, той, што загінуў над плацдармам, быў машынай ст-ны У.П. Ліхадзеда і паветранага стралка сяржанта УП. Бабічава, збітых нямецкай зенітнай артылерыяй над в. Новы Двор 21 ліпеня481. Акрамя гэтых злучэнняў, у баях за Гродна ўдзельнічалі штурмавікі 62-га шап.
    У в.Чарлёны дзейнічаў палявы аэрадром 162-га зап, які быў узброены знішчальнікамі Як-7 і Як-9. Камандзір экадрыллі к-н УГ. Шчогалеў (16 збітых самалётаў) неаднаразова вылятаў на прыкрыццё сваіх войск. 29 ліпеня ён быў збіты на паўднёвы-захад ад Гродна. Лётчык выскачыў з парашутам, аднак ударыўся аб стабілізатар свайго самалёта. Пасмяротна яму нададзена званне Героя Савецкага Саюза482. 24 ліпеня падчас прыкрыцця сваіх войск на захад ад Гродна быў збіты іншы лётчык 162-га зап л-т А.І. Талпенка. 26 ліпеня, пасля патрулявання над лініяй фронту, загінуў пры заходзе на пасадку камандзір звяна л-т І.В. Сілка.
    У той жа дзень нямецкая авіяцыя здзейсніла налёты на пераправы праз Нёман. Так у 19.30 група да 20 самалётаў бамбіла пераправы ў м. Гожа і в. Беражаны. A 19.40 група з 12 нямецкіх самалётаў бамбіла пераправу каля в. Беражаны483.
    Апоўначы з 24 на 25 ліпеня корпусная група обергрупэнфюрара К. фон Готберга адступіла на захад, на абарончую лінію “Куніца” (уздоўж ракі Сідра). Прыкрываў адыход 3-ці дывізіён знішчальнікаў танкаў СС які загадзя заняў пазіцыі ўздоўж ракі каля в. Дамброва. У 3 гадзіны ночы 16-я сапёрная рота 6-га тгр палка, знішчаючы за сабой усё, што можа быць выкарыстана для ваенных мэтаў, апошняя адышла з в. Беляны ў паўднёвым накірунку.
    Паўднёвы фланг пазіцыі “Куніца” занялі паліцэйскія палкі. Так група якая складалася з 2-га палп СС (палкоўнік паліцыі Харынг), рэштак 22-га палп СС і батальёна жандармерыі размясцілася ад в. Ячна да в. Сідэрка (абедзве паміж Новым Дваром і Дамбровай). 1-шы і 2-гі батальёны 17-га палп СС занялі абарону ўздоўж ракі паміж в. Герасімовічы Востраў. Для ўзмацнення 17-га палка ў раёне Герасімовічаў размясціўся 3-ці батальён 6-га палка СС. Паўночны фланг (на поўдзень ад Ліпска) абарону заняў 1-шы батальён 5-га палка СС484.
    25 ліпеня са штаба групы армій ізноў прыйшоў загад аб адпраўцы ўсіх падраздзяленняў 3-й тд СС у раён г. Седліцэ. 4-я нямецкая армія не магла больш утрымліваць часці танкавай дывізіі. На працягу дня некаторыя батальёны пачалі сваю перадыслакацыю (рота сярэдніх танкаў T-IV, 1-шы батальён 6-га палка СС і разведвальны батальён СС).
    Савецкія падраздзяленні, тым часам, наступалі ўслед за немцамі. 330-я сд выйшла да в. Грушкі, якая знаходзілася за 10 км на паўночны захад ад Ліпска. Пры далейшым прасоўванні моцныя баі завязаліся за вёскі Ястшэмбна I і II. Падраздзяленні 337-й баявой групы і 4-га палп СС, што абараняліся тут, не вытрымалі і адступілі485. Згодна нямецкіх справаздач савецкія войскі падтрымлівалі танкі. Да месца прарыву былі перакінуты сапёры з 3-га батальёна СС з трыма штурмавымі гарматамі, якія, аднак, не змянілі сітуацыю на карысць немцаў. Акрамя таго, немцы падрыхтавалі да контрудара 20-ты танкавы разведвальны батальён і 3-ю батарэю двізіёна знішчальнікаў танкаў СС.
    324-я сд тым часам заняла г. Ліпск і рыхтравалася да фарсіравання р. Сідра. 307-я сд выйшла да р. Сідра на ўчастку в. Рагажынец Хільмоны (на поўдзень ад горада)486. У другой палове дня ўзмоцненаная разведгрупа дывізіі фарсіравала раку і спрабавала заняць в. Герасімовічы. Грэнадзёры з 3-га батальёна СС адбілі атаку і прымусілі савецкія войскі адступіць за раку. 3 левага фланга 307й дывізіі, да р. Сідра выйшлі 95-я і 290-я сд 81-га корпуса. У гэты ж дзень 42-я Смаленская сд, на долю якой выпалі самыя цяжкія баі, была выведзена са складу арміі на даўкамплектаванне.
    Савецкая авіацыя працягвала патруляванне над левым берагам Нёмана. У паветраных баях у раёне на ўсход ад Аўгустова к-н І.К. Кліманаў з 49-га зап збіў два нямецкія знішчальнікі FW190487. Камандзір эскадрыллі к-н В.М. Каламоец з таго ж палка збіў 25 ліпеня яшчэ адзін FW-190 у раёне в.Штабін.
    Падараздзяленні 6-й кд 3-га Гв. кк выйшлі да в. Чырвоны Луг. Першай сюды ўваравалася танкавая рота 198-га тп (танкі Т-34) пад камандаваннем ст. тэхніка-лейтэнанта М.А. Фірсава. Дзякуючы хуткім дзеянням танкістаў, у вёсцы было разгромлена нямецкае па-
    25 ліпеня 1944г. Далейшае адступленне немцаў. Пазіцыя Куніца
    драздзяленне, што размясцілася тут на адпачынак488. Дарэчы, праз 3 дні 28 ліпеня той жа ст. тэхнік-лейтэнант М.А. Фірсаў выкарыстаў захоплены ў папярэднім баі нямецкі танк T-VI для ўзяцця в. Парны Бруд. За гэтыя дзеянні камандзір танкавай роты быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.
    23-ці Гв. кп 6-га Гв. кд працягваўзаймаць абарону па Аўгустоўскаму каналу (в. Мікашоўка Чорны Брод) да 27 ліпеня. Нямецкія атакі з гэтага накірунку працягваліся.
    У раёне в. Пышкі мост праз Нёман пачалі будаваць 216-ты і 217-ты ісб (50-й ісбр). Таксама тут дзейнічаў і 16-тонны мост, які абслугоўвалі 87-мы апмб. 89-ты апмб абслугоўваў 9-тонны мост у раёне в. Куколі. 122-гі апмб абслугоўваў паромныя пераправы ў раёне в. Куколі (16-тонную) і в. Пышкі (таксама 16-тонную)489.
    Ноччу немцы пачалі выводзіць астатнія падраздзяленні 3-й тд СС “Мёртвая галава” у тыл для перакідкі ў 2-ю армію.
    Фактычна на працягу 24-25 ліпеня камандаванне эсэсаўскай танкавай дывізіі адводзіла свае падраздзяленні з раёна баявых дзеянняў.
    Да таго моманту нямецкаму камандаванню групы армій стала зразумела, што наяўнымі сіламі яно не можа ўтрымаць фронт які ўвесь час атакавалі савецкія войскі. Сілаў танкавай дывізіі было занадта мала для таго, каб “затыкаць дзіркі” у абароне групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга, скінуць савецкія войскі ў Нёман, спыніць іх новыя спробы стварыць плацдарм і адначасова знішчыць 3-ці Гв. кк Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага.
    50-я армія г.-п. І.В. Болдзіна так і не здолела стварыць дастаткова небяспечную сітуацыю для немцаў, што ўтрымлівалі свае пазіцыі практычна без зменаў на працягу шасці дзён. Назіралася выштурхванне немцаў, без імкнення іх абысці і акружыць. Аднак дывізіі 50-й арміі зрабілі галоўнае не дапусцілі ліквідацыі свайго плацдарма і пратрымаліся да падыходу падмацаванняў. Адну з галоўных роляў у баях на левым беразе Нёмана адыграў кавалерыйскі корпус Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага. Менавіта ён, прарваўшыся ў нямецкі тыл, змог утрымаць свае пазіцыі, прыцягваючы да сябе пры гэтым значныя нямецкія сілы. Гэтымі падзеямі заканчваюцца баі за плацдарм на левым беразе Нёмана.
    Які ж вынік можна зрабіць на выснове баёў на левым беразе Нёмана на паўночны-захад ад Гродна. Па-першае: немцы спынілі наступленне войск 2-га Беларускага фронта па цячэнню ракі Нёман амаль на два тыдня. Па-другое фронт 4-й арміі быў стабілізаваны і ўзноўлены пасля разгрому ў раёне Мінска. Па-трэцяе прарыва ва Усходнюю Прусію летам 1944 года не адбылося. Як адзначыў ваенны гісторык і камандуючы 4-й арміяй г.-і. Курт фон Ціпельскірх: “Прарыў праціўніка праз Нёман, у выніку якога рускія падышлі да Аўгустова, здаваўся спачатку вельмі грозным, але затым быў спынены контратакамі ў фланг, распачатымі некалькімі танкавымі дывізіямі 4-й арміі. Прадпрыняты затым контрудар адкінуў рускія войскі назад да Нёмана”490. Такім чынам, на думку камандуючага 4-й арміяй, нямецкі контрудар 3-й тд СС выканаў сваю мэту.
    Камандзір 3-га Гв.кк ген.
    М.С.Аслікоўскі.
    Камандзір 5-й Гв. кд генерал-маёр М.С.Чапуркін
    Камандзір б-й Гв.кд ген.
    П.П.Брыкель
    Парторг 24-га Гв кп к-н Астроўскі і	Палявая друкарня газеты
    камандзір мін.батарэі 24-га Гв. кп к-н "Коннагвардзеец"3-га Гв. кк Плюта. Лета 1944 г.
    Камандзір 2-й баратэі 178га Гв. Конна-арт. палка Гв. ст. л-т М.Г. Гарабчук
    Лейтэнант медслужбы б-й Гв. кд М. ГІ. Быкель
    Камандзір кулямётнага ўзвода ДШК б-й Гв. кд л-т Х.Гарэлік
    Генерал М.С.Аслікоўскі другі злева, каля пагранічнага слупа на старой дзяржаўнай мяжы на захад ад Гродна. Воўкуш, ліпень 1944 г.
    Маёр
    У.У.Самгін, камандзір99га пантоннага батальёна
    Фарсіраванне Нёмана адным з савецкіх падраздзяленняў.