Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
64-я дывізія 70-га ск на працягу ўсяго дня адбівала нямецкія атакі сілай каля батальёна, падтрыманыя САУ і танкамі (?), але прасунуцца наперад не змагла. Дывізія выйшла да ракі Свіслач у раёне на поўдзень ад Квасоўкі. 433-ці полк вёў баі за вёску Пагараны Ніжнія.
Моцныя нямецкія атакі вытрымала 199-я сд. Пасля прарыву ў папярэдні дзень, камандванне 12-й тд выслала моцную баявую групу м-ра Г.Нёске ад’ютанта дывізіі. У групу ўваходзілі знішчальнікі танкаў Jagtpanzer IV з 2-га супрацьтанкавага дывізіёна527. Групу падтрымліваў PzAA 12. Гэтая бранявая група з раніцы 17 ліпеня распачала атакі пазіцый 199-й стралковай дывізіі. У выніку атакі знішчальнікаў танкаў і бронетранспарцёраў да 9.50 гадзінаў раніцы ўсе падраздзяленні 199-й дывізіі адступілі за раку Свіслач. На працягу дня разведвальны танкавы батальён займаў пазіцыі ў раёне в. Пракаповічы. Ён прыкрываў батальёны 121-га гп, якія займалі пазіцыі, замыкаючы лінію фронту.
Тым часам перадавыя часці дывізій 3-й арміі таксама наступалі на захад. У выніку гэтага былі захоплены плацдармы на левым беразе ракі Свіслач у раёнах вёсак Козлы, Канюхі і Одла, на поўдзень ад мястэчка Індура (323-я сд 35-га ск). Далейшае прасоўванне савецкіх падраздзяленняў былі спынены атакай групы м-ра Г.Нёске. На поўнач ад в. Малая Бераставіца, да ракі Свіслач выйшла 250я сд 3-й арміі. Такім чынам на фронт па Свіслачы падыходзілі новыя савецкія падраздзяленні. Немцы не мелі тут моцных злучэнняў. Аднак камандванне карпусной групы спадзявалася спыніць наступленне карпусоў 50-й арміі. Для гэтага на 18 ліпеня было запланавана правесці некалькі атак.
18 ліпеня група г.-арт. Г. Вейдлінга распачала некалькі моцных контратак супраць палкоў 139-й сд. 3 раніцы сюды быў накіраваны 12-ты танкавы разведвальны батальён м-ра Г.Энгелійна. Атакі 1-га батальёна м-ра К.Вінклера са 101-га гп групы г.-л. Г.Флёрке падтрымлівалі да 20-25 бронетранспарцёраў і рота 1057-га супрацьтанкавага дывізіёна з рубяжа вёсак Каўпакі Баяры. Як бачна, моцная нямецкая атака праводзілася з прыцягненнем значнай колькасці бранятэхнікі.
Для ўмацавання савецкіх часцей на гэтым накірунку (на захад ад м.Свіслач) камандваннем корпуса быў разгорнуты 105-ты Гв. азстап. Разгарэўся напружаны артылерыйскі бой. Пры адбіцці нямецкіх атак 2-я батарэя палка панесла страты. Быў забіты камандзір батарэі і 5 артылерыстаў528. 609-ты стралковы полк зноў аказаўся ў эпіцэнтры баёў. Полк страціў 25 чалавек забітымі. Негледзячы на выкарыстанне немцамі бранятэхнікі, пазіцыі 139-й дывізіі не былі
прарваны. У выніку нямецкіх атак палкі вымушаны былі адысці на ўсход да ракі Свіслач. Новая мяжа абароны праходзіла праз в. Агароднікі Рагачы529. Паводле савецкіх архіўных крыніц, немцы панеслі ў гэтых атаках вялікія страты. У прыватнасці, былі падбіты 8 бронетранспарцёраў530.
У 18.10 сіламі 139-й дывізіі была арганізавана контратака нямецкіх пазіцый 122-га гп у раёне фальварка Квасоўка. Гэтыя атакі былі адбіты толькі дзякуючы бранявым сілам PzAA 12. Жорсткія баі прывялі да таго, што нямецкі грэнадзёрскі полк фактычна перастаў існаваць531! Загінуў камандзір палка (у раёне м. Лунна), камандзіры 1-га і 2-га батальёнаў. На пасаду камандуючага быў прызначаны камандзір 150-га супрацьтанкавага дывізіёна дывізіі м-р Зігфрыд Кюр, які яшчэ не прыбыў у падраздзяленне. Рэшткі палка знаходзіліся ў раёне в. Квасоўка Пагараны.
70-ы стралковы корпус які знаходзіўся на левым флангу арміі таксама быў атакаваны немцамі. He вытрымаўшы моцных нямецкіх атак, савецкія часці былі вымушаны адступіць на 2-4 км у раён в. Сухая Даліна. 199-я сд заставалася на рацэ Свіслач.
Г.-п. І.В. Болдзін загадаў узмацніць карпусы, якія вядуць баі па рацэ Свіслач. Для гэтага 238-я сд, якая знаходзілася ў армейскім рэзерве ў раёне в. Коматава павінна была высунуцца на лінію фронта. Дывізія павінна была фарсіраваць раку і ўзмацніць 139-ю сд, заняўшы пазіцыі в. Дзекалавічы Агароднікі.
Гэты дзень скончыўся нядачай для камандвання 4-й арміі. У раёне в. Ласосна (у некалькіх км на захад ад Гродна, зараз у межах горада) пацярпеў аварыю штабны самалёт камандуючага 4-й арміяй. Г.-і. Курт фон Ціпельскірх быў цяжка паранены. Камандаванне арміяй пераняў г.-арт. Гельмут Вейдлінг (да 21 ліпеня), які заставаўся ў штабе корпуса ў в.Бакуны (у 12 км на поўдзень ад Гродна). У камандванне карпусной групай часова ўступіў г.-л. Густаў Флёрке532.
Такім чынам, баі 16-18 ліпеня 1944 г. па фронту р.Свіслач паказалі савецкаму камандаванню ўстойлівасць нямецкай абароны. Дзякуючы наяўнасці моцнага рэзерва ў выглядзе групы м-ра Г. Нёске і 12га танкавага разведвальнага батальёна, пазіцыі карпусной групы ўдавалася ўтрымліаць. Сілы якія меліся ў распараджэнні 50-й савецкай арміі не здолелі прарваць нямецкую абарону. Усе савецкія атакі натыкаліся на нямецкія контратакі. У той жа час, некаторыя нямецкія палкі трымаліся з апошніх сілаў (122-гі гп).
Безвыніковасць баёў на фронце на поўдзень ад горада Гродна, прымусіла камандаванне 2-ім Беларускім фронтам прыняць рашэнне ўвесці ў бой 49-ю армію. Падраздзяленні арміі вызваліліся пасля ліквідацыі “Мінскага катла”. Яна павінна была ўліцца ў наступленне на стыку 50-й і 3-й савецкіх армій. 20 ліпеня гэтая армія (у складзе
шасці дывізій і сродкаў узмацнення) павінна была прарваць нямецкую абарону на адрэзку в. Агароднікі Рагачы533. Дарэчы ў складзе арміі дзейнічала і 148-я асобная армейская штрафная рота.
У выпадку прарыву нямецкага фронту злучэнні 49-й арміі выйшлі б у тыл нямецкай групе обергрупэнфюрара К. фон Готберга і 3-й тд СС, якія вялі баі на паўночны захад ад Гродна. Зыходзячы з гэтага 70-ты корпус арміі г.-п. І.В.Болдзіна перадаваўся ў склад 49-й арміі. 121-шы ск г.-м. Д.І. Смірнова з раніцы 19 ліпеня павінен быў перайсці ў наступленне ў заходнім напрамку і выйсці да в. Каўпакі і Горніца.
19 ліпеня перайшлі ў наступленне палкі 139-й сд. У раёне в. Пагараны (знаходзіцца каля в. Квасоўка) падраздзяленні 122-га грэнадзёрскага палка пачалі адступаць. Немцы спрабавалі контратакаваць 1-ым батальёнам 101-га палка, аднак былі адбіты. Вёска Пагараны была абстраляна савецкай рэактыўнай артылерыяй. Салдаты 122-га нямецкага палка запанікавалі! Батальён 718-га палка 139-й дывізіі заняў в. Пагараны і працягваў наступленне ў накірунку в. Хліставічы Гарны. У 10.50 немцы пачалі абстрэл раёна прарыву. Ён працягваўся да 12 гадзін. Пасля гэтага контратаку распачалі бронетранспарцёры PzAA 12, падтрыманыя батарэяй супрацьтанкавых гарматаў з 1057-га дывізіёна. Да 14.30, у выніку котратакі, немцы ліквідавалі прарыў і спыніліся на лініі: в.Дарашэвічы вышыня 144 Пагараны Лікоўка Лаша.
У другой палове дня ў 122-гі полк прыбыў новы камандуючы м-р Зігфрыд Кюр. Акрамя таго ў полк уліваліся і падмацаванні. Згодна загаду па 50-й дывізіі была арганізавана палкавая група “Кюр” Яна павінна была ўзмацніць 122-гі полк. Група складалася з наступных падраздзяленняў:
>	рэшткі 122-га гп
>	частка PzAA 12
>	рота 150-га сапёрнага батальёна
>	рота 150-га фузілернага батальёна
>	1-шы батальён 101-га гп
>	2-я батарэя 185-й цяжкай брыгады штурмавых гарматаў (2 StuG III, 4 StugH 42).
У 18.00 група м-ра 3. Кюра пачала атаку. Атацы папярэднічалі 10-хвілінная артылерыйская падрыхтоўка і налёт авіяцыі да 10 нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў штурмавалі мясцовасць у ваколіцах Квасоўкі. У выніку атакі падраздзяленні 139-й стралковай дывізіі адступілі. Немцы занялі в. Дарашэвічы. Наступныя атакі групы “Кюр” былі прадпрынятыя супраць в.Пагараны. Пры атацы вёскі савецкай артылерыяй была падбіта штурмавая гармата StugH 42. Згод-
на інфармацыі з савецкіх крыніцаў, атака была праведзена нямецкай пяхотай колькасцю да 250 чалавек пры падтрымцы трох танкаў і двух САУ (як бачна танкаў тут не было).
Тым часам нямецкая атака захлынулася. Падтрымку савецкіх пяхотных часцей ажыццяўлялі гарматы 150-га азстап. Менавіта дзякуючы трапнаму агню савецкай артылерыі нямецкая атака была адбіта. Гарматы гэтага палка, хутчэй за ўсё, падбілі і нямецкую штурмавую гармату. Баі ў раёне в. Пагараны ішлі і з наступленнем ночы. Да 23.00 атакі супраць савецкай дывізіі паўтараліся яшчэ 6 разоў534. У гэтых баях 609-ты полк Раслаўльскай дывізіі панёс адчувальныя страты 35 чалавек забітымі (страты па дывізіі склалі 65 чалавек радавога складу забітымі). На працягу дня 238я дывізія была кінута на ўмацаванне пазіцый 139-й дывізіі ў раёне в. Пагараны Дарашэвічы. 3 дапамогай новых падраздзяленняў савецкія часці зноў занялі в.Дарашэвічы. У гэтых баях савецкія падраздзяленні падтрымлівалі танкі. Так немцы паведамілі аб знішчэнні двух савецкіх танкаў.
Акрамя 139-й дывізіі, зрабілі спробу наступлення падраздзяленні 70-га корпуса (64-я і 199-я сд). Гэтыя атакі, аднак, таксама скончыліся безпаспяхова. Атакуючыя батальёны напаткалі моцны нямецкі артылерыйскі агонь. Да абстрэлу далучылася і нямецкая авіяцыя. Будучы атакаванымі з паветра, яны вярнуліся на зыходныя пазіцыі.
Поспехам завяршылася атака нямецкіх пазіцый дывізіямі 3-й арміі, якія дзейнічалі на поўдзень ад 50-й арміі. У выніку прарыву фронта нямецкай 2-й арміі і паспяховага наступлення карпусоў арміі генерала А.В. Гарбатава фактычна быў вырашаны лёс нямецкага фронту на рацэ Свіслач. Савецкія войскі прарваліся да Белавежскай пушчы. Гэта стварала пагрозу праваму флангу нямецкай лініі абароны і патрабала адводу войскаў у заходнім накірунку. 3 мэтай развіцця гэтага поспеху 3-й арміі, падраздзяленні 49-й арміі павінны былі перайсці ў наступленне 21 ліпеня.
Наступленне 49-й арміі ген. І.Ц. Грышына планавалася правесці раніцай 21 ліпеня на вузкім участку фронта, у раёне вёсак Агароднікі Рагачы. Удар наносілі тры дывізіі (380-я, 64-я і 385я сд). Да канца дня яны павінны былі дасягнуць Сакулкі і заняць пазіцыі на поўнач ад мястэчка535. Акрамя гэтых сіл, камандуючы фронтам падпарадкаваў наступаючай групоўцы франтавы рухомы атрад пад камандаваннем палк. УФ. Котава. Галоўнай сілай атрада была 42-я асобная танкавая брыгада.
>	42-я Гвардзейская Чырвонасцяжная Смаленская асобная танкавая брыгада камандзір Гв. палк. В.Ф.Котаў, начальнік штаба Гв. м-р Лукін
>	1ш-ы Гв. танкавы батальён (Гв. м-р С.Д. Пракапец)
>	2-гі Гв. танкавы батальён